Казкі і прыгоды
Сяргей Давідовіч
Выдавец: Звязда
Памер: 200с.
Мінск 2020
СЯРГЕІ/І ДАВІДОВІЧ
СЯРГЕЙ ДАВІДОВІЧ
КАЗКІ
Ш^Ш I ш*ш пшгода
МІНСК
ВЫДАВЕЦКІ ДОМ «ЗВЯЗДА» 2020
УДК 821.161.393
ББК 84(4Бем)44
ДІЗ
Малюнкі аўтара
Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Давідовіч, С. Ф.
ДІЗ Казкі і прыгоды : для дзяцей сярэд. шк. узросту / Сяргей Давідовіч ; мал. аўт. — Мінск : Звязда, 2020. — 200 с.: іл.
ISBN 9789855752791.
«Казкі і прыгоды» Сяргея Давідовіча вучаць спагадлівасці і шчырасці, заклікаюць ставіцца да ўсяго жывога на Зямлі і да маціПрыроды беражліва і адказна.
ISBN 9789855752791
УДК 821.161.393
ББК 84(4Бем)44
© Давідовіч С. Ф., тэкст, ілюстрацыі, 2020
© Афармленне. РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», 2020
лявон
I МАБІЛЬНЫ ТЭЛЕФОН
Дзед Лявон ішоў па маляўнічай дарозе і замілоўваў вочы навакольнай прыгажосцю, а душу — успамінамі. Яго ветліва віталі бярозавыя гаі і квяцістыя лугі, празрысты далягляд і жытнёвыя палі.
— Вось па гэтай дарозе, уздыхнуў дзед, я бегаў басанож маленькім хлапчуком. Па ёй жа юнаком спяшаўся на сустрэчу з чароўнай дзяўчынай, якая потым стала маёю жонкаю, a цяпер згарбела і згубіла ўсе зубы... 0, гэта «цяпер»! — уголас заключыў Лявонцій. — Цяпер па гэтай векапомнай дарозе іздзе згорблены стары чалавек... — і замілаванне ўспамінамі саступіла месца суму.
Раптам дзед войкнуў і нават прысеў ад нечаканасці. На дарозе ляжала штосьці
3
незвычайнае, ніколі ім нябачанае. Стары падняў гэта штосьці і цяпер ужо замілоўваўся рознакаляровым дзівосам — маленькай скрыначкай з акенцам і рознымі кнопачкамі, якія весела зіхацелі на сонцы.
Дзед Лявонцій нават і падумаць не мог, што яму казачна па шан ца вала, бо знайшоў ён мабільны тэлефон, ды не звычайны, а самага галоўнага чараўніка на свеце, якога ўсе дзеці ведаюць як Вялікадзівоса. Вось гэты Вялікадзівос, відаць, гэтаксама, як і дзед Лявонцій, замілоўваўся навакольнай прыгажосцю зямлі беларускай, разявіў рот і згубіў свой чароўны вялікадзівосны тэлефон.
Хутчэй за ўсё, ён сваю згубу і не заўважыў, бо ў чараўнікоў, тым больш у галоўнага, мабільны тэлефон не адзін.
He дзіва, што стары не мог адарваць сваіх падслепаватых вачэй ад незвычайнай знаходкі, бо і звычайнага мабільнага тэлефона ён ніколі не бачыў.
Круціў дзед у руках гэты тэлефон і так, і гэтак, а што з ім рабіць, як ім карыстацца, не ведаў. Дай, думае, ціскану на якуюнебудзь кнопачкупупырачку — і ціскануў. Ціскануў і ледзь не выпусціў з рук таямнічую знаходку, бо скрыначка загаварыла прыемным жаночым голасам:
4
— Вы патэлефанавалі ва ўпраўленне казак. Вас слухае бюро тэрміновых паслуг. Што б вы хацелі? У якую казку вас перанесці? Выказвайце ўсе свае пажаданні!
Дзед Лявонцій стаяў з раскрытым ротам і вольнай рукой трымаўся за сэрца, якое ад хвалявання збіралася выскачыць з грудзей.
— Ало! Што вы маўчыце? —пачуласязтэлефона. — Якія ў вас жаданні? Што вы хочаце?
Дзед як не сваім голасам прамармытаў:
— Дзякуй, шаноўная паненка... Што я хачу? Ды я і сам не ведаю, чаго я ўжо хачу. Жыццё праляцела неўпрыкмет... Здаецца, пачаць бы ўсё нанова, як кажуць, з чыстага ліста... але...
Дзед, магчыма, працягваў бы разважаць, нічога пакуль не просячы, але голас у тэлефоне перарваў яго развагу і бадзёра адказаў:
— Заяўка прынята! Выконваем! Захочаце вярнуцца ў дазаявачнае становішча, націсніце на кнопку «адбой».
