Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
АДКАЗ
Не без прычыны далучыў Госпад гэтае слова «НАШ». Хаця мы просім пра духоўны хлеб, значыць, пра Слова Божае, дарэчы далучаем гэтае слова «НАШ», таму што нам толькі, людзям, нам, самім Хрысьціянам, ён належыць. Маюць і грэшнікі хлеб, значыць, навуку, але ім яна больш шкодзіць, чым дапамагае, як валадар ды Прарок сказаў: «Прадставілі мне беззаконьнікі глумленьне, а не Закон Твой» (Пс. 118). Таму наш хлеб гэта Слова Божае, у якое мы верым.
Зноў жа, хаця пра цялесны хлеб мы просім у тыя ж самыя словы, напачатку ставім слова «НАШ». Не чужога бо хлеба маем прасіць у Бога, але нашага. Наш хлеб той, які мы зарабляем потам. Чужы калі здабываем бяз працы, нашай хітрасьцю. Сам бо Ўсемагутны на ўсяго Адама тэты закон усклаў: «У поце твару твайго будзеш есьці хлеб твой» (Роду 3).
ПЫТАНЬНЕ
Дзеля чаго ты ня кажаш проста: «Хлеб наш штодзённы дай нам на вякі», але «сёньня» або на кожны дзень?
АДКАЗ
Хрыстос навучыў нас так гаварыць, каб мы прасілі хлеба толькі на адзін дзень. Не таму, што потым нам хлеб не спатрэбіцца, але таму, каб мы ў гэтым жыцьці не абяцалі самі сабе доўгага веку, ані спадзяваліся на свае даброцьці зямныя. Але каб мы гэта жыцьцё і тэты сьвет разумелі як мейсца часовага прабываньня.
Як бо госьць, знаходзячыся ў заезным доме, не стараецца там
Яко бо гость, будучи у гостине или на господе, не стареется, абы тамо долго пребывалъ, тем же обычаемъ и мы о долгое житье на сим свете стояти не маемъ. Прото и на ином месте тако нас Господь наоучает: «Не печетеся на оутреи, оутрніи бо собою печется. Довлеть дневи злоба его» (Матф. 6: 31 -34).
ПЫТАНЬЕ
Кто сію прозбу непожиточне говорить?
ОТКАЗЪ
Не только непожиточне, але и зле и з грехом сію прозбу они говорят, которіи Словом Божіемъ не користуют, ани оного за брашно душевное или духовное маютъ. По тому жив речах дочасных зле тую прозбу говорят, которіи не на Божіе благословеніе, але на свой промыслъ або на работу надеются. Тежь они, оу которих полные житници, гумна, клети, повалуши, погребы, скрини жита, пшеницы, пенезей или грошей, шатъ и иных маетностей. Часомъ и погниют стоги, мяса и прочая, а предся оубогому не оуделяютъ, але ешче большей съберають.
О таковыхъ Самъ Господь притчю оную о богатом поведелъ, который егда ему нива обфите зародила, не для оубогыхъ заховал, але про свой збытокъ заховавши, мовилъ: «Душе, имаши многа блага лежашча на лета многа. Поживай, яжь, пій, веселися». Але му Богъ поведелъ: «Безумие, в сію ношчь душю твою истяжют от тебе, а яже оуготовалъ есь, кому будутъ» (Лука 12: 16-31).
А иж бы того кто о одномъ кимъ не розумелъ, для того сіа слова приложилъ Господь: «Такъ събирая и себе, а въ Бога не богатъ». Прото надобе стеречися всемъ, абы таковыми не были. Бо будет ли кто таковъ, не поможеть ему молитва, но болей зашкодить. Ачкольвекъ събереть хлебъ, але его не поживеть, яко и сами посполите на око видимъ, и зде с притчи Христовое розумети можемъ. О чом и при осмомъ слове ширеи было.
ПЫТАНЬЕ
Кто сію прозбу достойне къ Богу говорить?
ОТКАЗЪ
Онъ, кто по своему званію робить, а предся не от роботы своея, но от самого Бога поживенья ждеть. Ешче кто на своемъ, што ему Богъ далъ, довлееть, и от трудъ рук своих (Псалом 127, Ефес. 4: 25-32) потребнымъ и нишчимъ оуделяеть, а для житейских речей Бога и Слова Его не опушчаеть.
ПЫТАНЬЕ
Пятая прозба: «Остави нам долгы наша, яко и мы оставляемъ долъжникомъ нашимъ», какъ ся розумееть? Каковые то суть долгы?
