• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі і прыгоды  Сяргей Давідовіч

    Казкі і прыгоды

    Сяргей Давідовіч

    Выдавец: Звязда
    Памер: 200с.
    Мінск 2020
    62.09 МБ
    Я!
    — He, я!
    — Стоп, стоп, стоп! — развёў у бакі воўчыя пашчы заяц. — Давайце паварушым мазгамі так: хто з вас самы дужы, той і самы галодны. Яму я і дастануся. Я сяду на гэты пянёк і буду вашым секундантам, а вы крыху разыдзіцеся і па маёй камандзе кідайцеся адзін на аднаго. Згодныя?
    — Згодныя! — у адзін голас адказалі галодныя ваўкі. — Давай хутчэй каманду!
    Заяц сеў на пянёк, падняў угару лапу і папярэдзіў:
    — Кідайцеся адзін на аднаго толькі на лік «тры». Увага! Раааз... дваа... Тры!
    106
    Ваўкі абрынулі адзін на аднаго ўсю сваю моц, пусціўшы ў ход вострыя іклы. Рык стаяў страшэнны, поўсць разам з пенай ляцела ва ўсе бакі.
    Заяц ціхенька саслізнуў з пянька і са словамі: «I я — самы галодны», — падаўся далей ад гэтага небяспечнага месца.
    — Куды ж мне накіравацца? Да морквы ці да капусты?
    Тут ён раптоўна hoc у нос сутыкнуўся са сваім лепшым сябрам, Памяркоўным зайцам, які заўсёды з усім згаджаўся.
    — 0, вітаю цябе! — радасна ўсклікнуў Памяркоўны заяц. — Адкуль і куды?
    Кемлівы замест прывітання спытаўся:
    — Як ты думаеш, што больш карыснае на сняданак: морква ці капуста?
    — Я згодны есці адразу і моркву, і капусту, — аблізнуўся Памяркоўны.
    — А я лічу, што самае карыснае і на сняданак, і на абед, і на вячэру — гэта зайцы! — пачуў Кемлівы заяц страшэнны рык ля самага вуха.
    Ён з жахам заўважыў каля сябе аднаго з тых двух галодных ваўкоў, які, відаць, перамог свайго канкурэнта.
    Воўк працягваў злосна хрыпець:
    — Я — са м ы дужы, бо пера мог та го галоднага ваўка. Значыцца, я — самы галодны. I што?
    107
    Я сабраўся цябе з’есці, а ты збег. Абдурыў нас і знік, — ён прыціснуў да зямлі сваёй вялікай лапай Кемлівага зайца: — Цяпер не ўцячэш! Дурных больш няма! Цяпер я з’ем вас абодвух! — і прыціснуў другой лапай Памяркоўнага зайца.
    Памяркоўны пакорліва апусціў вушы:
    — Я згодны, я згодны...
    — Стоп, стоп, стоп! — запратэставаў Кемлівы заяц. — Удакладняю: я не збег, а ненадоўга адлучыўся, каб прыйсці да вас вось з ім, з маім сябрам. Праўда, памярковец?
    — Нешта я нічога не разумею, але я згодны, — прамармытаў Памяркоўны заяц.
    — А навошта ты пабег за сваім сябрам? — пацікавіўся Воўк. — Мне б і цябе аднаго хапіла.
    Кемлівы пераканаўча патлумачыў:
    — Я падумаў, а раптам вы абодва аднолькава дужыя і ў вас атрымаецца нічыя. Каму тады з вас было б есці мяне? Вось я і вырашыў, што кожны з вас заслугоўвае па зайцы.
    — Талкова! — згадзіўся Воўк. — Ну а цяпер мне час снедаць.
    I ён раскрыў ікластую пашчу, збіраючыся з’есці сваю ахвяру.
    — Стоп, стоп, стоп! — страпянуўся пад воўчай лапай Кемлівы заяц.
    108
    — Што яшчэ? — незадаволена прахрыпеў воўк.
    — А тое, — пачаў выкручвацца хітрун, — што тады вас было двое, а я адзін, а цяпер, наадварот, ты адзін, а нас двое.
    — I што з гэтага? — не зразумеў воўк.
    — Мы тут спрачаемся, каго ты першым павінен з’есці. Я згодны быць першым, бо гэта — пачэсна, але ж і мой сябар прэтэндуе на першае месца. — Ён павярнуўся да Памяркоўнага: — Ты ж хочаш быць першым?
    — Я згодны, я згодны... — выдыхнуў Памяркоўны заяц.
    — Туттрэба паварушыць мазгамі! — насядаў на ваўка Кемлівы. — Мы патрабуем справядлівасці — ніхто з нас не жадае быць другім. Паважай нашы правы!
    Воўк завагаўся і перастаў прыціскаць лапамі зайцоў да зямлі.
