Казкі беларускіх пісьменнікаў

Казкі беларускіх пісьменнікаў


Выдавец: Юнацтва
Памер: 206с.
Мінск 1983
35.99 МБ
У грудзях стала млосна ад нярадасных дум.
Сэрца сціснулі моцна гора, крыўда і сум.
Колькі ён у адчаі прастаяў тут адзін, ніхто нават не знае — не лічылі гадзін.
VIII
Толькі вось на змярканні сястра выйшла ізноў: — Ты не стой тут да рання, не знайшла я ключоў...
I пайшла у харомы зноў у гневе яна.
А на дрэвах ля дома засынала вясна.

У блакіце над садам патухала зара.
Да пакутніка брата больш не выйшла сястра.
• ■
Аж да самага ранку прастаяў бедны тут. На світанні ля ганку ён не вынес пакут.
Паміраючы ў муках, штось шаптаў ціха ён. Гэтых слоў былі гукі — брата страшны праклён...
— Я прыйшоў папрасіць, пакланіцца, за жыццё маіх дочак, сыноў.
Абрасло тваё сэрца, сястрыца, шэрсцю дзікай драпежных звяроў.
Ты адмовіла роднаму брату, не знайшла цеплыні для малых. Будзь за гэта, сястрыца, праклята, каб не мела век дзетак сваіх,
Каб ты птахам блукала бяздомным без прытулку па роднай зямлі, каб не мела ты блізкіх і родных і утульнасці цёплай — сям’і.
IX
Толькі промнямі сонца азарыла прастор, адчыніла аконца і сястра у свой двор.
Пазірае спрасоння на курэй, парасят,
а ля ганку, пад клёнам, бачыць,— спіць яшчэ брат.
Ён ляжыць нерухома, сціснуў шапку ў руках.
I, дасюль невядомы, скалануў яе жах.
Яна выбегла раптам, як стаяла, на двор. Варушыць стала брата, тармасіць рукаво.
Нават думка мільгнула: прытварыўся, ці што?
Потым ясна адчула: згінуў брат ні за што.
Зашчыміла боль сэрца, зразумела, аднак, што у братавай смерці вінавата яна.
X
I адчула боль страты усім сэрцам да дна. Над нябожчыкам братам галасіла яна:
— Вось памёр брат галодны, я прычына таму.
Гаварыла жалобна, гаварыла яму:
Брат, Максімка, вярніся, бо ключы ўжо знайшліся, і я дам, колькі трэба, для дзяцей тваіх хлеба.
Але брату — не трэба, задаволен усім.
Hi спагады, ні хлеба больш не просіць Максім.
XI
I не знала, як стала дзіва дзіўнае тут. Сказ вякі захавалі пра вялікі той цуд.
Казкі — вер ці не вер ім (ёсць часамі хлусня), толькі кажуць, што шэрым парасла сястра пер’ем за хвіліну уся.
У бязвольным бяссіллі ўся здрабнела сама, рукі склаліся крыллем — стала птахам яна.
Позірк вочаў вялікіх... Крылаў шэрых узмах, узляцела — і з крыкам дзесьці знікла ў лясах.
XII
I дасюль птушка гэта, з той далёкай пары, паўвясны і паўлета кліча брата ў бары:
— Максімка, вярніся, ключы ўжо знайшліся!
Па садах і па ўзлессі адна песня ў яе. Сэрца сумам той песні хоць якое кране:
— Максімка, вярніся, ключы ўжо знайшліся!
He бярэ яе роздум і над лёсам дзяцей. Яйкі птушкам у гнёзды, крадучыся, кладзе.
Птушкі іншыя ў лесе кормяць дзетачак ёй, а яна з сваёй песняй носіць сум над зямлёй...
і над соннай, заціхшай зямлёю ў небе яркія зоры гараць, пралятае зязюля над полем, не ўзнімаючы крыламі шум, горкім слёзам дае яна волю, вылівае бяздомны свой сум.
3 гэтых слёзаў, цяжкіх і праклять вырастае тады раніцой многа кветак высокіх, стракатых з нейкай кволай журботнай красоі
Пра дзівосныя гэтыя краскі колісЬ песню народ нават склаў і на памяць нашчадкам у казцы іх — зязюльчыны слёзы назваў.
А часамі бывае такое, калі гасне за лесам зара
Ніна МАЦЯШ
Два браты і сякера
(паводле беларускай народнай казкі)
Мо даўно, а мо нядаўна — Казкам-байкам што гады? — У адной палескай вёсцы Два жылі-былі браты.
I адзін з іх быў багаты, Ненажэрлівы такі, Замыкаў свой скарб вялікі На чатыры аж замкі.
А ў другога толькі й скарбу Усяго таго было, Што старэнькая сякера Пад залатанай палой.
Ён бандарыў і цяслярыў, Сек лазу на кашалі.
