• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі і прыгоды  Сяргей Давідовіч

    Казкі і прыгоды

    Сяргей Давідовіч

    Выдавец: Звязда
    Памер: 200с.
    Мінск 2020
    62.09 МБ
    Воўк паслухмяна сеў у крэсла, а «доктар» з надзеяй паглядаў на яго вочы, чакаючы засынання. Але Дасціпнік не ведаў, штоў гуртку юных айбалітаўцаў усе лекі, якія толькі там ёсць, несапраўдныя. Таму і на Ваўка яго ўкол ніяк не дзейнічаў.
    А Воўк, утульна ўладкаваўшыся ў крэсле, адчуў натуральную санлівую млявасць і пачаў пазяхаць.
    — Засынаеце? — удакладніў Дасціпнік.
    — Так, доктар, нешта на сон пацягнула... — шырока пазяхнуў Воўк. — Вочы зліпаюцца.
    — Сюды! — штосілы закрычаў Дасціпнік.
    У логава заскочылі з вяроўкай пяцёра казлянят і пачалі абкручваць ёй Ваўку ногі.
    — Ага! Папаўся! — пераможна крычаў Дасціпнік. — Гэта табе за песню пра рожкі ды ножкі!
    Воўк ад нечаканасці разгубіўся, а затым адкінуў з сябе вяроўку і ўскочыў з крэсла.
     Дык вось які тут доктар! Ага, папалася, казлінае племя! Зараз я вас усіх лячыць буду пасвойму!
    82
    I ён...
    Але ў доме мамыКазы засталося самае малое казлянятка дый самае баязлівае. Яно чакалачакала сваіх братоў і адчула, што з імі здарылася штосьці благое, інакш яны даўно былі б дома.
    Баязліўчык хадзіў яшчэ ў казляняткін дзіцячы садок і меў сярод мноства сваіх цацак і дзіцячае паляўнічае ружжо, якім ён любіў пужаць сваіх братоў. Прыкладна так: «Піф! Паф!» Рожак у яго пакуль не было, а замест іх меліся невялічкія гурбячкі. Таму ён накінуў на галаву капялюш, нацягнуў яго на самыя вочы, прыклеіў вусы і ў ботах, каб схаваць капыткі, накіраваўся на пошукі адважных братоў. Стрэльбу ён, як і належыць, трымаў напагатове.
    Калі ў свеце ўсе дарогі, кажуць, вядуць у Рым, дык у лесе яны з лёгкасцю прывядуць да логава Ваўка, бо вытаптаны вялізнымі лапамі гаспадара лесу.
    Вось па такой вытаптанай дарозе Баязліўчык і прыкрочыў да воўчага логава, дзе яго браты былі скручаны іх жа вяроўкай.
    Праз прыадчыненыя дзверы самае маленькае казлянятка ўбачыла ўвесь жах становішча, у якім апынуліся шукальнікі прыгод. Каб не даць страху авалодаць сабой,
    84
    Баязлівец рашуча даўся ў дзверы, наставіў на Ваўка сваю стрэльбу і як мага гучней крыкнуў:
    — Лапы ўверх!
    Воўк імгненна ўскінуў лапы ўгару і затросся. Але, убачыўшы паляўнічага, запратэставаў:
    — He маеце права! Паляўнічы сезон яшчэ закрыты. Я буду скардзіцца!
     А я бракан’ер!  не разгубіўся Баязліўчык. — Мне законы не пісаны! Я ў любы момант магу зрабіць піфпаф!
    — Панапладзілася вас на маю галаву! — узвыў Воўк. — А яшчэ кажуць, што толькі я адзін хншннк.
     Штооо? Дык вы, у дадатак да ўсяго, і мовы беларускай не ведаеце?!
    — He! He! — замахаў лапамі Воўк. — Я не хнідннк, я — драпежнік! Па тэлебачанні ў асноўным расійскія каналы, вось я і заблытаўся... Ці ж магу я, жывучы ў беларускім лесе, не валодаць роднай мовай?
    Астатнія шасцёра казлянят напружана назіралі за ўсім, што адбываецца. Хтосьці з іх жаласліва спытаўся:
    — А бракан’еры казлянят чапаюць?
    — Усіхяны чапаюць!уставіўсваё Воўк.— Яны горш за ваўкоў...
    Баязліўчык рашуча абарваў воўчыя развагі:
    85
    — Значыць так! Казлянят я канфіскую, а вас... — зірнуў ён зпад капелюша на Ваўка.
    — А са мной што? — спытаўся той. — Я, каб вы ведалі, казлянят не ем. Я перайшоў на грыбкі і ягады... Прашу гэта ўлічыць — я вегетарыянствую.
    — А вас я пасаджу пад хатні арышт. Таму — казляняты, марш на двор!
