Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
Тут бачыш, што ня мытнікі, ня грэшнікі прасілі Хрыста, каб Ён навучыў іх маліцца, але Ягоныя вучні. I Ён Сам не адказаў ім: «Калі моляцца мытнікі, то няхай кажуць: “Ойча наш, Які ёсьць у небе”», але сказаў: «Калі моліцеся, кажыце»,значыць, вы, вучні Мае. Ды ўжо кожны бачыць, што гэтую малітву мусіў казаць Пётр, мусіў казаць Андрэй, Піліп, Баўтарамей, Кляопа ды іншыя Апосталы і вучні Хрыста. Мусіла таксама казаць гэтую малітву і прачыстая маці Сына Божага. I ў гэтай малітве не абміналі яны просьбы: «Адпусьці нам правіны нашы, як і мы адпускаем».
Скажаш мне зараз: «Шчыра ці няшчыра яны гаварылі гэтую просьбу:
Скажиш ми теперь: «От правды ли чи не от правды сію прозбу остави нам долгы наша говорили?» Не надеюся, абы кто смелъ о Апостолехъ казати, яко бы в них таково лицемеріе было, иж бы не от правды Бога о оставленіе грехомъ молили. Бо не была бы то молит­ва, але шидерство зъ Бога, естли кто розумеючи о собе, ижь греха на собе не маеть, а предся бы къ Богу сіа слова говорил.
Не маем тако о Апостолех святыхъ розумети, ани о богородици. Ведали бо сіи, яко написано: «Погубиши всехъ, глаголюшчих лжю» (Псалом 5). А како бо не ложь будеть, естли бы иншую реч на сердци, а иншую на языце мели? Прото не полицемерски, але с хути и от правды вси святіи къ Богу сію прозбу говорили: «Остави намъ долгы нашя»,знаючи до себе свой недостатокъ. А поневажь от правды тые слова по Христову повеленію говорили, ино мели на собе грехи свои, не чужіе.
Розбери жь таки и тое, ижь ачколвекъ святіи грешници были, пред­ся суть спасени. А о чим же? Въистину не о правде своей, ни о добрих делехъ. Бо от видишь, ижь грешници были. Прото не о своей правде, але о Божіей вси спасени суть святіи. Яко Давыдъ въпиеть: «Правдою Твоею изми мя и избави мя» (Псалом 70). Зри, яко не рече: «Правдою моею», но «Твоею». По тому ж и Даніилъ в своей молитве къ Богу рече: «Себе деля, Господи, приклони, Боже мой, слухъ Твой и оуслыши, от­верзи очи Твой, и вижь потребленіе наше и града Твоего, в нем же прозвас имя Твое в нем. Яко не нашими правдами мы оупъваюшче очишчаемся, ни шчедротою нашею пред Тобою, но къ шчедротамъ Твоимъ многымъ, Господи» (Дан. 9).
А такъ явная речь ест, ижь вси святіи грешни были докуле зде на земли жили. А к тому ижь благодатію Божіею вси, а не заслугами сво­ими, спасени суть. Того ми посведчает Апостолъ, где къ Ефесіомъ рече: «Благодатию есте спасени и верою, и се не от вас, Божій дарь, не от делъ, да некто похвалится. Того бо есмы твореніе, създани о Христе Ісусе в дела блага» (Ефес. 2: 4-13) А не домнимай, абы о са­мыхъ только Ефесиехъ тако розумелъ, и о собе бо по тому жь рече: «Благодатию Божіею есмъ еже есмъ, и благодать Его яже въ мне, не тшча быст, но паче всех их трудихся. Не аз же, но благодать Божіа яже съ мною» (1 Кор. 15:1-11).
А поневажь такъ ест, ижь вси святіи благодатію Божіею спасени и вечного живота дошли, и мы о собе оуже певни быти можемъ, ижь не инымъ коимъ обычаемъ спастися маемъ, разве по тому жь, се естъ благодатию Божію, естли ю верою живою пріимемъ. Богъ бо не отме­няется. И той же ест Христос вчера и днесь, Той же ест и будеть въ векы. (Мал. 3; Евр. 13: 7-16).
ПЫТАНЬЕ
Чому не просто и згола оставленіа грехом просимъ, але прикладаем оные слова: «Яко и мы оставляемъ должником нашим»?
“Адпусьці нам правіны нашы”?» Ня думаю, што нехта асьмеліцца казаць пра Апосталаў, быццам бы яны былі настолько крывадушныя, што няшчыра малілі Бога пра адпушчэньне грахоў. Была б гэта не малітва, але насьмешка з Бога, калі б нехта, мяркуючы, што ня мае на сабе граху, усё адно казаў бы Богу гэтыя словы.
