Катэхізіс Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя

Катэхізіс

Помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя
Выдавец: Юніпак
Памер: 312с.
Мінск 2005
84.26 МБ
Тое, яко есмъ поведелъ, и по Самого Хріста справе вырозумети можемъ, коли обачимъ, што, яко и для чого уставилъ. Явно бо, ижь тайну или въспоминанье муки и смерти Своей, а не жертву уставилъ. И Самъ бо не рече: «Пожрете Ми»,— но рече: «Се творите въ Мое въспоминанье». Где рече: «Се творите»,— повелеваеть сее жь, што Самъ чинилъ, а не иного што чинити. Што ижь Онъ чинилъ? Не видитъ ми ся, абы кто поведети деръзнулъ, яко Хрістос онъ хлебъ и вино въ жертву Богу приносилъ. Мусить бо каждый вызнати по Евангельскому Писанію, ижь Хрістос не жертвою Богу хлебъ и вино приносилъ, але ученикомъ ести и пити подалъ, абы так напотом смерть Его припоми­нали и с того Бога и Его благодарили.
На тотъ обычай и Апостолъ Вечерю Г осподню толкуетъ, где рече Коринфіаномъ: «Елижди ашче ясте хлебъ сій и чашю сію пиете,
даём Богу. Таямніца гэта тое, што нам дае Бог. А паколькі Вячэру ня мы даём Богу, але Бог дае нам Цела і Кроў Сына Свайго, таму гэта не ахвяра. Хаця ранейшыя сьвятыя вучыцелі і называлі Вячэру Госпадаву ахвяраю, але ня тым звычаем, як цяперашнія папы і манахі. Яны бо называюць Вячэру Госпадаву літургіяй (або службай) і ахвярай дзеля малітвы, замілаваньня сэрцаў ды вызнаньня веры, якія бываюць падчас Вячэры Госпадавай.
Аднак такім звычаем сама Вячэра Госпадава ня ёсьць ахвярай. Ян Залатавусны так у лісьце да Гебраяў піша: «Тое, што мы робім, адбываецца на ўспамін пра адзіную, ужо складзеную ахвяру. Ня новую, але тую ж самую ахвяру мы заўсёды складаем, ды, перадусім, напамін пра ахвяру чынім» (Гутарка 16). I крыху вышэй у той жа гутарцы ён сказаў: «Адна гэта ахвяра, а не ахвяры многія. Якім чынам яна адна і чаму гэта не ахвяры многія? Бо аднойчы была прынесена ў Сьвятое зь Сьвятых. Гэтая ахвяра сталася ўзорам ахвяры, якую мы сёньня скла­даем».
Ці бачыш, што айцы называлі Вячэру Госпадаву ахвярай толькі таму, як ужо я сказаў, што падчас яе мы ўзносім малітвы, або, як тут Залатавусны піша, дзеля таго, што яна узор або вобраз той ахвяры, якую Хрыстос прынёс на крыжы. Але навошта нам сьведчаньне Залатавуснага ці яшчэ каго іншага? Чаму не паслухаць нам на тэты конт Паўлу, дасьведчанага ў справах духоўных? Ён бо сказаў: «На моцы той волі асьвечаны мы назаўсёды праз ахвяру цела Ісуса Хрыста. I кожны сьвятар штодзень служыць і часта ахвяроўвае тыя самыя ахвяры, якія ніяк ня могуць ачысьціць ад грахоў. Ён жа, склаўшы адну ахвяру за грахі, навек сядзіць праваруч Бога» (Гебр. 10: 10-12).
Памятай жа пра тое слова «адну». Той жа Апостал яшчэ казаў: «Вось, Ён адной ахвяраю ўдасканаліў на вякі тых, якія асьвечаны». Дзеля гэтага і Вячэра Госпадава не ахвяра, якую папы або сьвятары маюць прыносіць Богу дзеля адпушчэньня грахоў, але гэта таямніца, якая нагадвае нам пра адну ахвяру Хрыста, прынесеную за нас на крыжы.
Г эта, як ужо я казаў, і па ўчынках Самога Хрыста можам зразумець, калі разгледзім, што, як і дзеля чаго Ён пастанавіў. Відавочна бо, што Ён пастанавіў не ахвяру, але таямніцу, або ўспамін пра Свае пакуты і сьмерць. I Сам бо не казаў: «Ешце Мяне»,— але сказаў: «Гэта рабіце ў Маю памяць». Калі сказаў: «Гэта рабіце»,— загадваў рабіць тое ж самае, што Сам рабіў, а ня што іншае. Што ж Ён рабіў? Ня думаю, што нехта асьмеліцца сказаць, што Хрыстос тыя хлеб і віно прыносіў Богу ў ахвяру. Мусіць бо кожны вызнаць, паводле Эвангельскага Пісаньня, што Хрыстос не прыносіў хлеб і віно ў ахвяру Богу, але даў есьці і піць вучням, каб такім чынам потым узгадвалі Ягоную сьмерць ды Сьвятому Богу і Яму дзякавалі.