Бедны быў, ды пакланяўся Толькі працы і зямлі.
3 мазаля і хлеб, і песня. А зямля вучыла быць
I нясквапным, і цярплівым У нягодах у любых.
Тым і жыў.
Ды вось аднойчы, Ходзячы каля ракі, Незнарок сваю сякеру Выпусціў, бядак, з рукі. Падхапіць хацеў — ды дзе там Прагна плюхнула вада...
Закрычаў ён у адчаі: — Ах ты, горкая бяда!
Як цяпер на свеце жыць мне Без карміцелькі маёй?
Хоць ты кідайся самому У вір гэты галавой...
Сеў дзяцюк і аж заплакаў, Бо гарчэй ад усяго
Знаць было, што не паможа Hi на волас брат яго.
Але што гэта?!
Hi ветру— Хвалі ж, хвалі па вадзе... Вынырае, падплывае Да яго сівенькі дзед.
Позірк мяккі і прыветны, Голас дабрынёй гучыць: — Што з табою, чалавеча, Мо змагу чым памагчы?
Расказаў сваё няшчасце, А ў адказ дзядок: — Чакай! —
Ціха, шчыра ён прамовіў
I нырнуў
Праз міг:
— Трымай!
I сякеру залатую, Вынырнуўшы, падае.
Бляск такі ад той сякеры, Што аж глянуць не дае.
Але дзядзька: — He, такога Зроду я не меў дабра...
Дастае тады другую Дзед сякеру — з серабра.
Зіхаціць вада, збягае Срэбнай хваляй з вастрыя. Уздыхае, бедалага:
— He, і гэта не мая.
Шмат сплыло ці мала часу, Толькі і багаты брат Нейк дачуўся пра дарункі 3 золата і серабра.
А бядняк і не таіўся, Што за дзіва з ім было. Ад зайздрошчаў багацею Аж дыханне заняло.
Вось бяжыць і ён на бераг Тое самае ракі
I сякеру выпускае — Быццам незнарок — з рукі.
Трэці раз на дно рачное Апускаецца стары
I жалезную сякеру
Падае:
— Твая? Бяры.
А на памяць аб сустрэчы Забірай і гэтых дзве.
I кладзе да ног мужычых Тры сякеры на траве...
Сам качаецца па доле, Енчыць, бараду скубе: — Ой, карміцелька-сякера, Як пражыць мне без цябе?!
А рака ўсё неспакойней, Хвалі, хвалі па вадзе...
Вынырае, падплывае Да' яго сівенькі дзед.
Позірк мяккі і прыветны, Голас дабрынёй гучыць: — Што з табою, чалавеча, Мо змагу чым памагчы?
А пачуўшы, што за гора, Моўчкі ён нырца дае
I — жалезную сякеру Багацею падае.
Той аж замахаў рукамі: — Што ты, гэта не мая!
Па такому недаломку He перажываў бы я!
Хмурыць бровы дзед — і ў хвалі,—
Хвалі б’юцца ўсё круцей,— I з’яўляецца з сякерай Срэбра чыстага ў руцэ.
— He мая, о не, і гэта He мая! — Багач у крык.— У мяне была сякера
3 золата... Дастань, стары!
I без слова трэцім разам
У бурлівай той вадзе
3 залатой цяпер сякерай Паказаўся сівы дзед.
— Вось цяпер мая! Ну што ть He марудзь — давай хутчэй!
Скочыў скнара сам за ёю
У ваду і — Знік з вачэй.
I рака адразу стала Ціхаплыннай, як была...
Сёння ж мне вось нашаптала, Пра ўсё гэта расказала.
I легенд яшчэ нямала Наша памяць зберагла.
Мікола МАЛЯЎКА
Як зайцы з тушканчыкамг ў футбол гулялі
I
С/амалёт над пушчаю Ніжай звузіў круг, Сеў вялізнай птушкаю На паляну-луг.
Першы раз тушканчыкі Ў глыб лясную трапілі. 3 чамаданчыкамі
Ледзьве сходзяць з трапа, Аж хістае слабых: Блага ім, няйначай, Футбалістам слаўным 3 Афрыкі гарачай.
— Дзе ў вас душ, скажыце,— Просіць трэнер-госць.
— Вунь ён, у блакіце, Хмарка — душ і ёсць! — Кажа Зубр лагодны, Зняўшы капялюш.— Калі ласка, госці, Пад блакітны душ!.. Бачаць, мох іскрыцца, Бачаць, сапраўды Б’юць праз хмаркі сітца
Кропелькі вады.
Пад блакітным душам Скачуць, скачуць дружна, Скачуць
Голыя,
Вясёлыя,
Скачуць, як у танцы, Госці-афрыканцы.
Дождж і сонца прамяністае
Памаглі, няйначай,— Акрыялі футбалісты
3 Афрыкі гарачай.
