Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
Зде видишь велми весолую обетницю справедливымъ, се естъ вернымъ. Прото потреба и о тое Бога просити, абы того дня не откладалъ, але ся с нимъ поспешилъ. Бо той день всемъ благовернымъ конецъ бедамъ, гоненью, мукам, смерти, и всемъ скорбемъ принесеть, а радости неизреченные имъ откриеть и подасть. Яко въ Откровеніи Богословъ рече: «Отиметь Господъ всяку слезу от очію их, и смерти не будеть к тому, ни плача, ни вопля, ни болезни не будеть к тому, яко первая мимо идутъ» (Апокал. 21).
ПЫТАНЬЕ
Чого надобе человеку, абы сію прозбу достойне къ Богу говорилъ?
ОТКАЗЪ
Потреба, абы Царство Божіе любилъ и прішествіа его от правды жадалъ, дела добрие чинилъ а о том животе мало дбалъ. Таковъ бо с пожиткомъ сію прозбу говорить.
АДКАЗ
Во гэта залежыць не ад нашай сілы, але ад ласкі Божай.
ПЫТАНЬНЕ
Што яшчэ ў гэтых словах просім?
АДКАЗ
Акрамя таго, што ўжо я сказаў пра духоўнае Валадарства Хрыста, якое залежыць ад праўдзівай навукі Сьвятога Эвангельля, яшчэ мы молім Бога Айца і пра такое Валадарства, калі ня толькі над усімі, але і паасобку ў кожным стварэньні валадарыць ня грэх, але Сам Бог. Каб намі валодалі не грахі, але Дух Сьвяты з усімі Ягонымі дарамі, як Апостал піша: «Дык хай жа грэх, — кажа, — не валадарыць у вашым сьмяротным целе, каб вам не служыць пажаданьням яго. Не аддавайце граху члены вашыя на зброю, але аддавайце сябе Богу як вось тыя, што са сьмерці перайшлі да жыцьця, ды члены вашыя аддавайце на зброю справядлівасьці на службе Божай. Грэх няхай не пануе над вамі, бо вы не пад законам, але пад ласкаю» (Рым. 6:12-14).
Бачыш, забараняе нам Апостал аддаваць сябе на службу граху ды кажа служыць Самому Богу. А паколькі мы ня маем столькі сілы, дзеля таго Хрыстос навучыў нас гэтай просьбе: «Прыйдзі Валадарства Тваё»,значыць, каб Ён даў нам Духа Сьвятога рабіць добрыя ўчынкі.
Яшчэ адзін спосаб Валадарства Божага прыйдзе ў будучым веку, калі ўжо выбраныя Божыя будуць у Валадарстве Нябесным, Пра гэта Госпад так сказаў: «Як затым зьбіраюць кукаль ды ў агні паляць, так будзе пры канцы сьвету. Пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх, і яны зьбяруць з Валадарства Ягонага ўсе згаршэньні і тых, што дапускаюцца беззаконьня, і ўкінуць іх у печ агністую. Там будзе плач і скрыгатаньне зубамі. Тады справядлівыя будуць ясьнець як сонца, у Валадарстве Айца Свайго» (Мц. 13: 40-43).
Тут бачыш вельмі радаснае абяцаньне справядлівым, значыць, верным. Дзеля гэтага трэба прасіць Бога, каб Ён той дзень надалей не адкладаў, але зь ім пасьпяшаўся. Бо тэты дзень прынясе канец бедам, перасьледам, пакутам, сьмерці і ўсім цяжкасьцям верных, адкрые ды падасьць ім невымоўную радасьць, як у Адкрыцьці Багаслоў сказаў: «I абатрэ Бог кожную сьлязу з вачэй іх, і сьмерці ўжо ня будзе, ані плачу, ані галашэньня, ані болю больш ня будзе, бо гэта ўжо ўсё мінула» (Адкр. 21: 4).
ПЫТАНЬНЕ
Што патрэбна чалавеку, каб належна гаварыць гэтую просьбу Богу?
АДКАЗ
Патрэбна, каб любіў Валадарства Божае і сапраўды жадаў Ягонага прыйсьця, каб рабіў добрыя справы ды мала дбаў пра зямное жыцьцё. Тады чалавек кажа гэтую просьбу сабе на дабро.
ПЫТАНЬЕ
Опять, кто безъ пожитку тую прозбу говорить?
ОТКАЗЪ
Они напервей напрасно и съ грехом сію прозбу говорять, которіе о правдивую наоку Святого Евангелія або не дбають, або ее гонят. Потом они которіи отрекшеся на святомъ крешченіи беса съ всеми делы его, допушчают ему опять в собе черезъ розличные грехи царствовати. На остатокъ и они, которіи сесь животъ лепшей за пришлый любять яко молодые люди, лакомци, богатіи, и ини таковіи. Они же бы с того света ити не рады.
