Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
Разгледзь ды памятей, што піша Апостал. Не ўважай, што гэтыя словы Апостал далучыў проста так, замест прадмовы: яны зьмяшчаюць вялікую навуку. Калі такому вялікаму Апосталу, дасьведчанаму ў духоўных справах, не належала ня толькі самому пастанаўляць таям­ніцы, але і пастаноўленыя таямніцы адмяняць або папраўляць, тым больш нікому іншаму не належыць.
Дзеля таго толькі тыя таямніцы мусяць уважацца за таямніцы, якія нам даў Сам Бог або Ягоны Сын.
ПЫТАНЬНЕ
Калі таямніцы нікому іншаму, акрамя Самога Бога, не належыць пастанаўляць, чаму ж Абель, будучы справядлівым, прынёс ахвяру Госпаду Богу, хаця ахвяры яшчэ не былі Богам пастаноўленыя (Роду 4)?
АДКАЗ
Хаця і не напісана, што Бог загадаў Адаму або ягоным сынам Каіну і Абелю прыносіць ахвяры, аднак зь ліста сьвятога Апостала Паўлы да Гебраяў дастаткова зразумела, што Каін і Абель ня самі здагадаліся прынесьці Богу ахвяры. Бо Апостал піша пра Абеля, што той вераю прынёс Богу ахвяру большую за Каінаву (Гебр. 11: 4). Сам раз­гледзь: ці меў бы Абель веру, калі б ён не атрымаў ад Бога загаду прынесьці ахвяру? Мусіць бо вера на нешта абапірацца. Гэта значыць, праўдзівая вера мусіць абапірацца на Божае Слова, бо калі вера ня
А како бо кто веру крепкую о деле своемъ мети можетъ, ижь оное дело его естъ Богу любо, естли бы не мелъ повеленіа Божіего о оном деле? Тогды бо можетъ человекъ верити, ижь Богъ любить дело его, коли ест певен, ижь оное дело, которое чынить, Богъ чинити велелъ. Прото поневажь по Апостольскому сведетельству Авель мелъ веру о своей жертве, иже ся мела Богу полюбити, явная речь, иже ему и Каину былъ Богъ жертвы приносити велелъ. Бо естли бы не тако, нельза бы Авелю веры мети. Але бы муселъ сомнитися о своей жертве, естли бы Богу люба или не люба.
К тому явнаа речь от Святого Писанья, ижь Адамъ скоро по гресе своимъ ешче в рай взялъ обетованіе от Бога (Быт. 3), яко мело семя женьское съкрушити главу змеову. Естли Адаму далъ Богъ обетова­ніе, подобенство указуеть, ижь ему далъ и тайну, которою бы собе оное обетованіе на память приводилъ.
ПЫТАНЬЕ
Для которихъ причинъ Богъ тайны постановилъ?
ОТКАЗЪ
На початку сее розмовы поведелъ есмъ, ижь Богъ для того человека створити рачил, абы Его зналъ, любилъ, Ему служилъ а потом с Ним навеки жилъ. Ино жизнь вечная на познанью Бога залежить, по Апостолу, иже пишеть, яко «Богъ всемъ человекомъ хошчеть спастися и в разумъ истины прійти» (1 Тім. 2: 1-15). Прото абы сію речь человекъ могъ мети, черезъ которую к вечной жизни прійти маеть, далъ Богъ ему Слово Свое и тайны. Абы черезъ сіа къ познанью Бога и Его воли приходилъ.
ПЫТАНЬЕ
Чому Богъ заразомъ тако разумнага человека створити не рачил, абы безъ наоукы и тайн Его зналъ и любилъ?
ОТКАЗЪ
Пристойна речь Богу была таковомъ створити человека, яко есь поведелъ. И маешь ведати, яко изначала такового былъ Богъ въ истинну отца нашого Адама и Еву матку сворилъ. Бо Святое Писмо сведчить, ижь Богъ по образу и подобію Своему створилъ былъ человека, то естъ яко Богъ вечный, премудрій святый, праведенъ (Быт. 1), тако и человекъ былъ създанъ бесмертный, разуменъ, святъ, и праведенъ, к тому и самовластенъ.
Таковъ, мовлю, былъ нашь отецъ, и мы таковыя же быти мели. Но, завистію порушенъ, діавол привел родителей нашихъ, иже заповедь Божію разрушили, и от оного древа заповеданого укусили, зачим онъ образъ Божій утратили. Се естъ всяких добродетелей Божіих сутъ лишени и мимо тое и самовластна позбыли. Ведомость теже о Бозе малая вельми в них осталася. О чомъ Духъ Святый тако поведелъ: «Человекъ внегда въ чти сый неразуме, оуподобися скотомъ несмыш­леннымъ и приравняся имъ» (Псалом 48).