    Звязаныя ў адзін «снапок» казляняткі дробненька заперабіралі нагамі, праціскаючыся праз дзверы на волю. Апошнім, не апускаючы стрэльбу, выйшаў сам «бракан’ер» і напаследак даў каманду гаспадару логава:
    — Лапы можна апусціць! Сядзець ціха і назаўжды забыцца на тое, што на свеце ёсць казляняты. На першы раз я вам дарую! — бразнуў ён дзвярмі і падпёр іх калом.
    Толькі цяпер Баязліўчык адчуў, як моцна трасуцца ў яго ад страху ногі.
    — А з намі што будзе? — ледзь не ў адзін голас запыталіся звязаныя яго браты.
    — А з вамі... — Баязліўчык адчапіў вусы і зняў капялюш. — 3 вамі я пайду дамоў, там, пэўна, мама зачакалася нас. Але спачатку я вас развяжу.
    — Ура! — закрычалі былыя палонныя. — Вось дык Баязліўчык! Самога Ваўка напалохаў да кончыка яго хваста!
    86
    I сямёра шчаслівых казлянят весела зацягнулі песню: «Нам не страшны шэры Воўк...» — і падаліся дамоў.
    Неўзабаве міма логава Ваўка прашпацыравала Ліса і здзівілася, убачыўшы падпёртыя з двара дзверы.
    — Ты дзе, шэры? — закрычала яна. — Далёка пайшоў?
    — Тут я! Тут! — пачулася з логава. — Я пад хатнім арыштам. Адапры мяне!
    Ліса адкінула кол і зайшла ўсярэдзіну.
    — А я купіла табе газету з праграмай тэлеперадач. I думаю, абрадую цябе, а ты пад нейкім арыштам сядзіш. Адкуль ён узяўся? Што тут у маю адсутнасць здарылася?
    — Ты, кума, праўду казала. Шастаюць па лесе бракан’еры — няма ад іх ратунку. Аднаго нячыстая сіла занесла ажно ў маё логава... Казляняту мяне канфіскаваў. Уу, драпежнік!..
    А недзе ў лесе чулася вясёлая песенька: «Нам не страшны шэры Воўк!..»
    ВОЛАТЫ
    БЕЛАВЕЖСКАЙ ПУШЧЫ
    Зубр, якога звалі Волат, паволі ішоў па Белавежская пушчы, лянотна памахваў хвастом, адганяючы мух, і ціхенька сам сабе скардзіўся:
    — Сумна... Сумна жыць і нікога не баяцца. Ваўкі і тыя абыходзяць мяне. Я такі дужы, а каму я магу паказаць сваю моц, калі роўнага мне няма!
    I зубр падчапіў рагамі бервяно, якое ляжала на яго шляху, і з лёгкасцю зашпурнуў далёка ад сябе, быццам гэта была запалка, а не паваленая сасна.
    — А я дык усіх баюся. Мне дзень і ноч страшна. Як я вам зайздрошчу, дзядзечка зубр. Вы такі магутны, Волат!
    88
    Зубр азірнуўся і ўбачыў зайца, які баязліва скакаў крыху збоку ад яго і таксама скардзіўся на свой лёс.
    — He ведаю, пра што ты гаворыш, — здзівіўся зубр. — Што гэта такое — «страшна»?
    — А гэта, дзядзечка Волат, калі баішся нават уласнага ценю, калі подых ветру наганяе жах, калі...
    — Ты, вушасты, перабольшваеш, — перапыніў заячыя развагі Волат. — Цень... вецер... Хіба ж гэта ворагі?
    Гэтым часам зубр і заяц праміналі дзве маладыя асінкі, якія асцярожна зашапталіся:
    — Ціха ты! He дрыжы сваім лісцем, не прыцягвай увагі!
    — Як я магу не дрыжаць, калі вунь скача сам Заяц, ён умомант можа абгрызці нашу кару, тады мы прапалі, — адказала шэптам другая асінка.
    Зубр усміхнуўся:
    — Ну вось, баязліўчык, і цябе хтосьці баіцца. Асінкі нават увагі на мяне не звярнулі, а перад табой закалаціліся, як асінавы ліст. Для іх ты — волат.
    Заяц апраўдваўся:
    — Гэта я зімой, бывае, і пагрызу асінавую карыцу. Але голад вымушае мяне гэта рабіць. Ды і тое, я стараюся грызці паваленыя ветрам асіны.
    89
    Раптам зубр, які падчас размовы з зайцам глядзеў больш убок, чым уперад, ударыўся лбом у дрэва. Звычайна дрэвы паважліва расхіналіся перад гаспадаром Белавежскай пушчы альбо гнуліся, ці зусім ламаліся, а гэта дрэва нават не пахіснулася. Зубр уважліва агледзеў нечаканую перашкоду на сваім шляху.
    — Ты хто?
    Дрэва з гонарам адказала:
    — Я — Волат! Дуб Волат!
