Казкі беларускіх пісьменнікаў

Казкі беларускіх пісьменнікаў


Выдавец: Юнацтва
Памер: 206с.
Мінск 1983
35.99 МБ
«Хата мне Зусім He трэба...»
Замарыўся цесля шэры, Ад знямогі зубы шчэрыць... А язык—
Бы стужка тая, Што з-пад гэбля вылятае.
...Сем гадоў, А можа, й дзесяць — Пра адно гамонка ў лесе: Птушка — птушцы, А звер — зверу:
— Точыць, ладзіць воўк сякеру... — А навошта?
— Як не знаць —
Хату будзе
Воўк стаўляць...
Ледзь паснедаўшы, ад ранку
Да начы бесперастанку Задае пытанні Янка, Па мянушцы Запытанка:
— Мама, а чаму, скажы, Цеста ходзіць у дзяжы?
А чаму ў каровы рогі?
А куды вядуць дарогі?
Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!
— А чаму гурок зялёны? Клён чаму завецца клёнам? Хата дзятла на — сасне?
Воўк адзін жыве ці не?
Толькі ўспомніў пра Ваўка — Скок аднекуль шэры, I схапіў ён хлапчука:
— Будзе мне вячэра!
Хоць прыйшла бяда такая, Ды хлапец усё пытае:
А чаму бяжыш, як сонны? А ці мыў ты вушы сёння?
Воўк ад злосці аж засоп, За каўнер хлапчыну згроб, Да нары не дацягнуў, Бо адразу ж праглынуў.
Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!
Рады, сыты, Воўк смяецца. Толькі што гэта — Здаецца,
Янкі хоць і не відаць, Ды ён зноў пачаў пытаць: — А чаму трасешся ты? А нашто звярам хвасты? А нашто мне цёмны кут? А спяваць ці можна тут?
Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!
Воўк — дадому. Ды дарма.
Там Ваўчыца кажа: Цішыні з табой няма. Хто пры шуме ляжа?
Воўк — у госці. Але не!
Усе праходзяць міма: Паляўнічы не міне Праз цябе нас, мілы!
I паплёўся Воўк удаль, У абласны лясны шпіталь, Да ўрача ўваліўся Воўк, Трошачкі павыў
I змоўк.
Саслабелы, Воўк ляжыць. Янка сцежкаю бяжыць Ды усё пытаецца...
А звяры кідаюцца

Рак-вусач
Uy, пачнём мы казку так: Жыў ды быў на свеце рак 3 доўгімі вусішчамі, 3 чорнымі вачышчамі, Зыркімі, лупатымі, 3 лапамі разгатымі, Шырачэзны ў шыі, Клешні — во якія!
А як вусам павядзе— Страшна зробіцца ў вадзе!
Рыбкі хвосцікам мяльнуць Ды галоўкамі кіўнуць I барзджэй наўцекача Ад рачышчы-вусача.
А ён шыішчай трэп-трэп! Жабка ў бераг — і ні шэп!
Страшны рак быў, грозны рак, Як ушчэміць — будзе знак.
I баяліся яго, Як няведама каго.
Пад карэннямі ракіты Жыў той рак, вусач сярдзіты. I ёсць загадка такая: Hi смяецца, ні гукае, Жыве ў бухце пад ракітай, На ім світа, Ды не сшыта,
Хоць кравец, ды не Мікіта, Ідзе ў лазню камінарам, А выходзіць — пыша жарам.
*
Ну ж і слаўна каля рэчкі! I чаго на ёй няма!
Сітнякі стаяць, бы свечкі, Тут маліна і парэчкі — Розных ягад проста цьма; Тут і лозы, і ракіты, I чарот, і асака,— Ну, як тыя аксаміты, Вабяць вока рыбака.
А тых птушак і не злічыш: Качкі, кнігаўкі, драчы, I сам бусел-паляўнічы Вас у госці тут пакліча, Жабу ў дзюбе несучы.
Тут жыве званар-камар, Як балотны гаспадар, Даўганосы, даўганогі, Голас тонкі, а сам строгі. У траве між чаратоў— Колькі розных матылёў, Бабак сініх і чырвоных: Іх сукеначкі ў фальбонах, Іх убор — іду ў заклад — Закасуе ўсіх дзяўчат.
Весела на рэчцы I траве, і кветцы, I крылатым пташкам, Мошкам і букашкам, I крыклівым дзеткам, Асабліва леткам: Ў рачулцы купаюцца, Ў пясочку качаюцца.
*
Ой, бяда, бяда! Мутная вада — Спахмурнела рэчка: Засмуціўся рак, Стаў ён, небарак, Ціхі, як авечка.
He варушыць вусам, Лёг на дно ён брусам
I ляжыць дзён тры; Растапырыў клешні I не есць яешні, Жабінай ікры.
He вылазіць з норкі.
— Лёс мой, кажа,— горкі — Цяжка ў свеце жыць! — Вось падплыў акуньчык: — Вылезь, рак-гарунчык, Годзе табе ныць.