мае такой падставы, то і ня можа ўжо быць вераю.
А як бо хтосьці пра сваю справу можа мець моцную веру, што ягоная справа Богу любая, калі ён ня мае Божага загаду наконт той справы? Тады бо можа чалавек верыць, што Бог любіць ягоную спра­ву, калі ён пэўны, што справу, якую ён робіць, Бог рабіць загадаў. Калі ж, паводле сьведчаньня Апостала, Абель меў веру, што ягоная ахвяра спадабаецца Богу, відочная рэч, што яму і Каіну Бог загадаў прыносіць ахвяры. Бо калі ня так, ня мог бы Абель мець веру, але мусіў бы сумнявацца, ці спадабаецца Богу ягоная ахвяра, ці не.
Да таго ж Сьвятое Пісьмо ясна кажа, што Адам у хуткім часе пасьля свайго граху, яшчэ ў раі, атрымаў ад Бога абяцаньне, што семя жанчыны скрышыць галаву зьмея (Роду 3). Калі Бог даў Адаму абяцаньне, падобна, Бог даў Адаму і таямніцу, якая б гэтае абяцаньне прыводзіла Адаму на памяць.
ПЫТАНЬНЕ
Дзеля якіх прычынаў Бог пастанавіў таямніцы?
АДКАЗ
На пачатку гэтай размовы я сказаў, што Бог дзеля таго стварыў чалавека, каб чалавек Яго спазнаў, любіў, Яму служыў, а потым зь Ім жыў навечна. Вечнае жыцьцё, паводле Апостала, залежыць ад спазнаньня Бога, бо Апостал піша: «Бог хоча збавіць усіх людзей і давесьці іх да спазнаньня праўды» (1 Цім. 2: 4). Дзеля таго, каб чалавек мог мець спазнаньне праўды, празь якое мае прыйсьці да жыцьця вечнага, Бог даў яму Сваё Слова ды таямніцы, каб празь іх прыходзіў да спазнаньня Бога ды Ягонай волі.
ПЫТАНЬНЕ
Чаму Бог адразу не стварыў чалавека такім разумным, каб той без навукі ды таямніцаў Яго ведаў і любіў?
АДКАЗ
Належала Богу стварыць чалавека такім, як ты сказаў. I маеш ведаць, што сапраўды ад пачатку такім Бог і стварыў айца нашага Адама і матку Эву, бо Сьвятое Пісьмо сьведчыць, што Бог стварыў чалавека на Свой вобраз і падабенства (Роду 1). Гэта значыць, як Бог вечны, мудры, сьвяты, справядлівы, так і чалавек быў створаны несьмяротным, разумным, сьвятым, справядлівым, да таго ж надзеленым уладай над самім сабой.
Такім, кажу, быў наш Айцец і мы такія ж мелі быць. Але, поўны зайздрасьці, д’ябал прывёў нашых бацькоў да таго, каб яны парушылі Божае прыказаньне ды елі з забароненага дрэва, пасьля чаго яны страцілі той вобраз Божы. Гэта значыць, яны пазбавіліся ўсіх Божых цнотаў і згубілі ўладу над сабой. Таксама і пазнаньне Бога засталося ў іх вельмі малое, пра што Дух Сьвяты так сказаў: «Чалавек у славе ды без развагі падобны да жывёлы, што на зарэз» (Пс. 48).
Видишь ли, к чому пришолъ человекъ: от образа и подобна Божіего в подобие скота несмышленного? А ведже Богъ у Него ест неиз­реченная милость, и много избавленіе (Псалом 129) — помиловалъ человека, и, хотячи его опять къ перъвому образу привести, далъ ему обетницу о Хрісте, далъ тежь и Слово Свое, и притомъ Божественныя тайны, абы тымъ обычаемъ могъ в познаніе или в разумъ пріити, яко вже вышшей ест речено.
ПЫТАНЬЕ
Гаразд кажешь, але чого жь для и в рай ешче до Адамова съгрешеніа, хотя жь ешче былъ Божіего образа, или правды не оутратилъ, предся Богъ далъ былъ человеку тайну, се есть оные дерева (Быт. 2)?
ОТКАЗЪ
Ачкольвекъ на онъ часъ Адамъ мел правую ешче ведомость о Бозе, и самовластие въ всемъ здраво, але ижь предся плоть, или тело, имелъ, потреба ему было видимыхъ тайнъ. А естли на онъ часъ было потреба, далеко большей теперь ест потреба, в тако великимъ на­шимъ недостатъку и темностехъ.