    — Оо! Дык мы цёзкі! — усклікнуў зубр. — Я таксама Волат!.. А вось я зараз праверу, які ты Волат.
    I зубр, адышоўшы, набраў разгон і што моцы ўдарыў лбом па ствале дуба. Волатузубру падалося, што ў яго з вачэй паляцелі іскры, — у галаве загуло, ногі падагнуліся. А волатдуб як стаяў, так і працягваў стаяць, не варухнуўшы нават сваім раскідзістым голлем.
    — Ого! — заматаў галавой зубр. — Ды ты сапраўды Волат! Я — самы дужы ў Белавежскай пушчы, а цябе нават скрануць не змог. Цяпер я бачу, што ты самы дужы і ніхто цябе не паваліць.
    — Ты памыляешся, цёзка, — сумна прашапацеў лісцем Волатдуб. — Ёсць той, каму пад сілу мяне знішчыць.
    91
    — Хто гэта? — усклікнуў зубр. — Чалавек?
    — He, чалавек у Белавежскай пушчы — наш сябар. Ён нас ахоўвае...
    — Дыкхто гэта? Няўжо ёсць у нашай пушчы той, хто дужэйшы за мяне? — захваляваўся зубр.
    — Я не буду называць яго, каб не наклікаць бяды, бо баюся нават аднаго яго імя. Бывай, цёзка!
    — Бывай! — разгублена адказаў Волатзубр і пайшоў шукацьтаго, хто, аказваецца, дужэйшы за яго.
    Зубр успомніў пра зайца і хацеў запытацца ў яго: можа, ён ведае, хто гэты асілак, якога баіцца непахісны Волатдуб, але зайца ўжо побач не было.
    Шмат часу прайшло, пакуль зубр выхадзіў усю пушчу ўздоўж і ўпоперак, але дужэйшага за сябе не знайшоў. Вяртаўся ён да Волатадуба, каб сказаць яму, што той памыляецца і дарэмна некага баіцца. Калі ўжо яму, зубру, не пад сілу зваліць такога Волата, як дуб, дык жыць ён можа і надалей упэўнена і спакойна.
    Але, падышоўшы да таго месца, дзе колісь узвышаўся над усімі сваёй кронай магутны дуб, убачыў яго ляжачым на зямлі, без лістоты і амаль без кары.
    92
    — Хто?! Хто гэта зрабіў? — закрычаў у адчаі Волатзубр. — Дзе той асілак, які паваліў такога Волата?
    — Я тут! — прапішчала штосьці ці хтосьці.
    — Дзе тут? Я цябе не бачу! — узрушана спытаўся ўсхваляваны зубр.
    — Ды тут я! Пад самым тваім носам... Прабач, пад самай тваёй пысай. Вось я, на ствале дуба.
    Волатзубр уважліва агледзеў мёртвы ствол свайго цёзкі і заўважыў на ім маленькага жучка.
    — Гэта ты?! — здзівіўся зубр. — Няўжо гэта цябе баяўся Волатдуб?
    — Мяне! — самазадаволена адказаў жучок.
    — А хто ты?
    — Я — жуккараед. Мне варта толькі залезці пад кару дрэва, і жыцьтаму дрэву застанецца мала. Mae лічынкі свідруюць яго наскрозь, ператвараючы ў труху. Мяне баяцца тут усе дрэвы!
    — А я нікога не баюся! — з гонарам усклікнуў Волатзубр. — Нікога!
    — He надта ты пахваляйся, — прабзыкаў жук. — Над кожным волатам ёсць свой волат.
    Раптам зубр з жахам ускрыкнуў:
    — Вой! Воой! Ай, пеканула, як агнём! — і, падняўшы хвост, кінуўся ў ратавальны
    93
    гушчар. А над ім пераможна гудзеў авадзенькрывасмок.
    — Хахаха! — зарагатаў жуккараед. — Такі вялікі, а не ведае, што ў жыцці кожны некага баіцца...
    Але тут караед сцішыў голас і баязліва завойкаў, убачыўшы, што набліжаюцца людзі:
    — Оёё! Трэба хуценька хавацца!
    Да паваленага дуба падышлі два леснікі і заклапочана загаманілі:
    — Ну вось, чаго баяліся, тое і адбываецца... Зноў нашэсце жукоўкараедаў. Трэба тэрмінова ратаваць дрэвы.
    Зубр, які схаваўся ў цяністым гушчары, пачуў чалавечую гаворку і здзівіўся:
    — Людзі, якіх я лічыў уладарамі прыроды, баяцца нейкіх там жучкоў. А я, смешна сказаць, аказваецца, баюся аваднёў! Відаць, праўду казаў той караед, што над кожным волатам ёсць свой волат.
    ПЯРСЦЁНАК
    Ішлі па дарозе дзве дзяўчыны: адна — добрая, другая — злыднюга. Добрая, як і належыць, робіць добрыя справы, злосная — благія...