Казкі беларускіх пісьменнікаў

Казкі беларускіх пісьменнікаў


Выдавец: Юнацтва
Памер: 206с.
Мінск 1983
35.99 МБ
Гэта было так даўно, што тады яшчэ на Беларусі нават бульбы не вадзілася. Сказаць каму—не павераць. Замест бульбы парылі рэпу ці бручку. I вось спіць павадыр і сніць, як ён заўтра смачна будзе рэпай снедаць.
Толькі глухая ноч запала — чорт тут як тут. Скаціўся комінам, узняўшы цэлую хмару сажы, і пачаў у печы, злодзей такі, шнарыць і мацаць. Як кажуць, ты за парог, а ён за пірог. Узняў накрыўку. Павеяла сытым духам.
«Ага, рэпа. Вось гэта якраз тое, што мне трэба. Я люблю рэпу».
Але ж у печы цёмна, як... у печы. To чорт адсунуў засланку, вывалак гаршчок на прыпечак, сеў, звесіўшы ногі, і пачаў ласавацца салодкай паранай рэпай, а лушпайкі ўніз кідаць.
«Нічога, гаспадыня заўтра падмяце. Трэба ж, каб і ёй работа была».
Упала адна лушпіна мядзведзю на нос, і той прачнуўся. Злізнуў з носа — салодка. I пачаў Мішка ў цемры нюхаць, знаходзіць лушпінне ды чмякаць. ,
Чорт пачуў, што нехта ўнізе чмякае ды ліжа. А ён жа ведаў, што ў хаце нікога, акрамя кошкі, няма. I вось нейкая там кошка чмякае ды сапе, і не дае яму, чорту, чужой рэпы спакойна пад’есці.
Развярнуўся ён ды і піхнуў кошку нагой.
— Апсік! Апсік, гадасць такая!
Ну вось. А мядзведзь гэта табе не кошка. I я табе даваць мядзведзю выспятка ніколі не раю.
Пакрыўдзіўся Мішка. Згроб чорта ў ахапак, сцягнуў з прыпечка і давай яго мяць, давай яго прасаваць, давай яго лапамі валтузіць ды калашмаціць, давай абходжваць, лупцаваць, малаціць ды дубасіць, давай яго за рогі круціць, як сідараву казу, ды дзерці смяротным боем.
Ледзь вырваўся чорт з мядзведжых абдымкаў. Узляцеў на прыпечак. Сяк-так выкараскаўся праз комін. Скаціўся са страхі ды і чкурнуў далей ад хаты. У пушчу, як ашалелы.
А мядзведзь, задаўшы чорту чосу, зноў заснуў як пшаніцу прадаўшы.
Раніцаю ўсе ўсталі і падумалі, што гэта мядзведзь рэпу еў. Здзівіліся, што не пабаяўся лезці ў гарачую печ, і ўзрадаваліся, што з’еў зусім мала. Што ж, мядзведзь не першы і не апошні ў свеце адказваў за чужыя грахі.
Пасля ўсе даелі тое, што заставалася ў гаршку. Мядзведзь нават яшчэ паскакаў дзецям. I пайшлі яны з павадыром зноў, ад мястэчка да мястэчка, ад сяла да сяла. Пад сонцам і дажджом.
Тупу-тупу-тупу,
Нясе Мішка ступу...
Але з таго часу чортава гарэзаванне як нажом адрэзала. Коні здаровыя, сажы ў капусце няма, на пірагах ніхто не адпачывае. У коміне, праўда, нехта часам вые, і з падпечку часта нешта свеціць, але гэта ўжо цярпець можна. Раздумаў Янка кідаць сваю хату.
Толькі на гэтым гісторыя не скончылася, не думайце. Неяк пад восень араў Янка свой клін пад азіміну. Мокра, касы дождж, нізкія чорныя хмары. Аж бачыць, з-пад хмар, з самага акаёму нехта ідзе да яго па раллі. Прыглядзеўся — ага, стары знаёмы, чорт.
Ідзе ўвесь мокры, як цуцык пад залевай.На кожным капыце па пуду гліны наліпла. Пад носам ад прастуды вісіць вялізная кропля. А насоўкі ж ён не мае. Як ты часам, калі дома забудзеш. А капытом не дужа высмаркаешся. Ідзе такі няшчасны, такі жаласны і ўбогі, што нават Янка яго пашкадаваў.
— Ты куды гэта?
— А так,— сказаў чорт.— У свет.
Памаўчалі. Пасля чорт пытае:
— А скажы ты мне, ці ўсё яшчэ ў цябе тая кошка?
Янка быў чалавек не дужа мудры ды і не ведаў, пра якую кошку размова:
— А нягож,— кажа.—Ясна, што ў мяне. Ды яшчэ і шасцёра кацянят прынесла.
— I ўсе ў матку?
— Ага. Усе пярэстыя, з чатырма лапамі, з адным хвастом.
