• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі і прыгоды  Сяргей Давідовіч

    Казкі і прыгоды

    Сяргей Давідовіч

    Выдавец: Звязда
    Памер: 200с.
    Мінск 2020
    62.09 МБ
    Толькі той, хто асвойвае сэрцам гэты лексікон жывёлінак, з лёгкасцю можа весці гутарку з канём, сабакам ці катом. На жаль, мала такіх людзей, бо большасць лічаць сябе цараміўладарамі і прыроды, і ўсяго жывога ў ёй.
    Як ні дзіўна, але дзесяцігадовы сын Савося, Піліпка, бавячы вольны час ля Каштана, не толькі пасябраваў з ім, але вывучыў ад а да я і яго конскую азбуку, і яго лексікон.
    179
    Хлопчык з захапленнем распавядаў яму свае навіны і з цікавасцю даведваўся ад Каштана пра яго маленства, пра тое, як пазней аддзялілі яго ад маці Каштанкі, як ён сумаваў па ёй, як яму першы раз накінулі на шыю хамут, пасля чаго пуга ўтаймоўвала яго наравістасць, і пра многаемногае іншае да таго часу, калі Каштан патрапіў да сучаснага гаспадара, Савося.
    Піліпка неяк вечарам зрабіў спробу расказаць пра ўсё гэта свайму бацьку, але той адмахнуўся:
    — Фантазёр ты, сынку...
    Жыццё рухаецца наперад, мяняе прыярытэты і патрэбы. Тэхнічны прагрэс закрануў і сялян з іх адвечным укладам жыцця. Вось чаму аднаго дня Савось з форсам заруліў на сваю сядзібу на трактары «Беларус», які купіў, падпарадкоўваючыся тэхнічнаму прагрэсу.
    — Прымайце жалезнага каня! — з гонарам абвясціў ён жонцы і Піліпку.
    — А як жа Каштанчык? — з болем усклікнуў хлопчык. — Куды яго?
    — Яго збудзем... Прададзім, — адказаў Савось сыну. — He вечна ж гнуць спіну над плугам. Глянь, якая моц! Сотня Каштанаўу гэтым волаце! Сядай, пракачу!
    180
    — He! He хачу! — ледзь не захлынуўся слязьмі Піліпка і пабег прэч са двара на выган, туды, дзе пасвіўся яго самы шчыры сябар.
    Хлопчык абхапіў рукамі шыю каня і, уздрыгваючы ўсім целам, загаласіў:
    — Мілы! Родны! He аддам цябе нікому! He хачу! He хачу!..
    Вечарам бацька абняў Піліпку і пачаў супакойваць:
    — Ты думаеш, мне не шкада Каштана?!
    I мне баліць душа... Знойдзем яму другога гаспадара, будзе жыць неяк. Супакойся, сынок.
    Потым пачалі прыходзіць розныя людзі, прыцэньваліся да каня, зазіралі яму ў зубы, цікавіліся пра яго ўзрост і нораў. Піліпка сціскаўся ў камячок і з жахам назіраў за ўсім гэтым.
    Неяк раніцай Савось, які рупліва ўставаў раней за сонца, ускочыў у хату з крыкам:
    — Каня ўкралі!
    I сапраўды, дзверы ў хляве былі расчынены, а Каштана ў ім не было.
    Прыехала міліцыя — штосьці пісала, кагосьці апытвала — і ўсё, канцы ў ваду — ні грошай, ні каня.
    Савось відавочна мяняўся ў горшы бок. Зніклі яго разважлівасць і памяркоўнасць, рабіўся злосным. I нетолькі адтаго, штоўкралі
    181
    каня, але і таму, што трактар, у адрозненне ад Каштана, — мёртвае жалеза. Ён не зазірне з цеплынёй у вочы, не прыхіне галаву да грудзей, не возьме сабе твой боль. 3 трактарам не паразважаеш пра жыццё, не паскардзішся яму. У трактара няма цёплай пысы і жывой душы. Ён часцяком «капрызнічае», бывае, не заводзіцца, ён мазутны, чадны. Рукі і адзенне ў Савося прапахлі саляркай і маторным маслам. Гаспадар стаў падобны да хмары, якая восьвось заплача навальнічным дажджом.
    I толькі Піліпка ў гэтай сітуацыі паводзіў сябе на дзіва спакойна. Дзівілася і маці Піліпкі: чаму сын падчас летніх канікул адмовіўся ехаць з класам у лагер. I асабліва дзівілася таму, куды дзяваецца хлеб з хаты.
    — Я яго ем, мамачка! — запэўніваў маці хлопчык, а сам запіхваў ціхенька запазуху акраец і ўпотай бег да свайго сябра Каштана аж на Прылуцкія лугі, дзе конь быў прывязаны і спакойна пасвіўся на сакаўной траве.
