Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
А калі так, таямніца гэта ўсё дзеяньне або ўчынак, што мае кшталт зямны ды нябесны і складаецца паводле загаду Хрыстовага.
ПЫТАНЬНЕ
Што гэта за кшталты зямныя і нябесныя, зь якіх, як ты кажаш, складаюцца таямніцы Хрыстовыя?
ОТКАЗЪ
Тайна бо от двух речей складается. Одну речь или вешчь видети можемъ, понеже ест от земли и видимая. Другое речи видети нельзя очима телесныма, занеже ест небеснаа речь и духовнаа. Яко на взорь розсмотри собе тайны все, напред Ветхаго Завета, потым Нового. Жертвы оные Аароне чи не мели земских речей? Каждому зведомо, ижь оные овцы, юнци, овны, телице, вино, птахи, мукоу, соль и прочая не съ небеси брали Іереи или жерци, або свяшченници, але зде, на земли, птаху от птиц, вино от лозы, овци от стада, по томужь и иншая овяда и на оные жертвы избрали.
А ведже ешче на том не досить ижь сіе земские речи изберали, закапали и на жертву приносили, естли бы тамо небесное речи не было. То ест Господа нашого Ісус Хріста. Бо оные жертвы для того Богъ приносити велелъ оным отцом и до Закона и под Законом, абы ся тымъ обычаемъ и оупевняли и тешили, ижь оное семя женское в рай ешче обетованное мело прійти и главу змиеву, по Словеси Бож­іемъ, съкрушити (Быт. 3). А сіа речь была при оныхъ тайнехъ небес­ная или духовнаа, на которой все залежало. На которую они святіи отци духовныма очима гледели. То естъ верили, ижь Сынъ Божій мелъ тело приняти и за грехи всего света утерпети и я кровію Своею очистити.
Но не вси и тогда таковы очы мели. Не каждый оные приношеніа или жертвы за памяти а за образы Хрістовыя страсти чинил и почитал. Лицемери бо не для того жертвы приносили, абы пришествіе Хрістово образовали и себе оупевняли, але оные образы за самую речь почитаючи, от них ся оправданія надеяли. Тіи вельми ся омыляли. Бо оное знаменію приписовали, што самой речи приписовати мели.
Прото часто Богъ через Пророкы гудить жертвы, не для того, иж бы оуставы Своея ненавиделъ, але ижь онъ людъ не у тотъ способъ оны жертвы приносилъ, у который Богъ приносити велелъ. Тако бо были собе в обычай взяли, хотя жь веры о пришлымъ Хрісте не име­ли, добрих теже делъ прожни были, но паче убійство, лихоимство, блудъ, пианство и таковаа в собе маючи, каятися не дбали, только ся на жертвы надеяли. Тем же оны их жертвы тако Богъ у Пророка шацуеть: «Что Ми множество треб вашихъ, полнъ есмь, всесъжженіа овенъ, и лоя агнечя, и крове юнчя и козля не хошчу». Там же рече: «Теміанъ огнушеніе Ми ест» (Ісаіа 1, Псалом 49).
А чого для Своими требами гнушается Господь? Давецъ Самъ оныя Собе приносити велелъ? Правда ест, ижь Самъ велелъ, но не по тому. Естли бы они таковые жертвы в тот обычай Богу приносили, в кото­рый Онъ велелъ, не погорделъ бы ими. То естъ, естли бы не только на земную речь гледели, але бы и на небесное духовныма очима смот­рели. Чого для праведнаго Авела принялъ Богъ жертву? Бо написано, яко възрелъ Господь на Авела и на дары его, на Каина же и на дары его не възрелъ.
АДКАЗ
Таямніца складаецца з двух кшталтаў: адзін кшталт мы можам бачыць, бо ён зямны і бачны. Другі кшталт ня можам убачыць цялеснымі вачыма, бо ён нябесны і духоўны. Як узор разгледзь усе таямніцы, найперш Старога Запавету, потым і Новага. Ахвяры Ааронавы ці ж ня мелі зямнога кшталту? Кожнаму вядома, што тых авечак, бараноў, ягнятаў, валоў, віно, птушак, муку, соль ды іншае сьвятары бралі ня зь неба, але тут, на зямлі: птушкі ад птушак, віно з лазы, авечак ды іншую гавяду са статку.
