Казкі беларускіх пісьменнікаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 206с.
Мінск 1983
Піша араты для шчасця законы плугам на ўзятых у князя загонах.
3 чоўнаў багацця
глыбіннага глыбы бліскаюць срэбрам і золатам рыбы.
Сеці ўздымаеш над сіняй вадою, свеціцца казка луской залатою.
3 сеткі вугра брыгадзір выбірае, хваліцца цудам азёрнага краю.
Гэта не казка ўжо: землі і воды сёння належаць яму назаўсёды.
Чайка над хваляй сівой закрычала.
Чоўны паціху ідуць да прычала.
Едуць на чоўнах плячыстыя людзі.
Сонцу і ветру расхрыстаны грудзі...
Глянуць здалёку на постаці люба: быццам іх высеклі з дужага дуба.
Ім навальніца, што ў моры спаткала, хваль ручнікамі чало выцірала.
Дзень надыходзіць, як свята, жаданы — крышаць браты нашы ўсюды кайданы.
Чуючы гул, што крыляе прасторам,
слугі князёвы збялелі за морам.
Твар іх змяніўся ад страшных здагадак: прыйдзе зямлі ўсёй, па праву, Нашчадак!
Галіна ВАСІЛЕЎСКАЯ
Усмешка
У даўнія-даўнія часы на беразе сіняга мора стаяў блакітны казачны горад. Жылі ў ім шчаслівыя людзі. Удзень яны працавалі і спявалі песні, бо праца прыносіла ім радасць. А ўвечары з іхніх дамоў лілася музыка.
Сустракаючыся, людзі ўсміхаліся адзін аднаму: такое было ў іх прывітанне.
Пра тое, што на свеце ёсць горад, у якім усе людзі шчаслівыя, даведаўся злы чараўнік. Той самы, які ніколі не спяваў, не любіў музыкі і не ўсміхаўся. Ён рабіў толькі чорныя справы: хлусіў, прыдумваў плёткі, лаяўся.
— Я ведаю, чаму тыя людзі шчаслівыя,— сказаў сам сабе чараўнік.— Яны шчаслівыя таму, што ўмеюць усміхацца. Вось палячу я ў той горад, адбяру іхнія ўсмешкі і стану адзін шчаслівы.
Сеў ён на свой дыван-самалёт і паляцеў. Ляцеў ноччу, бо ўсе злыя чараўнікі лётаюць толькі ноччу, калі добрыя людзі спяць і бачаць харошыя сны.
Унізе паказаліся блакітныя дахі, і злы чараўнік здагадаўся, што гэта і ёсць той самы казачны горад.
Пачало світаць. 3-за мора выкаціўся залаты шар сонца. Цёплыя хвалі лашчылі бераг, усыпаны гладкімі каменьчыкамі. 3 комінаў пацягнуўся лёгкі дымок.
Седзячы за комінам, злы чараўнік чакаў, пакуль хтонебудзь з’явіцца на вуліцы.
Нарэшце ён убачыў першага жыхара казачнага горада.. Той ішоў і ўсміхаўся сонцу, якое шчодра грэла зямлю, птушкам, якія весела спявалі на дрэвах, і зялёным лісточкам, што трымцелі ад лёгкага ветрыку.
Чараўнік вылецеў з-за коміна і апынуўся перад чалавекам.
— Аддай усмешку!— крыкнуў ён страшным голасам, ад якога пасыпалася лісце з дрэў і перасталі спяваць птушкі.
Усмешка адразу знікла з твару чалавека—як яе возьмеш?
Тады чараўнік падбег да другога чалавека і гукнуў:
— Аддай усмешку!
Але зноў адабраць не змог. Яна таксама знікла.
Чараўнік паспрабаваў украсці ўсмешку, забраць яе непрыкметна, каб ніхто не бачыў. I з гэтага нічога не выйшла...
— Куплю ўсмешку,— вырашыў нарэшце чараўнік.
Але ўсе, каму ён гаварыў пра гэта, толькі паціскалі плячамі.
Чараўнік заплакаў ад крыўды. Злыя слёзы градам пакаціліся па яго шчоках.
Адзін добры чалавек пашкадаваў чараўніка, пасадзіў яго на лаўку ля блакітнага фантана і спытаў:
— Чаго ты плачаш, добры чалавек?
Ніхто ніколі не звяртаўся да чараўніка з такімі словамі, і ён заплакаў яшчэ гарчэй.
— He магу больш так жыць,— усхліпваючы, прагаварыў чараўнік,— ніхто мяне не любіць, няма ў мяне сяброў... Я хачу ўсміхацца, як усе, але не магу здабыць сабе ўсмешку.
— Усмешку не купіш і не ўкрадзеш,— сказаў жыхар казачнага горада.— Яе дораць за добрыя справы. Успомні, ці зрабіў сёння што добрае? У полі працаваў?
