• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі беларускіх пісьменнікаў

    Казкі беларускіх пісьменнікаў


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 206с.
    Мінск 1983
    35.99 МБ
    I вяселле неўзабаве бацька сыну свайму справіў.
    Танцавалі і спявалі пад вясёлы спеў цымбальны.
    Усе віталі там хлапчыну з васільковымі вачыма,
    ўсе віталі Мілавіцу, тую зорку-зараніцу.
    На крыштальных чаравічках васількі і медунічкі
    прамяніста зіхацелі...
    Ўсё было на тым вяселлі!..
    4
    Век мінуў, другі і трэці...
    Ўсё зыначылася ў свеце.
    Там, дзе казачны хлапчына для цудоўнае дзяўчыны
    лаштаваў з пяску абутак, там цяпер шкляная гута.
    Мые ёй пясочак Нёман. На ўвесь свет яна вядома!
    Мілавіцыны патомкі там крышталь рыхтуюць тонкі —
    падарунак свой чароўны для сям’і усёй працоўнай.
    Аляксей ДУДАРАЎ
    Сгнявочка
    O' ціхай лагчыне, пад старой разгалістай вярбой, жыла маленькая чыстая крынічка. Яе звалі Сінявочка. Крыштальная вадзіца ўдзень і ўночы, улетку і ўзімку бруілася
    з Сінявочкі, бы нітачка-ручаінка, і збягала ў Зялёную Сажалку, што жыла па суседству. Пухнатыя воблакі кожную раніцу, бы ў люстэрка, пазіралі ў Сінявочку, прыхарошваліся і, перш чым плыць у свае далёкія падарожжы,
    заўсёды гаварылі:
    — Ах, якая прыгажуня гэта Сінявочка! Такая цудоўная, такая празрыстая!
    У спякотныя летнія дні ў крынічцы купалася Сонейка, ноччу на паверхні вады разам з зорачкамі адпачываў вастрарогі Месяц. Сінявочка была вельмі добрая, яна з усімі сябравала, і кожны, хто толькі захоча, мог пыдысці і напіцца яе срэбнай халоднай вадзіцы... За гэта ўсе птушкі і звяры, што жылі ў лагчыне, любілі Сінявочку. I яшчэ яе любілі за тое, што ў начны супакой сваім звонкім голасам крынічка спявала песні... Нават самы дзі-
    восны спявак — салавей і той прылятаў да крынічкі, садзіўся на ніжнюю галінку старой вярбы і слухаў, як Сінявочка спявае:
    Цюр-лі, цюр-лі ля лоз Струменіцца вадзіца, У спёку і ў мароз Прыходзь сюды напіцца...
    Вось толькі адна Зялёная Сажалка не любіла Сінявочку. Яна злавала на крынічку за тое, што да яе ўсе прыходзяць, з ёю сябруюць, а Зялёную Сажалку і не заўважаюць нават... Ды і не любяць!
    — Ква-ква-ква! —зарагатала вясёлае Жабяня, калі Зялёная Сажалка паскардзілася яму.— За што цябе любіць? Сама вунь нікога не любіш!
    — Мала што! — адказала капрызная Зялёная Сажалка.— He люблю, а мяне хай любяць...
    — Гэтак не бывае,— сказала Жабяня.— I не будзе! Сінявочка дык вунь добрая і ласкавая... Спявае для ўсіх, усіх у госці запрашае. А ты? Зялёнае слізкае павуцінне апранула на сябе, ваду схавала, усіх сваіх жыхароў прагнала прэч... Стары Карась і той уцёк ад цябе.
    — Змоўкні, плюгаўка! — злосна закрычала на яго Сажалка.— Расквакалася тут! Я ўсё роўна лепшая за вашу мізэрную Сінявочку. У мяне вада цёплая, а яна лядзяш...
    — Ква-ква-ква!— зноў зарагатала Жабяня.— Гэта яна летам, у спёку, халодная, а зімой — цёплая... А з цябе вунь бурбалкі ідуць... Ква-ква-ква!
    Зялёная Сажалка ўсхадзілася не на жарт.
    — Калі захачу,— пагрозліва прамовіла яна,— то ад вашай Сінявочкі і знаку не застанецца.
    — Дурніца! Сінявочка з Сонейкам сябруе. Яно цябе як прыпячэ, дык за адзін дзень высахнеш ушчэнт.
    — He высахну! Я вялікая!
    — Высахнеш... Ты вялікая таму, што цябе вадой Сінявочка поіць, а так бы... Ква-ква!
    — Ідзі адсюль! — сярдзіта булькнула на яго Сажалка. — Ква на цябе! — адказала Жабяня і паскакала далей. А злая Зялёная Сажалка задумала чорную справу.
    Цёмнай ноччу, калі Сінявочка праспявала сваю песеньку і задрамала, Зялёная Сажалка ўзяла сваё слізкае павуцінне, спляла з яго цяжкі нерат, употайкі падкралася да крынічкі і ўскінула на яе... Апляла і заблытала. У гэтую ноч над лагчынай вісеў густы туман, і ўсе сябры Сінявочкі не бачылі таго, што зрабіла Сажалка, і не змаглі прыйсці на дапамогу крынічцы.
