Казкі беларускіх пісьменнікаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 206с.
Мінск 1983
КАЗКІ
БЕ/ЫРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
ШКІ
БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
МІНСК «ЮНАЦТВА» 1983
Бел 2
К 14
УКЛАДАННЕ I. ЧАПЛАВОДСКАЙ
МАСТАК К. ШАРАНГОВІЧ
4803010200—074
К 26—83
М 307(05)—83
©Укладанне. Ілюстрацыі. Выдавецтва «Юнацтва», 1983.
КАЗКІ
БЕААРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
Максім БАГДАНОВІЧ
Мушка-зелянушка і Камарык насаты тварык
ІВлізка рэчкі Самацечкі камары таўкуцца,
I «таўкачыкі» спяваюць і ў скокі тнуцца:
«Гэй, гоп, таўкачыкі,
Гэй, гоп, асінавы,
Ды работы Максімавы...»
А Максім ляжыць на траўцы, сонна пазірае, Камарок за камарочкам да яго шыбае.
I пясняр з усіх найлепшы ўжо звініць ля вуха, Як камарыка наўмысна загубіла муха.
I
Захісталася сасонка баравая,
Затужыла дзяўчынанька маладая,
Жартаўлівая пяюшка-сакатушка,
A па імені — мушка-зелянушка: «Ой, чаму ж ты не судзілася мне долі, Што мяне і не сваталі ніколі!
А пасагу прабагатага я маю: Куст шыпшыны ад краю і да краю, Шчэлка ў яблыні — пры ветры каб хавацца, Ліст альховы — на ночку пакрывацца Ды да краю поўны мёдам кацялішча 3 жалудовай вялізнай скарлупішчы, Калі гэты мёд у місачку кладзецца, Ажно сліна ў роце набярэцца».
Як пачуў тыя жаласці камарык — Паскрабаў і насочак ён і тварык! «А чаму бы мне ды з ёй не пажаніцца? Пэўна, пойдзе, каб болей не журыцца. Хоць насаценькі я, шэры, хударлявы, Дык у скоках затое ж рухавы...» I схапіўся камарочак прыбірацца, Каб ля мушкі-пяюшкі ўвіхацца.
II
Прыляцела мушка дахаты,— Аж у яе камарык насаты. Сватоўя-хрушчы уссядаюць, 3 бацькам-маткай штось размаўляюць: «Мы — стральцы, шукаем куніцу, He куніцу, але дзявіцу».
Гаманілі болей гадзіны
Ды гавораць так да дзяўчыны: «Ці да смаку наш госць багаты?» — «Запытайцеся ў мамы і таты».
Тут гарэлкай усё змацавалі, А пасля і заручын даждалі. Браў жаніх ад мушкі-дзяўчыны Дарагі ручнік з павуціны, Што яна на траўцы сцяліла I на ясным сонцы бяліла.
У нядзелю будзе вяселле.
Захадзіў камар, як з пахмелля: I пяе і скача паціху, Ды як сыпне ўраз «шырсцяніху»: «Шырсцяніха, шырсцяніха мая, Пакахала камара-гультая. А камар не зважае на яе, Толькі лётае ды песні пяе».
III
Загудзела, расшумелася дубрава: Аб вяселлі у дубраве стала слава. Як вянок на муху свацейкі надзелі, Ўсе навокала аж вочы праглядзелі. А калі бацькам журылася дзяўчына, Аж заплакала жаноцкая радзіна: «Ускланяюся татачцы і матачцы, Калі ўжо апрыкрала ім у хатачцы, I чаму ж вы мяне гадавалі Ды ў чужую сямейку аддалі?» У каравайніцы улітак запрасілі, I яны дзяжу на продзіў замясілі.
Авадзень быў камаровым старшым дружкай I рассыпаўся дробным макам перад мушкай. Матылькі-баяры, пчолачкі-баяркі Спрытны, шпаркі, асабліва як да чаркі. А найстаршая баярачка-чмяліха Так спявала, аж баяр пабрала ліха: «Ой, багаты баяры, багаты, Ды забыліся ўзяць грашаняты.
Хоць не шмат грашанят яны маюць, Дык затое свой гонар трымаюць: Хто капейку дае — грыўняй ліча яе, А хто грыўню паклаў — што рубля дараваў». А як сыпнулі-урэзалі музыкі, Дык узняўся разам гоман там вялікі.
Чмель пузаты на басолі гучна грае,
А на скрыпцы ёмка пчолка падсякае. I знайшоўся мушанёнак нейкі малы, Што званіў-такі някепска у цымбалы. Лоўка конікі у скоках выціналі, Угару стрыбалі, звонка падпявалі:
«Камары скакаць Выракаюцца: Ногі доўгія Паламаюцца».
Гэтак скачуць — хто патроху, хто памногу. Нейкі конік адтаптаў чмялісе ногу.
Госці спорна п’юць-ядуць ды размаўляюць, А музыкі граюць, дыхту задаваюць.