— He,— адказаў чараўнік.
— Дом будаваў?
— He.
— Хлеб пёк? Адзежу шыў? Можа, дзяцей добраму вучыў?
— He, не, не,— і чараўнік нізка апусціў галаву.
Чалавек уздыхнуў:
Дрэнныя твае справы. Але ты можаш памагчы сабе сам. Рабі дабро.
I жыхар казачнага горада пайшоў на працу.
А чараўнік сядзеў і ўсхліпваў, бо не ведаў, як яно робіцца, дабро.
Маленькая дзяўчынка бегла ў садзік, спатыкнулася аб каменьчык і ўпала.
Чараўнік падхапіўся, падняў дзяўчынку і стаў дзьмуць на яе пабітае каленца, каб не балела.
Дзяўчынка, якая толькі што хацела заплакаць, раптам усміхнулася так прыветна, што і яго губы кранула ўсмешка. Першы раз у жыцці!
Яму стала так лёгка, так весела, што ён пацалаваў дзяўчынку ў абедзве шчакі, сеў на свой дыван-самалёт і паляцеў рабіць добрыя справы. Цяпер ён, напэўна, стаў шчаслівым, добрым чараўніком і сам доэыць людзям усмешкі.
Сяргей ГРАХОЎСКІ
Светлячкі
Ох і цёмна ж ноччу ў пушчы: Ельнік стаў яшчэ гусцей, Лось галлё сухое трушчыць I чапляецца часцей
To за пень, то за калоду, To за вострыя сукі,— He былі такія зроду паздзіраныя бакі.
А малое Ваўчаня Пагукала маму
I ўпоцемку ля пня Паляцела ў яму.
А ў ракітавым кусце Заяц плача ў цемнаце. Кінуў цёплую бярлогу I пабег на дапамогу, Пералазячы ледзь-ледзь Праз ламачыны, Мядзведзь.
Зайца выцягнуў за вушы — I прайшоў адразу страх.
— Толькі больш ніколі, дружа, He сланяйся па начах,— Ушчуваў Мядзведзь касога,— Вось твая дамоў дарога, Там даўно бядуе маці.
Я ж пайду да Ваўчаняці, Бо яго бацькам да рання He вярнуцца з палявання. Можа, Ваўчаня ўратую, Толькі трэба паглядзець...
Але як залямантуе
I завойкае Мядзведзь: — Ой, скрануцца не магу, Бо ўпіваецца ў нагу, Быццам тысяча іголак, Дрот калючы ў дзесяць столак. Касавокі, не бяжы, Мне хутчэй дапамажы!
Але раптам з-пад нагі Голас чуецца другі:
— Хто там прэцца, як мядзведзь, I крычыць без толку?
Ці ж няможна разглядзець, Што на мне іголкі?
— Адурэў, напэўна, Вожык! Хто ж на сцежцы ставіць ложак?
— Я не ложак, а лагчынку Паміж лісцікаў і траў Для начнога адпачынку Сам сабе аблюбаваў.
У мяне цяпер, сябры, Тры зламаныя рабры.
— Ну, а я ўжо не змагу Стаць на правую нагу! — I Мядзведзь узяў у зяпу Акрываўленую лапу.
Толькі ў пушчы сярод ночы 3 кожнага Сава рагоча, Бо яна з усіх адна Добра бачыць давідна.
А Мядзведзь раве ад болю, Стогне, лапаю трасе.
I на крык па добрай волі Збегліся амаль усе.
За увагу і за ласку
Заяц робіць перавязку: Берасцінаю ў тры рэдзі Закруціў нагу Мядзведзю.
Раптам крыкнула Сарока:
— Колькі ж нам блукаць у змроку? Mae кожнае сяло
Электрычнае святло.
Просіць слова Воўк стары: — Толькі выхад ёсць адзіны — Можа, згодзяцца бабры Збудаваць для нас плаціну.
Дык няхай да іх дахаты Сходзяць нашы дэлегаты I папросяць, каб бабры На Чаромхавым віры Добра рэчку загацілі I па дроце ток пусцілі.
А назаўтра ўсе з ахвотай Захапіліся работай.
Ад зары і да зары Завіхаюцца бабры — Валяць елкі і асіны Для галоўнае плаціны.
Ад світання да змяркання Дзік з кратамі — ў катлаване, А Мядзведзь, хоць і кульгае,
Кожнаму дапамагае: Прыкаціў на бераг прама Ён турбіну і дынаму.
Дрот чапляюць павукі На галіны і сукі. Завіхаюцца да зморы Даўганогія манцёры I пад вечар пішуць зводку, Што закончылі праводку.
Каля рэчкі за-гу-ло... Закруцілася дынама. «Ёсць і ў нас цяпер святло»,— Паляцела тэлеграма Да пушчанскага цара — Белавежскага Зубра.