    — Я ж казаў, што нікому цябе не аддам! — крычаў шчаслівы хлопчык, падбягаючы да свайго сябра. — Еш! Еш хлеб, родненькі! Лета наперадзе, а там пабачым. Я люблю цябе, конік!
    — Дзякуй табе, дружок! — адказваў на сваёй мове Каштан. — I я цябе люблю!
    183
    Піліпка прывязваў каня на свежым месцы, расказваў яму пра ўсе хатнія навіны, абдымаў за шыю і зноў бег дамоў.
    Мінуў цэлы месяц. Савось ішоў да трактара, як па прынуцы. Штосьці неабходна было падкручваць, падцягваць, падмазваць. У дадатак да ўсяго трактар настолькі растрос Савося, што ў яго пачала балець сярэдзіна.
    — А мае нервы, — сумна жартаваў Савось, — патрабуюць капітальнага рамонту.
    Ён абняў сына і з горыччу выдыхнуў:
    — Эх, Піліпка, быў бы з намі наш Каштанчык!.. Я так па ім сумую. Здаецца, абняў бы яго, прытуліўся да жывой душы — і падужэў бы, і ўся хворасць адступіла б...
    — Ты ж хацеў яго прадаць, тата...
    — Дурны быў, прабач... Ну купіў я трактар.
    I што? Няхай бы і конь быў... Жывая душа як процівага жалезу... Эх, сынок...
    Піліпка кінуўся на шыю да бацькі, моцна абняў яго:
    — Тата! Татачка родны! Ты сядзі тут —я хутка! Я зараз! — і паімчаў на Прылуцкія лугі, каб вярнуцца адтуль да свайго таты з ратавальнай жывой душой.
    НЕСПАДЗЯВАНКА
    Пачыналася вясна. Сонейка з кожным днём пракладвала свой шлях па небе ўсё вышэй і вышэй, песціла застылую за зіму зямлю цеплынёю. Першыя праталіны, першыя пралескі, першыя матылькі — хіба ж гэта не цуд! А жаўрукі! А шпакі і буслы! Яны вярнуліся з далёкага выраю да сваіх гнёздаў —са шчаслівым вяртаннем вас!
    Іван Крылоў, кароль усіх баек, як і належыць каралю, сядзеў на сваім троне, грэўся на сонейку і звысоку паблажліва назіраў за ўсімі тымі, каму ён у розныя часы надаў у сваіх творах статус станоўчых ці адмоўных герояў.
    Вакол яго трона віравалі Варона і Ліса, Сабака і Конь, Мартышка з акулярамі на хвасце, Зязюля і Певень, Асёл і Салавей, Мядзведзь і Пчолы, Воўк і Журавель, Свіння пад
    185
    Дубам, Слон і Моська, нават Багацей і Паэт... Ды марная справа пералічваць усіх персанажаў вялікага чараўніка баечнага слова — так іх тут шмат.
    — Ці правільна я складаў байкі? — задаў сабе пытанне байкапісец. — Можа, кагосьці незаслужана пакрыўдзіў?
    I, падумаўшы, сам сабе адказаў:
    — Здаецца, правільна... Жыццё дажываю, а ніводнай скаргі ад сваіх герояў не чуў.
    Раптам, сярод гэтага веснавога шчыравання жыцця да яго вушэй даляцела ледзь чутнае стагнанне. Крылоў азірнуўся і ўбачыў каля сваіх ног Страказу, якая дрыжала ўсім сваім зграбным целам. Перламутравыя яе крыльцы зліпліся, яе прыгожыя вочы закаламуціліся, тоненькія ножкі падгіналіся ад слабасці. Відаць, зіму яна перажыла з цяжкасцю.
    — Што здарылася? — перапалохаўся Крылоў і асцярожна пасадзіў бедалагу на сваю цёплую далонь.
    — Вы яшчэ пытаецеся, што здарылася? — дрыготкім голасам абурылася Страказа. — Праз вас я ледзь не загінула!
    Крылоў здзівіўся:
    — Праз мяне? Якім чынам?
    — 3 вашай ласкі мурашы выштурхнулі мяне вон. Як я толькі не загінула зімой ад холаду і голаду — сама не ведаю, — затым з да
    186
    корам дадала:  Спачатку трэба падумаць пра наступствы, а потым ужо пісаць!
    — Вось яно што! — засмяяўся Крылоў. — Дык ты ж сама вінаватая!
    Страказа страпянулася, у яе нават разліпліся крыльцы.
    — У чым мая віна? У тым, што я пела і скакала? Я ж стварала добры настрой усім маім суседзям! I тым жа мурашам, вытворчасць працы якіх павялічвалася ад маіх спеваў. Калі і каму добрая песня і вясёлы настрой шкодзілі? I ўвогуле, я — творчая натура, створаная маціПрыродай для ўпрыгожвання жыцця! Павашаму, Іван Андрэевіч, усіх спевакоў і танцораў трэба залічыць у дармаеды?