Ўмела муха на вяселле запрашаці, Ды над тое лепей ўмела частаваці, Усяго стаяла досыць для гасціны: Нават мёд быў і чмяліны і пчаліны. Хрушч вялізны так гарэлкі насмактаўся,
Што зваліўся ды ў куточку высыпаўся.
Восы ў шатах чорных з жоўтымі стракамі Проста елі мушку злоснымі вачамі, А яна ля мужа скромненька сядзела I зялёненькай спаднічкай зіхацела.
Мураўёўна нізка звесіла галоўку, Бо занадта зацягнулася ў шнуроўку. Ды як скрыкнула, як ахнула раптоўна: Ў кроплі дожджыку танула мураўёўна.
Ўсё сцямнела, кроплі шпарка застукалі, У дупло, дзе мушка жыла, пападалі.
Пахаваліся ўсе госці ў куточкі:
Так спынілася вяселле сярод ночкі.
А назаўтра ўсе, як толькі ўсталі зрання, Дык пайшлі да камара на баляванне.
I былі яшчэ нарэшце перазовы, Каб не стала аб радзіне кепскай мовы.
IV
Абляцелі кветачкі
He ў пару.
Невясёла шэраму
Камару.
Як пачаў ён параю
3 мушкай жыць — Давялося беднаму Патужаць.
He умее мушачка Працаваць.
Толькі ўмее з хлопцамі
Жартаваць;
Ані выткаць кросенкі,
Ані шыць, Ані стравы хораша Наварыць.
Паштурхаў камарычак
Галаву:
«Як я з гэткай жонкаю Пражыву?
Дзе я вочы, брацейкі, Меў свае, Як сабе за жоначку Браў яе?»
Паляцеў ён плакацца У лясок,
Сеў на дуб зялёненькі Пад лісток.
Пахіліў галованьку, Уздыхнуў, Песню сумна, жудасна -
Зацягнуў:
«Выйду ў поле ды разважу тое гора, Гэй, гаротнае, маркотнае!
Ты шырока, маё полейка, Ад кусточка да кусточка разлягаешся, Ты глыбока, сэрца, краешся, Дзе цяпер я смерць сваю спаткаю: Ці ў моры, ці ў рэчцы, ці ў ставочку, Што капытам пры дарозе быў прабіты I да краю буйным дожджыкам наліты?»
V
— Што за шум у бары учыніўся? — А камарык там з дуба зваліўся. Грымнуў ён на зямлю з высакосці I пабіў-паламаў сабе косці.
Цеслі дошкі з дубоў пілавалі, Габлявалі, труну змайстравалі, Усю чырвонай кітайкай аббілі, Істужкай чорнай з краёў адтачылі.
Гэй, кладуць камара ў дамавіну, Сазываюць сяброў і радзіну. Камары над труной затрубілі, Светлячкі лепей зорак свяцілі. «Вы паціху, музыкі, зайграйце, Маё сэрца у край не ўражайце!» — Горка мушка-ўдава галасіла, Скорай смерці сабе прасіла: — «Мой мужочак, а мой камарочак, Ты падай мне з труны галасочак. Ах, ніхто над табой не заплача, Толькі хмарачка дробнымі дажджамі, Толькі мушачка горкімі слязамі».
Палажылі дамоўку на мары, Паняслі праз лугі ды папары. Ля дарогі магілу капалі, I ў ёй камара пахавалі, У сырую зямельку зарылі, Зверху насып вялікі зрабілі. Людзі добрыя шляхам мінаюць, Шапкі нізка здымаюць, пытаюць: «Не іначай, вяльможны вандроўнік — Генерал, ці маёр, ці палкоўнік?» — «Не, ляжыць тут камар-камарочак, У каторага з локаць насочак».
Скарб
Ля рэчкі, пад вольхай, хохлік знайшоў ракавінку. Уладзіў у ёй кузню і давай чырвонцы каваць. Праца ў яго заўсёды кіпела ўночы, калі бадай усе жывыя істоты спалі, калі спяваў адзін салоўка і месячык рэчку фарбаваў.
У кузні ў хохліка было некалькі памочнікаў. Светлячок раскладваў агонь на горне. Цвыркун працаваў малатком пры кавадле. Жаба дзьмухала кавальскімі мяхавді.
Пад карэннямі вольхі, ля рэчкі, крот выкапаў патаемныя падзямеллі, дзе хохлік хаваў свой багаты скарб — скрыні з золатам. Разнеслася вестка па ўсёй ваколіцы ля рэчкі, што хохлік вельмі багаты і мае незлічоныя скарбы пад вольхай.
— Сама сваімі вушамі чула,— казала маленькая плотачка ў рэчцы,— цэлымі начамі куе ды куе ў сваёй кузні, грукае і стукае і нам, рыбкам, проста спаць не дае.
