Катэхізіс
Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
съвокупленіе свое, которое з Богомъ маемъ, образовали, але для инших далеко причинъ. То естъ напервей, ижь недобро быти человеку единому (Быт. 2). Потомъ абы ся тымъ обычаемъ людие множили. А ешче для устереженья блуда, яко Апостолъ повелеваеть, кождому свою жену мети (1 Кор. 6: 20-7: 12).
Што ся пакъ маслом помазыванья дотычеть, не токмо таково помазованіе тайна не ест, але таки згола от оучителей быти не маетъ. Бо ачкольвекъ Апостоли, яко пишетъ Марко, мазали масломъ многыхъ недужныхъ исцеляли (Марк 6: 7-13), але се только на час для потверженіа наоуки Евангельское, яко и вси иныя чюдеса, от Христа были взяли. А поневажь оуже чюдесъ не надобе, ино и мазанье масломъ не маеть быти. Наболей для тое причины, абы люд простый не домнималъ, яко для помазаніа маслом отпушчаеть Богъ грехы. Потому бо оуже начали о масле мудрствовати. Посланіе Іаковле велитъ теже немошчныхъ масломъ мазати, але тамъ черезъ масло розумеется лекарство, яко и у Пророка Ісаіа, где рече: «Нес пластыре приложити, ниже масла, ниже обязана» (Іак. 5:10-20, Ісаіа 2).
Прото тайнъ хритианскихъ нетъ болшей, разве две, которіе Сам Хрістос установилъ, Святое Крешченіе, мовлю, и Вечера Господня. О которихъ вже зособна о каждой пытати можешь.
А напервей
О ТАЙНИ СВЯТОГО КРЕШЧЕНІЯ
ПЫТАНЬЕ
Выложь ми напервей, што ест Крешченіе?
ОТКАЗЪ
Крешченіе естъ видимый знакъ, се естъ въ воде погруженіе с призываніемъ Святыя Тройце. Або, по Апостолу, Крешченіе естъ баня пакы бытия и обновленіе Духа Святого, еже излиа на нас Богъ обилно Ісус Хрістомъ Спасителемъ нашимъ (Ефес. 5: 25-32).
ПЫТАНЬЕ
Для чого ся не згожаеть перъшое выписание или выложение з выписаніемъ Апостольским? Тамо бо воду припоминаешь, а зде Духа Святого?
ОТКАЗЪ
Нетъ никаковое незгоды. Бо вже есм вышей поведалъ, ижь тайна каждая ест зложена от речы духовныя и земныя. Земная речь ест знакъ или образъ, духовнаа пакъ ест самая речь, на которой все залежить.
ПЫТАНЬЕ
Што жъ вода знаменуеть?
ОТКАЗЪ
Наперъвей значить грехомъ оставленіе, потом духовно отроженіе.
емся з Богам, але і дзеля многіх іншых прычынаў. Гэта значыць, найперш таму, што нядобра быць чалавеку аднаму (Роду 2). Потым дзеля таго, каб тым звычаем памнажаўся род людзкі. А яшчэ каб сьцерагчыся блуду, як Апостал загадвае, каб кожны меў сваю жонку (1 Кар. 7: 2 ).
Што ж датычыцца памазаньня алеем, ня толькі такое памазаньне не таямніца, але і ўвогуле яно ня можа быць скарыстана вучыцелямі. Бо хаця ж Апосталы, як піша Марк (Мк. 6: 13), мазалі алеем многіх хворых і іх аздараўлялі, але гэта, як і ўсе іншыя цуды, паводле прыкладу Хрыста, яны рабілі толькі на той час дзеля пацьвярджэньня Эвангельскай навукі. А паколькі ўжо ў цудах няма патрэбы, то і памазаньня алеем больш ня трэба. Перадусім дзеля той прычыны яно не патрэбна, каб люд просты ня думаў, што праз памазаньне алеем Бог прабачае грахі. Таму што пачалі ўжо пра алей мудраваць. У лісьце сваім Якуб таксама загадвае мазаць алеем хворых, але ён разумее пад алеем лекі, як і прарок Ісая, калі той кажа: «Раны неабмытыя і неперавязаныя, і алеем не разьмякчаныя» (Як. 5: 14-15; Іс. 1: 6).
Дзеля гэтага таямніцаў хрысьціянскіх болей няма, адно толькі тыя дзьве, якія Сам Хрыстос пастанавіў, Сьвяты Хрост, кажу, ды Вячэра Госпадава. Пра кожную зь іх асобна можаш спытацца.
А найперш ПРА ТАЯМНІЦУ СЬВЯТОГА ХРОСТУ
ПЫТАНЬНЕ
Выкладзі мне напачатку, што ёсьць Хрост?
