• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі і прыгоды  Сяргей Давідовіч

    Казкі і прыгоды

    Сяргей Давідовіч

    Выдавец: Звязда
    Памер: 200с.
    Мінск 2020
    62.09 МБ
    — Міхаська! Гайда хутчэй да мяне! — страсянуў ён сябра, які яшчэ спаў.
    Той спалохана падскочыў:
    58
    — Што здарылася?
    — Хутчэй да мяне! — узмаліўся Паўлюк. — Мой сон спраўдзіўся!
    — Цябе што, праглынуў кракадзіл? — не паверыў Міхась.
    — Які кракадзіл? Хадзем хутчэй, усё сам пабачыш!..
    Ото ж быў смачны торт! У Паўлюка і Міхася ажно трашчалі пузы ад з’едзенага, а яго амаль не ўбавілася — такі ён быў агромністы.
    — Вось гэта знічка! — захапляўся Міхась, аблізваючы пальцы.
    — Ці тое яшчэ будзе! — пахваляўся Паўлюк, выціраючы са шчокзаварны крэм.
    Бацькі Паўлюка дапытваліся ў сына:
    — Хто цябе, сынок, так павіншаваў?
    I з чым? Чаму нам нічога не вядома?
    Хлопчыкі змоўніцкі пераглянуліся і толькі ўсміхаліся, паказваючы ўсім сваім выглядам: «Гэта — тайна!»
    Свой сакрэт хлопчыкі вырашылі ахоўваць і ад астатніх сяброў — маўляў, гэта ж толькі «першы блін», а далейшае пакажа, як ім сябе паводзіць.
    Дзень праляцеў непрыкметна, а, калі надышоў вечар, Паўлюк з асалодай улёгся ў пасцель і марыў: «Эх, прыснілася б мне сёння, што я паляцеў у космас і там, у глыбінях Сусвету, штосьці паламалася ў касмічнага
    59
    карабля. Увесь свет напружана назірае за тым, як я ў адкрытым космасе закручваю нейкія гайкі і, рызыкуючы жыццём, уратоўваю карабель. На Зямлі мяне сустракаюць, як Юрыя Гагарына альбо Пятра Клімука. Сам Прэзідэнт моцна ціскае мне руку і на ўвесь свет абвяшчае: “Малайчына, Паўлюк! Ты не зняславіў нашу Беларусь і паводзіў сябе, як сапраўдны герой... герой... геро...”»
    I Паўлюк, закалыханы сваёй марай, салодка заснуў. Сніцца яму, як ён адразае сабе вялікі кавалакторта і толькі разяўляе рот, каб з’есці смакату, як у пакой заскоквае з рэменем яго бацька і з крыкам: «Ах ты, абібок!» — пачынае лупцаваць яго па адным месцы. I робіць гэта так старанна, што ад дзягі гэта «адно месца» гарыць агнём. «Цябе пакінулі на другі год у класе! — крычаць раз’юшаны бацька.— У цябе адны двойкі ў дзённіку! Я цябе вывучу!»
    Прыбегла маці, перахапіла рэмень і закрыла сабой Паўлюка ад бацькі. «Як ты можаш біць дзіця? — галасіла мама. — Гэта ж перажыткі мінулага! Адкульты ўзяў нейкія двойкі? Наш Паўлюк — выдатнік!»
    Паўлюк прачнуўся ў халодным поце. Сонца ўжо весела зазірала ў вокны, і гэта яскрава падкрэслівала, што жыццё адрозніваецца ад
    60
    сну. Паўлюк пазяхнуў, пацягнуўся і падышоў да торта на стале. Узяўся за нож і завагаўся:
    — А можа, не адразаць? Аа, пустое! Тата ж на працы, а я перайшоў у шосты клас...
    I толькі ён адрэзаў сабе торта і разявіў рот, каб куснуць яго, як у пакой заскочыў з рэменем яго бацька і... I ўсё адбылося, як у сне. Паўлюкова «адно месца» гарэла агнём, маці галасіла, перахапіўшы дзягу, а бацька вінаваціўся:
    — Што мне стрэльнула ў галаву, быццам ты не перайшоў у наступны клас? Разумею, што ты не двоечнік, а, нібы ў жахлівым сне, не магу саўладаць з сабой. Нейкае насланнё! Прабач, сынок, вінаваты я...
    Паўлюк адразу зразумеў, што да чаго, і ціха сказаў:
    — Гэта я вінаваты, тата. Ты тут ні пры чым.
    Праз нейкі час да Паўлюка заскочыў узрушаны Міхась:
    — Ну, што сёння снілася?
    Паўлюк з неахвотай адказаў:
    — Ды нічога... Сёння нічога...
    — Эх, шкада! — абурыўся сябар. — Я спадзяваўся на штосьці смачненькае, думаў, ты са мной падзелішся.