На галінкі і сучкі Дружна селі светлячкі.
3 Зак. 3141 .
А Лісіца, цётка Ліза, Каб усюды быў прагрэс, Каляровы тэлевізар Прыцягнула з крамы ў лес. Весела, святочна ў пушчы.
А было ж наадварот.
I адразу стаў відушчы Нават самы цёмны крот I жадае: —Каб было На зямлі заўжды святло!
Анатоль ГРАЧАНІКАЎ
Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара
•VT/»
/IV ыў-быў у нейкім царстве цар —
Усемагутнейшы ўладар.
Цар як цар:
Адных любіў,
Тых, хто супраць быў,—
Забіў.
У гэтым царстве кожны пан Па тры скуры драў з сялян.
Тлусцелі сытыя вяльможы,
Крычалі:
— Цар у нас харошы!
Хоць і навокал жабракоў
Было, як летам камароў.
Штогод касіў прыгонных мор, Ды весяліўся царскі двор.
Музыкі гралі.
Танцавалі
Там і паненкі, і панкі.
I на ўвесь свет Цара ўслаўлялі Прыдворныя пісарчукі.
I кожны ў дрыжыках глядзеў На церам, дзе сам цар сядзеў. Але «намеснік бога» — цар Нікому не паказваў твар. Ніхто з вяльможнага двара He бачыў у жыцці цара.
He зналі нават плеткары: ЦІ малады ён, Ці стары?
Хацеў пранырлівец аднойчы Спазнаць:
Каму ж пяюць хвалу?
Дык ранкам на гандлёвай плошчы Знайшлі, нябогу, на калу.
Прыціхлі тлустыя вяльможы, Шапталі:
— Цар у нас харошы!
Ніхто асмеліцца не мог
Убачыць:
Хто ж зямны іх бог?
На свеце, што ні гавары, Старэюць нават і цары.
I вось, як цар пачаў старэць
I ўсё часцей прыгадваць смерць, Рашыў займець ён свой партрэт, Перш чым пакінуць гэты свет.
Каб на яго маліўся люд • У царстве вечна там і тут.
Усемагутны цар зароў: — А ну, падаць мне мастакоў! Пара нахлебнікам, пара Намаляваць свайго цара!
I стражнікі цягнулі іх, Каму урэзаўшы пад дых, Каго агрэўшы бізуном. Пад царскім стоячы акном, Чакаў, гадаў прыдворны люд: Які ім вынес цар прысуд?
Ды ад вышэйшага указу — Намаляваць цара партрэт — Яны ўсе пачалі адразу Смялей глядзець на белы свет.
I кожны думаў: «Мо мяне
Вялікі шанец не міне?
У царскай міласці і ласцы Я буду жыць тады, Бы ў казцы...»
I выбар ганаровы паў На мастака што маляваў Вяльмож, іх жонак і сынкоў, Паслоў заморскіх і купцоў. Яшчэ—ён гэтым ганарыцца — Намаляваў саму царыцу.
На люд зірнуў ён пераможна I — юрк у церам асцярожна. Нібы з вясновага загону Чарвяк які, але шпарчэй Падпоўз лісліва ён да трону,
Нат не ўзнімаючы вачэй.
А калі глянуў, то заенчыў: — О, божа!
Хто ж цябе скалечыў?!
Была ў цара адна нага, Нібы зламаная дуга.
I вока выперла на лоб... He цар, крый божа, А цыклоп!
Сжазаў пагрозна цар, Усемагутнейшы ўладар.
— Я намалюю, намалюю, Цара ад сораму ўратую.
Ці ж можа быць пачварай цар, Нам богам дадзены ўладар?
Ці мала-доўга маляваў — I вось партрэт цару падаў.
Быў на партрэце гэтым цар — Hi даць ні ўзяць — Намеснік бога.
I вочы, ажывіўшы твар, Глядзелі ўзвышана і строга. Яго кульгавая нага— He паламаная дуга, А трону добрая падпорка. Адразу бачна: Калі дзе
Хто пад пяту ёй Пападзе —
Таму навекі Стане горка...
Ды цар пазелянеў ад злосці, Аж затрашчалі ў целе косці: — Ты не мастак!
Ты — хлус, лайдак!
Дык вось ты марыш пра якога Усемагутнага цара!
Ну, што ж, Ідзі служыць да бога!
I кат, пакліканы з двара, Рукой нядрогкай— Раз і два! —
I паляцела галава...
Пасля — у дрыжыках ад страху, Больш не хаваючы тугі, Папоўз да трона, як на плаху, 3 прыдворных мастакоў — другі.
Прыкінуў ён і так і сяк, Лічыўся ж неблагі мастак, I ледзь не выкрыкнуў: — Ура! — Рашыўшы маляваць цара Такім, як ёсць на самай справе: Пачвару хіжага ў няславе.