Казкі беларускіх пісьменнікаў

Казкі беларускіх пісьменнікаў


Выдавец: Юнацтва
Памер: 206с.
Мінск 1983
35.99 МБ
Фарбаваліся на ўзлеску У блакіт нябёс Пралескі.
Кожным ранкам Канюшынкі
Сонца бралі праз тычынкі. Ціха чэрпалі званочкі Сінь крыніцы У збаночкі.
А гарлачыкі да змроку Мылі твар свой У затоках.
Прыляцела зноўку з гаю Пчолка —
Ножка залатая.
Паглядзела краем вока: He пазнаць зямлі навокал! На лугах і на палетках, Дзе ні глянеш —
Кветкі, кветкі...
Жоўтыя,
Ліловыя,
Як зара, барвовыя,
Белыя, як іней, Як нябёсы,
Сінія...
Кветкі пчолка абляцела — Заспявала, Зазвінела.
Прыляцелі ўраз другія
Пчолкі —
Ножкі залатыя.
3 той пары ў лугах-палетках
I сябруюць
Пчолы й кветкі.
Пчолы
3 кветак мёд збіраюць, Кветкі болей расцвітаюць.
Мікола ЧАРНЯЎСКІ
Незвычайны ўрок
.А.ддаць Пушка ў навуку, Каб ён вучыўся, рос, Аддаць любімца-ўнука Рашыў стары Барбос.
Казаў дзядуля басам: — Палёгкі не прасі!
Хоць будзе цяжка часам — Навуку ўсё ж грызі!
I да альтанкі ўвішна Трушком пабег Пушок: Пявун-настаўнік зычна Пазваў малых на ўрок.
Пушок сяброў у класе, Равеснікаў спаткаў: Жучка, Трызорку, Ваську —
Суседскага катка.
Каб клопату пазбыцца, Таўстунчык парсючок I ранец, і карытца У школу прывалок.
Чародкай кураняткі Пішчалі ўсё дружней: — Мы ў школу на заняткі Прыйшлі за ўсіх раней...
Калі ж урок пачаўся, Адразу клас прыціх, Ніхто ўжо не шаптаўся — Настаўнік жа пры іх!
Спярша буквар гарталі, Чыталі пакрысе, Бо алфавіт не зналі, Чытаць маглі не ўсе.
Пушок чытацкай хваткаю Сяброў ажно здзівіў.
...Урокам матэматыкі Урок наступны быў.
Трымаў настаўнік кніжку, Чытаў працяжна крышку: — Рашыце мне задачу.
Хто кемны з вас,— пабачу.
«Курка на рынак схадзіла, Жменьку зярнят купіла. Жменьку зярнят купіла, Дзеткам іх падзяліла.
Дзевяці кураняткам Папала па два зярняткі.
Адно ад чародкі адбілася — I на дзяльбу спазнілася.
Колькі было зярнятак?
Колькі было куранятак?..»
Шапнуў Трызорка ў злосці: — Задачкі не зраблю!
Hi слова ў ёй пра косці, А іх я так люблю...
I Васька скоса глянуў: — Задачка — не мая!
Чаму не пра смятану? — Люблю смятану я...
і	'	'
Чамусьці хмура зіркнуў
I парсючок тады:
— А я люблю зацірку, Смачней няма яды...
I толькі кураняткі У куртачках рабых Падлічвалі зярняткі Наперабой, услых.
I спачувалі: — Мала Зярнят малым папала!..
А дзе ж Пушок? Ён моўчкі Стараўся, шчыраваў, На чысценькім лісточку Складаў і адымаў.
I чуў дзядулеў бас ён: «Палёгкі не прасі.
Хоць будзе цяжка часам — Навуку ўсё ж — грызі!..»
Ён спасцігаў заўзята Сакрэт задачкі той. — Ты чым, Пушок, заняты? А дзе ж
Аловак твой?..
Пушок панік, Аж сцяўся, Адразу — вочкі ўніз. — Даруйце... Я стараўся — I... і... аловак... згрыз...
Станіслаў ШУШКЕВІЧ
Пчала г Авадзень
п чала ляцела ў свой вулей дадому, а Авадзень — куды вочы глядзяць. У яго ніякай хаціны няма. Па дарозе яны ўбачылі квяцістую ліпу. Пчала прысела на кветку, а Авадзень учапіўся за лісток і ад няма чаго рабіць пачаў гушкацца і брынькаць. У гэты час крапянуў дожджык. I Пчала і Авадзень схаваліся пад шырокі ліпавы лісток, прымасціліся побач.
— Для чаго ты збіраеш пылок і нектар з кветак? — пытае Авадзень у Пчалы.
— Каб сябе і сям’ю карміць, каб і чалавеку аддаць лішкі,— адказала Пчала.
