Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
АДКАЗ
Той, хто спадзяецца на адпушчэньне грахоў не дзеля заслугаў Сына Божага, але дзеля сваіх або чужых учынкаў. Або той, хто мае Бога за неміласэрнага, сваім бліжнім не даруе крыўды. Такі чалавек па сваёй
немилостивого мелъ, ближным бы своимъ гневу своего не отпушчалъ. Таковы тоею прозбою не только отпушченіа грехом не упро­сить, але и Бога къ скаранью себе приведеть.
ПЫТАНЬЕ
Яко ся розумееть шостая прозба: «Не въведи нас въ искушеніе, но избави насъ от лукавого»? Чого тыми словы просимъ?
ОТКАЗЪ
Того, абы нас Богъ от сатоны, от сего света и от похотей тела нашого боронилъ, а Духом Своимъ справовалъ, абы есмо до грехов не упадывали. Тіи бо сут врази наши: тело, светъ, и діаволъ. Сіи нас отводят от Бога и трудностей нам много задавають. Апостолъ бо пишеть, яко тело или плоть похотьствуеть на духъ (Гал. 5:11 -21). О Сатоне теже другый Апостолъ рече: «Трезвитеся, яко супостат вашь діаволъ яко левъ рикая ходить, искый кого поглотити» (1 Петра 5: 6-14). А о свете или о мире написано, яко весь въ зле лежить (1 Іоан 4: 20-5: 1-21).
Прото у той прозбе просимъ, абы насъ Богъ от тыхъ врагов наших заховалъ, наболей пакъ от діавола, которого зде Господь лукавым зовет.
ПЫТАНЬЕ
Естли діаволъ въ искушеніе вводить, чому жь мы къ Богу прозбу чинимъ, абы нас Богъ въ искушеніе не велъ, або не въводил?
ОТКАЗЪ
Правда естъ, ижь не Богъ насъ приводить в покушенье. Бо и Апо­столъ пишеть, яко Богу не искушаеть никого же, але кождый искуша­ется от своея похоти влекомъ. (Іак. 1:1-18). Діаволъ ест правый иску­ситель, а ведже ижь предся без допушченья и дозволенья Божіего діаволъ ничего не можеть, яко на взоръ маемъ Іова, которому аже взявши от Бога допушченье зашкодилъ. Прото Богу приписуется увоженье в напасть, не иж бы Богъ уводилъ, але ижь діаволу въводити допушчаеть. Тем же обычаемъ и тело нас къ искушенію приводить, але коли намъ Богъ Духа Своего даеть, вже оное искушеніе телесное силы не маеть.
Для тое причины и с тое стороны Бога просимъ, абы насъ не въводилъ въ искушеніе, се ест абы намъ Духа Святого до сердцъ нашихъ даровалъ, который бы похотем телъ наших отпералъ. Тое жь розумей о искушеніи света. Той бо нас искушаеть, коли нас або черезъ сласти от Бога отводить, або через трудности, которіе намъ задаеть, отстрашити хочеть, а ведже мы сіе искушеніе Богу причитаемъ. Бо и светъ ничого над волю Божію учинити намъ не можеть. И просим Бога, абы нас в таково искушеніе не вводилъ. То естъ абы светъ в руце Своей деръжалъ, жебы намъ шкодити не моглъ.
просьбе ня толькі адпушчэньня грахоў не атрымае, але і накліча на сябе Божую кару.
ПЫТАНЬНЕ
Як разумець шостую просьбу: «Ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога»? Што мы просім у гэтыя словы?
АДКАЗ
Каб Бог бараніў нас ад д'ябла, ад гэтага сьвету ды ад пажаданьняў нашага цела і вёў нас Сваім Духам, каб мы не грашылі. Вось бо ворагі нашыя: цела, сьвет і д’ябал. Яны зводзяць нас ад Бога ды ствараюць нам шмат цяжкасьцяў. Апостал бо піша, што цела працівіцца духу (Гал. 5:17), пра д’ябла іншы Апостал кажа: «Чувайце, бо вораг ваш д’ябал, як леў рыклівы, кружыць, шукаючы, каго зжэрці» (1 Пт. 5: 8), а пра сьвет напісана, што «ён апанаваны ліхім» (1 Ян 5:19).
Таму ў гэтыя словы мы просім, каб Бог захаваў нас ад тых ворагаў, найбольш жа ад д’ябла, якога тут Госпад заве «злы».
ПЫТАНЬНЕ
Калі д’ябал уводзіць нас у спакусу, чаму ж мы просім, каб Бог нас не спакушаў, або ня ўводзіў у спакусу?