    Ранкам, калі сонейка прагнала прэч туман, калі прачнуліся звяры і птушкі, усе здзівіліся, што ў лагчыне не чутно песенькі Сінявочкі... Белыя воблакі шукалі сваю сяброўку, шукаў спявак Салавей, шукала вясёлае Жабяня, але Сінявочкі нідзе не было відно. Зелёнае павуцінне Сажалкі прыціснула яе да зямлі і схавала...
    Як ні білася крынічка, як ні спрабавала выбрацца з-пад нерата да сваіх сяброў, але ўсё было марна. Толькі некалькі кропелек прасачылася праз слізкае павуцінне, але ўсе палічылі гэтыя кропелькі за расу.
    I вось Сонейка паднялося высока і таксама пачало шукаць сваю сяброўку. Яно так пільна ўглядалася ў лагчыну, што берагі Зялёнай Сажалкі адразу ж пачалі сохнуць, a яна сама мялець проста на вачах...
    — Вой! — залямантавала Зялёная Сажалка.— Вой, ратуйце! Паміраю! Дапамажыце! He буду больш! Даруйце!
    Але ніхто яе не слухаў і ніхто не ішоў на дапамогу фанабэрыстай і нядобрай Сажалцы. Усе шукалі крынічку і не маглі знайсці.
    На шчасце, тым цёплым ранкам ішлі паўз лагчыну ў лес па грыбы хлопчык і дзяўчынка.
    — Дзіўна! — сказаў хлопчык, калі яны праходзілі каля Сінявочкі.— Тут жа, ля вярбы, павінна быць крынічка, а яе чамусьці няма...
    — Гэта тая, якую завуць Сінявочкай? — спытала дзяўчынка.
    — Тая. Але дзе ж яна?
    — Давай пашукаем.
    Яны паставілі на сцяжынцы свае кошыкі і пачалі шукаць крынічку. Абышлі вакол старой вярбы.
    — Вось! Вось яна! — радасна запляскала ў ладкі дзяўчынка.— Бачыш кропелькі? Зарасла толькі...
    — А мы зараз яе вызвалім! — сказаў хлопчык і ўчапіўся за слізкі нерат Зялёнай Сажалкі.— Фу, брыдота нейкая... Дапамагай...
    I яны разам пачалі аддзіраць ад беднай крынічкі брыдкі нерат... Той супраціўляўся, чапляўся за берагі Сінявочкі, але ўрэшце затрашчаў, і крынічка вызвалілася.
    Блакітная свежая вадзічка зноў заіскрылася пад Сонейкам... Хлопчык і дзяўчынка кінулі слізкае павуцінне назад у перасохлую Сажалку, выцерлі аб траву рукі, напіліся з Сінявочкі чысценькай вадзічкі, узялі свае кошыкі і пайшлі ў лес...
    А вольная Сінявочка зноў заспявала сваю вясёлую песеньку.
    Авяр ян ДЗЕРУЖЫНСКІ
    Як кураняткі сонейка адшукалг
    С умавалі кураняткі, Сумавалі нездарма: Хмара неба засланіла, Сонейка тры дні няма. — Маці, маці, He ўтрываць, Пойдзем сонейка шукаць. — А куды вы, а куды? He наклікайце бяды! Дзе жыве свяціла тое — Вы ж не знаеце ўсе трое. — Знаем, маці, ці не знаем, Але сонца пашукаем.
    Палажыла кураняткам Маці ў торбачку зярняткі. I ад роднага парога Ў свет іх вывела дарога.
    Вось ідуць яны паволі Сцежкай, што віецца ў полі, Раптам каля ручайка Сустракаюць куліка. — Можа, знаеш, Родненькі, Як знайсці нам сонейка?
    — He, не знаю. Ды сарока Тут стракоча недалёка. А яна заўсёды рада Ўсім даваць свае парады.
    Белабока, Бы чакала, У той жа міг залапатала: — А куды вы, кураняткі, Ідзіцё адны, Без маткі?
    Дзе былі вы, Дзе хадзілі, Можа, часам заблудзілі?
    — Мы ідзём па белым свеце — Сонейка тры дні не свеціць. Ці не можаш падказаць, Дзе яго нам адшукаць?
    — Дзе шукаць?
    I я не знаю.
    Запытацца, можа, ў зая?..
    Касавокі выйшаў з хаткі: — Што вам трэба, кураняткі? — Ці не можаш ты сказаць, Дзе нам сонейка шукаць?
    — Я не ведаю, He знаю, Вось у качкі запытаю: — Гэй, суседка,— Крыкнуў шэры,— He хавайся ты ў аеры. Падкажы, дзе сонейка — Ў рэчцы ці ў ’сасонніку?