Авадзень зарагатаў. Яму смешна стала, што пчала частуе і чалавека, якога ён не раз збіраўся ўкусіць.
— А за што ж ты чалавека корміш мёдам?— спытаў Авадзень.
— Чалавек пабудаваў нам вуллі, у якіх мы жывём. Чалавек абгарадзіў нашы вуллі плотам, каб да іх не падышла жывёла. Чалавек пасадзіў вакол нашых вулляў яблыні, грушы, вішні і слівы. 3 кветак гэтых дрэў мы збіраем мёд.
— Няўжо яблыні і грушы цвітуць? А я і не ведаў,— пакруціў галавою Авадзень.
— Хіба не бываў вясною ў нашых мясцінах? — пацікавілася Пчала.
— А я жыву ўсяго трэці дзень. Мне ніхто пра сады не расказваў. Авадні жывуць нядоўга, іх век кароткі, усяго
пяць дзён. Праўда, ёсць сярод нас і такія, што дажываюць і да дваццаці дзён.
— Гэта таму, што вы гультаі, дык і недаўгавечныя,— сказала Пчала.— Мы жывём па некалькі год. Ёсць і ў нашых сем’ях абібокі, трутні. Іх век таксама кароткі. Вясна, лета,
а як прыйдзе халодная восень, мы іх выганяем з вулля, і яны паміраюць ад холаду і голаду.
— I вам іх не шкада?	.
— Хто не працуе, той не мае права на яду,— загула Пчала.
— А можа, у вашай сям’і гэта толькі ты такая строгая, а ўсе астатнія добрыя і лагодныя? — пацікавіўся Авадзень.
— У нашым вуллі ажно сто тысяч такіх, як я. I ўсе любяць працаваць. Мы ад раніцы да вечара збіраем пылок і нектар, робім мёд,— яшчэ мацней загула Пчала.
— Ой, не гудзі так моцна,— папрасіў Авадзень.— Ужо дожджык сціхае, пачуе нашу размову Верабей, прыляціць і задзяўбе нас.
— Пчол Верабей не есць,— адказала Пчала.— Мне няма часу з табой размаўляць, палячу хутчэй у вулей.
— I мне трэба ляцець, бо есці хочацца. Вунь на пагорку каровы пасуцца, можа, з якой-небудзь крыві насмакчуся,— дзынкнуў Авадзень.
— Ого-го! Дык ты не толькі гультай, а і крывасмок! — сказала Пчала і вылецела з-пад лістка. За ёй, нібы наўздагонкі, паляцеў Авадзень.
3 ліпы яго ўбачыў Верабей і куляю кінуўся за ім. На ляту злавіў ён Авадня, на ляту і праглынуў яго. Пчала бачыла гэта. Мо і пашкадавала яна свайго нядаўняга суседа, з якім некалькі хвілін пасядзела пад ліпавым лістком, бо чуваць было, як жаласліва загула:
— Няўжо гэты гультай-крывасмок жыў усяго тры дні? I за гэтыя тры дні ані розуму не набраўся...
Іван ШУЦЬКО
Палахліўцы
Х^адзіла неяк курачка Чубатка па дровах, што былі складзены пад паветкай. Хадзіла, хадзіла, а дровы раптам разваліліся. Ледзь не забілі Чубатку. Спалохалася курачка, кінулася прэч з-пад паветкі і крычыць:
— Ой, куд-куды!.. Ой, куд-куды!..
— Што такое? Што здарылася? — запытаўся ў яе Певень, які важна пахаджваў па двары.
— Неба ўпала!.. Неба ўпала! — закрычала Чубатка.
— Хто табе сказаў? Ад каго ты чула?
— Сама бачыла, сама чула!..
Спалохаўся Певень і пабег услед за Чубаткай. Бягуць яны і крычаць:
— Неба ўпала!.. Неба ўпала!..
Беглі, беглі ды трапілі ў яму. Залямантавалі абое: — Ой, ой... Неба ўпала, і зямля правалілася!
Нездарма кажуць: у страха вочы вялікія!
Алесь ЯКІМОВІЧ
Чырвоная зорка
ІСалі гэта было, у якіх краях, пры якіх царах,— не будзем казаць. Той, хто казку паслухае,— сам даведаецца.
Ну, дык слухайце.
Жыў на свеце адзін чалавек. Ніхто не зваў яго ні па імені, ні па прозвішчу, а звалі ўсе па становішчу: Цярпігора. I праўда: шмат ён гора цярпеў, шмат бяды меў. 3 гаспадаркі ўсяго і было ў таго чалавека, што лапіна зямлі на ўзгорку, хатка гнілая ды кабылка сляпая.
А самым большым багаццем яго былі тры сыны: Сымон, Рыгор і Клім. Такіх, як кажуць, пашукаць — не знойдзеш: і розумам, і красою, і спрытам — малайцы як на падбор.