АДКАЗ
Праўда ў тым, што ня Бог уводзіць нас у спакусу, бо і Апостал піша: «Бог нікога не спакушае, але кожнага зводзіць пажаданьне ягонае» (Як. 1: 13-14). Д’ябал вось сапраўдны спакушальнік, але бяз допуску і дазволу Божага д’ябал нічога ня можа: за ўзор маем Гіёба, якому д’ябал шкодзіў толькі з дазволу Божага. Увядзеньне ў спакусу прыпісваецца Богу не таму, што Бог спакушае, але таму, што Ён дазваляе, каб д’ябал нас спакушаў. Тым жа звычаем і цела прыводзіць нас у спакушэньне, але калі Бог дае нам Свайго Духа, ужо тое цялеснае спакушэньне ня мае сілы.
3 гэтае прычыны мы просім Бога, каб ня ўводзіў нас у спакусу, значыць, каб даў у нашыя сэрцы Духа Сьвятога, Які б супрацьстаў пажаданьням нашага цела. Гэтаксама мяркуй і пра спакушэньне сьве­ту. Ён бо нас спакушае, калі зводзіць нас ад Бога або праз асалоды, або празь цяжкасьці, якія нам чыніць, хочучы нас запалохаць, а мы прыпісваем гэтую спакусу Богу. I сьвет ня можа нам зрабіць нічога па-над волю Божую. Просім жа Бога, каб нас у такую спакусу ня ўводзіў, значыць, каб сьвет у руцэ Сваёй трымаў ды каб сьвет ня мог нам шкодзіць.
ПЫТАНЬЕ
Для чого жь не просто просимъ, абы насъ Богъ въ искушеніе не въводилъ, але прикладаемъ: «Но избави насъ от лукавого»?
ОТКАЗЪ
Тые слова яко бы суть вместо толъку оныхъ словъ: «Не введи нас въ искушеніе». Не зле бо ест искушоному быти, але под искушеніемъ пасти зле естъ. О искушеніи рече Апостолъ, яко съделаваеть оупованіе, а упованіе не посрамить (Рим. 5: 1-9). Той же на ином месте пишетъ, ижь намъ Богъ искушеніемъ и сводство, се ест конецъ чинить, абы възможно понести (1 Кор. 10:12-22).
Прото сими словы: «Избави насъ от лукавого»,не згола о тое просимъ, абы есмо волни от искушеніа, але абы намъ Богъ в таковыхъ искушеніахъ пособлялъ, діаволское силы збавилъ, а добрый конецъ искушенію учинилъ.
ПЫТАНЬЕ
Кто сію прозбу слушне говорить?
ОТКАЗЪ
Напервей кто на силоу свою не оупова, але от Бога помочи въ всяком искушеніи ждет. А ешче кто ся самъ въ искушеніе и в сужбу діаволскую не подаетъ, але от них оутекаеть.
ПЫТАНЬЕ
Кто, опять, напрасно сію прозбу мовить?
ОТКАЗЪ
Если бы кто на свою силу уповалъ, естли бы теже силу бесовскую легце собе важилъ. Таковъ напрасно тую прозбу говорить. Ешче кто ся самъ в небеспеченства вдавает. Бо таковый Бога искушаеть. Кто з неверными иго тягнеть (2 Кор. 6:11-18). Кто ся самъ в силу діаволскую черезъ греховъ чиненье подаваетъ. Речено бо ест: «Не искусиши Гос­пода Бога твоего» (Втор. Зак. 6).
Той Бога искушаеть, кто могучи без чого быти, сам на себе небезпеченство приводить. Мнози людіе сію прозбу говорять: «Избави нас от лукавого»,але ижь сами къ лукавому доброволъно приступують, николи избавитися не възмогуть.
ПЫТАНЬЕ
Для чого оные слова приложилъ Господь: «Яко Твое естъ Царствіе и сила и слава»?
ОТКАЗЪ
Тыми словы ничого не просимы, да ведже не безъ великого по­житку сут приложены. Напред бо потвержают верю в нас. Бо поневажь царь ест Богъ и силенъ, снадне то Ему зведется, дати намъ о што есмо просили. К тому наоучают насъ сіа слова, ижь в молитве нашей не
ПЫТАНЬНЕ
Дзеля чаго ж ня толькі просім, каб Бог ня ўводзіў нас у спакусу, але і далучаем: «Але збаў нас ад злога»?
АДКАЗ
Гэтыя словы дапаўняюць сэнс просьбы «Ня ўводзь нас у спакусу». Блага бо не ў спакушэньні быць, але спакушэньня ня вытрымаць. Пра спакушэньне Апостал кажа, што «яно выклікае надзею, а надзея асароміць ня можа» (Рым. 5: 3-5). Гэты ж Апостал у іншым мейсцы піша, што «Бог не дапусьціць спакушаць больш, чым можам вытрымаць» (1 Кар. 10: 12-13), значыць, пакладзе канец спакушэньню, каб здолелі вытрываць.