Не належыць нам меркаваць такім чынам ані пра сьвятых Апосталаў, ані пра багародзіцу. Ведалі бо яны, што напісана: «Выгубіш усіх, якія гавораць няпраўду» (Пс. 5). А хіба гэта была не хлусьня, калі б яны адно мелі на сэрцы, а другое вызнавалі вуснамі? Дзеля гэтага не крывадушна, але па сваёй волі ды па шчырасьці яны гаварылі Богу гэтую просьбу: «Адпусьці нам грахі нашы»,— ведаючы сваю недасканаласьць. А паколькі яны шчыра, паводле загаду Хрыста, гаварылі гэтыя словы, значыць, мелі на сабе свае правіны, а не чужыя.
Зваж, аднак, і на тое, што хаця сьвятыя былі грэшнікамі, але яны збавіліся. Дзякуючы чаму? Сапраўды, не дзеля сваёй справядлівасьці, ані дзеля добрых учынкаў. Бо ты бачыш, што яны былі грэшнікамі. Значыць, усе сьвятыя збавіліся не сваёй справядлівасьцю, але справядлівасьцю Божай, як Давід усклікаё: «Дзеля справядлівасьці Тваёй ратуй мяне і барані мяне» (Пс.70). Бачыш, не сказаў ён: «Дзеля спра­вядлівасьці маёй», але: «Дзеля справядлівасьці Тваёй». Тым жа звычаем і Данііл у сваёй малітве да Бога казаў: «Нахілі вуха Сваё, мой Божа, і выслухай! Адчыні вочы Свае і пабач спусташэньне нашае і горад, над ім было прызывана імя Тваё! Бо не па справядлівасьці сва­ёй узносім малітвы свае да Цябе, але спадзеючыся на Тваю вялікую міласэрнасьць» (Дан. 9).
А калі так, то відочна, што ўсе сьвятыя былі грэшнікамі пакуль жылі тут, на зямлі. Да таго ж усе яны збавіліся ласкаю Божай, а не сваімі заслугамі. Пра гэта мне сьведчыць Апостал, калі да Эфэсцаў кажа: «Ласкаю бо вы збаўлены празь веру, і гэта не ад вас, але Божы дар; не праз учынкі, каб ніхто не хваліўся. Бо мы Ягонае стварэньне, створанае ў Хрысьце Ісусе дзеля добрых учынкаў» (Эф. 2: 8-10). Не мяркуй, што пра адных толькі Эфэсцаў Апостал так разумеў, бо і пра самога сябе гэтаксама казаў: «Але з ласкі Бога ёсьць тым, кім ёсьць, ды дадзеная мне ласка Ягоная не была надарэмнай. Наадварот, працаваў я больш ад іх усіх, не я, што праўда, але ласка Божая са мною» (1 Кар.15: 10).
А калі ёсьць так, што ўсе сьвятыя Божай ласкай збавіліся і вечнае жыцьцё атрымалі, то і мы пра саміх сябе можам быць пэўныя, што ня іншым якім звычаем маем збавіцца, а толькі тым жа самым, значыць, ласкай Божай, калі прымем яе жывой верай. Госпад бо не зьмяняецца (Мал. 3: 6) ды Ісус Хрыстос той самы ўчора, сёньня ды будзе той самы на вякі (Гебр.13: 8).
ПЫТАНЬНЕ
Чаму ня проста цалкам, агулам, мы просім, адпушчэньня грахоў, але далучаем словы: «Як і мы адпускаем вінаватым нашым»?
ОТКАЗЪ
Вельми пристойно Христос тые слова к той прозбе приложилъ. Бо жадна речь справедлившая быти не можеть, яко абы той отпушчал должником своимъ, который от иного кого долгом своимъ отпушченья просить. Прото и мы, поневажь от Бога отпушченья на всяк час жадаемъ, велми пристойная речь, абы есмо теже ближнымъ нашим, коли нам якую кривду оучинять, отпушчали.
Тако нас и после тое молитвы, яко бы тые слова толкуючи, оучить Господь, где рече: «Ашче бо отпушчаете человеком съгрешеніа их, отпустить и вамъ Отецъ вашь небесный. Ашче ли не отпушчаете че­ловеком съгрешеній их, ни Отецъ вашь отпустить съгрешеній вашихъ» (Матф. 6:14-21). К тому жь и оное слово рече: «Въ ню же мерю мери­те, възмерят вамъ» (Матф. 7: 1-11).