Але было б недастаткова браць, забіваць і ў ахвяру прыносіць, калі б не было нябеснага кшталту, гэта значыць, Госпада нашага Ісуса Хрыста. Бо дзеля таго Бог загадаў тым айцам прыносіць ахвяры і да Закону, і пад Законам, каб такім звычаем яны былі пэўныя і цешыліся, што патомства, яшчэ ў раі абяцанае, мелася прыйсьці і галаву зьмею, паводле Божага Слова, сьцерці (Роду 3). I тэты кшталт, на якім усё залежала і на які сьвятыя айцы глядзелі духоўнымі вачыма, быў у тых таямніцах нябесны або духоўны. Значыць, яны верылі, што Сын Божы меўся прыняць цела, і за грахі ўсяго сьвету меўся цярпець, і крывёю Сваёй іх меўся ачысьціць.
Але ня ўсе тады мелі такія вочы. Ня кожны тыя прынашэньні або ахвяры лічыў ды ўважаў за напамін і вобраз пакутаў Хрыста. Крывадушнікі бо прыносілі ахвяры не дзеля таго, каб абвяшчаць прышэсьце Хрыста ды саміх сябе запэўніваць, але, уважаючы тыя вобразы за самую рэч, спадзяваліся імі апраўдацца. Вельмі яны памыляліся, бо тое, што мелі прыпісаць самой рэчы, вобразу прыпісвалі.
Дзеля гэтага Бог праз Прарокаў часта ганьбіць ахвяры не таму, што пастановы Свае ненавідзіць, але таму, што народ не ў той спосаб, як Бог загадаў, прыносіў ахвяры. Такі бо ўзялі сабе звычай, што, хаця і ня верылі ў прыйсьце Хрыста, добрых учынкаў таксама ня мелі, але, поўныя забойства, хцівасьці, распусты, п’янства ды падобнага, пра пакаяньне ня дбалі, спадзеючыся толькі на ахвяры. Таму праз Прарока Бог так гаворыць пра іхнія ахвяры: «Што мне з многіх ахвяраў вашых? кажа Госпад. Я насычаны і не хачу целапаленьняў бараноў, і тлустасьці кормных цялят, і крыві валоў і ягнят ды казлоў»,ды там жа яшчэ гаворыць: «Каджэньне агіднае Мне» (Іс. 1, Пс. 49).
А дзеля чаго Госпад грэбуе Сваімі ахвярамі? Даўца, Ён Сам загадаў, каб Яму іх прыносілі. Праўда ў тым, што Ён Сам загадаў ахвяры прыносіць, толькі ня тым звычаем. Калі б народ прыносіў Богу тыя ахвя­ры так, як Ён загадаў, ня гардзіў бы імі Бог. Значыць, калі б народ ня толькі на зямны, але і на нябесны кшталт глядзеў духоўнымі вачыма. Дзеля чаго Бог прыняў ахвяру справядлівага Абеля? Бо напісана, што зірнуў Госпад на Абеля і дар ягоны, а на Каіна і дар ягоны не зірнуў.
Юдэі ды манахі мяркуюць, што дзеля таго Госпад зірнуў на Абеля, бо, маўляў, ён прынёс у ахвяру тлустую жывёліну. Зноў, на Каіна дзеля таго, маўляў, не зірнуў, што той прынёс горшае жыта. Але гэта старэ-
Жидова и мнихи домнимаются, абы того для Господь возрелъ на Авела, ижь, дей, сытую животину на жертву принесъ. Опять, на Каина для того, дей, не смотрелъ, ижь што горшая жита принес. Лечь то старечьские басни. Не в лой бо кохается или благоволить Господь, но по Пророку, «благоволить Господь на бояшчихся Его и на уповаюшчих на милость Его» (Псалом 146).
Не лой бо, мовлю, залетилъ Богу Авела, але упованіе на милость Божію, котораа ест Сынъ Божій. У которого ижь веровал Авел, полю­бил и Богъ, и погледел на дары его. Даеть о томъ знати и Моисей. Бо не рече: «Възрелъ Господь на дары, а потомъ на Авела». Але на отво­ротъ пишетъ, ижь возрелъ Господь на Авела и на дары его. Бо естли бы дары причиною были возреніа на Авела, яко жиды з мнихами розумеють, ино бы написано, яко перъвей на дары Богъ возрелъ.