    Паўлюк уздыхнуў:
    — Я з задавальненнем падзяліўся б з табой, нават усё б табе аддаў, ды не магу...
    62
    — А дзе торт? Яго ж заставалася воо! — правёў пальцам па горле Міхась.
    — Яго я выкінуў вон...
    — Няўжо за ноч сапсаваўся? — пашкадаваў Міхась. — Эх, і смакацішча была!
    Паўлюк з горыччу выдыхнуў:
    — Ды ну іх, гэтыя знічкавыя ласкі! Абыдземся без іх, — а потым нечакана спытаўся: — Слухай, Міхась, перайшоў я ў шосты клас ці не?
    — Ды ты што?! Тортам аб’еўся? — засмяяўся сябар. — Цябе ж нават павесілі на школьную дошку гонару! — Міхась перамяніў тэму: — Гайда на рыбалку! Кажуць, плотка клюе з разгону.
    — He, — адмахнуўся ад прапановы Паўлюк, — я дрэнна пачуваюся.
    — Ну дык бывай! — і Міхась знік за дзвярыма.
    Дзень цягнуўся марудна. Паўлюк з жахам чакаў наступную ноч, пераканаўшыся, што сны і сапраўды нейкім чынам спраўджваюцца. Ён і рады быў бы адмовіцца ад свайго таго загаданага жадання, ды не ведаў, як гэта зрабіць. Тая знічка згарэла, а другую паспрабуй падцікаваць ды яшчэ паспей «адзагадаць» загаданае.
    Як ні адцягваў Паўлюк сваё засынанне, а ноч прытулілася да вокнаў, і ён мусіў лезці
    63
    ў пасцель. Доўга бадзёрыўся Паўлюк, ляжаў з расплюшчанымі вачыма і ўсё ж непрыкметна заснуў.
    I прыснілася яму...
    Ён ужо не разумеў, ці сніцца яму, ці ён прачнуўся і сон пачаў спраўджвацца, але ён з усіх ног імчаў па нейкіх джунглях, а за ім, улюлюкаючы на ўсе галасы, гналіся з коп’ямі і лукамі, з пер’ем на галаве амаль голыя індзейцы з самага жорсткага індзейскага племені аракчытапулоктараў.
    Паўлюк, магчыма, і ўцёк бы, бо страх удвойвае сілы, але нейкая малпа, відаць, гуляючы, падставіла яму падножку, і хлопчык з усяго маху зарыўся носам у зямлю. Яго скруцілі і прывялі да правадыра індзейцаў, які сядзеў на бамбукавым троне.
    — Ты хто, бледнатвары воін? — сурова спытаўся ён.
    — Я — Паўлюк, — спалохана адказаў палонны. — Я вучань 5 «А» класа, паспяхова перайшоў у шосты. Адзнакі ў мяне выдатныя, магу нават дзённік паказаць...
    — Што ён сказаў? — спытаўся правадыр у галоўнага шамана.
    Шаман пакурчыў страшэнныя міны, штосьці пашаптаў, гледзячы ў неба і адказаў:
    — Гэта — белы вядзьмак! Ён чытае свае заклінанні, каб знішчыць наша племя.
    64
    — Ты манюка! — закрычаў Паўлюк. — Сам ты вядзьмак!
    Правадыр загадаў:
    — Кіньце ведзьмака на раздзіранне львам!
    Але шаман ціхенька далажыў яму:
    — У нас саміх праблемы з правіянтам.
    Тады правадыр даў новы загад:
    — Пасадзіце яго пад ахову, заўтра раніцай мы яго спячом на агні альбо з’ядзім жыўцом.
    — Жыўцом! Лепш жыўцом! — закрычалі з усіх бакоў чырванаскурыя воіны.
    I Паўлюка пасадзілі нанач у нейкую каталажку пад ахову двух індзейцаў.
    — Усё! Мне адсюль не выбрацца! — заплакаў Паўлюк. — Бывайце, мама і тата! Бывайце, мае сябры! Ніколі ўжо нам не пячы разам бульбу...
    Раптам Паўлюк страпянуўся:
    65
    — Ноч жа наперадзе! Варта мне толькі заснуць, і новы сон перанясе мянеўдругі час і ў новую дзею!
    Але дарэмна ўзрадаваўся ён. Сон па загадзе не прыходзіць. I чым мацней Паўлюк прымушаў сябе заснуць, тым горш гэта атрымлівалася. Колькі ён ні паўтараў: «Спаць, спаць, спаць!» — сон не надыходзіў.
    Ён успомніў чутае ад дарослых, быццам некага некалі таксама прысудзілі да смяротнага пакарання і сказалі: «Заўтра раніцай табе адсякуць галаву, але, калі ты гэтай ноччу не будзеш думаць пра белага мядзведзя, табе пакінуць жыццё...» Колькі бедалага не прымушаў сябе не думаць пра белага мядзведзя, думаў ён толькі пра яго. Раніцай у яго спыталіся: «Ну, думаў ты ноччу пра белага мядзведзя ці не?» Смяротнік шчыра прызнаўся: «На жаль, толькі пра яго і думаў...» Суддзі злітаваліся над асуджаным за яго мужнасць і шчырасць, бо ведалі, што не думаць пра забароненае немагчыма...