— Сама сваімі вачыма бачыла,— казала варона,— усё там у яго ў кузні блішчыць і блішчыць. Свеціць, як маланка, ажно вочы слепіць мне, старой. I я мусіла сабе купіць цёмныя акуляры, бо доктар драч напужаў мяне, што зусім аслепну пад старасць, калі не буду асцерагацца. Адно гора з гэтым хохлікам.
— Ку-ку! Ку-ку! Раз-два! Тры-чатыры! — кукавала зязюля на вольсе. Яна ў цёплыя раніцы сядзела на дрэве ды ўсё лічыла багацце хохліка. Але зязюля ў лічбах надта някемная: лічыць-лічыць, зблытаецца ды зноў спачатку пачынае, і гэтак штодня.
— 3-з-з-м-м-м! 3-з-з-м-м-м! — гудзеў авадзень над рэчкай.— Гэта ж проста бяда, аднаму ўсё, а другому нічога. Я лётаю-лётаю, б’юся як рыба аб лёд і нічагуткі не маю, a хохлік увесь свет захапіў.
— Ш-ш-ш! — казаў чарот.— He шуміце так, не грыміце ды не зайздросце. Працуйце, дык і вы будзеце мець. Я вось сведка, як хохлік са сваёй сям’ёй працуе да поту.
— Дурань, дурань, дурань! — крыкнуў дзяцел чароту.— He лезь, куды цябе не просяць. Маўчы, ды годзе. А вось давайце, браткі, будзем дзяліць хохлікава дабро!
— Давайце! Давайце! — крыкнулі вераб’і.
— I мы, і мы да кампаніі! — загулі камары.
— Калі ўсім, дык і нам! — закудахталі куры.
Падняўся шум, гармідар, крыкі. Наляцелі з усіх бакоў звяры і птушкі, мухі і ўсе жывыя істоты, хто толькі даведаўся аб багацці хохліка. Усе рынуліся да хохліка ў кузню, каб яго абрабаваць.
Але хохліка таксама ўлегцы не возьмеш. Ён схаваў свае скарбы спрытна. Закопваў па ўсёй ваколіцы ў розных мясцінах — па лясах, па лугах, пад крушнямі, пад дрэвамі. He было лапінкі зямлі, дзе не ляжалі б яго скарбы. Але ніхто іх знайсці не можа. Грабуцца куры на сметніках. Капаюцца птушкі на палях. Порацца звяр’ё пад карчамі, рыба ў вадзе.
Шукаюць, шукаюць, але нічога з гэтага не выходзіць.
Наслухаўся малы Саўка ад свайго старога дзеда, каторы ЖЫЎ У млыне ля рэчкі, шмат баек аб багатых скарбах. Яны захаваны ў зямлі, іх усе шукаюць пад карчамі і знайсці не могуць.
«Іх трэба шукаць апоўначы ў купальскую ноч, калі кветка папараці цвіце,— казаў дзед,— тады можна іх знайсці».
Вось у купальскую ноч, калі дзед ужо спаў, малы Саўка выйшаў ціхенька з хаты. Узяў з сабою рыдлёўку і пабрыў скарбаў шукаць. Убачыў ён здалёку агеньчык, які блішчэў на полі ля крушні і вабіў да сябе.
«Гэта, пэўна, скарб!» — падумаў Саўка і пайшоў на гэты агонь. Ён да агню, а агонь ад яго далей і далей, і завёў агонь хлопчыка ў самы цёмны гушчар. Страшна і жудасна было ў гушчары. Дрэвы, як жывыя істоты, шапталіся паміж сабою і нібы дзівіліся, што такі малы хлопчык не баіцца адзін швэндацца ў лесе па начах. Тым часам агонь знік, a замест агню залаты пеўнік заблішчаў на карчы.
— Вось дзе скарб!—узрадаваўся Саўка і трах рыдлёўкай пеўнічка па галаве. Пеўнічак запяяў і знік, а замест пеўнічка паказаўся залаты зайчык. Саўка зрабіў тое самае з зайчыкам... Паказалася залатая лісічка... Затым — залаты ваўчок... Залаты мядзведзь... Але ён дзіка раўнуў і глынуў Саўку.
Ачухаўся Саўка праз некалькі хвілін. Ажно стаіць ён пад зямлёй, а на яго глядзіць і ўсміхаецца хохлік малюсенькі і тоненькі, як травінка, прыбраны ў шоўк і ядвабу. На галоўцы ў яго залатая карона з дарагімі камянямі.
— Вось ты і папаўся, Саўка, у мае рукі! —сказаў хохлік.
— А я ж цябе не баюся,— загарачыўся Саўка.— Зачэпіш мяне, дык я цябе вось адным пальцам задушу! — і паказвае хохліку свой палец. Але як глянуў сам на палец, дык адразу анямеў ад страху: палец цянюткі, як павуцінка. Тады давай Саўка аглядаць усяго сябе. Ажно ён сам такі ж маленькі, як хохлік. Тут Саўка спужаўся і заплакаў.