Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
ПЫТАНЬНЕ
Што на тыя словы Самога Хрыста адкажаш, калі Ён гаворыць: «Я ёсьць уваскрасеньне і жыцьцё. Хто верыць у Мяне, хоць бы ён і памёр, жыць будзе. I кожны, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ павек» (Ян 11: 25). Яўна бо Ён тут сьведчыць, што веруючыя ў Яго ніколі не паміраюць. А раз не паміраюць, то і заўсёды моляцца. Бо і ты сам казаў, што жывыя могуць маліцца.
АДКАЗ
Дваякая ёсьць сьмерць часовая і вечная. Часовай сьмерцю мусіць кожны памерці і той, хто верыць, і той, хто ня верыць. Вечнай жа сьмерцю толькі грэшнікі паміраюць. Дзеля таго, калі Хрыстос абяцае Сваім верным, што яны не памруць, мусіш разумець, што яны не памруць вечнай сьмерцю. Бо пастаноўлена, што сьмерцю часовай усе людзі памруць, як Апостал казаў: «I як устаноўлена людзям раз па­мерці, а пасьля суд» (Гебр. 9: 27).
I хаця верныя не паміраюць вечнай сьмерцю, аднак пра нас яны ня ведаюць, і ўжо я гэта давёў словамі прарока Ісаі: Абрагам ды ягоны ўнук Ізраэль ня ведаюць пра нас. Ня можам меркаваць пра Абрагама ды Ізраэля, што яны памерлі вечнай сьмерцю, Сам бо Госпад гаварыў пра іх садукеям: «А што памерлыя ўваскрэснуць, дык ужо Майсей паказаў каля куста палаючага, калі назваў Госпада Богам Абрагама, і Богам Ізаака, і Богам Якуба. Бог жа ня ёсьць Бог памерлых, але жывых: бо для Яго ўсе жывыя» (Лк. 20: 37-38).
Бачыш, тут Госпад сьведчыць, што Абрагам, Ізаак ды Якуб жывыя, аднак жа Ісая пра іх кажа, што яны пра нас ня ведаюць. Паколькі сьвя­тыя ня ведаюць пра нас ды пра нашыя малітвы, то і ня трэба да іх ма­ліцца. А той, хто да іх моліцца, супраць Бога грашыць, бо такі чалавек разважае пра стварэньне як пра Творцу. Ды хаця хто ня просіць сьвятога як Бога, каб нешта даў, але толькі на дапамогу прызывае, усё роўна той цяжка грашыць. Бо замест Божага Сына, Бога і Чалавека, нашага Пасярэдніка, стварае сабе іншых пасярэднікаў зь людзей (1 Цім. 2).
ПЫТАНЬНЕ
Не падобна, каб Хрыстос меўся або гневацца, або помсьціцца за тое, што мы шануем Ягоных сьвятых. Бо Ён абяцаў як Сабе Самому
рече: «Понеже сътвористе единому от сих братіи Моих менших, Мне створисте» (Матф. 25: 31 -46).
ОТКАЗЪ
Иншая не ровно ест речь въ оучтивости мети святыхъ, а иншая Ходотаи с них чинити. Христос где обецуеть праведным на суде поведети сия слова: «Понеже сътвористе единому от сих братей Моих, Мне створисте»,не о призыванію тамо на помочь святых говорить, але ижь праведници не будут ся к тому признавати, абы Христа кор­мили, поили, опратали, ховали або якую послугу чинили. Для того имъ обецуеть поведети, ижь што оубогымъ зде, на земли, чинили, тое Ему чинили. Бо вси веруюшчіи въ Христа уды Его и тело Его суть.
А ведже имъ того нигде же не причитаетъ, абы мели ходатаими или причинцами быти. Не припушчаетъ бо никого Христос к Своему вряду. Самъ един ест Ходотаем межи Богом и межи нами человеки. Того бо для есть Богъ и человекъ, абы и Богу и человеку единосушчный будучи, достаточным или съвершеным ходотаемъ былъ. А поневажь никто ины таков быти не можетъ, се ест и Богъ и человекъ, како ему ходотаем можно быти межи Богом и человеком? Нестли написано: «Праведник едва спасется» (1 Петра 4: 12-5: 1-6). Если едва спасется самъ, какъ иныхъ спасти возможеть? Прото Христос не до иного кого звалъ, токмо къ Собе: «Пріидете, кажетъ, къ Мне вси трюждаюшчійся и обремененій, и Азъ покою вы» (Матф. 11: 27-30).