Але не много ся о томъ бавити потреба. Бо о том Апостолъ известно сведчить, яко не для сытого мяса, але для веры в Сына Божіа полюбилъ Богъ Авела. Тако бо о том пишеть: «Верою приатнейшую жертву Авелъ, нежели Каинъ, принесе Богови» (Евр. 10: 35-11: 7). «Верою» рече, не «сытостію». А вера пакъ мусить мети о што бы ся оуперала. О том вже есмь поведелъ, ижь есть Хрістос, се есть небеская или духовная речь. Той естли при которой жертве былъ, то есть естли они, которіи жертву приносили во Нь верили, то она их жертва достаточная была тайна, не только з речи земное, але теже и з небеское зложена. Бо онъ баран або телица або што инъшого телесная речь была, але над то Хрістос яко духовная речь былъ тамъ же на сердци каждого веруюшчого. Того бо для и тайна наречеся, ижь не только тое в ней есть, што телесные очи видять, але ся иная речь в ней таить, сие есть на вере таится духовная речь. Бо не ведаеть никто ничиего сердца, мает ли верю або не маеть.
А што есмь поведелъ о тайнех Ветхого Завета, тое жь и по тому жь розумети маемъ о тайнех Нового Завета. Бо тые по тому жь съ двухъ речей складаются. Есть в них духовнаа речь, есть и телесна. Яко тайна святого крешченіа маеть видимую речь или телесную воду, але надто маеть теже и невидимую или Духа Святого. Креститель крешчаеть водою видимымъ обычаем егда погружаетъ и (Хріста? Рэд.) призываетъ, но Сам Господь Духомъ Святымъ крешчаеть невидимымъ обычаемъ, естли ся крешчайся сердцомъ веруеть. Так обо Іоаннъ о собе и о всех крестителехъ поведелъ: «Азъ оубо крешчю вы водою в покаяніе, Градый же по мне креплее мене ест, Ему же не есмъ достоин сапогы понести, Той вы крестить Духомъ Святымъ» (Матф. 3:1-12; Іоан 1:18-28).
На тот же обычай и Вечера Господня, телесную речь маеть хлебъ и вино, духовную пакъ или небескую Тело и Кровъ Господа нашого Ісус Хріста, яже хлебъ и вино, речи телесные, образуютъ.
ПЫТАНЬЕ
Для того ли только тайны тое имя маютъ, ижь при них не только телесные, але и духовные сутъ речи?
чыя выдумкі. Ня лой бо любіць і не да лою бо міласьцівы Госпад, але паводле прарока, «Госпад спагадае тым, хто баіцца Яго» (Пс.146).
Ня лоем, кажу, дагадзіў Абель Богу, але спадзяваньнем на міласьць Божую, якая ёсьць Сын Божы, і ў Якога верыў Абель. Таму Бог палюбіў Абеля і зірнуў на Ягоныя дары. Дае знаць пра гэта і Майсей, ён бо не напісаў: «Зірнуў Госпад на дары, а потым на Абеля»,— але, наадварот, піша: «Зірнуў Госпад на Абеля і на дары яго». Бо калі б дары былі прычынай таго, што Госпад зірнуў на Абеля, як юдэі з манахамі мяркуюць, то было б напісана, што Бог зірнуў перш на дары.
Але ня трэба наконт гэтага шмат бавіцца, бо Апостал ясна сьведчыць, што Бог палюбіў Абеля ня дзеля тлустага мяса, але дзеля веры ў Сына Божага. Так бо ён піша: «Празь веру Абель прынёс Богу лепшую ахвяру, чым Каін» (Гебр. 11: 4). «Празь веру» тут сказана, а не: «Дзеля тлустага мяса». А вера мусіць на нешта абапірацца, а гэтае апірышча, як ужо я казаў, Хрыстос, значыць, нябесны або духоўны кшталт. Калі Ён быў падчас нейкай ахвяры, — значыць, калі чалавек, што прыносіў ахвяру, верыў у Хрыста, — то такая дасканалая ахвяра была таямніцай, складзенай ня толькі з кшталту зямнога, але таксама і з кшталту нябеснага. Той вол, або ягня або што іншае мела кшталт цялесны, але, акрамя таго, Хрыстос як кшталт духоўны быў там жа, у сэрцы кожнага веруючага. Дзеля таго бо і названая такая справа та­ямніцай: у ёй ёсьць ня толькі тое, што бачаць цялесныя вочы, але і схаваны ў ёй яшчэ адзін кшталт гэта значыць, кшталт духоўны, заснаваны на веры. Да таго ж ніхто ня ведае, ці мае нечае сэрца веру, ці ня мае.