Казкі і прыгоды
Сяргей Давідовіч
Выдавец: Звязда
Памер: 200с.
Мінск 2020
ШШ#Ж ЖжШжШ
ЗАСАУЖЫЎ АТРЫМАЙІ
Генадзь ішоў у школу ў добрым настроі. Урокі ён вывучыў. Ці, дакладней, ён так думаў, што вывучыў. Маці, якзаўсёды, паклала ў партфель да падручнікаў штосьці смачнае. Сёння ён нават не спытаўся, што, — вырашыў пазней у школе зрабіць сабе сюрпрыз. Надвор’е стаяла цудоўнае, сонечнае, дарога да суседняй вёскі, дзе знаходзілася школа, была даволі кароткай і пралягала праз лес, які заўсёды выглядаў неяк пановаму, загадкава.
Раптам Генадзь убачыў ля лясной дарогі сівога дзеда, які сядзеў на пяньку. Хлопчык разгубіўся, нават напалохаўся крыху, бо дзед быў такі старэнькі, што, здавалася, яму сто альбо тысяча гадоў.
Генадзь прывітаўся са старым і паскорыў хаду, але за спінай пачулася:
119
— Можа б, хлопчык, ты даў старому чалавеку штосьці паесці. Голад з’еў усе мае сілы, няма моцы ісці далей.
— Няма ў мяне нічога! — не азіраючыся кінуў Генадзь. — Ды і часу таксама няма, бягу ў школу!
— Ну, няма дык няма, — сумна пагадзіўся дзед.
Хлопчык подбегам аддаляўся ад старога, але раптам падумаў: «А што, калі дзед — чарадзей? Ува ўсіх казках тых, хто дзяліўся сваёй ежай з чараўнікамі ў выглядзе старых, дзяды шчодра ўзнагароджвалі за дабрыню сэрца... Адкуль тут, у лесе, мог узяцца дзед, які кроку не можа ступіць? Ясна — гэта чарадзей!»
I Генадзь зноў жа подбегам вярнуўся да старога і пачаў хітраваць:
— Прабачце, дзядуля, я ўспомніў, што ў мяне ў партфелі штосьці знойдзецца, каб падтрымаць вашы сілы... Я зараз...
Хлопчык пакорпаўся сярод падручнікаў, дастаў скрутак, які паклала маці, і працягнуў яго старому:
— Вось, дарагі дзядуля, сілкуйцеся на здароўе!
Дзед раскруціў скрутак і ўсклікнуў:
— Воо, дык тут у цябе ласункі! Дзякуй, унучак! — і дзед з апетытам пачаў есці кавалак пірага з яблыкамі і заядаць цукеркамі.
120
Генадзь праглынуў слінкі: «Ну вось, плакаў мой пірог... Шкада...»
Стары ўсё даеў, выцер сівыя вусы і яшчэ раз падзякаваў свайму дабрадзею:
— Дзякуй, мілы хлопчык! А цяпер бяжы ў школу, бо спознішся праз мяне.
Генадзь разгублена стаяў і лыпаў вачамі.
Ён дрыготкім голасам спытаўся:
— Аў вас што, нічога няма?
— Нічога. A што табе трэба? — здзівіўся дзед.
Генадзь пакрыўджана прамармытаў:
— Ну, там... можа б, мечкладзянец ці шапканевідзімка...
— He, унучак, нічога такога няма, — адказаў стары.
Генадзь крутнуўся і паклыпаў далей, дакараючы сябе: «Захацеў чараўніка... Толькі дарэмна смакату сваю згубіў, як вонкі выкінуў, ды час змарнаваў...»
Прайшоўшы яшчэ крыху, хлопчык цяпер ужо з жахам заўважыў за паваротам дарогі другога дзеда, які зноў жа сядзеў на пяньку, абапёршыся на кіёк. Генадзьу нерашучасці спыніўся, вагаючыся: прамінаць дзеда ці абысці яго па лесе. Ён і падумаць не мог, што гэта адзін і той жа дзед, які быў здольны не толькі мяняць выгляд, але і чытаць чужыя думкі.
121
Стары заўважыўхлопчыкаву нерашучасць і загаварыў першым:
— Ідзі, галубок, сваёй дарогай. He бойся мяне.
Параўняўшыся з дзедам, Генадзь пачуў:
— Можа, што паесці ў цябе ёсць, саколік? Голад адабраў у мяне ўсе сілы.
Хлопчык змікіціў, што ніякіх чараўнікоў у жыцці не бывае, што перад кожным нахлебнікам не варта ламаць шапку, таму дзёрзка адказаў:
— Няма ў мяне нічога! А каб і было, я б падумаў, ці частаваць кожнага сустрэчнага, ці самому з’есці. Вось так, дзядуля!
I Генадзь пашыбаваў далей.