Потому жь и Апостоли Христови не на себе оуказовали, ани к собе вабили, але къ Хрісту отсылали. Іоаннъ, его же Богословом называ­ютъ, тако Ходотая оуказуеть: «Чадца моя, сия пишю вам, да не съгрешайте. Ашче кто съгрешить, оутешителя имамы къ Отцу Ісуса Христа праведника. И Той очишченіе наше естъ о гресех нашихъ. Не о наших же токмо, но и о всем мире» (1 Іоан 1: 8-2:6).
Видиш ли, кого за утешителя маемъ держати? Не рече: «Богородицю или Пятницю, Діониса або Бориса», но: «Ісус Христа праведни­ка». Како бо иного кого за оутешителя Апостоли оуказовати могли, поневажь повеленіа о том не мели, абы людей на створенія оуповати оучили? Тем же бы и мы сей поганьский обычай опустити мели, паметуючи на оное слово: «Господу Богу твоему поклонишися и Тому единому послужиши» (Втор. Зак. 6), и на оное: «Славы Моея иному не дамъ» (Ісаіа 42; 48).
ПЫТАНЬЕ
Для чого жь Христос оу Своей къ Оцю молитве оныя слова поведелъ: «Азъ славу юже далъ еси Мне, дах имъ, да будуть едино, яко жь и мы едино есмы» (Іоан 17:17-26)?
ОТКАЗЪ
Не тое тамъ Христос розумееть, абы Апостоломъ оную славу, кото­рую съ Отцом от века мелъ и мети будетъ безъ конца, хотелъ спустити,
прыймаць пашану, якую мы аддаём сьвятым. Так бо сказаў: «Што зрабілі вы аднаму з гэтых братоў Маіх найменшых, тое Мне зрабілі» (Мц. 25:40).
АДКАЗ
Адна справа сьвятых шанаваць, зусім іншая уважаць іх заступнікамі. Хрыстос, абяцаючы сказаць на судзе справядлівым гэтыя словы: «Што зрабілі вы аднаму з гэтых братоў Маіх найменшых, тое Мне зрабілі», ня мае на ўвазе прызываньне ў дапамогу сьвя­тых. Ён гаворыць, што справядлівыя ня будуць вызнаваць, як яны Хрыста кармілі, паілі, апраналі, прыймалі ды рабілі іншыя паслугі. Дзеля гэтага Хрыстос абяцае сказаць ім: яны зрабілі Яму ўсё тое, што тут, на зямлі, убогім зрабілі. Бо ўсе, што вераць у Хрыста, ёсьць Ягоныя члены і Ягонае цела.
Аднак нідзе Хрыстос ня кажа, што справядлівыя маюць быць заступнікамі або пасярэднікамі. Не дае бо Хрыстос нікому Сваёй улады: Ён — адзіны пасярэднік паміж Богам і паміж намі, людзьмі. Дзеля таго Ён і Бог, і Чалавек, каб, будучы адзінасутным і Богу, і чалавеку, стацца дастатковым або дасканалым пасярэднікам. А паколькі ніхто іншы такім быць ня можа значыць, і Богам, і Чалавекам, як нехта можа быць пасярэднікам паміж Богам і чалавекам? Ці ж не напісана: «I справядлівы ледзь будзе збаўлены?» (1 Пт, 4: 18). Калі справядлівы ледзьве збавіцца сам, то як здолее збавіць іншых? Дзеля гэ­тага Хрыстос толькі да Сябе, а не да каго іншага зваў: «Хадзеце да Мяне, казаў, што працуеце і зьняможаныя пад цяжарам, і Я дам вам сілу» (Мц. 11: 28).
Тым жа звычаем і Апосталы не на сябе паказвалі, не да сябе звалі, але накіроўвалі да Хрыста. Ян, якога называюць Багасловам, так пра пасярэдніка сьведчыць: «Дзеткі мае, пішу вам гэта, каб вы не грашылі. А калі хто і саграшыў, маем Заступніка перад Айцом Ісуса Хрыста, справядлівага. Ён ёсьць ахвяра перамольная за грахі нашыя, ды ня толькі за грахі нашыя, але таксама за грахі ўсяго свету» (1 Ян 2: 1-2).
Бачыш, каго мусім уважаць за заступніка? Не сказаў Ян: «Багародзіцу або Пятніцу, Дыяніса або Барыса», але: «Ісуса Хрыста, справядлівага». Як жа пра некага іншага як пра заступніка маглі сьведчыць Апосталы, калі ня мелі такога загаду вучыць людзей спадзявацца на стварэньне? Таксама і мы мусім адкінуць тэты паганскі звычай, памятаючы на Слова: «Госпада Бога твайго бойся і Яму служы» (Паўт. Зак. 6). Ды на гэтае Слова: «Славы Маёй не саступлю нікому» (Іс. 42; 48).