I дзед Лявонцій імгненна апынуўся ў першым класе за партай. Перад ім ляжаў чысты ліст паперы. Стары... цяпер ужо не стары, а маленькі хлопчык азірнуўся і нічога не зразумеў — вакол яго сядзелі гэткія ж, як і ён, мальцы і дзяўчынкі, а ля дошкі стаяў строгі настаўнік.
5
— Лявон, не круціся, слухай уважліва, бо папрашу з класа! — папярэдзіў ён нядаўняга дзеда.
— Ды ты мне ў сыны варты! — не стрымаўся дзедмалец. — Гэта я магу цябе за вушы выцягнуць з класа!
Настаўнікзжахлівым здзіўленнем зірнуў на дзёрзкага вучня, а ўсе дзеці пырснулі ад смеху.
Чым бы ўсё гэта закончылася, невядома, але празвінеў званок, і ўсе шумна пабеглі на перапынак. Лявон з радасцю адчуў, што ногі яго пругкія, цела лёгкае. Галава не ацяжарана жыццёвымі клопатамі. Ён, як і ўсе дзеці, безупынку гуляўудаганялкі, штосьці крычаў і штурхаўся.
Нехта з хлопчыкаў даў кухталя яму ў спіну і падражніў:
— Лявон — кішкі вон, трыбухі на тэлефон!
— Ах ты, смаркач! Старых людзей дражніш! — пабег Лявон за крыўдзіцелем. — Вось я табе!
Але тут зноў прагучаў званок, цяпер ужо заклікаючы ўсіх на заняткі. Лявон сеў за парту і задумаўся:
«Што я тут забыў у гэтай школе? Дома ж старая чакае, спраў назбіралася багата... Але дзе ж тая кнопачка “адбой”?»
Як ні шукаў яе Лявонцій, адшукаць не змог. На наступным перапынку ён баязліва падышоў да настаўніка і запытаўся:
6
— Скажыце, калі ласка, а дзе ў гэтай штуковіне кнопачка «адбой»?
Настаўнік пакруціў у руках тэлефон:
— Ого, якая круцізна! Дзе гэта, Лявон, твае бацькі такі тэлефон купілі? Я падобнай мадыфікацыі пакуль не бачыў.
— Дык дзе, скажыце, калі ласка, кнопачка «адбой»? — перапытаў Лявон.
У голасе настаўніка пачулася іронія:
— Гляньце на яго, які ён ветлівы! «Калі ласка», «скажыце», «пакажыце»... А гадзіну таму збіраўся за вушы мяне выцягнуць з класа. Распусціўся ты, Лявон, разбасячыўся... А кнопачка — вось яна, справа. Толькі тут не «адбой» напісана, а стаіць умоўны знак — крыжык, і кнопачка мае чырвоны колер.
— Дзякуй! — схапіў хлопчыктэлефон і куляй выскачыў з класа. — He хачу я вашых «двоек» і «пяцёрак», не трэба мне вашы кпіны і штурханіна! — і дзед... не, пакуль яшчэ хлопчык, рашуча націснуў на чырвоную кнопачку.
У імгненне ён апынуўся на той жа маляўнічай дарозе. Зноў згорбілася спіна і адчуўся ва ўсім целе цяжар пражытых гадоў.
Хух! Дзякуй богу, зноў я гэта я! Выкіну я вон гэтую непатрэбшчыну! — і дзед памкнуўся зашпурнуць тэлефон у кусты, ды завагаўся: — Але ж ёсць і іншыя кнопачкі! Што ўтойваюць яны? Трэба праверыць!
8
I Лявонцій націснуў на першую, якая патрапіла пад палец.
— Ало! Прыёмная Кашчэя Бессмяротнага слухае! Яго Бессмяротнасці пакуль няма, ён б’ецца зараз з Русланам — хутка будзе. Перазваніце праз паўгадзіны!
— Доўга ты будзеш чакаць свайго нячысціка. Казкі трэба чытаць, пачвара! — дзед плюнуў і даў адбой.
Націснуўшы на чарговую кнопачку, стары пачуў:
— Я — Васіліса Прыгожая! Чакаю цябе, сокал ясны, на гарачым кані! Даскачаш да вежы, дзе я буду сядзець ля акенца, пацалуеш мяне — стану тваёй! Пакінь даведку пра сябе, і камп’ютар усё зафіксуе. Твой нумар у чарзе: восемдзясят сем.
— Огого! — усклікнуў дзед. — Мне 87 гадоў, ды яшчэ ў чарзе я восемдзясят сёмы... Доўга ж табе чакаць давядзецца мяне, прыгажуня! He, я лепш да бабы вярнуся — і скакаць перад ёй не трэба, і без пацалунку яна мяне прыме. Бывай!
Ціскануўшы на «адбой», дзед Лявонцій задумаўся: «Відаць, стары я для гэтых усіх казак... Усё добра ў сваю пару...»
