Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
А што сказаў я пра таямніцы Старога Запавету, тое самае і тым жа звычаем мы маем разумець пра таямніцы Новага Запавету. Бо таямніцы Новага Запавету таксама складаюцца з двух кшталтаў: ёсьць у іх кшталт духоўны, ёсьць і цялесны. Напрыклад, таямніца Сьвятога Хросту мае кшталт бачны або цялесны ваду, але па-над тое мае такса­ма і кшталт нябачны або духоўны Духа Сьвятога. Хрысьціцель хрысьціць вадою бачным звычаем, калі ў ваду акунае і прызывае (Хрыста? Рэд.), але Сам Госпад хрысьціць Духам Сьвятым у нябач­ны звычай, калі той, хто хрысьціцца, верыць сэрцам. Так бо Ян сказаў пра самога сябе і пра ўсіх хрысьціцеляў: «Я вас хрышчу вадою дзеля навярненьня, але Той, Хто прыйдзе па мне, дужэйшы, чым я. Яму я ня варты насіць сандаляў. Ён будзе хрысьціць Духам Сьвятым» (Мц. 3:11, Ян 1: 27).
Тым жа звычаем і Вячэра Госпадава мае цялесны кшталт хлеб і віно, духоўны ж або нябесны кшталт Цела і Кроў Госпада нашага Ісуса Хрыста, якія хлеб і віно кшталты цялесныя азначаюць.
ПЫТАНЬНЕ
Ці толькі дзеля таго таямніцы называюцца таямніцамі, што яны скла­даюцца ня толькі зь цялесных, але і з духоўных кшталтаў?
ОТКАЗЪ
Не одно для тое причины, але и для иных знаменій тайных назы­ваются тайны. Кажда бо тайна маеть в собе колько тайных образовъ, которыми нас або к доброму житью, або къ крепкому веранью приво­дить. Яко обрезанье образовало или знаменовало, ижь каждый вер­ный маеть быти обрезаного сердца: то естъ повиненъ похоти вонъ с него выкинути. На тотъ обычай и самъ Мойсей толкуеть, где рече: «Обрежите обрезки сердецъ ваших, и шии вашихъ незатвержайте к тому» (Втор. Зак. 10).
При той же тайне былъ и инший образъ с того, ижь певного оуда бывало обрезаніе, сиречь роднаго оуда, абы обрезаюшчеися на обетованіе в рай Богомъ оучиненое наметали: «Семя женско съкрушить, тобе, змие главу» (Быт. 3). И на оное Аврааму оучиненое: «О семени твоем благословятся вси языцы» (Быт. 22, Гал. 3: 8-12).
Ешче и тое ся при обрезаніи образовало, ижь без пролитиа кро­ви не бывало, абы ведали, яко вылитьемъ Пресвятое Крови Господа нашего Ісус Хріста очишчени быти мели. По тому жь и о Нового Заве­та тайнех розумети маемъ. Яко святое крешченіе не только тое об­разуетъ, ижь крешчени бываемъ Духомъ Святым, абы есмо гнева Божіа и преступленіа Адамова простіи, але к тому напоминаеть нас, абы есмо грехомъ умерли, а в добрих делех жили. Тако бо розумеется ова справа, коли человека тремижды у воде погружають и от воды выймають. О том Апостолъ широко к Римляном пишетъ, а межи ины­ми словы тако рече: «Елици крестихомся в Хріста Ісуса, въ смеръть Его крестихомся. Съпогребохомся оубо с Ним крешчениемъ въ смерть, да яко же въста Хрістос от мертвых славою Отчею, тако и мы въ объновленней жизни ходити начнем» (Рим. 6: 3-10).
Видишь, какова тайна в святом крешченіи? По тому жь и тайна Тела и Крови Господа нашего многые таинства в собе маеть, которіе образуеть и которих бы немало поведати надобе, але на тотъ час оную только припомену, которую теже Апостолъ сими словы назначилъ: «Хлебъ, иже ломимъ, не обшченіе ли Телу Христову ест? Яко един хлебъ, едыно тело есмы. Вси бо от единаго хлеба причашчаемся» (1 Кор. 10:12-22).
Розгледи сія слова, а оувидишь, ижь тайна Тела Христова образу­етъ, яко мы вси едино тело есмо. Чого деля любовъ промешку себе заховати должни есмо.
ПЫТАНЬЕ
Оуже по части розумею, што ест тайна и для чого тое имя маеть. Але скажи ми, кто тайны установилъ а естъли теперь кто причиняти их можеть?