АДКАЗ
Хрост гэта бачны знак, ён азначае пагружэньне ў ваду з прызываньнем Сьвятой Тройцы. Або, паводле Апостала, Хрост гэта водная купальня і абнаўленьне праз Духа Сьвятога, Якога Бог шчодра выліў на нас у Ісусе Хрысьце, Збаўцы нашым (Эф. 5: 26-27).
ПЫТАНЬНЕ
Дзеля чаго не супадае першы выклад, або тлумачэньне, з выкладам Апостальскім? Там бо ваду ўзгадваеш, а тут Духа Сьвятога?
АДКАЗ
Няма тут аніякай нязгоды. Бо ўжо вышэй я казаў, што кожная таямніца складаецца з кшталту духоўнага і зямнога. Зямны кшталт гэта знак або вобраз, духоўны кшталт самы галоўны, на якім усё залежыць.
ПЫТАНЬНЕ
Што ж вада азначае?
АДКАЗ
Перадусім азначае вырачэньне грахоў, а потым духоўнае нараджэньне.
ПЫТАНЬЕ
Што маеть вода за подобенство къ грехом оставленію? Сут ли подобные речи?
ОТКАЗЪ
Вельми собе суть подбные речи. Во яко коли тело умарается, вода омываетъ, тако и душа от греховъ оставленіемъ ихъ очишчается.
ПЫТАНЬЕ
А отраженіе или знову, або у другое роженіе, што до воды маеть?
ОТКАЗЪ
Кто бы ся знову родити хотелъ, мусить первей жизнь першую зложити, то ест умерети (Іоан 3:1-12). Во естли бы не оумеръ, мусить в первом роженію жити. По тому жь и духовное роженіе розумеется. Хотячи бо отродитеся духомъ, винен оумершчвяти первую жизн, се ест похоти плотскыя, потом маеть въскреснути къ новому животу, то естъ к добримъ деломъ (Рим. 6: 3-10).
А ижь тое вода образуеть при Крешченіи, того для подобнаа ест новому рожденію. Крешчаючи бо, погружает креститель под воду человека, а тое ест смерть, и опять скоро на светъ выриваеть, а се образуеть новороженіе.
ПЫТАНЬЕ
Кто маеть крестити?
ОТКАЗЪ
Хрістос, иже сію тайну установилъ, онымъ крестити велелъ, которимъ Слово проповедати, то ест самымъ Апостоломъ, а по нихъ оучителемъ. Бо о том тако в Матфею написано: «Едининадесяте оученици идоша в Галилею въ гору ямо же повеле имъ Ісус, и видевше Его, поклонишася Ему, ови же усъмнишяся. И приступлъ Ісус рече имъ, глаголя: “Даст Ми ся всяка власть на небеси и на земли. Шедше и оучите вся языки крестяшче их въ имя Отца, и Сына, и Святого Духа”...» (Матф. 28: 16-20).
Зде явне ся значить, ижь тотъ маеть крестити, кто научаеть. Прото злый обычай Римъскаа церковь маеть, въ ней же и бабы святы крешченіемъ служять.
ПЫТАНЬЕ
Чого надобе тому, кто креститися хочеть?
ОТКАЗЪ
Три речи таковй долженъ мети: верю въ Христа, исповеданіе и покаяніе. О покаяніи написано, ижь «крешчени Іоанном исповедали грехы своя» (Матф. 3: 1-12). Лука теже в Деяніах пишеть, яко пытаюшчимся Іоудеомъ святых Апостолъ што бы чинити мели, Петрь сими словы отказалъ: «Покайтеся и да крестится кождо васъ въ имя Ісу Христа въ оставленіе грехомъ» (Деан. 2: 38-47).
ПЫТАНЬНЕ
Як вада можа значыць прабачэньне грахоў? Хіба ж падобныя гэта рэчы?
АДКАЗ
Вельмі гэта падобныя рэчы. Бо як вада змывае бруд зь цела, так і душа праз вырачэньне грахоў ад іх ачышчаецца.
ПЫТАНЬНЕ
А нараджэньне нанова, або другое нараджэньне, што мае да вады?
АДКАЗ
Калі б хтосьці хацеў нарадзіцца нанова, перш мусіў бы скончыць ранейшае жыцьцё, гэта значыць, памерці (Ян 3:1-12). Бо калі не памрэ, мусіць жыць ранейшым жыцьцём. Гэтаксама трэба разумець і духоўнае нараджэньне. Калі хтосьці хоча нарадзіцца духам, павінен памерці дзеля ранейшага жыцьця, гэта значыць, дзеля пажаданьняў цела, потым мусіць уваскрэснуць да новага жыцьця, гэта значыць да добрых справаў (Рым. 6: 3-10).