Таму ў гэтыя словы: «Збаў нас ад злога»,— мы ня толькі просім, каб нам быць вольным! ад спакусаў, але і каб Бог у такіх спакусах нам дапамагаў, ад моцы д’ябальскай нас збавіў, добры канец спакушэньню ўчыніў.
ПЫТАНЬНЕ
Хто гэтую просьбу слушна гаворыць?
АДКАЗ
Найперш той, хто не спадзяецца на ўласную моц, але ва ўсякім спакушэньні чакае дапамогі ад Бога. Яшчэ той, хто ў спакусу і ў справы д’ябальскія сам не трапляе, але ўцякае ад іх.
ПЫТАНЬНЕ
Хто, зноў, надарэмна гэтую просьбу кажа?
АДКАЗ
Той, хто на сваю моц спадзяецца, таксама хто легкадумна ставіцца да моцы д’ябальскай,такі надарэмна гаворыць гэтую просьбу. Яшчэ той, хто сам у небясьпеку трапляе, бо такі спакушае Бога. Таксама той, хто «запрагаецца зь няверуючымі ў адно ярмо» (2 Кар. 6:14). Той, хто сам трапляе ў пастку д’ябальскую праз чыненьне грахоў, бо сказана: «Не спакушай Госпада, Бога твайго» (Паўт. Зак. 6).
Той Бога спакушае, хто можа без чаго-небудзь абыйсьціся, але ўсё адно сам на сябе кліча небясьпеку. Шмат людзей гаворыць гэтую просьбу: «Збаў нас ад злога»,але калі самі, дабраахвотна, да злога трапляюць, то ніколі ня змогуць ад яго пазбавіцца.
ПЫТАНЬНЕ
Дзеля чаго гэтыя словы далучыў Госпад: «Бо Тваё Валадарства, і моц, і хвала»?
АДКАЗ
У гэтыя словы нічога ня просім, але яны далучаныя дзеля вялікай карысьці. Найперш бо пацьвярджаюць нашую веру, бо паколькі Бог Валадар і мае моц, лягчэй Яму даць нам тое, пра што мы Яго прасілі. Да таго ж гэтыя словы нас вучаць, што ў нашай малітве маем шукаць
нашихъ пожитковъ, ани славы гледети маемъ, але яко бы Царствіе Божіе росло, сила Божіа объявлялася и слава Божіа цвила.
Прото кто бы только для себе а для своих пожитковъ або для одержанья славы оныхъ потребъ, которіе ся в молитве Господней замыкають, просилъ, таковый сих словъ: «Яко Твое ест Царствіе»,не добре уживаеть и напрасно всю молитву говорить.
ПЫТАНЬЕ
А овы слова для чого приложоно: «Въ векы векомъ»?
ОТКАЗЪ
Самъ Христос приложилъ велми пристойне, абы Царствіа Божіа, силы и славы Его розность от царествъ, силъ и славъ царей земных показалъ. Мают бо и царіе земскій, царства силу и славу, але на час толко велми коротокъ. Той пакъ Царь, иже ест Отецъ нашь, царство, силу, славу маеть въ векы векомъ. Аминь.
ПЫТАНЬЕ
Што ся розумееть «АМИНЬ»?
ОТКАЗЪ
«АМИНЬ» естъ слово еврейское, сказуется на нашь языкъ «въ истинну», яко где Господь глаголеть: «Аминь глаголю вамъ»,тое жь розумеется, яко бы реклъ: «Въистинну глаголю (или мовлю) вамъ».
Часом теже «Аминь» кладется вместо «будеть» или «да будеть». Прото где в наших псалтирах на концы некоторих псалмов стоить: «Будеть, будеть» (Псалом 40, Псалом 71), то въ еврейских пишеть: «Аминь, аминь».
Лечь зде, при молитве Господней, «Аминь» положилъ Христос вместо упевненья, абы есмо певное надежи были, ижь то все по тому будеть, о што есмо просили.
ПЫТАНЬЕ
Оуже за ласкою милосердного Бога розумею молитву Господню, але ми тое ешче росповеж, чи не годится иншою молитвою молити ся Богу, разве тоею?
ОТКАЗЪ
Годится иными словы молитися Богу, да ведже потреба гледети, абы ся таковая молитва згожала разумом з молитвою Господнею. Ма­емъ на взорь Апостолы которіи часу гоненіа молилися Богу, яко Лука пишеть, а предся не тыми словы «Отче нашь, иже есь на небесехъ», да ведже разумъ оное молитвы съгласенъ ест з молитвою Господнею. Тако бо молятся: «Владыко Боже, сътворивый небо и землю, и море, и вся, яже в них ...» и прочая (Деан. 4: 23-37). Которая молитва тое замыкаеть, абы ся Слово Божіе ширило, то естъ оные прозбы, которие въ молитве Господней суть: «Да святится имя Твое ...» и прочая.