ПЫТАНЬЕ
Ино на том залежить спасеніе наше или грехом оставленіе, коли собе другъ другу грехы отпушчаемъ?
ОТКАЗЪ
Не на том, бо едина токмо ест грехомъ оставленіа и спасеніа на­шего вина, си реч страсть и смерть Сына Божіа Господа нашего Ісус Христа. По словеси аггельскому: «Той спасеть люди своа от грех их» (Матф. 1:18-25).
Сее же оставленіе наше должником нашимъ ест толко упевненье а просте знамя оставленіа греховъ наших, и послушества. По тому бо знати человека веруюшчого и на милость Божію оуповаюшчого, естли и онъ не метится кривдъ своих, але отпушчаеть обидяшчимъ его. Опять, кто над своими должниками помсты ишчеть и отпушчати имъ гневу не хочеть, таковый сам на себе сведчить, ижь от Бога оставленіа грехомъ не ишчеть.
ПЫТАНЬЕ
Кто достойно сію прозбу говорить?
ОТКАЗЪ
Напервей кто Бога верует быти милостиваго, который рад каюшчимся грехы для Сына своего отпушчати. Те же, кто не где инде, але только въ Христе или Хрістом грехом отпушченіа ишчеть, а справед­ливым ся не чинячи, недостатокъ свой знаеть и исповедует, ближ­нымъ теже своимъ от правды и съ всего сердца отпушчаетъ, а сам ся от греховъ стережеть, той с пожитком сію прозбу к Богу говорить.
ПЫТАНЬЕ
Кто напрасно ее говорить?
ОТКАЗЪ
Онъ, кто бы ся отпушченья грехомъ не для заслуженья Сына Божіего, але для своих делъ или чужіихъ надевалъ. Або кто бы Бога за
АДКАЗ
Вельмі належна Хрыстос далучыў такія словы да гэтай просьбы. Бо ня можа быць анічога больш справядлівага, калі той.чалавек, які ў іншых просіць адпушчэньня сваім правінам, і сам прабачае сваім вінаватым. Дзеля гэтага і мы, жадаючы на ўсякі час Божага прабачэньня, зробім вельмі абачліва, калі прабачым нашым бліжнім усе крыўды.
Так нас вучыць Госпад і пасьля малітвы «Ойча наш», калі, нібы тлумачачы гэтыя словы, кажа: «Бо калі вы адпусьціце людзям грахі іхнія, дык і ваш Айцец нябесны даруе вам. Але калі вы не даруеце людзям, дык таксама Айцец ваш не адпусьціць вам грахоў вашых» (Мц. 6: 14-15). Да таго ж яшчэ Ён далучыў: «Ды якою меркай вы будзеце мераць, такою вам адмераць» (Мц. 7: 2).
ПЫТАНЬНЕ
Хіба на тым залежыць нашае збаўленьне або адпушчэньне грахоў, што мы адзін аднаму адпускаем грахі?
АДКАЗ
Не на тым. Бо адна толькі ёсьць прычына нашага збаўленьня і прабачэньня нашых грахоў гэта пакуты і сьмерць Сына Божага Госпада нашага Ісуса Хрыста, паводле слова анёла: «Ён збавіць народ свой ад грахоў іхніх» (Мц. 1: 21).
Гэтае ж прабачэньне нашым вінаватым толькі пэўнасьць і проста знак адпушчэньня нашых грахоў, знак паслухмянасьці. Па тым бо пазнаеш, што чалавек верыцьды спадзяецца на міласьць Божую, калі ён ня помсьціцца за свае крыўды ды прабачае сваім вінаватым. Зноў, хто сваім вінаватым помсьціцца ды ня хоча свайго гневу на іх суцішыць, той сам супраць сябе сьведчыць, што не шукае адпушчэньня грахоў у Бога.
ПЫТАНЬНЕ
Хто належна гэтую просьбу гаворыць?
АДКАЗ
Найперш той, хто верыць у Бога міласьцівага, Які дзеля Свайго Сына Свайго кожнаму, хто каецца, рады грахі адпусьціць. Таксама той, хто не дзе-небудзь, але толькі ў Хрысьце або праз Хрыста шукае прабачэньня грахоў, і, справядлівым сябе ня лічачы, ведае сваю недасканаласьць ды яе вызнае, бліжнім сваім прабачае праўдзіва і ўсім сэрцам, а сам грахоў сьцеражэцца такі чалавек належна гаворыць да Бога гэтую просьбу.
ПЫТАНЬНЕ
Хто надарэмна яе гаворыць?