Гадаваў бацька сыноў і цешыўся: вось, думае, падмога на старасць будзе. 3 імі любую бяду перамагу.
Толькі не давялося бацьку дачакацца шчаслівага жыцця. Падкасіла яго хвароба ліхая, адабрала сілу жытуха цяжкая.
Ляжыць стары на печы і думае — відаць, смерць не за гарамі. Паклікаў ён сыноў і кажа ім:
— Вось што, дзеці мае ненаглядныя, хачу вам даць сваё
благаславенне ды параду бацькоўскую. Цяжка мне было жыць на белым свеце, нялёгка і вам будзе, калі не будзеце трымацца адзін аднаго, дапамагаць адзін аднаму...
Уздыхнуў стары бацька, благаславіў сыноў і выняў з-за пазухі вузельчык. Развязаў, а ў ім — чырвоная зорка блішчыць.
— Нічога,— кажа бацька сынам,— з багацця я вам у спадчыну не пакідаю, бо нічога не маю. Даю вам толькі адну гэтую чырвоную зорку. Вялікую сілу яна мае. Але тады яна пакажа сілу сваю, калі вы тры ісціны пазнаеце. Першая ісціна — у чым зло людское, другая ісціна — у чым сіла народная, а трэцяя ісціна — у чым шчасце чалавечае...
Хацеў стары і яшчэ нешта сказаць, ды мову адняло — ён і сканаў.	.
Пахавалі сыны бацьку і пачалі жыць адны. Жылі добра, у згодзе, як бацька навучаў.
Ды вось неўзабаве давялося братам разлучыцца. Малодшаму, Кліму, павестку ад цара прыслалі, каб у салдаты служыць ішоў. Ну, цару пярэчыць не будзеш. Пабедавалі старэйшыя браты ды выправілі Кліма ў далёкую дарогу. А каб не сумаваў ён на чужой старане, далі з сабою бацькаў дар — чырвоную зорку!
— Насі яе,— кажуць,— пры сабе, можа, цябе бяда міне, можа, табе шчасце будзе. А мы ўжо дома як-небудзь пражывём.
Узяў Клім чырвоную зорку, падзякаваў братам ды рушыў у дарогу.
А праз які год і сярэдні брат, Рыгор, бацькаву хату пакінуў.
— Хлеба,— кажа,— на бацькавай зямлі і аднаму мала, лепш пайду ў свет свайго шчасця шукаць.
— Што ж,— адказаў старэйшы брат,— ідзі, калі такая твая воля. Буду я адзін на бацькавай зямлі разжывацца.
Сабраўся Рыгор і пайшоў куды вочы глядзяць. Доўга хадзіў па свеце, а шчасця так нідзе і няма. Дзе толькі не працаваў — і ў купцоў, і ў паноў, і на фабрыках-заводах усялякіх. Ды ўсюды адно: робіць да знямогі, ночы не дасыпае, а разлік прыйдзе — атрымлівае грош шчарбаты.
He стрымаўся аднаго разу Рыгор ды як стукне кулаком 202
па стале перад самым носам гаспадара-заводчыка:
— Дакуль жа вы, крывасмокі, кроў нашу піць будзеце!
Гаспадар нарабіў крыку, паклікаў гарадавых. Тыя як бач закруцілі Рыгору рукі назад, звязалі вяроўкамі і кінулі ў турму.
I вось у турме сустрэўся Рыгор з адным чалавекам, які яму вочы на ўсё адкрыў.
— Я,— кажа той чалавек,— не разбойнік і не душагуб. Я — балыпавік, пасланец Леніна. Праўду рабочаму люду тлумачу. За гэта і ў турму трапіў. Дык ведай, браце: не відаць ні табе, ні такім, як ты, беднякам дабра да таго часу, пакуль цар і багацеі ўсім будуць уладаць і ў сваіх руках уладу трымаць. Адабраць у іх багацце і ўладу не так і цяжка. Трэба толькі рабочаму люду разам сабрацца ды разам змагацца. На кожнага пана і фабрыканта нас тысячы прыходзіцца. Вось і разваж цяпер, хто дужэйшы.
Сядзіць Рыгор у турме і думае пра словы бальшавіка, ленінскага пасланца. I так прыкіне, і гэтак разважыць — і выходзіць: праўду кажа бальшавік!
Выйшаў Рыгор з турмы ды зноў на завод падаўся. Дзеля выгляду на заводзе старанна працуе, а сам цішком бальшавіцкую праўду таварышам расказвае. I стаў ён з таго часу ў рабочых за важака.
He лепшым было жыццё і ў старэйшага брата, Сымона. Ажаніўся ён, сям’я вялікая. Але як ні б’ецца ён на бацькоўскай палосцы — усё без хлеба, усё ў нястачы жыць даводзіцца. А тут і сляпая кабылка здохла. Што рабіць? Пайшоў Сымон да пана.