    Качка выйшла тут з двара I сказала:
    — Кра-кра-кра, Пакуль сонца не відно, Я не знаю, дзе яно.
    Можа, ў вожыка спытаць, Дзе яго вам адшукаць?..
    Пад старой бярозай вожык Засцілаў старанна ложак.
    Але раптам чуе: — Братка!
    Заяц, качка, кураняткі I сарока-белабока Да цябе прыйшлі здалёку. Ці не можаш ты сказаць, Дзе нам сонца адшукаць? Кажа вожык:
    — За гарой,
    Дзе абрыў навіс круты, Вечароваю парой Ходзіць месяц залаты. Ён бывае ў той старонцы, Дзе шукаць вам трэба сонца. I сам тут жа з ложка — скок. Сукаваты ўзяў кіёк Ды, напяўшы капялюшык, У дарогу першы рушыў. А за ім услед сябры Падаліся да гары.
    А вяршыня — Гэта ж трэба! — Узвышалася да неба. Вось насустрач ім плыве Месяц ясны ў сіняве.
    — Месяц, месяц светлавокі, Мы прайшлі ўжо шлях далёкі. He па службе-абавязку Ты зрабі нам, браце, ласку.
    Дзе, скажы, Ў якой старонцы Адшукаць мы можам сонца? Месяц бліснуў у адказ: — Вы паспелі ў самы раз. Той знаходзіць, Хто шукае —
    Сонца ў хмары спачывае...
    I сарока ўжо лапоча, Вожык —
    Той кійком грукоча, Заяц б’е штосілы ў ладкі, I сакочуць кураняткі.
    Качка-крачка: — Кра-кра-кра, Уставаць даўно пара!..
    — Хто крычыць тут пад акном, Хто грукоча тут кійком?! — Запытала сонейка.— Спаць хачу сягоннейка!
    — Сонца, Ты ж не абібок! Мы прыйшлі к табе здалёк. Вельмі просім, уставай I цяпло-святло нам дай.
    На дварэ ўжо раніца, Чаго ж табе бавіцца?!
    Лена сонца адказала: — Хмара чорная хавала Ад усіх мяне тры дні.
    I гайдала, I люляла, I казала: «Спі-засні». Спаць мне хочацца яшчэ. Як жа сон сагнаць з вачэй?..
    Зай, пачуўшы пра бяду, За вядро— I па ваду.
    Кожны ведаў, што рабіць: Качка стала Сонца мыць, Вожык шчоткай Шураваць, Кураняткі — Выціраць.
    Памагала ўсім сарока, Лапатала белабока.
    Выйшла сонейка з-за хмары, Асвяціла скрозь абшары Пушчаў цёмных і лясоў.
    Кураняткі Рады зноў.
    ...Сонца весела смяецца, Выйшла курыца пагрэцца, Аглянулася чубатка, Бачыць —
    Дзеткі-кураняткі
    Бегаюць,
    Дзяўбуць зярняткі, Як нідзе
    I не бывалі.
    Толькі ь?аці як пазналі, To адразу закрычалі: — Сонейка мы адшукалі!
    Васіль ЗУЕНАК
    Хату будзе воўк стаўляць...
    Семгадоў,	А звер — зверу:
    А можа, й дзесяць—	— Точыць, ладзіць воўк сякеру..
    Пра адно гамонка ў лесе: — А навошта?
    Птушка — птушцы,	— Як не знаць —
    Хату будзе
    Воўк стаўляць:
    Сцены новыя Ды сасновыя, Аканіцы выразаныя — У настой кары альховай Фарбаваныя, На падлозе
    Блішчастыя масніцы, Націраныя смалою-жывіцай. Будзе ўзімку На чарэні, На ляжанцы, Як улетку
    На сонечнай палянцы:
    I прыемна,
    Хоць спякотна, Неяк
    Соладка-дрымотна,— Грэй сабе бакі старыя... ...А пакуль што — Вецер вые, Вецер плача, вецер тужыць, Вецер носіць золь ды сцюжу. Сціхла, Знікла ўсё жывое: Хто ў дупле, Хто пад зямлёю...
    Ну а воўк?
    А воўк — без хаты.
    Сеў пад елкаю кашлатай, Точыць, ладзіць аоўк сякеру, На язык лязо прабуе
    I клянецца цесля шэры: — Летам —
    Хату пабудую!
    ...Дні за днямі прамінулі... Ў лесе птушкі ладзяць гулі,
    Лета цёплае ў разгары.
    Сонца грэе,
    Сонца жарыць, Па дзялянках воўк сігае,— Дрэвы шэры выбірае: Абухом па ліпе — Бух!
    Ліпа мяккая, Як пух... «Не, не дурань я стаўляць Хату новую з гнілля».
    А сасна — як тая печ,— «Двое сутак будзеш сеч...» Дуб стары і сукаваты... «Не падыдзе ён для хаты». Ад асіны — горкі дух... «Лепш куплю к зіме кажух». Сонца жарыць, Смаліць з неба...