    Паўлюк прымусіў сябе адхінуцца ад сваіх жахлівых думак і непрыкметна заснуў. I прыснілася яму, што яго родная мама нахілілася над яго ложкам і ласкавым голасам ціхенька азвалася:
    — Уставай, сынок. Прачынайся, Паўлючок, снедаць пара...
    66
    Хлопчык слухаў мамін голас, як чароўную музыку, і не хацеў расплюшчваць вочы, каб гэта казка не знікла. I толькі тады, калі маці пагладзіла яго па галаве і паўтарыла: «Уставай, сынок!» — Паўлюк прачнуўся і — о, шчасце! — казка не знікла. Матуля сапраўды будзіла яго, і гэта была самая цудоўная раніца ў жыцці хлопчыка.
    Наступныя ночы прыносілі самыя розныя сны, але яны, на шчасце, больш не спраўджваліся. Магчыма таму, што знічкіна ласка расчаравала яго, а можа, зорачкі ў небе злітаваліся і далі магчымасць хлопчыку не спадзявацца на сны, а самому знаходзіць дзіўнае і цікавае ў рэальным жыцці.
    Калі ж чарговымі вечарамі ля вогнішча пасля ласавання печанай бульбай хтосьці з сяброў прапаноўваў: «Давайце глядзець на зоркі і загадваць жаданні!» — Паўлюк адмаўляўся: «Свае жаданні трэба ажыццяўляць самім, без дапамогі зорак!»
    ПЧОЛКА ЮЛЯ I ТРУЦЕНЬ КУЗЯ
    Яўсей касіў Дубаў лужок. Лужок быў звычайны, як і ўсе лужкі, але на ім рос каржакаваты разгалісты дуб, таму яго пачалі зваць Дубавым.
    Яўсей пайшоў касіць давідна і цяпер, з узыходам сонца, адчуваў лёгкі голад. Ён выцер узмакрэлы лоб і з радасцю заўважыў сваіх унукаў Юлю і Кузьму, якія неслі снеданне. Юлі было дзевяць гадоў, а Кузьму ўсяго шэсць, таму яго звалі Кузям, бо да Кузьмы ён яшчэ не дарос.
    — Вось дзякуй, мае залаценькія! — абняў унукаў Яўсей. — А я збіраўся ўжо ісці дамоў, а цяпер, з вашай дапамогай, падсілкуюся і яшчэ крыху пакашу.
    — Гэта бабуля накіравала нас сюды, — далажыў Кузя.
    68
    Пакуль дзед сядзеў, прыхінуўшыся спінай да дуба, і з апетытам еў акраец хлеба з малаком, малыя сядзелі побач і шчабяталі, яктыя раннія птушачкі.
    — Вой, як шмат ты, дзядуля, накасіў! А кароўцы гэтага сена хопіць на зіму ці не? А вунь сонейка зза лесу выглядае! А вось і пчолкі ўжо не спяць — з краскі на краску пералятаюць...
    Раптам Юля ўскрыкнула:
    — Я так люблю мёд! Чаму я не пчолка? Пералятала б з кветкі на кветачку і ласавалася б смакатой.
    Яўсей лыкнуў малака і патлумачыў унучцы:
    — Яны, пчолкі, мала жывуць, Юлечка. Працуюць цяжка і шмат, тамуяны недаўгавечныя.
    Кузя ўставіў сваё:
    — А я б хацеў быць трутнем! Я чуў, што трутні не працуюць, а толькі ядуць мёд. Вось гэта здорава!
    — He, трутнем быць нецікава! — не пагадзілася з братам Юля. — Вось пчолка — гэта сапраўды здорава! Уяві, Кузя, я — пчолка!
    He паспела яна даказаць сваё пажаданне, як разам з Кузям апынулася ў вуллі сярод мноства пчол. Ды апынулася яна, як і жадала, у выглядзе пчолкі, а Кузя быў сапраўдным трутнем. Ён, не раздумваючы, накінуўся на поўныя мёду соты, прыцмокваючы ад асалоды.
    69
    — Ха! Я ж табе казаў, што трутні — не дурні! Еш гатовенькае ды лежабоч сабе! — пасмяяўся ён з сястры.
    Юля не паспела нічога адказаць, бо ў яе строга спыталася нейкая пчала, відаць, начальніца над пчоламі:
    — А ты хто?
    — Я — Юля!
    Начальніца незадаволена павысіла голас:
    — Мяне не цікавіць тваё імя! Я пытаюся, хто ты па сваіх абавязках!
    — Я не ведаю, цётачка, — разгубілася Юля.