He смуціся дужа, Развяселься, дружа, Пашкадуй ты нас! Зойдзешся ад голаду, Прападзеш ты змоладу Ды ў вясновы час. А як свеціць сонейка, Грэе рэчкі лонейка, Песціць лес і гай, Грэе так гарачанька. Развяселься, рачанька,
Нас не пакідай!
Ты сядзіш нахмураны, Злосны і абураны I не бачыш дня.— Апусціў рак вочы, Нават і не хоча Слухаць акуня.
Плотка падплывае, 3 ракам размаўляе: — Адпусціся, мілы! Чым цябе ўлагодзіць? Што табе абходзіць, Поўніць сумам жылы? I нам, рыбам, трудна, Жыць часамі нудна, Проста ох-ох-ох!
Гоняць нас усюды, Ловяць нас на вуды, Надзяць на гарох, Ловяць невадамі, Душаць венцярамі, Брэднем, тапчаком. Ох, жыццё—не свята, Горачка багата, Але ж мы жывём. Адпусціся, рача! Нават рэчка плача Над сваім сынком... Рак маўчыць зацята, Вусам не пакратаў...
*
Грозны сом дае наказ: — Склікаць сход у той жа час I на ім абмеркаваць, Як нам лепей рады даць, Як усцешыць чорнага Рака непакорнага?— Com наказ канчае так: — Будзь ты старастам, шчупак! Каб хутчэй ва ўсе канцы Рассылаліся ганцы! — Тут шчупак мяльнуў хвастом, Плотак спудзіў пад кустом, А маруднага ліна Выгнаў з саменькага дна. Усім холаду задаў I нарэшце загадаў: — Гэй вы, плоткі-верхаводкі! Паслужыце справе, цёткі! Заклікайце рыбу ўсю: Накажыце карасю, Няхай вылезе з гразі, Хай плывуць сюды язі,
— Шаноўныя сябры, Ляшчы і асятры, Ліны і ментузы, Паслы ад драбязы I іншыя асобы!
Ментузы, яршы, кялбы I акунь, той гад рабы. Ды сказаць яму прытым Словам старасты маім, Каб спаткаўшыся са мною, Да мяне стаў галавою! Плоткі старасце — паклон, I ўсе рынулі ў разгон.
У глыбознай бухце Між карчоў дубовых Пачыналі рыбы Важныя размовы. Com адкрыў нараду, Выступіў з дакладам, А язь сакратарыў, Сеўшы з сомам радам.
У нашай рэчцы — гора: Смуткуе рак і ўчора Ад гэтакай жалобы Прыйшоў да заключэння: Жыццё — адно мучэнне, I згінуць хоча ў цвеце, Бо кажа ён, дзівак:
Найбольш няшчасны — рак Ва ўсім вакольным свеце.
I толькі з той пары Ён вылезе з нары I смутак свой пакіне, Калі хто давядзе, Што ёсць яшчэ ў вадзе Ці проста абы-дзе Пакутнік яшчэ большы, Чый лёс за рачы горшы,— Іначай рак загіне.
I вось цяпер, браткі, Аблазьце ўсе куткі, Знайдзіце кандыдата I дайце мне адказ. Я запэўняю вас, Пакутнікаў такіх, Сапраўдных і цяжкіх, Налічыцца багата. Зашумелі рыбы: — Назавем без хібы! Імі гаць гаці, Лёгка іх знайсці.' — Цішэй, сябры, увага! — Азваўся сакратар.— Тут ёсць такая пляга, Што кіне ўсіх у жар: Калі хто сапраўды Сябе няшчасным лічыць болей, Чым наш пакутнік-рак, Тады
Ён добрай воляй, Без вагання Аддасца раку на сняданне. Так, так!
Іначай рак не дасць нам веры.— Сказаў ды зноў сеў за паперы. Вось сказаў, дык сказануў! Як сякерай секануў!
о
Прыкусілі языкі
I мянькі, і акунькі, А маруда той, лінок, Віль хвастом — ды пад кусток! Хвілін не меней пяць «Пакутнікі» маўчаць.
— На свеце жыць не так ужо
і горка,— Сказала краснапёрка.— Плывеш сабе туды-сюды Без гора, без бяды;
Пад кусцік зазірнеш, Ну, часам і ўздыхнеш, Ды больш ужо з прывычкі, Чым з клопату якога,— Ці так кажу, сястрычкі?
— А так! Жывецца нам — нічога! Хапае ўсім вадзічкі, I плаваем па волі, I жыру ёсць даволі.
А гэта нараканне
I ракава жалоба —
Пустое выдумлянне Ці панская хвароба.
— Гум! — тады прамовіў сом.— Што ж мы раку паднясём?
Хай, выходзіць, гіне рак?
Ці ў няшчасных стаўся брак?
— Дайце слоўка мне сказаць! — Ялец стаў хвастом віляць.— Я скажу вам праўду ўсю: Жыць найгорай карасю.