ПЫТАНЬНЕ
Дзеля чаго ж Хрыстос у Сваёй малітве да Айца гаварыў тыя словы: «I хвалу, якую Ты Мне даў, Я перадаў ім, каб яны былі адно, як і Мы адно» (Ян 17: 22)?
АДКАЗ
Ня меў Хрыстос на ўвазе, што хоча даць Апосталам тую славу, якую
абы ся им люди молили або их собе на помочь призывали. Не о той ся славе сее слово розумееть. Бо того оуряду Христос никому не спустить, ани къ Собе припустить, абы кто с Нимъ могъ быти Ходатаемъ.
Але тамо Сынъ Божій Отца за ними молить, абы были едино, се естъ, едино тело. Розумей, абы были церквию Его. Але поневажь не могли Апостоли безъ освеценья или безъ наоуки быти церквію Бо­жіею, прото поведаеть Христос, иже имъ далъ славу или свет, то естъ Слово Свое. А иж бы есь певнейши былъ, обачи оные слова, которие Апостолъ о Моисею пишетъ тако: «Ашче служеніе смерти писмяны образованное на каменехъ бысть въ славе, яко немошчи было възрети сыномъ Ізраілевым на лице Моисеови славы ради лица престаюшчия, како не паче зело служеніе Духа будеть въ славе?» (2 Кор. 3: 4-11)
Зде славою оную ясность зоветь, которая з лица Моисеова свети­ла, коли от Бога принесъ десятеро Божье приказанье на каменных доскахъ написаное. Тем же обычаемъ оную светлость, которую Слово Божіе на сердцахъ наших чинить, славою таки называеть и зде, и мало нижей, где тако пишеть: «Мы же вси откровеном лицемъ славу Гос­подню възираюшче, в той же образъ образуемся от славы въ славу, яко же от Господня Духа» (2 Кор. 3: 12-18).
Потому жь Ісаіа познанье Божіе и Его Слово и светом и славою зоветь, где пишеть: «Светися, светися, Іерусалиме, пріиде боти свет и слава Господня на тебе въсіа. Яко бо се тма покриеть землю, и мракъ на языкы, на тебе же явится Господь» (Ісаіа 60), и прочая. Тмою и мраком неведомость о Богу зоветь, а опять, славою или светом росширенье Слова Божіа.
ПЫТАНЬЕ
Ешче ми и тое скажи, если ся святіи за нами Богу не молятъ, для чого жь Моисей у своей молитве припоминаеть Авраама, Ісаака, и Іако­ва, где рече: «Въспомяни Авраама, Ісаака и Ізраиля, рабы Своя, им же клялся есь Самъ Собою, глаголя: “Розмножю семя ваше яко звезды небесные”» (Исход 32).
ОТКАЗЪ.
Не для того припоминаеть Моисей тыхъ святых же бы ся молили, але ижь тымъ Богъ далъ былъ обетницю, яко то и с самыхъ словъ Моисеовых каждый обачити можеть. Бо припоменувши их, тутиевъ и клятву припоминаеть: «Помяни, рече, Господи, Авраама, Ісаака, и Ізраиля, им же клялъся еси Сам Собою, глаголя: “Розмножю семя ваше яко звезды небесные, и всю землю сию, о ней же рекох, дамъ семени вашему, и владети будете ею”». Яко бы реклъ Моисей: «Мы есмо семя Авраамле, Ісааково, и Ізраилево, которому ты, Господи, клялъся есь. Паметуй на оную клятву».
ПЫТАНЬЕ
А на оные слова што речешь, иде Богъ къ Іеремію рече: «Ашче 216
Ён разам з Айцом спрадвек меў і будзе мець вечна, каб людзі маліліся Апосталам або прызывалі іх у дапамогу. Не такую хвалу гэтае слова азначае, бо такой улады Хрыстос нікому ня дасьць ды нікога не дапусьціць быць разам зь Ім Пасярэднікам.
Але так Сын Божы просіць Айца за Апосталаў, каб яны былі адно, або адно цела, гэта значыць Ягонай Царквою. А паколькі не маглі Апосталы стацца Божай царквою без асьвячэньня або без навукі, дзеля гэтага і кажа Хрыстос, што даў ім хвалу або сьвет, гэта значыць Сваё Слова. А каб больш у гэтым пераканацца, паглядзі тыя словы, што піша Апостал пра Майсея: «Калі служэньне сьмерці, высячанае літарамі на каменьні, было так слаўным, што сыны Ізраэля не маглі глядзець на твар Майсея дзеля хвалы твару ягонага, якая прамінае, дык ці ня многа больш павінна быць слаўным служэньне Духа?» (2 Кар. 3: 7-8).