Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
Тут «хвалою» названа сьвятло, якім зьзяў твар Майсея, калі ён ад Бога прынёс Дзесяць Божых прыказаньняў, напісаных на каменных дошках. Тым жа звычаем і тое сьвятло, што Божае Слова прыносіць у нашыя сэрцы, Апостал «хвалою» зноў жа і тут называв, калі крыху ніжэй піша: «Мы ж усе з адкрытым воблікам аглядаем хвалу Госпадаву і перамяняемся ў Ягоны вобраз з хвалы ў хвалу за справаю Госпадава Духа» (2 Кар. 3:18).
Гэтаксама Ісая пазнаньне Бога і Ягонае Слова называе сьвятлом і хвалою, калі піша: «Устань, зазьзяй Ерузалім, бо прышло сьвятло тваё і заясьнела хвала Госпада над табою. Бо вось жа цемра ахутвае зямлю і змрок народы, а над табою заясьнее Госпад і хвала Ягоная зьявіцца над табою» (Іс. 60) і так далей. Цемраю ды змрокам ён называе няведаньне Бога, а, зноў жа, хвалою або сьвятлом пашырэньне Слова Божага.
ПЫТАНЬНЕ
Яшчэ мне вось што скажы: калі сьвятыя ня моляцца за нас Богу, дзеля чаго Майсей у сваёй малітве ўзгадвае Абрагама, Ізаака ды Якуба, калі кажа: «Памятай на Абрагама, Ізаака і Ізраэля, слугаўТваіх, каторым запрысяг Ты на Самога Сябе, кажучы: “Размножу патомства вашае, як зоркі на небе”»? (Вых. 32)
АДКАЗ
Не дзеля таго Майсей узгадвае гэтых святых, каб мы да іх маліліся, але таму, што Бог даў ім абяцаньне, як гэта кожны можа пабачыць і са словаў самога Майсея. Бо ўзгадаўшы іх, Майсей тут жа і прысягу ўзгадвае: «Памятай, кажа, Госпадзе, Абрагама, Ісаака і Ізраэля, якім Ты запрысяг на Самога Сябе, кажучы: “Размножу патомства вашае, як зоркі на небе, і ўсю гэтую зямлю, каторую абяцаў, дам патомству вашаму і завалодаеце ёю назаўсёды”». Нібыта казаў Майсей: «Мы — патомства Абрагама, Ізаака ды Ізраэля, якім Ты, Госпадзе, запрысяг. Узгадай пра тую прысягу».
ПЫТАНЬНЕ
А на тыя словы што адкажаш, калі Бог да Ярэміі мовіў: «Нават калі
стануть Моисей й Самоилъ пред лицемъ Моимъ, не естъ душа Моя къ нимъ»,се естъ къ Іоудеомъ? Видит ся бо, ижь Моисей и Самоилъ молятся Богу.
ОТКАЗЪ
Коли бы не тое слово «ашче» было положено, ешче бы почасти трудный былъ розум тое речи. Коли бы тако Богъ поведети рачилъ: «Моисей и Самоилъ молятся за сими людми, но не оучиню на их молитву», значило бы ся, яко Моисей и Самоилъ молятся о людех. Ныне же Богъ рече: «Ашче стануть»,яко бы реклъ: «Не подобна речь, абы Мя кто за ними упросити могъ».
ПЫТАНЬЕ
Яко оным отказати, которіи поведают, ижь земная по небесному, а небесная по земному?
ОТКАЗЪ
Которіи тако говорять, о томъ сее розумеют, ижь яко се зде естли кто къ царю или иному государю пріити хочеть, мусить черезъ врядники приступу искати, тако и къ Богу черезъ святыхъ. Леч ся тіи вельми омыляют.
Къ государю бо земскому надобе через его врадники приходити, бо и той человекъ будучи не можеть ведети, што кого долегаеть, аже мусить кто ему розказати. Богъ же каждого не токмо потребу, але и сердце весть первей, нежели сам человекъ. Къ царю не каждого пушчають, обаваючися якое льсти, и того для через врядники слухаеть подданных и судить, але къ Богу всегды отвором дверъ стоить.
Прото оу той мере небесная не по земному. Написалъ бо Пророкъ, яко Богъ рече: «Не сут съвети Мой акы съвети ваши, ни акы путие ваши тако жь путие Мои. Но елико оудаляется небо от земля, тако оудаляется путь Мой от путіи ваших» (Ісаіа 55).
