Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
ПЫТАНЬНЕ
Дзеля чаго мы павінны маліцца пра рэчы мінаючыя? Бог і Сам ведае, што нам патрэбна.
АДКАЗ
Хаця Бог ведае перш, чым мы самі, што нам патрэбна, усё адно Ён хоча, каб мы гэта ў Яго прасілі. Не дзеля Самога Сябе, але дзеля нас і дзеля нашага здабытку, які мы атрымліваем, калі молімся Богу пра штодзённыя рэчы.
Першы здабытак — калі мы просім Бога пра рэчы штодзённыя, то дазнаём сваю вялікую недасканаласьць і ўбоства або калецтва, што ў сваіх руках анічога ня маем, ды калі б ня ласка Божая, мусілі б мы з голаду памерці. Здабытак тэты, кажу, не малы, бо тады мы пра сябе высока ня думаем, але ўсю надзею ўскладаем на Бога, Яму дзякуем і Яго славім, бо усе маем ад Яго, паводле Апостала, які кажа: «Ды што ты маеш, чаго б не атрымаў?» (1 Кар. 4: 7).
Другі здабытак — калі мы молімся пра рэчы штодзённыя, тады разумеем, што не ад шанцаваньня, але ад Бога яны паходзяць. Трэці здабытак або прычына, дзеля якой Бог загадаў прасіць пра рэчы што­дзённыя, бо ў нас такім звычаем вера ў ласку Божую вострыцца і ўзмацняецца або расьце.
ПЫТАНЬНЕ
Пакажы мне, дзе ў Сьвятым Пісьме нам загадана маліцца пра што­дзённыя патрэбы?
АДКАЗ
Многія мейсцы Сьвятога Пісьма сьведчаць, што Дух Сьвяты загад­вае маліцца пра штодзённыя рэчы: пра мір або супакой, надвор’е, ежу ды іншае. Пра мір Давід казаў: «Прасеце супакою дзеля Ерузаліму! Няхай мір маюць тыя, што любяць цябе. Супакой няхай будзе ў мурох тваіх, мір у харомах тваіх» (Пс. 122).
Пра гэта і Апостал загадвае: «Дык прашу найперш, — кажа, — каб
сити велить, где рече: «Просите от Господа въ время дожда ранна и позна, Господь створи виденіа и дождь» (Зах. 10).
Самъ Господь рече: «Молитеся да не внидете в напасть» (Матф. 26: 6-56). Напасть бо не тольки ест духовная, но и телесная. Прото вже явно, ижь маемъ повеленіе Божіе, абы есмо потребъ дочасныхъ от Бога просили.
ПЫТАНЬЕ
Ешче доведи Писмом, естли ся святіи о дочасныхъ речахъ Богу молили, и были выслухани.
ОТКАЗЪ
Певная речь, ижь ся молили о дочасные речи святіи Пророци и Апостоли. И всегды Богъ на их молитвы чинилъ, хыба естли с нихъ который не обычайне или непотребне чого просил, таковы не оуслышанъ. Яко Зеведеовым сыномъ речено быс: «Не веста чего про­сита» (Марк 10: 32-45), а богородицы: «Что есть Мне и тебе жено?» (Іоан 2: 1-11). Іона ачкольвекъ не просилъ словы, абы Ниневин город пропалъ, але ижь того с хути чаялъ, вместо молитвы хуть его была, но омылился на томъ, не погубилъ бо Господь Ниневина ему к воли (Іона 4).
Але кольки пристойныхъ речей святіи просили, не были опушченіи. Просилъ Моисей о здоровье сестры своей Маріамы, и выслухалъ Богъ прозбу его (Числа 12). Молился той же за людьми Ізраилевыми, и не потребилъ оных Богъ молитвы его для (Исход 32). Той же молит­вою победилъ Амалеха (Исход 16). Иліа молился о дождь, и былъ дождь. Езекия царь молился о должеишый животъ, и приложилъ ему Богъ 15 летъ над векъ его. Соломон просилъ абы на него нишчета не пришла, и услышалъ Богъ (Притч. 30).
Не меншей знайдешь и в Новым Завете, яко благочестивіи про­сили о дочасные речи, и выслухалъ их прозбы Господь. Просилъ сотник здоровья отроку или слузе своему, и исцелилъ его Христос (Матф. 8). Просилъ живота дочце Іаирь, и оживилъ ю Господь (Марк 5). Просили слепци Іерихонскіе прозрети, и прозрели (Лука 18). Про­силъ Павелъ и за собою, и за дружиною, абы не погинули на мори, и оуслышалъ его Богъ (Деан. 27), и даровалъ ему всех плаваюшчих с нимъ, ижь ни одинъ не згинулъ.
