Казкі беларускіх пісьменнікаў

Казкі беларускіх пісьменнікаў


Выдавец: Юнацтва
Памер: 206с.
Мінск 1983
35.99 МБ
— Памажы, панок, каня нажыць. Пазыч грошай...
— Добра,— кажа пан,— памагу табе каня нажыць. Але раней папрацуй на мяне з год.
Што ж, прыйшлося Сымону згадзіцца. Папрацаваў ён у пана год. Прыйшоў па разлік. Пан кажа:
— Зараз разлічуся...
Выняў з кішэні нейкую кніжачку і пачаў чытаць:
— На полі працаваў кепска, многа еў, у маім доме жыў, маю вопратку насіў, па маёй зямлі хадзіў... Лыжкі мае, міскі мае... За ўсё гэта трэба грошы плаціць. Так што табе нічога не застаецца. Яшчэ ты мне вінен...
— Несправядліва пан лічыць,— запярэчыў Сымон. He можа таго быць, каб за год цяжкай працы я нічога не зарабіў!	„
— Ах, дык ты яшчэ вучыць мяне хочаш! — закрычаў пан.— Гэй, лёкаі, дайце гэтаму мужыку бізуноў!
Схапілі панскія лёкаі Сымона, збілі бізунамі і паслалі сена вазіць — пану доўг адрабляць.
Вязе Сымон панскае сена і думае пра сваё горкае жыццё. Аж бачыць — бяжыць да яго чалавек нейкі. Бяжыць — з сілы выбіваецца. Падбег да цоза і просіцца:	~
— Ратуй мяне, добры чалавек. Схавай ад пагоні. За мной ураднік з жандарамі гоніцца.
Узяў Сымон і схаваў таго чалавека ў сена. А жандары з ураднікам тут як тут.	ч .
— Ці не бачыў ты,— пытаюцца ■ ў Сымона,— чалавека аднаго?
— He,— адказвае Сымон,— нікога не бачыў...
— Як гэта не бачыў, такі-сякі!..— закрычаў ураднік. — Нікуды ён падзецца не мог! Звальвай сена!
Напалохаўся Сымон, бачыць — справа дрэнная.
— Сена гэтае,— кажа ён,— не маё, а панскае. Скажыце мне, як вас зваць-велічаць, дык я перадам пану, хто яго воз затрымаў, хто загадаў яго сена па дарозе растрасаць.
Пабаяўся ўраднік панскай няміласці. Узяў толькі выняў шашку і пачаў ёю сена пароць. Парне, паглядзіць на шашку, ці няма крыві, і ў другім месцы пора. Трапіў гэтак і ў руку схаванаму чалавеку. Хоць і забалела таму, але ён голасу не падаў, абцёр толькі рукавом кроў з шашкі.
Папароў ураднік сена ды так ні з чым і пайшоў.
Выцягнуў тады Сымон чалавека з сена, руку яму перавязаў.
— Хто ты такі? — пытаецца ў яго.
— Я, братка,— адказвае чалавек,— не разбойнік і не душагуб, я — балыпавік, пасланец Леніна. Супраць несправядлівасці змагаюся. За гэта і ганяюцца за мною жандары. Вось падумай сам: паны не працуюць, а дабра ў іх усялякага — цераз край, а вы, сяляне, гаруеце і дзень і ноч, а што маеце? Адбярыце ў паноў зямлю, і ніякай сілы яны мець не будуць. Толькі рабіць трэба гэта гуртам, усім разам... 204
Бачыць Сымон — праўду кажа бальшавік! 3 таго часу ён і сам пачаў бальшавіцкую праўду ўсім пераказваць. I ўсе парабкі ды сяляне-беднякі любілі яго за гэта. Сымон у іх важаком стаў.
Нялёгкае жыццё выпала і на долю малодшага брата, Кліма. Дзень і ноч — усё на нагах. Адною муштрой замучылі. А тут неўзабаве і вайна з немцамі пачалася. Колькі голаДУ Ды холаду нацярпеліся салдаты, колькі народу палягл°, — сказаць нельга. Але ў гэты час і пазнаў Клім ісціны, пра якія ім некалі бацька казаў.
Служыў у іхнім палку салдат адзін. Бывалы, відаць, чалавек ён быў. Як пачне расказваць пра сябе, пра жыццё людзей, дык усе слухаюць яго, не наслухаюцца. I скакаць, і жартаваць умеў. За ўсё гэта моцна любілі яго салдаты.
Ды вось здарылася з гэтым салдатам бяда. Даведаліся начальнікі, што ён супраць вайны выступае, цара ды багацеяў лае. Схапілі яны яго і перад усім палком на расстрэл паставілі: нямецкі шпіён, кажуць. Адапхнуў ён ад сябе афіцэраў і крыкнуў на ўвесь голас да салдат:
— He верце ім, браткі! He шпіён я, не здраднік, а бальшавік — пасланец Леніна. За што мы ваюем? Каму патрэбна гэтая вайна? Царам ды багацеям. А нам, беднаце, заваюй хоць увесь свет — і пядзі лішняй зямлі не дадуць. Чым дарэмна галовы лажыць, жанок з дзецьмі жабракамі па свеце пускаць, давайце лепш пакончым з царом і багацеямі.