ПЫТАНЬЕ
Вже за ласкою милосердного Бога розумею, ижь только единъ естъ ходотай нашь к Богу Сынъ Божій Ісус Христос. Прото опустивши на сторону тую речь, навернемся опять к молитве. А наболей скажи ми, чого надобе къ молитве.
ОТКАЗЪ
Двух речи къ молитве надобе: смиреніа, или покори, и вери. Кто сие две речи маеть, той ся не напрасно Богу молить. О смиреніи Дух Святый тако сведчить: «Призре на смиреніе убогих Господь и неоуничижи моленіа их» (Псалом 101). О сим и Ісус Сираховичь рече: «Молитва покорнаго небеса пройдеть» (глава 35). О вере, опять, Сам Господь поведаеть: «Аминъ, глаголю вам, ашче имате верю и не оусумнитеся, не токмо смоковничное сътворите, но ашче и горе сей речете: “Двигнися и вержися в море”, будеть. И все елика ашче въпросите в молитве веруюшче, пріимете» (Матф. 21:18-22).
О том же и Апостолъ сведчить тако: «Ашче кто лишен естъ премуд-
Майсей ды Самуэль стануць перад абліччам Маім, ня схіліцца душа Мая да іх», гэта значыць, да Юдэяў? Аказваецца бо, што Майсей ды Самуэль моляцца Богу.
АДКАЗ
Калі б ня гэтыя словы, далучаныя напачатку, яшчэ цяжэй было б зразумець сэнс той размовы. Калі б так Бог сказаў: «Майсей ды Самуэль моляцца за гэтых людзей, але не ўчыню Я паводле іхняй малітвы», гэта значыла б, што Майсей ды Самуэль моляцца за народ. Тут жа Бог сказаў: «Нават калі стануць»,быццам бы хацеў сказаць: «Ніхто ня здолее ўпрасіць Мяне за тэты народ».
ПЫТАНЬНЕ
Што адказаць тым, якія гавораць, што на зямлі як у небе, а ў небе як на зямлі?
АДКАЗ
Той, хто так гаворыць, мяркуе, што як тут, на зямлі, калі хто захоча прыйсьці да караля або іншага валадара, мусіць шукаць доступу празь ягоных служак, гэтаксама і да Бога прыходзім празь сьвятых. Аднак такі чалавек моцна памыляецца.
Да валадара зямнога трэба прыходзіць празь ягоных служак, бо чалавек можа ня ведаць, што чаго датычыцца, таму нехта мусіць яму гэта растлумачыць. Бог жа лепш за самога чалавека ведае ня толькі патрэбу, але і сэрца. Да караля ня кожнага пускаюць, баючыся якога падману, дзеля таго кароль выслухоўвае ды судзіць падданых праз сваіх урадоўцаў, але да Бога заўсёды дзьверы адчынены.
Дзеля гэтага на зямлі ня так, як у небе. Напісаў бо Прарок, што Бог сказаў: «Мае намеры — ня вашыя намеры, і вашыя дарогі — не Мае дарогі, кажа Госпад. Бо як неба высока над зямлёю, так выносяцца дарогі Мае ад дарог вашых, і намеры Мае ад намераў вашых» (Іс. 55).
ПЫТАНЬНЕ
Ужо ласкаю міласэрнага Бога разумею, што толькі адзін ёсьць у нас Пасярэднік паміж Богам і чалавекам Сын Божы Ісус Хрыстос. Дзеля таго пакінем гэтую нашу размову ды вернемся зноў да малітвы. Перш за ўсё скажы мне: што трэба, каб маліцца?
АДКАЗ
Каб маліцца, патрэбныя дзьве рэчы: пакора і вера. Хто іх мае, той не надарэмна моліцца Богу. Пра пакору Дух Сьвяты так сьведчыць: «Выслухае Ён малітву гаротнікаў і не адкіне іхнія маленьні» (Пс. 101). Пра гэта і Ісус Сырахаў казаў: «Малітва пакорнага пройдзе скрозь аблокі» (Сыр. 35). Пра веру, зноў, Сам Госпад кажа: «Сапраўды кажу вам: каб мелі вы веру і не сумняваліся, зрабілі б гэта ня толькі з дрэвам фігавым, але нават каб сказалі гэтай гары: “Падыміся і кінься ў мора”, сталася б. I ўсё, пра што будзеце прасіць у малітве зь вераю, атрымаеце» (Мц. 21: 21-22).
Пра гэта ж і Апостал сьведчыць: «Калі ж каму не хапае мудрасьці, хай
рости, да просить от Бога, даюшчаго всем просто, и дастся ему, да просить же верою ничтоже сумняся. Сумняяй бо ся оуподобится волненію морскому възметаему от ветръ и развеваюшчюся» (Іак. 1: 1-16).