ОТКАЗЪ
Все Святое Письмо Нового и Ветхого Завета явне сведчить, ижь никто инший, разве Сам Богъ, тайны уставилъ или подалъ. Яко напервей ешче в рай Адамоу оные дерева Самъ Богъ в тайну уставилъ, одно дерево живота посреди раю, а другое уменіа добра и зла
АДКАЗ
Ня толькі дзеля гэтай прычыны, але і дзеля іншых нябачных знакаў. Кожная бо таямніца мае ў сабе некалькі нябачных вобразаў, якія нас прыводзяць або да справядлівага жыцьця, або да моцнай веры. Напрыклад, абразаньне азначала або паказвала, што кожны верны мусіць мець абрэзанае сэрца, значыць, павінен зь яго выкінуць вон пажаданьні. Тым звычаем і сам Майсей гэта тлумачыць, калі кажа: «Дык абрэжце сэрца вашае і цьвёрдасьць карку вашага» (Паўт. Зак. 10).
У гэтай жа таямніцы быў і яшчэ адзін вобраз абразаньне пэўнага органа, гэта значыць, дзетароднага, каб той, хто абразаецца, памятаў на абяцаньне Бога, дадзенае ў раі: «Патомства жанчыны скрышыць табе, зьмей, галаву» (Роду 3), і на абяцаньне, учыненае Абрагаму: «I атрымаюць дабраславенства ў патомстве тваім усе народы зямлі» (Роду 22, Гал. 3: 8). А тое, што абразаньне не магло быць без праліцьця крыві, азначала, што праз праліцьцё найсьвяцейшай крыві Госпада нашага Ісуса Хрыста мы мелі быць ачышчаныя.
Гэтаксама мы маем разумець і таямніцы Новага Запавету. На­прыклад, Сьвяты Хрост значыць ня толькі тое, што мы хрысьцімся Сьвятым Духам, каб вызваліцца ад гневу Божага ды граху Адама, але і тое нам нагадвае, што мы памерлі дзеля граху і ажылі дзеля добрых ўчынкаў. Так бо трэба разумець тую справу, калі чалавека тройчы ў ваду пагружаюць ды з вады вынімаюць. Пра гэта і Апостал падрабязна піша да Рымлянаў, ды, між іншага, так кажа: «Мы ўсе, ахрышчаныя ў Ісуса Хрыста, ахрышчаныя ў сьмерць Ягоную. Таму праз хрост мы разам зь Ім пахаваныя ў сьмерць, каб, як Хрыстос быў уваскрошаны з памерлых славаю Айца, так і мы пачалі жыць абноўленым жыцьцём» (Рым. 6: 3-4).
Бачыш, якая таямніца Сьвятога Хросту? Гэтаксама і таямніца Цела і Крыві Госпада нашага шмат знакаў у сабе зьмяшчае, пра якія нямала трэба было б сказаць, але зараз толькі той узгадаю, які таксама Апос­тал вось так вызначыў: «А хлеб, які ломім, ці ня ёсьць удзелам у Целе Хрыстовым? Калі адзін хлеб, таму мы, многія, творым адно цела, бо ўсе мы дзелімся тым самым хлебам» (1 Кар. 10: 16-17).
Разгледзь гэтыя словы і ўбачыш: Таямніца Цела Хрыстова зна­чыць, што ўсе мы ёсьць адно цела. Дзеля гэтага мусім захаваць паміж сабой любоў.
ПЫТАНЬНЕ
Ужо пакрыху разумею, што такое таямніца і дзеля чаго яна так завецца. Але скажы мне, хто пастанавіў таямніцы ды ці можа хто іх зараз пастанаўляць?
АДКАЗ
Усё Сьвятое Пісьмо Новага і Старога Запавету яўна сьведчыць, што не хто іншы, але Сам Бог пастанавіў або даў таямніцы. Як, найперш,
(Быт. 2). Тым же обычаемъ по потопе Самъ Богъ далъ Ноеви тайну и всему потомству се ест дугу на облацех.
Теже и под Законом никто власти не имелъ тайны поставляти. А кто ся того на онъ часъ чинити важилъ, ведаемъ, яко таковых Богъ тяжко каралъ. Не минулося бо онымъ Ізраилтяномъ, которіи не маючи повеленіа Божіего, тайну собе нарядили. Ачкольвекъ Самому Богу об­разъ были учинили, предся были смертію скарани (Исход 22). Не хо­четъ бо Богъ, абы Ему кто по своей воли служилъ, але хочетъ, абы Ему по тому вси служили, яко Онъ Сам оуказалъ и постановилъ. «Не при­ложите жъ, — рече, — къ словом сим, еже глаголю вам, ничтоже и ни отнимайте от них» (Втор. Зак. 4). А на иномъ месте рече: «Елико азъ заповедаю вамъ, тое чините Господу Богу. И да не приложите к сим и не уменшайте от них» (Там же, 12).