Прото маючи и повеленіа, и обетници, и святыхъ взори, винни есмо молити Бога не о духовных только, но и о дочасныхъ, понеже по Апостолу «благочестіе или благоверіе обетованіе имат и нынешней, и будушчей жизни» (1 Тім. 4: 4-5: 10). Только нехай кождый на тое, што есмъ вышей поминалъ, паметуеть, абы первей вечныхъ потребъ, нежели дочасныхъ просилъ. Ешче абы на волю Божію спушчалъ. Над то абы оное речи у Бога не просилъ, которая бы або противу Божіа славы, або ближного пожитка была.
заносілі просьбы, малітвы, умольваньні і падзякі за ўсіх людзей. За валадароў і за ўсіх тых, што знаходзяцца пры ўладзе, каб маглі мы весьці жыцьцё спакойнае» (1 Цім. 2:1-2). Захарыч, як вядома, загадвае прасіць Бога пра дождж, калі кажа: «Прасеце ў Госпада дажджу у час раньняе вясны. Госпад блісьне маланкаю і дасьць дождж з хмараў кожнай расьліне ў полі» (Зах. 10).
Сам Госпад казаў: «Маліцеся, каб не папалі вы ўспакусу» (Мц. 26:41). Спакуса ж бывае ня толькі духоўная, але і цялесная. 3 гэтага ўжо яўна, што Госпад загадвае нам прасіць Яго пра штодзённыя патрэбы.
ПЫТАНЬНЕ
Яшчэ давядзі зь Пісьма Сьвятога, ці сьвятыя малілі Бога пра што­дзённыя патрэбы і ці былі выслуханы?
АДКАЗ
Пэўная рэч, што сьвятыя Прарокі ды Апосталы маліліся пра што­дзённыя справы, і заўсёды Бог рабіў паводле іхняй малітвы. Хіба толькі калі хто зь іх прасіў цудаў або штосьці непатрэбнае, тады ня быў выс­луханы, як сынам Зэбэдэя было сказана: «Ня ведаеце, пра што просіце» (Мк. 10: 38), а багародзіцы: «Што Мне і табе, жанчына?» (Ян 2: 4). Ёна хаця і прасіў, каб Нініва загінула, але Госпад ня зьнішчыў Нініву паводле Ёнінай просьбы. Бо Ёна прагнуў таго па сваёй волі, замест малітвы было ягонае жаданьне, у якім ён памыляўся (Ёна 4).
Але калі сьвятыя прасілі адпаведныя рэчы, заўсёды былі выслуха­ны. Прасіў Майсей пра здароўе сваёй сястры Мірыям, і выслухаў Бог ягоную просьбу (Лічбы 12), маліўся за народ Ізраэльскі, і ня зьнішчыў Бог народ дзеля ягонай малітвы (Вых. 32). Ён жа малітваю перамог Амалека (Вых. 16). Ільля маліўся пра дождж, і быў дождж. Валадар Эзэкія маліўся пра даўжэйшае жыцьцё, і далучыў яму Бог пятнаццаць гадоў да ягонага веку. Салямон прасіў, каб не дажыцца да жабрацтва, і пачуў яго Бог (Прып. 30).
Ня менш прыкладаў знойдзеш і ў Новым Запавеце, як багабойныя людзі прасілі пра штодзённыя справы, і Госпад выслухоўваў іхнія просьбы. Прасіўсотнік здароўя юнаку, слузе свайму, і аздаравіў яго Бог (Мц. 8). Прасіў Яір жыцьця дачцэ, і ажывіў яе Госпад (Мк. 5). Прасілі сьляпыя ў Ерыхоне, каб бачыць, і адкрыліся іхнія вочы (Лк. 18). Прасіў Паўла і за сябе, і за спадарожнікаў, каб не загінуць на моры, і пачуў яго Бог, і падараваў яму ўсіх, хто плыў разам зь ім, так што ніводзін зь іх не загінуў (Дзеі 27).
Дзеля таго, маючы і загады, і абяцаньні, і прыклады сьвятых, мы павінны маліцца Богу ня толькі пра справы духоўныя, але і штодзён­ныя, бо, паводле Апостала, пабожнасьць, або багабойнасьць, мае абяцаньне і ў жыцьці цяперашнім, і ў будучым (1 Цім. 4:8) Толькі няхай кожны памятае на тое, што я вышэй узгадаў, ды перш просіць пра патрэбы жыцьця вечнага, а не цяперашняга. Яшчэ хай усё аддае на Божую волю. Ды няхай ня просіць у Бога таго, што шкодзіць Божай славе або карысьці бліжняга.