— Эх, — раптам схамянуўся дзед. — Ціскану я яшчэ раз на тую самую першую кнопачку! Там усё неяк палюдску!
9
— Упраўленне казак слухае! — адказаў той жа бадзёры жаночы голас. — Бюро тэрміновых паслуг выканае любое ваша жаданне. Жадайце!
Стары, цяпер ужо без ваганняў, папрасіў:
— Вярніце маёй Стэфаніі зубы, бо яна ўвесь час шамкае і нават кашу разжаваць не можа. Памаладзіце яе гэткім чынам...
— Заяўка прынята! Выконваем!.. Усё ці яшчэ што?
— Усё! Хіба ж гэтага мала? — і дзед Лявонцій з палёгкай паклыпаў дамоў на сустрэчу, як ён лічыў, са сваёй «зубастай» жонкай.
Адчыніў дзверы ў хату і здзіўлена спыніўся на парозе. За сталом сядзела маленькая дзяўчынка над нейкімі паперамі.
— Колькі будзе два памножыць на два, дзядуля? — спыталася дзяўчо.
— А ты хто, маляўка, будзеш?
Дзяўчынка засмяялася на ўвесь свой бяззубы рот:
— Я — Стэфачка!
— Якая яшчэ Стэфачка?! А дзе мая Стэфанія? — спрытна падскочыў да стала дзед.
— Падрасту — буду Стэфаніяй! — весела адказала дзяўчынка. — Дык колькі будзе два памножыць на два?
Дзед задумліва прамармытаў:
10
— Зноў з чыстага ліста... Пераблыталі ўсё, перастараліся казачнікі...
Потым спахапіўся:
— А чаму ў цябе няма зубоў?
Дзяўчынка падзіцячы шчыра адказала:
— А яны ў мяне мяняюцца... Хутка вырастуць новыя.
— Вось што, Стэфачка, націсні ты на гэту чырвоную кнопачку, — папрасіў дзед Лявонцій.
— А навошта? — здзівілася Стэфачка.
— Націснеш — даведаешся...
Дзяўчынка асцярожна націснула пальчыкам на чырвоную кнопачку і адразу ператварылася ў старую бабу — дзедаву Стэфанію.
Баба сядзела, падпёршы рукой галаву ля разбітага карыта, і на чым свет стаіць дакарала дзеда Лявонція:
— Дурачына ты ў мяне, прастафіля! I без зубоў я свой век дажыла б. Папрасіў бы лепш новае карыта!..
— Ну вось, пачынаецца, — абурана прамармытаў дзед.
Стары адчыніў акно і са злосцю шпурнуў у крапіву сваю чароўную знаходку:
— Без цябе спакайней будзе!
АДВАЖНЫ БАЯЗЛІВЕЦ
Воўк, дачакаўшыся, пакульу вокнах патухне святло і людзі лягуць спаць, скокнуў у загародку ля хлеўчука, схапіў авечку і знік з ёй у цемры. Усё адбылося так хутка, што Дзік нават не зразумеў, што да чаго. А магчыма, ён толькі зрабіў выгляд, што нічога не зразумеў, бо па сваім сабачым характары быў баязліўцам — асабліва пужаўся начной цемры. Ды і шмат чуў пра тое, як воўк калінікалі падцікоўвае ноччу ля сабачай будкі, выцягвае бедалагу за ланцуг, а раніцай гаспадары толькі ланцуг і знаходзяць.
А вось гэтай раніцай гаспадар знайшоў на месцы і сабаку, і ланцуг, затое не далічыўся авечкі. Ён убачыў у загарадцы воўчыя сляды і ўсё зразумеў.
12
— Праспаў, злыдзень! — напусціўся ён на сабаку. — Хоць бы голас падаў, хоць бы разок яўкнуў. Забіць цябе мала!
Сабака, апусціўшы галаву, моўчкі выслухваў папрокі. «Усё правільна, — думаў ён.—Адна справа днём, у прысутнасці гаспадара, рваць ланцуг, кідаючыся на кагосьці і паказваючы сваю рашучасць, а зусім іншая — ноччу аднаму, hoc у нос з воўкам».
Ён згодны быў вытрываць і папрокі, і нават лупцоўку, але словы «забіць цябе мала» Дзіка вельмі палохалі — ён іх успрымаў літаральна.
— He! Мне тут не жыць больш! — уздыхнуў сабака, парваў ашыйнік і падаўся ў лес.
Страшна было ў лесе, асабліва ноччу, дый голадна.
Аднойчы Дзік hoc у нос сутыкнуўся з Зайчыхай, якая бачыла ваўкоўтолькі здаля. Сабака мае падабенства з ваўком, і таму бедная Зайчыха палічыла, што трапіла амаль у пашчу лютаму драпежніку.