    — Яно так... А як нам гэту справядлівасць усталяваць?
    — А вельмі проста! — ажывіўся Кемлівы заяц, адчуўшы з боку ваўка паслабленне. — Ты садзіся вось на гэты пянёк і будзеш нашым секундантам, а мы па тваёй камандзе кінемся з усіх ног вууунь за той пагорачак, там павернем і прымчым зноў да цябе. Хто прыскача першы, таго ты першага і з’ясі. Ну як?
    110
    — Талкова! — пагадзіўся воўк. — Толькі без маёй каманды не стартуйце. Пачынайце бегчы на лік «тры». Згодныя?
    — Яшчэ як згодныя! — адказалі адначасова два сябрукі.
    Воўк сеў на пянёк, узняў угару лапу і папярэдзіў:
    — Увага! Раааз, двааа, тры!
    Памяркоўны і Кемлівы зайцы так сіганулі з месца, што толькі хвосцікі іх замільгалі і зніклі за пагоркам.
    —Хахаха! — зарагатаў задаволены воўк. — Во стараюцца! Кожны хоча быць першым... Цікава, хто ж з іх пераможа?
    Доўга чакаў воўк свой сняданак, а зайцоў усё не было і не было.
    — Дзе яны падзеліся? — абурыўся ён. — Паўзуць там за пагоркам, як чарапахі...
    Але прайшоў час сняданку, мінуў час абеду, надышоў час вячэры, а галодны воўк цярпліва сядзеў, глытаючы слінкі.
    He будзем яму перашкаджаць.
    ГАЛОЎНАЕ БАГАЦЦЕ
    Калі дзед Сцяпан адчуў, што надышоў яго час пакінуць гэты свет, паклікаў ён сваіх сыноў, каб апошні раз выказаць ім бацькоўскую параду і блаславенне.
    — Сыны мае родныя, сыны мае годныя! — звярнуўся стары да дзяцей, якія ўжо паспелі ажаніцца і самі займелі дзяцей. — У кожнага з вассвая сям’я, свая гаспадарка,тамуя, развітваючыся з вамі, заспакойваю сэрца тым, што вы — не зломкі, што жыць і надалей будзеце з любоўю да сваёй зямлі, з Богам у сэрцы. Вялікага багацця я не нажыў, але ўсё ж сёетое маю, таму хачу пакінуць напаследак кожнаму па падарунку. Табе, Міхась, як старэйшаму сыну — «Мерседэс», табе, Мікола, як сярэдняму сыну — камп’ютар з усімі прычындаламі да яго, ну, а табе, Алеська, як самаму
    112
    малодшаму— вось гэту вышываную кашулю. Нічога, што яна не новая, а ношаная мной у маладосці, яна — прыгажосць з прыгажосці! Карыстайцеся, сыны, атрыманай спадчынай з розумам і чыстым сэрцам, і яна прынясе вам карысць і радасць, — і стары ціха адышоў у іншы свет.
    Пахавалі сыны бацьку і зажылі далей, кожны пасвойму. Міхась, раней працавіты і гаспадарлівы, цяпер не выпускаў з рук аба ра нак «Мерседэса» — гойсаў на ім па патрэбе і без патрэбы ад ранку да вечара. Мікола таксама адвярнуўся ад гаспадаркі  уткнуў нос у экран камп’ютара ды патрапіў у палон розных стралялакстрашылак. Пакаціліся гаспадаркі двух братоў да заняпаду. I толькі Алесь працягваў рупіцца і на калгаснай працы, і на ўласнай гаспадарцы. На саракавы дзень пасля пахавання бацькі Алесь завітаў да старэйшага брата:
    — Міхась, сёння ж сорак дзён, як памёр наш тата, трэба і на могілкі схадзіць, і людзей сабраць, а галоўнае — можа б ты на «Мерседэсе» звазіў нас з Міколам у царкву заказаць памінальную паніхіду. Тут нейкіх дваццаць кіламетраў  за гадзіну ўправімся. Га?
    — А ты б на вышыванку сеў і скокнуў у царкву, — куснуў брата Міхась.— А ўвогуле, твае сорак дзён — бабскія забабоны. Каму
    113
    яны патрэбныя? Ды і заняты я — халтура натрапілася.
    Засмучаны Алесь пераступіў парог Міколавай хаты.
    — Якія сорак дзён? Якая царква? — ажно ўскіпеў сярэдні брат, не адрываючыся ад камп’ютара. — Зірні, як я заліхвацкі лупянуў першым стрэлам гэтага тэрмінатара! Бачыў? А вось і гэтаму — кранты! Ха! Бабах!