— 3 лапамі, з лапамі,— сказаў чорт.— Даліся мне тыя лапы.
— Дальбог, аж шасцёра!
— Ну, то я, мабыць, ніколі да цябе не прыйду,— уздыхнуў чорт.— А трэба было б. Дужа трэба.
— Гэта чаму?
— Ат! Закапаў я ў цябе ў падпеччы казан з золатам. Скарб. I трэба было б выкапаць, але як тваю кошку ўспомню— бр-р-р!—ну яго. Хай прападае.
— Ты, як зусім змерзнеш, прыхрдзь. Глядзіш, рэпу зварыш, дзяцей пакалышаш.
— Н-не. Кошкі баюся. A рэпы я цяпер да самай смерці ў вочы бачыць не магу.
Ды і пайшоў сабе полем, пад дождж, ледзь цягнучы пудовыя ногі. Такі гаротны небарака.
А Янка даараў клін і пайшоў дахаты. I толькі там успомніў, што нештачка ў падпечку свяціла і чорт пра нейкі скарб казаў.
Пачалі капаць у падпеччы і — на табе! — выкапалі вялізны закураны казан з золатам і чырвонцамі. Нібы жар, разлілося святло па хаце.
Так ужо свяціла, так паліла, так пякло, што ўсе аж распранацца пачалі.
Чорт пасля таго ў моцныя маразы ўсё ж прыходзіў. Толькі прасіў кошку ў камору выкідаць. Капусту Янку варыў і дзяцей калыхаў. 3 таго часу і пайшла прыказка, што «шчасліваму і чорт дзяцей калыша».
А на той чортаў скарб паставіў Янка сабе і ўсяму наваколлю новыя хаты, свірны, адрыны, новыя стайні. Сады пасадзіў, млын паставіў.
Ва ўсіх сялян па сорак сыноў ды дачок, па сорак коней ды валоў. I ўсе хаты як звон. I ў кожнай хаце на акне, на сонейку, кошык. А ў кожным кошыку кошка. I ў кожнай кошкі па шасцёра кацянят. Во шчасце дык шчасце!
I таму, калі ты жывеш шчасна і радасна, ніколі не дражні мядзведзя ў звярынцы і не кідай у кошку не тое што каменем, а нават мяккай грудкай зямлі. Бо гэта ж яны зрабілі калісьці так, што табе добра. Ды і наогул ні ў кога нічым не кідай і нікога не дражні.
Тады ўсім будзе хораша на гэтай прыгожай зямлі што ляжыць крышку бліжэй Сонца і крышку далей ад Месяца. Людзі будуць працаваць, кошкі будуць вуркатаць, а мядзведзі насіць табе і ўсім іншым дзецям салодкія ступы...
Тупу-тупу-тупу.
Міхась КАЛАЧЫНСКІ
Мядзведзева знаходка
Тады, як таполі
Вятрам аддавалі свой пух, Згубіў недзе ў лесе Трубу-берасцянку пастух.
Труба ў глухамані, Пад навіссю сосен, на пні Ляжала, марнела Бясконцыя ночы і дні.
Жыла ўсё надзеяй, Што нехта — ці молад, ці стар — 3 дарогі загляне
Сюды, ў непралазны гушчар.
Яе, весялуху,
Як людзі цікаўныя ўсе,
У рукі ён возьме, Да вуснаў сваіх паднясе.
Чакаючы прагна
Дзянёк той з вясенніх часін, Труба пераймала Лясоў і гаёў галасы.
Падслухала шэпты
Ялін
і дзяўчынак-бяроз
I гоманы сосен
Пад сінню высокіх нябёс.
Злавіла няўлоўны Світальнай расы перазвон I срэбныя песні
Ракі ў навальнічны сезон.
3 галін пазбірала Ціліканне жоўтых сініц, Зязюль кукаванне
I спеў салаўёў ля крыніц.
Даўно ўжо ў чаромхах
Усе салаўі адгулі,
I лета адпела, I верасень паліць гаі.
Але не прыходзіць
Ніхто ў глухамань па трубу. Ляжыць яна, тоіць
У сэрцы пявучым журбу.
* * *
Парой тою клыпаў Сцяжынкаю ціха Вандроўны мядзведзь Па мянушцы — Бурыга.
Дагэтуль ён жыў сабе Недзе ў глыбінцы, Займаўся чым можна, Каб смутку пазбыцца.
Пасля буралому Калоды варочаў, Аж пот засцілаў Медзвядзіныя вочы.
На бліжняй рачулцы
3 абрыву крутога
Спускаўся к вірам, Дзе разгульвае стронга.
Вясной латашыў Недаспелкі суніцы, А летам — маліны, Драбочкі зарніцы.
Збіраў і арэхі, Што гронкамі віснуць, I нават лясушак Зялёную кіслядзь.
За працаю час Працякаў непрыкметна.
Вясна адшугала, Адгрукала лета.