Дзед сумна згадзіўся:
— Ну, няма дык няма... Шкада, а то я б табе прапанаваў мечкладзянец, абруссамабор ці вось...
Генадзь не даў дагаварыць старому, крутнуўся, яктой флюгер на ветры:
— А ў вас усё гэта ёсць?!
— Чаму не! Для добрага чалавека знайшлося б...
— А я добры! — усклікнуў хлопчык. — Я вунь дзеда пакарміў, апошняе яму аддаў! Той дзед ведае, што я добры!
— Ну і што той дзед? — спытаўся стары. — Аддзячыў ён табе ці не?
122
— Якое там аддзячыў! — запаліўся Генадзь. — З’еў і нават «дзякуй» не сказаў!
— Няўжо і не сказаў? — дзівіцца стары.
Генадзь пачырванеў і моўчкі стаяў.
Стары працягваў:
— Атрымліваецца, што ты дарэмна згубіў сваю ежу ды і час змарнаваў?
Генадзь пераступіў з нагі на нагу:
— Атрымліваецца, так...
— Добра, — памякчэў голас дзеда, — я табе аддзячу за таго няўважлівага старога. Што б ты хацеў? Меч?
— He! Навошта мне меч?! Змея Гарыныча няма, ды сёння столькі розных стралялак, што меч у руцэ будзе толькі замінішчам.
— А што не замінішча? — пачаў удакладняць стары. — Можа, хочаш абруссамабор? Будзеш есці ўсё, што захочаш, і калі пажадаеш.
— He! Сёння галодных няма! Вось каб шапканевідзімка... Я б разлічыўся тады са сваімі крыўдзіцелямі...
— Аты вазьмі вось мой кіёк! — параіў дзед.
Хлопчык здзівіўся:
— Навошта мне кіёк? Я ж яшчэ не стары!
— А гэты кіёк незвычайны, — тлумачыць дзед. — Ён будзе тваім надзейным абаронцам. Ты толькі яму скажы: «Заслужыў — атрымай!» — і ён так аддубасіць вінаватага, што той піць папросіць. Ну, згодны?
123
Генадзь успомніў свайго настаўніка, які ўвесь час, на думку хлопчыка, чапіўся да яго без аніякіх падстаў. Ды і двойкі ён лепіць незаслужана. Оо, яго неабходна правучыць...
— Давайце кіёк! — рашуча заявіў хлопчык і гэтак жа рашуча пакрочыў з ім у школу.
Дзед наўздагон крыкнуў:
— Ён карае толькі вінаватых!
Але хлопчык у адказ толькі махнуў рукой.
На заняткі Генадзь па вядомай нам прычыне спазніўся, таму настаўнік, зноў «без падстаў», зрабіў яму вусную вымову перад усімі вучнямі. А выклікаўшы да дошкі, уляпіў чарговую двойку за дамашняе заданне, якое, на думку Генадзя, было ім вывучана.
Цярпенне ў хлопчыка лопнула, і ён, сеўшы на сваё месца з «цёпленькай» двойкай, ціхенька загадаў кійку: «Заслужыў — атрымай!»
I тут дзедаў кіёк як пачаў дубасіць па спіне свайго новага гаспадара, што той паспяваў толькі войкаць. На шчасце, настаўнікспрытна падскочыў да Генадзя і перахапіў кій.
— Што ты за ражон прыпёр у клас і што ён тут вытварае? Хіба ж можна біць чалавека, тым больш дзіця? Адкуль у цябе гэты кіёк, Генадзь?
— Мне... мне баліць нага, — зноў кінуўся ў хітрыкі хлопчык. — Я ледзь ступаю.
124
— I ты з хворай нагой ішоў так далёка ў школу? —заклапочана спытаўся настаўнік. — Які ты адказны! Відаць, дарэмна я чытаўтабе натацыю за спазненне, прабач. Ды і двойку тваю мы перагледзім... Я ж не ведаў, што ты хворы.
У Генадзя ад сораму ажно вушы гарэлі. Аказваецца, настаўнік зусім не такі благі!
А педагог працягваў:
— Я зараз папрашу школьнага шафёра, каб ён завёз цябе дахаты. Падлячыся — і прыходзь.
— He! He трэба! — запратэставаў Генадзь. — Я сам дайду! I двойку вы мне слушна паставілі! — і Генадзь ледзь не сказаў: «Заслужыў — атрымай!» — але своечасова спахапіўся, бо ведаў, каму кіёк выдасць заслужанае.
Вяртаючыся дамоў, Генадзь спадзяваўся ўбачыць дзеда і вярнуць яму яго кіёк, але дзеда нідзе не было. Генадзь прыхіліў чароўны дарунак да пянька, на якім раніцай сядзеў стары, і ўголас сказаў, быццам дзед стаяў перад ім:
— Я сам заслужу іншае і атрымаю па заслугах, без ласкі чараўнікоў! Вось так, дзядуля!