I ўсе грымнулі: — Так, так!
Ён — няшчаснейшы бядак!
Ён жыве ў балоце, У такой брудоце! Ён непаваротны, Ён такі гаротны,— Збоку глянуць — жах бярэ, Як ён з гора не памрэ!
— А дзе карась?
— Зашыўся ў гразь, I сход яму нямілы, Прыйсці не мае сілы!
I кажа com:—Заклікаць гаруна! Шчупак, пазавіхайся!
У момант я спалю, як з перуна! А ты, карась, трымайся!
*
Прывялі карася пад канвоем, Абступілі яго шчыльным роем. Плотачка, як глянула, Ледзь на дно не канула: Такі ж ён няшчасненькі, Кругленькі, блішчасценькі.
Лін паплыў пад лозы Выцерці там слёзы. Нават сом крануўся, Хвост яго сагнуўся, Вусы задрыжалі Ад такога жалю.
Пытае сом лагодна, Быццам бацька родны:
— Ну, як жывеш, карась?
— А так сабе, нядрэнна: Качаюся, як князь, Прысмакі ем штодзенна. Здзівілася тут грамада: — Вось выпаліў, дык выпаліў, брыда! — Цікава,— кажа сом,— цікава!
Здзівіў ты нас, карась, яй-права!..
Ну, а скажы, ты смуцішся ці не? — Чаго смуціцца мне?
He ведаю такога пачуцця —
Цярпець я не магу ні смутку, ні ныцця! I часу не хачу на глупства траціць: За гэта мне ніхто нічога не заплаціць.
Здзівіўся com:
— He хочаш траціць часу? На што ж ты траціш час? — А вось які мой сказ: Люблю паэзію, жыцця майго акрасу, I з ёю я не ведаю згрызот: Паэзіяй я смутак адганяю, Зашыюся ў чарот I вершы там складаю.
Здзівіўся сом, ускінуў вочы язь
I кажа карасю:
— Паэце наш, карась! Гаворыш складна ты, Паслухаць нават люба, Мы слухалі, разявіўшы раты, Хоць ты адказваў досыць груба. Аднак хачу цябе спытаць: Што будзеш ты спяваць, Як часам кульганеш Ды на патэльню пападзеш? Папаўся, брат карась!
Паэзія тут — лясь!
— He згодзен з вамі, грамадзяне! Калі той час настане I лягу я ў скавараду, Дык вусам там не павяду: Люблю я песціцца ў смятане!
Com смяецца:
— Няхай ты згары!
Дзівакі, як відаць, песняры, Мабыць, розум у іх слабаваты. Падавайся, карась, ты дахаты. Пачакай! Ці не чуў ты, нябога, Хто ж гаруе, пакутуе многа? — Пра пакуты чарот мне шумеў, Але слухаць я часу не меў.
Паслалі дэлегацыю: — Плывіце вы ў чарот!
Пра гора хай раскажа нам,— Паслухаць хоча сход.
Прыгожых пара плотачак, Акуньчык і кялбок Чароту пакланіліся
I кажуць:
— Галубок!
Паслалі нас, чароцейка, Ад рыб’яй грамады Прасіць цябе і кланяцца, Каб вызваліў з бяды Пакутніка няшчаснага, Што ўздумаў паміраць — На сонейка на яснае He хоча пазіраць!
Скажы яму па шчырасці, Як цяжка табе жыць, Што раку сорам скардзіцца, Смуціцца і тужыць.
Дык будзь жа ласкаў, міленькі, Паслухай, паслужы:
I мудрасць сваю ты яму
I гора пакажы.
— Ша-ша! Шу-шу!
Упартасць я скрышу Рачыную, зацятую: Нягодамі багатую Я долю раскажу — Зражу! Шу-шу! Сшу-шу! Ша-ша! І-ша!
Рак сядзіць у нары, Высунуўшы клешні, I не есць ні ікры, Hi тае яешні.
Ну, чакай жа, брат рак, Вунь ідзе чароцік!
Рыба валіць пад гак, Расчыніўшы роцік.
Плёх стаіць на вадзе, Няма месца нідзе.
Стаў чарот у позу Супраць вербалозу: — Ша-ша! Шуш-шу!
Увагі, рача, я прашу...
Рача, рача! Ёсць на свеце
Многа нешчаслівых;
Вылезь з норкі, рача-квеце:
Смутак твой — не дзіва. Я — гаротнік, якіх мала,
Ты паслухай толькі:
Я на грунце нетрывалым Распускаю голькі.
Распускаю іх вясною:
Вее халадэча, Выюць ветры нада мною, Ломяць мае плечы.
Я адзін, няма заслоны,
He затуляць лозы, А мой лісцік, мой зялёны,
Смокча тля, стракозы.
Я б хацеў стаць, як калода,— Быць магутным люба.
He судзіла ж мне прырода
Стаць мацней ад дуба.
Рача, рача! Ой, кароткі