застацца надоўга, тым жа звычаем і мы ня можам спадзявацца на доўгае жыцьцё на гэтым сьвеце. Таму і ў іншым мейсцы так нас Госпад вучыць: «Дык не клапаціцеся пра заўтрашні дзень, бо дзень заўтрашні сам пра сябе будзе клапаціцца. Хопіць для кожнага дня свайго ліха» (Мц. 6:34).
ПЫТАНЬНЕ
Хто гэтую просьбу гаворыць сабе на шкоду?
АДКАЗ
Ня толькі на шкоду, але і на благое, і на грэх кажуць гэтую просьбу тыя, што не карыстаюцца Словам Божым ды ня лічаць яго за ежу для душы, або ежу духоўную. Тым жа звычаем і ў справах штодзённых сабе на благое кажуць гэтую просьбу тыя, што спадзяюцца не на Божае дабраславенства, але на свой розум або на сваю працу. Таксама тыя, у якіх жытніцы, гумны, клеці, кладоўкі, скляпы, скрыні поўныя жыта, пшаніцы, грошаў, адзеньня ды іншай маёмасьці. Часам і пагніюць стагі, мяса ці што іншае, але ўсё адно ўбогаму не дадуць, але яшчэ больш зьбіраюць.
Пра такіх Сам Госпад сказаў прыповесьць пра багацея, які, калі ўрадзіла ягоная ніва, захаваў плён не дзеля убогіх, а дзеля свайго прыбытку, мовячы: «Душа, маеш многа даброцьцяў, назапашаных на шмат гадоў; адпачывай, еш, пі, банкетуй». Але Бог сказаў яму: «Дурны, у тэту ноч запатрабуюць ад цябе душу тваю, а тое, што прыгатаваў, чыё будзе?» (Лк. 12: 19-20).
А каб кожны разумеў гэтую прыповесьць як пра сябе самога, Госпад далучыў такія словы: «Так бывав з тым, хто дзеля сябе зьбірае скарбы, а ня ёсьць багаты перад Богам». Таму трэба ўсім сьцерагчыся, каб такімі ня быць. Бо калі хто будзе такім, не дапаможа яму малітва, але больш нашкодзіць. Такі хоць і зьбярэ хлеб, але яго не спажыве, як і мы самі паўсюль тое бачым, і тут, з прыповесьці Хрыста, можам зразумець. Пра гэта і пры восьмым прыказаньні падрабязна гаварылася.
ПЫТАНЬНЕ
Хто гэтую просьбу годна да Бога кажа?
АДКАЗ
Той, хто працуе паводле свайго пакліканьня ды, перадусім, чакае дабрабыту не ад сваей працы, але ад Самога Бога. Яшчэ той, хто ў сваім, што яму даў Бог, трывае і ад працы сваіх рук дае ўбогім і жабракам і не адкідае дзеля штодзённых справаў Бога і Ягонае Слова (Пс. 127, Эф. 4: 28).
ПЫТАНЬНЕ
Пятую просьбу: «Адпусьці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым» як разумець? Якія гэта правіны?
ОТКАЗЪ
Яко в ремахъ дочасных оныхъ человекъ за должники личять, которіи от кого добродейство берють. Бо таковіи должни суть онымъ добродеемъ своимъ заслуговати и отдавати. А докуле того пристойне не оучинять, великіи суть должники. По тому жь и в речахъ духовных находемся великими быти должниками пред Богом. А што бо маемъ естли не от Него? От Него душа, тело, розумъ, одеянье, выхованье, светъ, вера и вси речи духовные и дочасные. Великие безъ похыбы добродейства, за которіе Онъ ничого болшь по нас мети не хочеть, разве абы есмо вдячни были и заповеди Его полнили.
То пакъ мы яко есмо вдячни и яко заповеди Его исполняемъ, вже есмо в первой части сее розмовы мели. Тамо есмъ по части довелъ, ижь ни одному слову Божіих заповедей досить не чинемъ. А тые суть долгы нашя, ими же есмо вси должни Богу зостали и на всякъ день большей зоставаемся. А ижь негде взяти намъ чим бы сія выплатити, бо есмо оную силу, въ которой насъ былъ Богъ створилъ, се есть самовластие, давно, ешче въ Адаме, потерали (Быт. 3), прото наоучилъ нас Господь, абы есмо Бога о оставленіе таковымъ долгомъ, се естъ грехомъ, молили.
ПЫТАНЬЕ
Чого ся можемъ наоучити от сей прозбы?