II
Ліс-суддзя апоўдні Выбег, даў свісток, I ажыў на полі Ігракоў паток.
Афрыканцы мажуць Запар два разы,— Жоўценькія майкі,
Сінія трусы.
Мажуць, ды не падаюць Духам ад няўдач— Пасамі дакладнымі Адрасуюць мяч. Стадыён падказвае, Стадыён гудзе: Заяц у падкаце .
Мяч забраў, Вядзе, Сам ударыць, мабыць, Вырашыў касы — Беленькая майка, Чорныя трусы.
На футбольным полі Шум, перапалох — Афрыканцы потырч Зайца збілі з ног. Пры варотах зараз Тоўпяцца гусцей: Ліс штрафным ударам Пакараў гасцей.
— Гол!..—
Равуць трыбуны, Тупат навакол: Капітан трыгубы He прамазаў— Гол!..
Мяч вядуць тушканчыкі, Мяч вядуць утрох.
Б’юць пяску фантанчыкі 3-пад імклівых ног.
Міг — і госці, ззяючы, Аж ляцяць наўскач: Нападаючыя Адквіталі мяч.
Плача, твар закрыўшы, Заяц-варатар: Аступіўся крышку
I — не лёг на ўдар.
Поле пыльнае Выбіта, як ток. Ліс на перапынак,
Чуюць, даў свісток. Кагадзе ўстрывожаны Стадыён прыціх.
У ларках марожанае Расхапілі ўміг.
Зноў віраць трыбуны, Гул з усіх бакоў — Прывячаюць бурна Лепшых ігракоў.
Мяч вядуць тушканчыкі, Мяч вядуць утрох.
Б’юць пяску фантанчыкі 3-пад імклівых ног.
Да зайцоў са злосцю Ліс бяжыць наўпрост: Абаронца госцю Наступіў на хвост. Вінаваты каецца, Ды няўмольны Ліс — Афрыканцы Маюць шанцы Павялічыць лік.
Б’юць трыбуны ў ладкі,
Воплескі — як дар: Мяч дастаў з дзевяткі Заяц-варатар.
Выбіў мяч някепска — Ігракам на ход, 3 твару змятай кепкай Выцірае пот.
А зайцы населі, А зайцы як бач У чужую сетку Закацілі мяч.
На футбольным полі Пал атак не згас, Ды свісток апошні Даў суддзя якраз.
Воўк рахманы вые: — Малайцы, зайцы! — Аж дрыжаць на выхадзе Тыя малайцы.
Скача зайчанятка—
Капітанаў сын:
— 3 перамогай, татка! Два — адзін!
Ill
Провады ўрачыстыя — Пушча ўся галёкае: Адлятаюць футбалісты Ў Афрыку далёкую. I зайцы камандзе Пажадалі ўдач, Падарылі майкі I шчаслівы мяч! Ліс-суддзя з наказам Аддае свісток: Зычыць, каб не мазаў
Hi адзін ігрок.
Зубр стары ўсміхаецца, Дорыць капялюш, Пад якім схаваецца Ўся каманда ў суш. Госці ціснуць лапкі На хаду зайцам, Запрашаюць з трапа: — Прылятайце к нам!.. Круг зрабіў над пушчаю, Лёг на курс хутчэй, Знік маленькай птушкаю Самалёт з вачэй.
Павел МІСЬКО
Старамодны заяц
Вельмі даўно гэта было. Тады яшчэ ў нашым краі зусім не было зімы, а ўсё лета і лета.
I вось прайшла чутка, што ўжо вечнага лета не будзе, а так: палавіна года цёплая, палавіна халодная. I што нібыта ў некаторых краях даўно так заведзена, і ніхто не крыўдуе. Нават радуюцца марозу, спраўляюць сабе на зіму абноўкі — белыя, пад колер снегу, футры.
На ўзлеску, пад узгоркам-абрывам, жыла сям’я Зайцакраўца. Звычайная сям’я: тата, мама, пяцёра зайчанят. Бедна жылі, бо рэдка хто са звяроў заказваў Зайцу абновы — бегалі ў лёгкай летняй вопратцы. Толькі калі прашмуляе хто локці, падзярэ калені — ідуць да Зайца, каб наклаў латку.
Дачуўся аднойЧы Заяц, што будуць такія перамены ў прыродзе, прыбег дадому.
— Чула, Зайчыха? I хто б мог прыдумаць такое! Во калі зажывём! Во калі заказаў будзе!
Паскакалі з радасці, пабегалі, пакуляліся.
Спраўдзіліся чуткі: прыйшлі халады, закружыліся ў паветры белыя-белыя сняжынкі. Заяц паспешліва выграб пад абрывам нару, уставіў дзверы, вокны — зацішна зрабілася, цёпла. Зайчыха з зайчанятамі падмяла, прыбрала ў хаце, панесла выкінуць смецце.