Недобре ся стало Надаву и Авиуду, ижь чужий огонь принесоша пред Господа (Левіт 10). Скаралъ Богъ Саоула царя, иже ся над волю Господню догадывалъ собою от користей неприятельских зоставити на жертву, чого Богъ зоставити не велелъ (1 Цар. 12). Иншие вельми многые приводы опушчаю.
От Нового Завета оное слово за великий довод стоить, которое Апостолъ Павелъ пред выписаньемъ Вечери Господней къ Коринфомъ тако написалъ: «Азъ приняхъ от Господа, еже передахъ вамъ, яко Гос­подь Ісус в ношчь в ню же предан бысть» (1 Кор. 11: 23-30). Розсмотри а помни, што Апостолъ пишеть. Не мей за тое, абы сія слова напрасно Апостолъ вместо предсловія положилъ. Великую убо наоуку в собе мають. Бо если такъ великому Апостолу в небеси учоному не годилося не рекучи тайнъ собою установити, але и уставеное отменяти або поправити, далеко ся мней кому другому годить.
Прото оные только тайны мають быти за тайны почитаны, которие намъ Сам Богъ или Сынъ Его подалъ.
ПЫТАНЬЕ
Естли ся тайнъ никому иному, окроме Самого Бога, уставляти не годить, чому жь Авелъ, праведенъ будучи, жертву Господу принес (Быть 4), хотя жь ешче жертвы Богом не были уставлены?
ОТКАЗЪ
Ачкольвекъ того явне не выписано, абы Богъ Адаму или сыном его Каину и Авелю жерътву приносить велелъ, но предся з Писанья святого Апостола къ Евреомъ досыть значно, ижь не сами Каинъ и Авелъ собою жерътвъ принести Богу догадали. Бо Апостолъ пишеть о Авеле, яко верою множайшую жертву Богови принесъ, нежели Каинъ (Евр 10: 35-11: 7). Розсмотри же собе што бы за вера могла въ Авелу быти, естли бы не мелъ от Бога о приношеніи жертвы повеленіа? Мусить бо вера мети на чом бы ся садила. То естъ вера правдиваа мусит ся садити на Слове Божіемъ. Бо естли бы того основаніа не мела, не можеть быти верою.
яшчэ ў раі Сам Бог даў Адаму як таямніцу тыя дрэвы: адно дрэва жыцьця пасярод раю, другое дрэва пазнаньня дабра і зла (Роду 2). Тым жа звычаем пасьля патопу Сам Бог даў Ною і ўсяму ягонаму патомству таямніцу значыць, вясёлку ў небе.
Таксама і пад Законам ніхто ня меў улады пастанаўляць таямніцы. А калі хтосьці ў той час адважваўся гэта учыніць, ведаем, што Бог цяжка такога караў. Не мінулася бо тым Ізраэльцам, якія, ня маючы Божага загаду, пастанавілі сабе таямніцу. Хаця яны стварылі выяву Самога Бога, аднак усё роўна былі пакараныя сьмерцю (Вых. 32). Ня хоча бо Бог, каб яму хтосьці паводле ўласнай волі служыў, але Ён хоча, каб мы Яму так служылі, як Ён Сам паказаў ды пастанавіў: «Не дадавайце нічога да таго, што я вам кажу, ані адымайце ад яго» (Паўт. Зак. 4). А ў іншым мейсцы сказаў: «Што загадваю вам, тое беражыце і рабеце, нічога не дадаючы і не адымаючы» (тамсама, 12).
Нядобра сталася Надабу і Абігу таму, што прынесьлі чужы агонь перад аблічча Госпада (Сьвят. 10). Пакараў Бог валадара Саўла, бо той вырашыў, насуперак волі Госпадавай, пакінуць на ахвяру зь непрыяцельскай здабычы тое, чаго Бог не загадваў (1 Сам. 12). Іншыя вельмі многія прыклады ня ўзгадваю.
У Новым Запавеце за важны доказ уважаецца слова, якое Апостал Паўла перад апісаньнем Вячэры Госпадавай так да Карынцянаў выклаў: «Бо я гэта атрымаў ад Госпада і перадаў вам, што Госпад Ісус у тую ноч, калі меў быць выдадзены» (1 Кар.11: 23).