Тіи вси напрасно тые слова: «Да пріидеть Царствіе Твое»,а не только напрасно, але и съ грехом, яко есмъ поведелъ, говорять. И далеко бы лепшей оучинили, абы их николи до оустъ не брали. Бо не можеть большее быти з Бога насмеванье, яко оное речи у Него просити, которое ненавидиши, або жадаешь абы николи не была.
ПЫТАНЬЕ
Третяя прозба яко ся розумееть, се ест: «Да будеть воля Твоя, яко на небеси и на земли»?
ОТКАЗЪ
Две воли, або два способы воли Божіей суть. Одинъ способъ который нам ест обявленъ, а другый который Богъ при Собе держить, ижь чинить натто ест воля или хотеніе Его. О сію волю ненадобе Бога просити, поневажь и без прозбы чинить, што рачитъ. Яко и Давыд рече: «Богъ нашь на небеси и на земли вся елика въсхоте сътвори» (Псалом 113).
Але о оную волю, которую нам Богъ оповеделъ, великая потреба молитися, абы в нас была. То естъ, абы есмо оные дела чинили, которие Онъ чинити велелъ. Бо и в нас ест воля, але наша не Божіа воля. А поневажь мы сами для скажоного прироженья зліи, ино и воля наша мусить быти злая и Божіей противная. Прото потреба молити Бога, абы нашую волю отнявши, Свою нам даровалъ, абыхмо Ему противни не были, але оное на што ест воля Его, чинили.
ПЫТАНЬЕ
Воля Божіа, которую нам обявилъ, на што ест або которая ест? Или чого Богъ по насъ хочеть?
ОТКАЗЪ
Волею Божіею часом Писмо Святое зоветь Законъ Божій. В нем бо видемо, чого Богъ хочеть абы есмо чинили, або не чинили. Яко где Давыд мовить: «К Тобе прибегох, наоучи меня творити волю Твою, яко Богъ мой еси Ты» (Псалом 142). Потомъ и иншіе суть воли Божіе. Яко где Хрістос рече: «Се же естъ воля пославъшаго Мя Отца, да все еже дасть Ми, не погублю от Него, но въскрешу е въ последный день. Се же ест воля пославшаго Мя, да всяк видяй Сына и веруя в Него,
ПЫТАНЬНЕ
Зноў, хто надарэмна гэтую просьбу гаворыць?
АДКАЗ
Той, перадусім, надарэмна ды сабе на грэх гаворыць гэтую просьбу, хто або ня дбае пра праўдзівую навуку сьвятога Эвангельля, або яе гоніць. Потым той, хто падчас сьвятога хросту выракаецца д’ябла ды ўсіх ягоных справаў, а потым праз розныя грахі зноў дазваляе д’яблу ў сабе валадарыць. Нарэшце, і той надарэмна гэтую просьбу кажа, хто любіць гэтае жыцьцё болей за будучае, напрыклад, маладыя людзі, хціўцы, багацеі ды іншыя, хто з гэтага сьвету пайсьці ня рады.
Усе яны надарэмна гавораць тыя словы: «Прыйдзі Валадарства Тваё»,ды ня толькі надарэмна, але і на грэх, як ужо я сказаў. I нашмат лепш яны б зрабілі, калі б ніколі гэтыя словы не казалі, бо ня можа быць большай насьмешкі з Бога, чым прасіць у Яго тое, што ненавідзіш, ці тое, што ня хочаш, каб сталася.
ПЫТАНЬНЕ
Трэцюю просьбу як зразумець, значыць: «Будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі»?
АДКАЗ
Ёсьць дзьве волі, або два спосабы Божай волі. Першы спосаб што нам аб’яўлены, а другі — што Бог у Сабе трымае, калі чыніць тое, на што ёсьць воля або жаданьне Ягонае. Пра гэтую волю ня трэба Бога прасіць, бо і бяз просьбы Ён зробіць тое, што хоча, як Давід сказаў: «Бог наш у небе; усё, што захоча, Ён зробіць» (Пс. 113).
Але пра тую волю, што Бог нам аб’явіў, трэба моцна маліцца, каб яна ў нас была, значыць, каб мы тыя справы рабілі, якія Бог загадаў рабіць. Бо і мы маем волю, але нашая воля ня Божая воля. А паколькі мы самі, дзеля нашай скажонай натуры, благія, то і воля нашая мусіць быць благая і супярэчыць Божай. Вось таму трэба маліць Бога, каб, забраўшы нашую волю, даў нам Сваю, каб мы Яму не супярэчылі, але рабілі паводле Ягонай волі.