А паколькі менавіта гэта азначае вада пры Хросьце, таму і падобны Хрост да нараджэньня нанова. Хрысьцячы бо, пагружае хрысьціцель чалавека пад ваду, а гэта азначае сьмерць, ды хуткім часам выймае яго з вады на сьвет, а гэта і ёсьць нараджэньне нанова.
ПЫТАНЬНЕ
Хто мае хрысьціць?
АДКАЗ
Хрыстос, Які пастанавіў гэтую таямніцу, тым хрысьціць загадаў, хто Слова прапаведаваў, — гэта значыць, Апосталам, а пасьля іх вучыцелям. Так бо пра гэта у Мацьвея напісана: «А Адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею, на тару, як ім загадаў Ісус. I, убачыўшы Яго, пакланіліся Яму, а некаторыя сумняваліся. Ісус жа, падыйшоўшы, сказаў ім: “Дадзена Мне ўся ўлада на небе і на зямлі. Дык ідзіце і рабіце вучнямі ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа”...» ды так далей (Мц. 28: 16-20).
Тут зразумела сказана: той мае хрысьціць, хто вучыць. Дзеля гэтага Рымская царква мае шкодны звычай, бо ў ёй і жанчыны служаць Сьвятым Хростам.
ПЫТАНЬНЕ
Што патрэбна таму, хто хоча хрысьціцца?
АДКАЗ
Такі чалавек павінен мець тры рэчы: веру ў Хрыста, вызнаньне веры ды пакаяньне ў грахах. Пра пакаяньне напісана, што «хрышчаныя Янам вызнавалі свае грахі» (Мц. 3: 6). Лука таксама ў Дзеях піша: калі Юдэі спыталіся ў Апосталаў, што маюць рабіць, Пётр адказаў у такія словы: «Пакайцеся, і няхай кожны з вас прыйме хрост у імя Ісуса Хрыста на адпушчэньне вашых грахоў» (Дзеі 2: 38).
О вере, иже надобе крешчаемому мети, Самъ Христос рече: «Иже верю иметь и крестится, спасенъ будетъ» (Марк 16: 9-19). А не только на серци верю мети, але и оусты ее исповедати надобе, а затым маеть быти Крешченіе.
Того взоръ достаточный маемъ в Деаніахъ Апостольскихъ. Пишеть бо Лука, ижь Филиппъ діаконъ моляшчому и каженику, абы его окрестилъ, сими отказалъ словы: «Ашче веруеши от всего сердца своего, мошчно ти естъ» (Деан. 8: 26-39). И, отвешчав, каженикъ рече: «Верую Сына Божіа быти Ісус Хріста». Зде видишь и о вере пытанье, и оное достаточное вызнанье. Прото негараздъ теперь некоторіе чинять, они же жидовъ, турчиновъ, татар и иныхъ поганъ, не наоучивши ани житья ихъ дознавши, крестятъ.
ПЫТАНЬЕ
Досыть ли на тот час, то естъ до Крешченіа, веру мети, оную исповедати и каятися?
ОТКАЗЪ
Не досыть. Бо Крешченіе не ест дочасное примирье, но вечный миръ или заветъ межи Богомъ и нами. На ним же Богъ пріимуеть нас за Своя чада, а мы подвязуемся Ему въ всемъ послушними детьми на весь животь быти. Тако бо розумеются оныя слова, которія креститель, погружаючи человека, говорить: «Крестится рабъ Божій въ имя Отца, и Сына, и Духа Святого, аминъ» (Матф. 28:16-20). Просте яко бы реклъ: «Пріимуеть Богъ сего человека за сына и за слугу Своего». А онъ теже обецуеть Бога мети вместо Отца и Господа своего.
Прото винен таковый человекъ не только до Крешченіа, але наболей по окрешченіи по воли Божіей жити, и все, што Крешченіе образуеть, деломъ полнити. О чомъ вышшей поведано. И добрь ест обычай съборныя церкви, ижь дорослыхъ людей крестячи, пытаеть креститель и о вере, и о том, естли ся отрекаеть сатаны и делъ его, и естли ся обецаеть Хрісту.
ПЫТАНЬЕ
А естли пакъ напотом упадеть крешчоный въ трехъ, што маеть чинити?
ОТКАЗЪ
Надобе бо не упадати, но крепъко напротиву грехомъ стояти, наболей помочи от Бога просити (Ефес. 6:10-17). Бо естли Той силы придасть, оудобно будетъ не оупадати. А ведже если бы ся кому от недуга плоти своея упасти пригодило, не маеть таковъ съмнитеся о оставленіи. Написано бо, яко Богъ не хочеть смерти грешнаго, но да навратится и живетъ (Іезек. 18).