    Іван Крылоў відавочна стушаваўся:
    — Вось дык неспадзяванка... Ты першая, ад каго я пачуў скаргу.
    — Я першая?! — усхадзілася Страказа. — Я ўсе вашы байкі чытала і ведаю, што незадаволеных шмат.
     Напрыклад? — насцярожыўся Крылоў.
    — Аўспомніце: «Ты вінаваты ў тым, што хочацца мне есці...» Тое ягня і рада было б паскардзіцца вам, ды ад яго няма ўжо ні рожак, ні ножак. I ўсё гэта вы! Вы! А салавей?.. Вясна, а яго нідзе не чуваць. Чаму, павашаму? Ён у кашэчых кіпцюрах не толькі не мог спяваць. Але і не падумаў скардзіцца таму,
    187
    хто дзеля чырвонага слоўца загнаў яго ў гэтыя кіпцюры. А што далей сталася з чароўным пеюном, вам вядома лепш, чым каму. Бывайце, Іван Андрэевіч!
    Страказа адагрэлася пад вясеннім сонейкам на пульхнай далоні Івана Крылова, страпянулася сваімі крылцамі і растала ў ласкавым блакіце неба.
    — Гмм, — задумліва ўздыхнуў Іван Андрэевіч, затым крыкнуў наўздагон Страказе: — У маіх байках шмат алегарычнага, вобразнага, павучальнага! Я і не думаў нікога крыўдзіць, тым больш знішчаць. Наадварот, я папярэджваў сваіх і станоўчых, і адмоўных герояў, ратаваў іх ад непрадуманых паводзін і небяспечных крокаў.
    Пачула гэта Страказа ці не, невядома, а восьтыя, хто віраваў вакол трона Крылова, шматзначна пераглянуліся.
    3 КАЗКІ Ў КАЗКУ
    Усе казкі, як вядома, пачынаюцца прыкладна так: «Жылібылі дзед ды баба, і была ў іх курка Раба... ці: было ў іх тры сыны — два разумныя, а трэці...» — і гэтак далей.
    Наша ж казка пачынаецца наадварот.
    Жыўбыў сын, дарослы сын, адкуль ён узяўся, ён і сам не ведаў альбо рабіў выгляд, што не ведаў. Хутчэй за ўсё, ён не вельмі задумваўся, адкуль што бярэцца. Жыццё — яно поўнае спакус, смакаты ды розных уцех. А ці ж абавязкова ламаць галаву, адкульусё гэта? Галоўнае, што яно ёсць — еш, пі, спажывай.
    Але ў гэтага сына быў свой сын, які ўжо вучыўся ў першым класе і ўжо ўмеў чытаць. Узяў аднойчы гэты маленькі хлопчык, якога
    190
    звалі Хвядоскам, у рукі кніжку казак, разгарнуў старонкі і, водзячы пальчыкам па надрукаваным, пачаў уголас чытаць:
    — Жылі сабе дзед ды баба, і быў у іх сын... — хлопчык перапыніў чытанне і звярнуўся да бацькі: — Тата, вось тут напісана пра дзеда і бабу, у якіх быў сын. Гэтаму сыну дзед і баба хто?
    — Яны яму — бацька і маці.
    — А я ў цябе хто? — спытаўся хлопчык.
    — Як хто? Ты мне — сын, — адказаў бацька.
    — А хто ты? — не сунімаўся малец.
    — Я — твой тата! Што тут незразумелага? — ужо з нецярпеннем тлумачыў хлопчыку бацька.
    — He, не для мяне, хто ты! А для дзеда і бабы? — дапытваўся Хвядоска.
    Яго бацька пачаў нервавацца:
    — Для якога яшчэ дзеда і бабы? Гэта ж там, у тваёй казцы, дзед і баба, а тут ты, я і твая маці. Тут дзеда і бабы няма.
    Хвядоска не адступаў:
    — Але ж у казцы ёсць сын і ў яго  дзед і баба... Ну яго бацька і маці. I ў вас ёсць я, а ў мяне вы — мае тата і мама.
    — Ну дык і цудоўна! Нарэшце ты разабраўся сынок!
    191
    Хвядоска няўпэўнена працягваў:
    — Я, тата, не зусім разабраўся...
    — Ну што яшчэ? — выказаў нецярпенне бацька.
    Хвядоска працягваў:
    — Ёсць я, і ў мяне ёсць ты і мама, і ёсць ты. А дзе твае мама і тата? Калі яны ёсць ў казцы, дык і ў жыцці павінны быць...
    Хвядоскаў тата пачырванеў. Ён даўно забыўся на сваіх бацькоў. У жыцці яму шанцавала — былі і ёсць бізнес, грошы, машына і ўсё астатняе. Таму неяк неўпрыкмет ён аддаліўся ад бацькоў, яны падаліся непатрэбнымі і нават лішнімі. I дзе яны зараз — яму было не зусім цікава.