    Паехаў Алесь на аўтобусе ў раённы цэнтр, заказаў па бацьку службу ў царкве — і хуценька дамоў дапамагаць жонцы ладзіць памінальны стол, ды вырашыў, перад тым як збяруцца вяскоўцы, падбегчы на могілкі і запаліць свечку на магіле бацькі.
    3 фотакарткі на крыжы побач з крыжом маці, якая памерла раней, на Алеся глядзеў родны чалавек, які ўсяго сябе аддаваў сям’і, дзецям. I адчуў Алесь сэрцам круглае сіроцтва, і такая туга агарнула яго, што душу апякло агнём нясцерпнага жалю, што захацелася крычаць, не згаджацца з няўмольным законам жыцця і смерці. Алесь, каб не расплакацца, моцна сціснуў рукамі скроні і працягла застагнаў.
    Раптам хтосьці асцярожна паклаў яму на плячо руку. Алесь здрыгануўся і, азірнуўшыся, аслупянеў: перад ім стаяў яго бацька.
    114
    — He пужайся, сынок! — ціхім і ласкавым голасам прамовіў ён. — Ты сапраўды бачыш мяне, свайго бацьку. Але перадтабой незусім я, а мая душа, якая набыла абрыс чалавека і якая на працягу сарака дзён пасля смерці здольная і бачыць, і чуць сваіх кроўна родных людзей. Вось я нябачна і быў усе гэтыя дні побач з вамі. Таму нябачна, каб даць вам магчымасць паводзіць сябе так, як падкажуць вам сэрца і ваша сумленне. Сёння — апошні дзень, калі я маю магчымасць вось так наўпрост гутарыць са сваімі дзецьмі.
    Алесь не мог паверыць сваім вачам, сваім вушам. Ён чуў, што нібыта душы тых, хто пайшоў з жыцця, нейкім чынам прысутнічаюць сярод жывых людзей, але каб так!.. Ён ледзь павярнуў свой здранцвелы язык:
    — Ттата, я тут адзін... прабач...
    — Я усё ведаю, Алеська. Я усё бачыў гэтыя дні і ўсё чуў. Ты, напэўна, пакрыўдзіўся на мяне за вышываную кашулю, але...
    — He, тата, не! — горача ўсклікнуў Алесь. — Я з чыстым сэрцам...
    Стары перапыніў сына і працягваў:
    — Але вышываная кашуля, у адрозненне ад«Мерседэса» і камп’ютара,захоўвае цеплыню і маёй калісьці жывой душы, і, што самае галоўнае, яна адлюстроўвае душу Беларусі. Насі яе, шануй яе, і ты заўсёды будзеш адчу
    115
    ваць неразрыўную повязь з роднай зямлёй, з людзьмі, сярод якіх жывеш. А гэта — галоўнае багацце ў свеце!
    — Дзякуй, тата, я заўсёды буду...
    Але Алесь запнуўся і змоўк — таты ўжо не было. Ён крутнуўся на ўсе бакі — нікога. «Ах, як шкада, што я не паспеў сказаць яму, што люблю яго, што яго вельмі не хапае!» — засмуціўся Алесь.
    Дамоў ён вярнуўся задумлівы і прыцішаны. Сядзеў за сталом сярод вяскоўцаў моўчкі, нават з братамі ні словам не абмовіўся пра дзівосную сустрэчу з бацькам. «А магчыма, мне гэта толькі падалося», — думаў ён.
    Жыццё не стаіць на месцы, і Алесь зноў уключыўся ў няспынны яго рытм. У вольны час, у нядзелю апранаў ён бацькаву вышыванку, садзіўся на лаву ля хаты, браў у рукі гармонік і... дзівіўся сваёй нечаканай здольнасці — быццам сам музычны інструмент нараджаў невядомыя дагэтуль мілагучныя мелодыі. Чуючы дзівосную музыку, вакол Алеся пачалі збірацца вяскоўцы і падпяваць у такт мелодый.
    Ах якія нараджаліся песні — надзіва прыгожыя і душэўныя! I ніхто не мог сказаць, чые ж словы, чые вершы кладуцца на Алесеву музыку. Аўтарамі былі ўсе — кожны па слове, кожны па радку, кожны — па часцінцы душы.
    116
    I паляцелі гэтыя песні да суседніх вёсак, а ад іх — далей і далей па ўсёй Беларусі. I ўжо не пыталіся людзі, хто ж аўтар, а называлі песні ласкава — народныя, бо ў іх, як і ў вышыванцы, жыве самабытная душа Беларусі.
    А што ж браты? Як жывуць яны сёння? Іхнія дзеці і дзеці дзяцей раз’ехаліся ў розныя канцы зямлі і... хто гойсае на «Мерседэсах», не заўважаючы жыцця, хто — не вылазіць з інтэрнэту, але ёсць і такія, хто захоўвае духоўную спадчыну і памнажае яе.