Пераглянуліся салдаты паміж сабою і думаюць: праўду кажа бальшавік! Апусцілі яны стрэльбы, топчуцца на месцы.
Тут наперад выйшаў Клім і кажа да сяброў:
— He балыпавік наш вораг, а яны,—паказаў ён на афіЦэраў,— служкі царскія! Яны нас за людзей не лічаць, пад кулі гоняць...
— Правільна! — загаманілі салдаты.
Накінуліся яны на сваіх ворагаў — павязалі іх.
Развітаўся салдат-бальшавік са сваімі сябрамі і пайшоў у другія палкі. А Кліма салдаты сваім камандзірам паставілі.
I толькі здарылася гэта, як успомніў Клім бацькавы словы пра тры ісціны. «Цяпер я іх ведаю!» —радасна сказаў ён сам сабе. Дастаў чырвоную зорку, прышпіліў да шапкі, каб
усе бачылі, і павёў сваё войска ў вялікі паход — на цара ды на паноў-буржуяў. Глядзіць, а тут і брат яго, Рыгор, ідзе, рабочую раць вядзе, а за Рыгорам — Сымон ідзе, сялянскую раць вядзе...	u
Вялікая была бітва, ды працоўны народ перамог у гэтай бітве. Перамог таму, што ён за ленінскай праўдай пад чырвонай зоркай ішоў, таму, што пазнаў ён тры ісціны: зло людское — у багацеях, сіла народная — у згодзе рабочых, сялян і салдат, а шчасце чалавечае — у працы для ўсіх працоўных.
ЗМЕСТ
Максім Багдановіч. Мушка-Зелянушка і Камарык-насаты тварык 	 5
Змітрок Бядуля. Скарб	13
Антон Бялевіч. Мароз-партызан	17
Генадзь Бураўкін. Зай г Пеця	24
Змітрок Бяспалы. Як воўк авечкаю прыкгдваўся. 34
Васіль Вітка. Вавёрчына гора	36
Анатоль Вялюгін. Дзгва	50
Галіна Васілеўская. Усмешка	59
Сяргей Грахоўскі. Светлячкі	 ...	61
Анатоль Грачанікаў. Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара	66
Уладзімір Дубоўка. Мглавіца	75
Аляксей Дудараў. Сінявочка	81
Авяр’ян Дзеружынскі. Як кураняткі сонейка адшукалі	 86
Васіль Зуёнак. Хату будзе воўк стаўляць	 90
Вольга Іпатава. Янка-Запытанка	92
Якуб Колас. Рак-вусач	95
Уладзімір Караткевіч. Чортаў скарб	117
Міхась Калачынскі. Мядзведзева знаходка . . . 123
Навум Кіслік. Кукарэкг	126
Клаўдзія Каліна. Перасмешнгк	130
Алена Кобец-Філімонава. Сем мастакоў .... 131
Еўдакія Лось. Казка пра Ласку	134
Алег Лойка. Чаму не старэе дуб	138
Валянцін Лукша. Як праўду шукалг	140
Уладзімір Ліпскі. Разумны пеўнгк	146
Міхась Машара. Зязюльчыны слёзы	148
Ніна Мацяш. Два браты і сякера	155
Мікола Маляўка. Як зайцы з тушканчыкамг ў футбол гулялг	159
Павел Місько. Старамодны заяц	163
Іван Муравейка. Казка пра Мінутуі Анюту . . . 169
Аляксей Пысін. Лясная газета	171
Пятро Рунец. Як Заяц Мядзведзю памагаў . . .174
Вера Сурская. Маладыя дубкг	177
Максім Танк. Былгна пра касмічнае падарожжа
Мураша Бадзгнг	180
Ніна Тарас. Кот, сабака і мыш	185
Раман Тармола. Тры ластаўкг	187
Кастусь Цвірка. Пчолы г кветкі	192
Мікола Чарняўскі. Незвычайны ўрок	195
Станіслаў Шушкевіч. Пчала і Авадзень .... 198
Іван Шуцько. Палахліўцы	200
Алесь Якімовіч. Чырвоная зорка	201
Составленне Прнны ( таннславовны Чепловодской СКАЗКЙ БЕЛОРУССКМХ ПНСАТЕЛЕЙ Для детей дошкольного u младшего школьного возраста Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке
Рэдактар Ул. I. Карызна
Мастацкі рэдактар А. Ул. Ружо Тэхнічны рэдактар Г. М. Шашко Карэктар Л. I. Саўчанка ІБ № 145
Здадзена ў набор 12.11.82. Падп. да друку 14.03.83. Фармат 70Х90'/іб. Папера афс. № 1. Гарнітура часопісная. Афс. друк. Ум. друк. арк. 15,21. Ум. фарб.-адб. 31,30. Ул.-выд. арк.
12,09. Тыраж 80 000 экз. Зак. 3141. Цана 85 к.
Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі 1 кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.