ПЫТАНЬЕ
Какие пожитки маемъ с таковыхъ тайнъ?
ОТКАЗЪ
Великие воистинну пожитки веруюшчіи, коли тайнъ достойне поживають, беруть. Наперъвей бо бывають оупевнени о ласце Божіей къ собе. Бо тайны приводять нам на память Божіе добродейства, которие намъ учинилъ або за сыны Свои насъ пріймуючи, або Сына Свое­го насъ для даровавши. Другый пожитокъ, иже намъ припоминають нашое повиноватество. Але таковые пожитъки лепшей можем позна­ти и обачити при каждой тайне выписаніи.
ПЫТАНЬЕ
Колько естъ тайнъ у Хрістианъ?
ОТКАЗЪ
Две только Святое Крешченіе и Вечера Господня.
ПЫТАНЬЕ
Для чого брака или женитьвы не почитаешь за тайну, по тому жь и покаанія, масломъ мазанья, и в попы поставленіа?
ОТКАЗЪ
Женитва, каяніе, и на оучительство избраніе, ачкольвекъ суть речи святые, але их предся ненадобе межи тайнъ личити. Каяние бо розумеется под Святымъ Крешчениемъ. Изберание пакъ на пастырство или на презвитерство и на діаконію не на всехъ, але на певные особы приходить. Опять, жененье или женитва не ест тайна, але санъ або станъ святый, который Самъ Богъ установилъ не для того, абы есмо
Бачыш, да чаго прыйшоў чалавек: ад вобразу ды падабенства Божага да вобразу неразумней жывёлы. Але міласэрны Бог, у Якога «ласка і шчодрасьць збаўленьня» (Пс. 129), зьлітаваўся над чалавекам ды, хочучы зноў вярнуць яму першы вобраз, даў чалавеку абяцаньне пра Хрыста, даў яму таксама і Слова Сваё, а пры ім Божыя таямніцы, каб такім звычаем чалавек мог прыйсьці да спазнаньня або да разуменьня, як ужо вышэй было сказана.
ПЫТАНЬНЕ
Добра кажаш, але дзеля чаго яшчэ ў раі, да Адамавага саграшэньня, калі чалавек меў Божы вобраз і падабенства, Бог усё адно даў чалавеку таямніцу, гэта значыць, тыя дрэвы? (Роду 2)
АДКАЗ
Хаця на той час Адам яшчэ меў праўдзівае пазнаньне Бога ды сваёй воляй ва ўсім кіраваўся справядліва, але, паколькі меў цела, яму былі патрэбныя таямніцы відочныя. А калі на той час была такая патрэба, значна большая яна цяпер, пры такіх вялікіх нашых недасканаласьцях ды цемнаце.
ПЫТАНЬНЕ
Якую карысьць мы маем з такіх таямніцаў?
АДКАЗ
Сапраўды вялікую карысьць маюць веруючыя, калі годна ўдзельнічаюць у таямніцах. Найперш бо запэўніваюцца ў Божай міласьці да саміх сябе, бо таямніцы прыводзяць нам на памяць Божыя дабраславенствы, якія Ён нам учыніў, прыймаючы нас як Сваіх сыноў ды аддаўшы дзеля нас Свайго Сына. Да таго ж таямніцы нагадваюць нам пра нашыя правіны. Але гэтую карысьць мы можам лепш спазнаць ды пабачыць, разважаючы пра кожную таямніцу асобна.
ПЫТАНЬНЕ
Колькі ёсьць таямніцаў у Хрысьціянаў?
АДКАЗ
Дзьве толькі Сьвяты Хрост ды Вячэра Госпадава.
ПЫТАНЬНЕ
Дзеля чаго шлюб, або сужонства, ня лічыш за таямніцу, ды да таго ж і споведзі, памазаньня алеем ды пастаўленьня на сьвятарства?
АДКАЗ
Сужонства, пакаяньне ў грахах, абраньне на вучыцельства справы сьвятыя, але ня трэба іх лічыць за таямніцы. Пакаяньне бо прыналежыць да Сьвятога Хросту. Абраньне на пастырства або прэсьвітэрства ды на дыяканства датычыцца ня ўсіх, але пэўных асобаў. Зноў жа, шлюб, або сужонства, ня ёсьць таямніца, але сан, або сьвяты стан, установлены Самім Богам не дзеля таго толькі, каб мы злучаліся паміж сабой так, як злуча-