Кляновай завеяй Павеяла восень, Зімы яна позвы 3 лістотай разносіць.
Што ёй аддавалі Гаі і лясы.
Па позвах тых гусі 3 лясоў і балот Сабраліся: хутка У вырай-адлёт.
Бурыга маўкліва
На іх пазіраў I сеў на паляне — Няма болей спраў.
Пачуў, як над лесам Разносіцца шум
I крадзецца з нетраў Няпрошаны сум.
«Нічога не зробіш,— Ён шэпча,— відаць, Бурызе старому Пара паміраць...»
Па цёмных закутках Блукаў цэлы дзень, След смерці адшукваў — He ўбачыў нідзе.
На золаку новага Яснага дня Пад навіссю сосен Спыніўся ля пня.
Сядзіць ён, смуткуе I бачыць — труба, Узяў і паднёс яе Лапай к губам.
I ўраз ажылі У трубе галасы,
Вярнула аднекуль Былое яна: Загрукала лета, Запела вясна.
У погуках звонкіх Прачнуліся ўсе: I птушкі, і ліўні, I травы ў pace. Калматы знаходку Сціскае дужэй, I гукі плывуць, Гоняць смутак з грудзей.
Ён грае, I шэпча бярозавы гай: — He памірай!
Ён грае,
I звоніць за гаем ручай: — He памірай!
Ён грае,
I вецер шуміць на ўвесь край: — He памірай!
I як паміраць, Калі музыка зноў Аб шчасці наткала Шмат думак і сноў!
* * *
Спіць буры ў бярлозе Пад посвіст завей, I думак аб смерці Няма ў галаве.
Навум КІСЛІК
Кукарэкг
Ах, Зарэчча — Кукарэчча, хатка, плот, садок, гарод, кукарэкае аб нечым кукарэчанскі народ.
Там гуляюць за ракой каля хат і паміж град Кукарэк з Кукаракой, з вывадкам кукаранят.
I ўвесь дзень па-кукарэцку таратораць на свой лад.
Гутараць па-кукарэцку, і маўчаць па-кукарэцку, і крычаць па-кукарэцку Кукарэчча жыхары.
Гэта песня па-суседску будзіць цішу без пары.
Ноту верхнюю бярэ кожны на сваім грудку: — Ку-ка-рэ-ку, ку-ка-рэ, ку-ка-ко, ку-ка-ра-ку!
I тады, вядома, дома больш не спіцца анікому, ані ў будзе на дварэ— грозна будзіць нота «рэ».
I рудому шчанюку не ляжыцца на баку.
Шустрыя кукараняткі, Кукарэк з Кукаракой замест ранішняй зарадкі рыхляць градкі за ракой.
Самі знаюць кукарэчкі, дзе парэчкі каля рэчкі...
Задзіракі — шуму рады, неўступакі, крыкуны: ані дня няма без звады, ані тыдня без вайны.
3 незнаёмым Кукарэкам сварыцца так Кукарэк, як з паганым чалавекам
вельмі кепскі чалавек: — Уцякай хутчэй, нягоднік, гнеў не згас — бунтуе нас! Мы высака-ку-кародней у сто тысяч раз якраз.
— Ах, пустая галава! Аскубу, павалаку!
Ку-ка — раз, ку-ка — два, ку-ка — тры, ку-ка-ра-ку!
— Ну, а я як дзюбну ў вуха, будзе дзірка, як нара!
— Я ні пер’я, ані пуху
не пакіну: знаць пара!
I абодва што ёсць духу раптам грымнулі: — Ура!
— Дзеўбануў мяне падонак,
Я ж вяду адменна рэй, я ж, а гэта ўсім вядома, і мацней, і кукарней!
I пабеглі мы ў Зарэчча цераз рэчку проста ўброд,— гэта што за недарэчча, гэта што за Кукарэчча, што там за такі народ?
А ў Зарэччы,. ля варот сустракае шэры кот, лапай чухае за вухам і смяецца на ўвесь рот: — Недарэкі чалавекі, дзівакі і дзікуны!
Трэба ведаць: Кукарэкі — гэта пеўні, ПеВУ-
НЫ!
Клаўдзія КАЛІНА
Перасмешнгк
-Ходзіць Май па гаі ды на скрыпачцы грае, а вакол яго птушкі на розныя галасы спяваюць. Радасна ім, што вярнуліся з выраю на радзіму, што ўсё вакол цвіце, зелянее... Адзін дрозд маўчыць.	~
— А ты чаму не спяваеш? — здзівіўся Май.
— Я спяваў бы...— сумна адказаў дрозд.— Ды песня мая непрыгожая: цінь-цілінь — і ўсё. Можа, мне ў другіх птушак павучыцца?	w
— Што ж, павучыцца можна. Ды толькі глядзі, каб сваёй песні не забыў.	~	u
Але дрозд ужо не чуў таго, что сказаў Май. Паляцеў да шпакоўні.
— Шпачок-браток, навучы мяне спяваць!