Тым жа звычаем і Апостал тлумачыць Вячэру Госпадаву, калі піша да Карынцянаў: «Бо колькі разоў будзеце есьці тэты хлеб і піць тэты келіх, будзеце абвяшчаць сьмерць Госпада, пакуль ня прыйдзе»
смерть Господню възвешчаете дондеже прідеть» (1 Кор. 11). Зри, яко не рече: «Елижды жрете»,— але: «Ясте и пиете». Прото Вечера Господня не ест жертва, але тайна Тела и Крови Господа нашого Ісус Хріста.
ПЫТАНЬЕ
Поведелъ есь, ижь поповъ непотреба, кто жь маеть тайну сію служити?
ОТКАЗЪ
Тот же, кто и Крешченіемъ. То есть кто служить Словом, тотъ и Вечерю роздавати маеть. Во тыхъ двухъ речей Слова и тайнъ разлучити нельзя.
ПЫТАНЬЕ
Чи одинъ служителъ за всехъ тайну служити или ясти и пити маеть?
ОТКАЗЪ
Яко другъ за друга Крешченіа не пріймаем, тако и Вечери Господ­ней не годится одному за всехъ або за друга пріимати. Господь бо не одинъ поживалъ, але всемъ подалъ. И Апостолъ написалъ тако: «Братиа моя, сходяся ясти, другъ друга ждете» (1 Кор. 11: 31-12: 6).
ПЫТАНЬЕ
Поведаешь, ижь Вечера Господня по тому мает быти справована, яко Хрістос справовалъ. Чому жь и вы не въ всемъ справы Хрістовы заховуете? Хрістос бо вечеромъ сію тайну уставил и едшимъ ученникомъ роздавалъ, а вы рано до обеда причашчаетеся. Надто вы при Вечери псалъмы и песни поете, а Господь никакова пеніа при оной справе не уживалъ.
ОТКАЗЪ
При Вечери Господней не вси справы сут собе ровны. Бо не некоторихъ болшей, а на иныхъ меншей залежить. Безъ некоторих быти не можеть, а некоторие могут быти и не быти. Яко, на взоръ, хлеб, вино, исповеданье, благодаренье, смерти Господней вспоми­нанье, телу Хрістову и крови Его причашченіе сут таковые речы, которих при Вечери Господней опустити нельзя, ани без них Вечера тайна быти можеть.
Опять: песни, часъ, место, причашчаючихся число, постъ и тако­вая на воли суть и на свободе нашей, ани бо насъ на тое обовязуеть Слово Божіе або устава Хрістова. Бо не рече: «Тогды або о сей поре творите», или: «Зде творите», або: «Тако творите», але рече: «Се тво­рите»,то ест сію речь, которую Азъ творю, вы творите.
Досить прото, ижь самую речь творимъ, хотя жь не того часу, не под оною личбою, не на оном месте. Бо яко есмъ поведелъ, тые справы на свободе Хрістянской суть. Хрістос в ночи по вечери раз­давалъ тайну, мы теперечи порану, ешче не едши, справуемъ не
(1 Кар. 11). Бачыш. не сказаў Апостал: «Колькі разоў будзеце ахвяраваць»,— але: «Колькі разоў будзеце есьці і піць». Дзеля гэтага Вячэра Госпадава не ахвяра, але таямніца Цела і Крыві Госпада нашага Ісуса Хрыста.
ПЫТАНЬНЕ
Сказаў ты, што папы не патрэбныя, дык хто ж мае служыць гэтую таямніцу?
АДКАЗ
Той жа, хто і хрысьціць значыць, хто служыць Словам,— той і Вячэру мае раздаваць. Бо тых дзьвюх рэчаў Слова і таямніцы разьдзяліць нельга.
ПЫТАНЬНЕ
Ці мае адзін служыцель за ўсіх таямніцу складаць, або есьці ды піць?
АДКАЗ
Як адзін за другога мы не прыймаем Хросту, так і Вячэру Госпадаву не належыць прыймаць аднаму за ўсіх або аднаму за другога. Госпад бо не адзін яе спажываў, але ўсім даў, ды Апостал напісаў так: «Браты мае, калі зьбіраецеся есьці Вячэру, пачакайце адзін на друго­га» (1 Кар. 11:33).
ПЫТАНЬНЕ
Кажаш, што Вячэра Госпадава тым жа звычаем мусіць складацца, як Хрыстос яе складаў. Чаму ж і вы не ва ўсім захоўваеце справы Хрыстовыя? Хрыстос бо ўвечары гэтую таямніцу пастанавіў ды вучням раздаваў, а вы зранку. перад абедам, прычашчаецеся. Да таго ж вы падчас Вячэры сьпяваеце псальмы ды песьні, а Госпад ніякіх сьпеваў пры той справе не пастанаўляў.