ОТКАЗЪ
Естли бы кто пилно последелъ всіа слова, а наболей естли бы обачилъ кому оные говорити Господь велелъ, таковъ много бы моглъ навыкнути. Напервей вырозумел бы, ижь вси люди суть грешници, а нетъ ни единого человека безъ греха. Не только тепер, але и пред тым не было, и потомъ не будеть. Ешче жь и тое вырозумел бы, ижь вси святіи спасени суть, и теперъ спасаются и напотом которіи по нас будут, спасутся не своею правдою, але милостію и благостію Божіею. А кому бо молютися сію молитвоу Господь говорити велелъ? Не своим ли оученникомъ Петрю, Андрею, Іоанну, Іакову и прочіимъ? Тако бо святый Евангелист Лука пишеть: «Бысть сушчу Господеви на месте некоемъ моляшчуся, и яко преста, рече некый от оученникъ Его к Нему: “Господи, наоучи ны молитися, якожь Іоаннъ наоучи оученики своя.” Рече имъ: “Егда молитеся, глаголите: “Отче нашь, иже еси на небесехъ”» и прочая (Лука 11:1-8).
Зде видишь, ижь не мытары, ниже грешници просили Христа, абы их молитися наоучил, але оученници Его. И Самъ отвешчаючи, не рече: «Егда молятся мытары, да глаголют: “Отче нашь, иже еси”»,але рече: «Егда молитеся, глаголите». То естъ вы, оученици Мои. Ино вже каждый видить, ижь сію молитву муселъ говорити Петрь, муселъ Андрей, Філиппъ, Варфоломей, Клеопа и прочій Апостоли и оученици Христови. Мусела тежь тую жь молитву говорити и пречистая сына Божіа мати. А у той молитве не отставляли сее прозбы: «Остави намъ долгы наша, якожь и мы оставляемъ».
АДКАЗ
У справах штодзённых лічаць вінаватымі тых людзей, якія зьведалі ад некага дабрадзейства, бо яны мусяць сваім дабрадзеям паслужыць ды ім аддзякаваць. А пакуль тое як належыць ня зробяць, будуць вялікім даўжнікамі. Гэтаксама і ў справах духоўных мы аказваемся вялікімі даўжнікамі перад Богам. Бо што мы маем, чаго б не атрымалі ад Яго? Ад Яго душа, цела, розум, адзеньне, даброцьці, сьвет, вера і ўсе рэчы духоўныя і штодзённыя. Ад Яго вялікія дасканалыя дары, за якія Ён нічога ад нас не патрабуе, адно толькі каб былі Яму ўдзячнымі ды выконвалі Ягоныя прыказаньні.
Ды ўжо ў першай частцы гэтай размовы мы казалі, што значыць быць Яму ўдзячнымі ды выконваць Ягоныя прыказаньні. Там я па парадку давёў, што мы не выконваем дастаткова ніводнае з Божых прыказаньняў. А гэта і ёсьць нашыя правіны, дзеля якіх мы ўсе вінаватыя Богу, ды з кожным днем робімся ўсё больш вінаватымі. Ды паколькі нам няма чым заплаціць за гэтую віну, бо мы тую сілу, якую нам Бог даў пры стварэньні (значыць, уладу над сабой) даўно, яшчэ ў Адаме, страцілі (Роду 3), таму і навучыў нас Госпад, каб мы малілі Бога аб прабачэньні нашых правінаў, значыць, грахоў.
ПЫТАНЬНЕ
Чаму нас можа навучыць гэтая просьба?
АДКАЗ
Калі хто ўважліва паглядзіць на ўсе словы, а найбольш калі разгледзіць, каму Госпад загадаў іх казаць, шмат чаму такі чалавек навучыцца. Найперш зразумее, што ўсе людзі грэшнікі ды што няма ніводнага чалавека без граху. Ня толькі цяпер няма, але і раней не было, і потым ня будзе. Яшчэ і тое зразумее, што ўсе сьвятыя збаўляліся, збаўляюцца ды пасьля нас будуць збаўляцца не сваёй справядлівасцю, а Божай ласкай. Бо каму Бог загадаў так маліцца? Ці не Сваім вучням Пятру, Андрэю, Яну, Якубу ды іншым? Так бо сьвяты эвангеліст Лука піша: «I сталася, калі на адным мейсцы Ісус маліўся, як скончыў, папрасіў Яго адзін з вучняў Ягоных: Тоспадзе, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў”. Сказаў ім Ісус: “Калі моліцеся, кажыце: Ойча наш, Які ёсьць у небе”...» і так далей (Лк. 11).