ПЫТАНЬНЕ
На што ёсьць воля, якую нам Бог аб’явіў, або чаго Бог ад нас хоча?
АДКАЗ
Воляю Божай Сьвятое Пісьмо часам называв Закон Божы. У ім бо мы бачым, што Бог хоча, каб мы рабілі або не рабілі, як Давід кажа: «Навучы мяне спаўняць волю Тваю, бо Ты Бог мой» (Пс. 142). Таксама ёсьць і іншая Божая воля. Напрыклад, калі Хрыстос казаў: «А воля Таго, Які Мяне паслаў, каб Я нікога ня страціў з тых, якіх Ён Мне даў, але ўваскрасіў іх у апошні дзень. Г эта воля Айца Майго, каб кожны, хто глядзіць на Сына і верыць у Яго, меў жыцьцё вечнае; і Я яго ўваскрашу ў апошні дзень» (Ян 6: 39-40). Тутбачыш, што ёсьць Божая воля на тое, каб ніводзін чалавек ня згінуў, але каб усе верылі ў Сына Ягонага ды так мелі вечнае
имать животъ вечный, и въскрешу его Азъ въ последный день» (Іоанн 6: 27-40). Зде видишь, ижь на тое ест воля Божіа, абы ни одинъ не згинулъ человекъ, але абы вси верили в Сына Его, и тако бы вечны животъ мели. О томъ и Апостолъ сведчить, яко Богъ хочеть всем человекомъ спастися, и в разумъ истине приіти (1 Тім. 2: 1-15).
Опять, другая Божіа воля ест, абы есмо оуверивши Святому Еваггелію, добріе дела чинили и весь животъ нашь по заповедемъ Божіим отновили. О таковой воли пишеть Апостолъ: «Тако, поведаеть, ест воля Божіа благотворяшчимъ обуздовати безумных человекъ невежество. Яко свободни, а не яко прикровеніе имушче злобе свободу, но яко рабы Божіи вся чтете, братство възлюбете, Бога боитеся, царя чтите» и прочая (1 Петра 2: 1-20). По тому же и другый Апостолъ пишеть: «Се естъ, кажеть, воля Божіа, святьба ваша, хранити себе вам от блуда и ведети, комуждо васъ свой сосудъ стежати въ святини и чести, не въ страсти похотней, яко же языцы неведяшчеи Бога, ниже преступати и лихоимствовати вешчи брата своего» (1 Сол. 4: 1-12).
Ова Апостоли сведчать, ижь воля Божія естъ, абы каждый злости ся выстерегалъ, и животъ чистъ и побожный жилъ. Ешче и того Богъ по насъ хочеть, абы есмо крестъ, се ест, всякие трудности, которие бы на нас клалъ, вдячне пріимали и на волю Божію все спушчали обычаемъ Самого Христа, Который видячи пред Собою страшную и великую муку, молилъ Бога о отложенье тое муки, але предся пустилъ тое на волю Божію. Тако бо молился: «Отче Мой ашче не можеть сіа чаша мимо ити от Мене, буди воля Твоя» (Матф. 26: 6-56, Марк. 14: 10-42, Лука 22: 39-71). По тому жь и они оученници оучинили, которіи Павла намовляли, абы въ Іерусалимъ не шолъ, оувидевши сталость его, рекли: «Господня воля да будеть» (Деан. 21: 7-25).
ПЫТАНЬЕ
Кто с пожиткомъ сию прозбу говорить?
ОТКАЗЪ
Кто свое недостоинство и грехи на себе самъ знаеть, грехов ся каеть, въ Христа веруеть, Еваггельскую наоуку пріимаеть, добріе дела чинить, тело свое в чистоте или свободного девства заховуеть, а штокольвекъ на него Богъ допушчаеть, з радостію тръпить и Его благодарить.
ПЫТАНЬЕ
Кто сію прозбу напрасно к Богу говорить?
ОТКАЗЪ
Онъ, кто себе за справедливаго и невинного пред Богом менить. Або естли грехомъ оставленіа или спасеніа черезъ што иного, нежели черезъ единаго Христа, ишчеть. Ешче кто похотямъ телесным волю даеть. На остатокъ, кто шкоды, хворобы, гоненья для правды, и иныхъ таковыхъ не радъ терпети. Таков каждый не тольки напрасно, але и з грехомъ сію прозбу говорить. Бо своее воли, не Божіей ишчеть.