АДКАЗ
Падчас Вячэры Госпадавай ня ўсе справы аднолькава важныя, бо на адных залежыць болей, а на другіх меней. Без адных Вячэра адбыцца ня можа, а другія могуць быць і могуць ня быць. Напрыклад, хлеб, віно, вызнаньне, падзяка, успамін пра сьмерць Госпада, прычашчэньне Цела Хрыста і Крыві Ягонай гэта такія рэчы, што пры Вячэры Госпадавай абмінуць нельга, ды бязь іх Вячэра ня можа быць таямніцай.
Зноў: сьпевы, час, мейсца, колькасьць тых, што прычашчаюцца, пост ды іншае —залежаць на нашай волі і ў іх мы свабодныя, бо да гэтага нас не змушаюць ані Слова Божае, ані пастанова Хрыста. Ён бо не сказаў: «Тады», або: «У пэўны час рабіце», або: «Тут рабіце», або: «Так рабіце», але сказаў: «Гэта рабіце», значыць, гэтую справу, якую Я раблю. і вы рабіце.
Дзеля гэтага досыць, што саму справу робім, хаця і ня ў той жа час, ня ў той жа колькасьці, не на тым жа мейсцы. Бо як ўжо я сказаў,
прото, абы невольно вечорь справовати, але ижь заутріе къ всем справамъ пристойнейшое. А ведже Лука пишеть, ижь ученници съшлися въ едину от суботъ преломити хлебъ, и даетъ знати, ижь то деалося в ночи, бо пишеть, ижь Павелъ продолжилъ слово даже до полуношчи (Деан. 20: 7-15).
Прото и теперь, естли бы якая нужа, можеть святаа Вечера быти в ночи. Псалмы, ижь за Апостолъ въ обычаю были, явно с писма святого Павла, пишеть бо: «Егда сходитеся, кождо васъ псалом имать» (1 Кор. 14: 26-40). А на ином месте рече: «Слово Хрістово да вселяеться в васъ богатно, въ всякой премудрости, учашче и наказауюшче, себе въ псалмех и пеніихъ, и въ песнехъ духовныхъ» (Кол. 3:12-16). Мимо сее Матфей, где о Вечери Господней пишеть, тако наостанце замыкаючи, рече: «И, въспевъше, изыдоша въ гороу Елеоньскоу» (Матф. 26: 6-56). Прото не чинимъ въ той мере противу уставу Христову.
ПЫТАНЬЕ
Мает ли быти давана Вечера Господня малымъ детемъ або ешче лет недорослым людемъ?
ОТКАЗЪ
Не потреба таковымъ давати. Бо сіа тайна потребуеть, абы ся онъ искусилъ, што кто ее участникомъ быти хотелъ, по Апостолскому сло­ву: «Да искушает же человек сам себе, и тако от хлеба да ясть и от чаши да пиеть» (1 Кор. 11: 23-30). Але ижь ся дети искушати не могуть, прото не маеть имъ Вечера Господня давана быти.
ПЫТАНЬЕ
На чимъ таково искушеніе залежить?
ОТКАЗЪ
На попытаныо самого себе. Бо кто к тому столу ити хочеть, маеть росъсмотрети, если же ест справедливый члонокъ Хрістовъ. То ест естли веру о Хрісте маеть, ижь Его заслугою спасенъ будеть, если ся греховъ каеть, любовь къ ближному заховуеть, врагом своим отпушчаеть, гневу никакового не держитъ, обидяшчим его зла не хочеть, а свой недостатокъ знаеть. Таковый добре ся искушаеть и можеть з верою и съ страхом к той Вечери приступити и причастенъ быти.
Опять, естли ся кто грехов не каеть, або ся безъ нихъ быти разумееть, любви не творить, гневъ на кого держить, таковый за сесъ свя­тый столъ садитися не маеть, ани Святыхъ Даровъ причастенъ быти можеть, абы не былъ повинен Тела и Крови Ісус Хріста. Тако бо Апо­столъ рече: «Иже ясть хлеб сій и пиеть чашею Господню недостойне, повиненъ будеть Телу и Крови Господня» (1 Кор. 11: 23-30).
гэта залежыць на нашай хрысьціянскай свабодзе. Хрыстос уначы пасьля вячэры спраўляў таямніцу, мы цяпер раніцай, яшчэ ня еўшы, спраўляем не таму, што ня можам увечары спраўляць, але таму, што раніца на ўсе справы больш прыдатная. Але Лука піша, што вучні зыйшліся ламаць хлеб у першы дзень па субоце (Дзеі 20:7-12), ды паведамляе, што гэта адбывалася ўначы, бо піша, што Паўла зацягнуў сваё слова аж да поўначы.