ПЫТАНЬЕ
Естли у той прозбе просимо хлеба телесного или иныхъ всех того живота потребъ, для чого жъ Христос придалъ оное слово «насушчного»? Во ся мне видитъ, ижь тое слово того для приложилъ, абы кто о простомъ хлебе не розумелъ.
ОТКАЗЪ
Оуже есмъ поведелъ, ижь того не запераю, яко в той прозбе напервей о духовный хлебъ Бога просимо, а потомъ и о земскій или телесный. И дал есмъ того причину, чого для двоякого хлеба про­симъ. Тое пак слово «насушчного» не для тое вины Господь прило­жилъ, абы есмо только духовного хлеба просили, але абы есмо о обеюхъ розумели и обеюхъ просили. Греческое бо слово «епіоусіон» может ся розумети и «насушчный», и «вседневный».
Насушчный бо хлебъ слушно можеть быти названо Слово Божіе, яко большей сушчесътвяного хлеба есть, понеже душю питаеть. Все­дневный же хлеб и Слово Божіе, и телесное брашно, или корменіе названо быти можеть. Бо за одно яко души, тако телу ести потреба. Але черезъ яденіе вси потребы розумей, и самый животъ или житіе.
ПЫТАНЬЕ
Чого для не наоучилъ нас Господь говорити просто: «Хлеб насуш­чный дай намъ днес»,але приложилъ «нашь» «хлебъ нашь»?
ОТКАЗЪ
Не без причины сее слово «НАШЬ» приложилъ Господь. Бо хотя жь о духовный хлебъ, то есть о Слово Божіе просимъ, добре прикладаемъ сее слово «НАШЬ». Бо намъ только человекомъ, намъ, самымъ Христяном, належить. Мають и нечестивіи хлебъ то естъ, наоуку, але имъ болшей шкодить, нежели помагаеть. Яко царь и Пророк рече: «Поведаша ми законно преступници глумленіа, но не яко Законъ Твой» (Пса­лом 118). Прото нашь естъ хлебъ Слово Божіе, который ему веруем.
Опять, хотя жь о телесный хлебъ тыми словы просим, предся оное слово «НАШЬ» место свое маеть. Не чужого бо хлеба у Бога просити маемъ, але нашого. Нашь естъ хлебъ, естли его потом добываемъ. Чужый, естли безъ працы нашое хитростію только его оуживаемъ. Самъ бо Вседержитель на всего Адама той законъ възложилъ: «В поте лица твоего снеси хлебъ твой» (Быт. 3).
ПЫТАНЬЕ
Чого для не просто говоришь: «Хлебъ нашь насушчный дай намъ навеки», але «днесь» или на всякъ день?
ОТКАЗЪ
Тако нас Христос говорити наоучилъ, абы есмо только на день хлеба просили. Не иж бы его напотомъ не потреба, але абы есмо собе в симъ животе долгого веку не обецовали, ани ся на земли оу безпеченство вдавали. Але абы есмо сей животъ и светъ вместо гостины почитали.
ПЫТАНЬНЕ
Калі ў гэтай просьбе мы молімся пра хлеб цялесны, або пра ўсе жыцьцёвыя патрэбы, дзеля чаго Хрыстос далучыў тое слова «што­дзённы»? Во мне падаецца, што тое слова Ён далучыў толькі таму, каб хто часам не падумаў пра хлеб звычайны.
АДКАЗ
Ужо я казаў, і таго не выракаюся, што ў гэтай просьбе мы найперш просім Бога пра хлеб духоўны, потым і пра зямны, цялесны. I паказаў я прычыну, дзеля якой мы просім дваякага хлеба. Тое ж слова «штодзён­ны» Госпад далучыў не таму, каб мы прасілі толькі духоўнага хлеба, але каб пра дваякі хлеб ведалі ды пра дваякі хлеб маліліся. Грэцкае бо слова «епіусіон» можна разумець і як «неабходны», і як «штодзённы».
Неабходным бо хлебам слушна можна назваць Слова Божае: яно большае за хлеб цялесны, бо насычае душу. Штодзённым жа хлебам можна назваць і Слова Божае, і ежу цялесную, або харчаваньне, бо харчавацца аднолькава патрэбна як душы, так і целу. А ежа цялесная азначае ўсе жыцьцёвыя патрэбы і само жыцьцё.
ПЫТАНЬНЕ
Дзеля чаго не навучыў нас Госпад казаць проста «хлеб штодзён­ны дай нам сёньня», але далучыў «наш» «хлеб наш»?