БОЛЬ
3 давёндаўна, са спрадвечных часоў, жыве на зямлі Боль. Звычайны Боль, з якім і сёння амаль кожны чалавек ва ўсім свеце блізка знаёмы. 0, як было б добра не сустракаць яго, не ведаць і ўвогуле забыцца, што ён існуе. Але Радасць, Гора, Шчасце і, ліха яго бяры, Боль — нашы спадарожнікі. Як і Любоў да ўсяго добрага на гэтым свеце, і Каханне да кагосьці адзінага ў жыцці.
Так мы і крочым па лёсе, часам забываючыся на гэтых спадарожнікаў, але яны няпроста няўхільна побач з намі і перыядычна напамінаюць пра сябе, яны — у нас, яны — частка нас. Вось і Больтуляецца міжлюдзей і, бадай, часцей за іншае непакоіць нас.
Пастукаўся ён некалі ў адну хатку і на пытанне: «Хто там?» — адказаў:
127
— Я — Боль. Пусціце пераначаваць. Ноч на падыходзе, дождж лье, як вада з вядра праз рэшата.
Гаспадар запярэчыў:
— Толькі цябе і не хапала! Такога госця, як ты, ніхто не чакае і ў хату не пускае. Ды і дзяцей у нас поўная хата, самі спім шчыльна, як снапы на возе.
Але адзін хлопчыкпадлетак пашкадаваў Боль:
— Тата, можа, пусцім яго да раніцы...
— Што ты, Яначка! Ці ж ты не чуў, што гэта — Боль? Асцерагайся яго!
Боль звярнуўся да Янкі:
— Добры хлопчык! Я ўвогуле не займаю месца, мне трэба толькі ваш дазвол зайсці. Я магу пераначаваць нават у тваёй душы. Гэта так цікава! Хочаш паспытаць?
He паспеў гаспадар і рот раскрыць, каб прагнаць Боль, як Янка жартаўліва даў згоду:
— Калі ты такі спрытны, калі ласка, заходзь у маю душу.
Пачулася задаволенае:
— Опля! Я ўжо тут! Дабранач!
Гаспадар бразнуў дзвярмі, зачыніў іх на клямку і, паколькі Боль нябачны, вырашыў, што нежаданы госць застаўся на дварэ. Тое ж падумаў і Янка. Загасіўшы лямпу, усе леглі спаць.
128
Раніцай, паснедаўшы, Янка адчуў дагэтуль невядомае ўнутранае хваляванне. Яго штосьці непакоіла, пазбаўляла прывычнай раўнавагі і бесклапотнасці. Ён нібы іншымі вачыма паглядзеў на людзей, на жыццё вакол і ўбачыў раней не бачанае. Дакладней, бачанае, але незважанае ім. Ён заўважыў паншчыну і парабкоўства, прыгон і несправядлівасць, калі тыя, хто ад цямна да цямна працуюць, жывуць у галечы і голадзе, а тыя, на каго яны батрачаць, бавяць час у гультайстве і раскошы.
— Што здарылася? Што са мной адбываецца? — усклікнуў Янка. — Што мяне непакоіць?
— Гэта я! — пачуў ён.
— Хто ты? I дзе ты? — спытаў усхваляваны хлопчык.
— Я — Боль! Я ў табе, у тваёй душы. Ты пусціў мяне пераначаваць і цяпер я — Боль тваёй душы.
— Боль маёй душы? — спалохаўся Янка. — Атрымліваецца, што я хворы?
— He, Яначка! Хворыя тыя, у каго душа не баліць, хто не бачыць і не адчувае чужога гора, хто не ведае, ёсць у яго душа ці не. Праз мяне, праз Боль тваёй душы, у цябе адкрыліся вочы на неўладкаваны і жорсткі свет. Дзякуючы мне ты хутка ўсвядоміш сваё прызначэнне
129
і будзеш праз свае творы і песняром, і змагаром за лепшую долю Беларусі.
— Дык я першы, у кім ты пасяліўся, каго ты абудзіў? — схамянуўся Янка.
— He, Яначка! Я наведваю душы многіх людзей, ды не ўсе адгукаюцца на мяне, а магчыма, і не жадаюць звяртаць увагі на Боль сваёй душы. Так ім жыць значна лягчэй. Але ўсё ж свет рухаецца наперад дзякуючы тым, чые душы прымаюць мяне.
— А хто адгукнуўся табе да мяне?
— Да цябе? Вельмі многа, — адказаў Боль. — Напрыклад, адгукнуліся калісьці творамі і сваёй грамадзянскай дзейнасцю Вінцэнт ДунінМарцінкевіч, Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, а яшчэ былі такія славутыя асобы, як Адам Міцкевіч і Уладзіслаў Сыракомля.