ПЫТАНЬЕ
Коли ся маемъ Богу молити?
ОТКАЗЪ
Нетъ того часу, которого бы есмо ласки Божій не потребовали или от неприетеля нашого безпечніи были. Прото повинни есмо ся на всякъ час молитися. Яко Христос Сам и Апостоли велели непрестанно молитися. Але ижь иного часу большие потребы и небезпеченства чуемо, прото коли наибольшую силу врага нашого увидимо, тогды теже наболей молитвы пилными быти маемъ.
Яко намъ на взоръ далъ Христос Самого Себе. Той бо ачькольвек ся на всякій час Богу Отцю молил, а ведже на онъ час коли ся приближила мука Его и брань, или валка, з неприятелем, пилней ся молилъ, такъ иже ся кровавым потом потилъ.
ПЫТАНЬЕ
О што або о которие речи маем ся Богу молити?
ОТКАЗЪ
Яко два животы маеть человекъ: одинъ здесе, на земли, дочасны; а другый будеть на небесех вечный. А оба залежать на ласце Божіей. Прото винни есмо Бога молити напервей о вечные или о духовные речи, а потом о дочасные. Тако бо Сам Спаситель повелелъ: «Ишчете прежде Царствіа Божіа и правды его, и сіа вся (розумей — дочасная) приложатся вамъ» (Матф. 6: 31-34).
ПЫТАНЬЕ
Заровно ли просити маем дочасных речи яко и вечныхъ?
ОТКАЗЪ
Не заровно, але иншим обычаем маем просити духовных а дочасных иншим. Коли просимъ Бога о дочасные речи, тако просити маемъ, абы есмо предся на Его волю спушчали, абы нам далъ, естли бы Онъ рачилъ. Яко на взорь мети можешь, если кто Бога просить о здоровье, добре чинить, ижь просить, а ведже часом лепшей иному, абы хворь был. Прото кто о здоровье просить, маеть на волю Божію, яко есмъ поведелъ, припустити. Потому ся онъ прокаженый Христу молилъ, егда рече: «Господи, ашче хошчеши, можеши мя очистити» (Матф. 7: 24-8: 4). По тому жь и Сам Господь заховал ся в молитве Своей. Бо ачкольвек молилъся Отцю о отняте муки, а ведже далъ на волю Божію. Тако бо ся молил: «Отче, вся възможна Тобе, мимо неси от Мене чашу сію. Но не еже Азъ хошчю, но еже Ты хошчеши» (Марк 14:10-42).
А што есмъ о прошеніи здоровья поведелъ, тое жь о кажной дочасной речи розумети маешь. Опять, если о вечные речи Бога молимъ, вже
просіць яе ў Бога, Які дае ўсім шчодра і без дакораў, і дасьць яму. Хай жа ён просіць зь вераю, ані крыху не сумняваючыся, бо хто сумняецца, той падобны да марской хвалі, якую вецер падымае і ганяе» (Як. 1: 5-6).
ПЫТАНЬНЕ
Калі маем маліцца Богу?
АДКАЗ
Няма такога часу, у які б мы не патрабавалі Божай ласкі або былі б у бясьпецы ад нашага ворага. Дзеля гэтага мусім заўсёды маліцца, бо і Сам Хрыстос, і Апосталы загадвалі, каб мы несупынна маліліся. Іншым часам мы адчуваем вялікія патрэбы ды небясьпеку, таму, калі бачым, што ўзрастае моц нашага ворага, тады таксама маем яшчэ больш маліцца.
Узор нам Сам Хрыстос паказаў: хаця Ён заўсёды маліўся Богу Айцу, але з набліжэньнем Ягонай пакуты і змаганьня, або бітвы, з ворагам, Ён так маліўся, што зь Яго цёк крывавы пот.
ПЫТАНЬНЕ
Пра што або пра якія справы мы маем Богу маліцца?
АДКАЗ
Два жыцьці мае чалавек: адно тут, на зямлі, часовае; а другое на небе, вечнае. Абодва яны залежаць ад ласкі Божай. Дзеля гэтага мы павінны Богу маліцца найперш пра вечныя, або духоўныя справы, а потым ужо пра часовыя. Так бо Сам Збаўца загадаў: «Дык шукайце перш Валадарства Божага і яго справядлівасьці, а ўсё тое (значыць, часовае) будзе дадзена вам» (Мц. 6: 33).
ПЫТАНЬНЕ
Ці аднолькава маем прасіць за справы часовыя і вечныя?
АДКАЗ