Казкі і прыгоды
Сяргей Давідовіч
Выдавец: Звязда
Памер: 200с.
Мінск 2020
— He еш мяне, воўк! — узмалілася Зайчыха. — He рабі маіх дзетак сіроткамі. Злітуйся з нас!
Сабака ледзь не зарагатаў ад чутага, але быў засмучаны сваім бяздомніцтвам і вельмі хацеў есці, таму сумна адказаў:
13
— Ды я зусім не воўк! Перастань дрыжаць. I хоць я галодны, есці цябе не збіраюся.
Зайчыха працягвала трэсціся ад страху і спыталася:
— А хто ты?
— Я — Дзік.
Цяпер ужо Зайчыха, каб не была моцна напалохана, рассмяялася б, бо дзікоў яна не раз бачыла і ведае, як яны выглядаюць.
— Які ж ты дзік? А дзе ж твае капыты? Дзе твой лыч? Неее! Ты — воўк, я цябе пазнала.
— Ну добра... Няхай сабе я воўк, — стомлена згадзіўся сабака. — Ідзі сваёй дарогай да сваіх дзетак, няма ў мяне ахвоты за пусты мех спрачацца. — I Дзік абмінуў зайчыху, якая без аглядкі плетанула да сваіх зайчанят.
— Дзеткі родныя! — захлёбвалася яна ад шчасця. — Патрапіла я ледзь не ў пашчу да самога ваўка, а ён аказаўся такім добрым, такім жартаўніком — дзіком прыкідваўся. Але не з’еў мяне, пашкадаваў вас рабіць сіроткамі.
— Ура! Ура! — запляскалі ў ладкі зайчаткі.
Зайчыха іхабняла і папярэдзіла:
— Вы сядзіце тут ціха, а я збегаю да людзей на грады і, можа, морквачкі прынясу вам, — і знікла.
Дзік ціхенька зза куста назіраў за шчаслівым сямействам і не мог намілавацца на зайчанятак — такія яны былі прыгожыя.
14
А яны працягвалі радавацца:
— Ура! У нас будзе морквачка! Дзякуй ваўкужартаўніку! Ура добраму ваўку!
Раптам зза другога куста выйшаў на шум сапраўдны ваўчына.
— Хто тут у нас добры? — рыкнуў ён. — I каму «ўра»?
— Вам! Вам ура! — заскакалі зайчаняткі. — Вы такі добры, нашу маму не з’елі. Мы вас любім, дзядзечка воўк!
Воўк смачна аблізнуўся:
— I я вас вельмі люблю! Але больш моцна я буду любіць вас разам з вашай мамай. Дзе яна?
— Яна пабегла за морквай! — у адзін голас адказалі зайчаняткі.
— Морква?.. Фу, якая гадасць! — плюнуў воўк. — А хутка яна вернецца?
— He! Яна толькі што пабегла.
Воўк зноў смачна аблізнуўся.
— Ну тады я спачатку з’ем вас, а вашу маму пачакаю тут.
Дзік, хоць і быў баязліўцам, не мог не заступіцца за такіх прыгожанькіх і такіх безабаронных зайчаняткаў. Ён мужна скочыў зза свайго куста і сабой закрыў ад ваўка маленькіх вушасцікаў.
— Толькі праз мой труп! — ашчэрыў сваю пашчу сабака. — Іх табе я не аддам!
15
Воўк ад нечаканасці разгубіўся, але хутка зразумеў, з кім мае справу:
— Вой! Хто гэта?.. Гэта той, хто ноччу носа з будкі не вытыркае? А я збіраўся наведацца да цябе ды паказытаць зубамі тваё нутро. Аты сам прыпоўз на паўсагнутых да мяне. Ну, трымайся!
I яны адначасова кінуліся адзін на аднаго. Поўсць ляцела шматкамі на ўсе бакі, пена з раз’юшаных пашчаў разам з крывёю афарбоўвала ў чырвоны колер зямлю пад імі, хрыпенне і рык аглушалі наваколле. Немагчыма было разабраць, дзе хто — адзін жывы клуб маланкава круціўся на зямлі, ломячы кусты і сухое голле. Воўк быў мацёры і больш дужы, але за сабакам сціснуліся ў перапалоханы камячок маленькія дзеткізайчаняткі, чыё жыццё зараз цалкам залежала ад выніку гэтага смяротнага паядынку.
Нарэшце абодва — сабака і воўк — рухнулі на зямлю як мёртвыя. Але мёртвым быў толькі адзін — воўк, а Дзік не меў сіл нават варухнуцца, бо ўсе іх аддаў дзеля перамогі жыцця над смерцю.
— Дзеткі, я нясу вам морквачку! — пачулася зза кустоў.
Але ніхто гэтага не пачуў... Дакладней, пачулі ўсе, але ніхто не зрэагаваў. Зайчаткі — таму што былі ледзь жывыя ад жаху праз пе
17
ражытае, а сабака — таму што пакуль не было сіл радавацца ні перамозе, ні моркве.
Зайчыха акамянела ад відовішча:
— Воооой!.. Што гэта, воўк забіў ваўка?.. Сабака варухнуўся і падняў галаву:
— Колькі разоў табе казаць, што я не воўк, а Дзік! I гэта я забіў ваўка. Я — сабака. Зразумела?
Зайчыха разгублена паціснула плячыма:
— Ага, зразумела... Дзік і сабака забілі ваўка...
Гэты адказ Зайчыхі ўзняў настрой у сабакі і надаў яму сілы. Дзік устаў на лапы і зірнуў на нежывога ваўка:
— Вось ты ляжыш, а я стаю на прамых лапах... А ты казаў, на паўсагнутых. А цяпер я пацягну цябе ў твой апошні шлях, — і, схапіўшы зубамі за карак ваўка, Дзік з цяжкасцю павалок яго туды, адкуль нядаўна збег, будучы баязліўцам.
Убачыўшы свайго вернага сабакуды яшчэ з такім трафеем, гаспадары абнялі Дзіка, накармілі яго і больш ніколі не дакаралі, нават за моцны сон у будцы.
3 кім не бывае!..
ПАПАРАЦЬ=КВЕТКА
Сцяпанка за сваё кароткае свядомае жыццё не аднойчы чуў пра таямнічую папарацькветку. Ледзь толькі падыходзіла свята Купалле, як назва гэтай кветкі не зыходзіла з языкоў і ў моладзі, і ў сталых людзей. Дзеці з цікавасцю «развешвалі вушы», слухаючы пра папарацькветку, але ніяк не маглі зразумець — што да чаго. Што гэта за кветка такая, якая ніколі не цвіце, але якую ўсім хочацца знайсці?
Чуў Сцяпанка, што некаторыя маладыя адчаюгі давалі нырца ў цёмную купальскую ноч і блукалі ў лесе да раніцы, але вярталіся з пустымі рукамі. Ды і само свята Купалле Сцяпанка не зусім разумеў. Раскладвала моладзь вогнішчы ля рэчкі і скакала праз агонь... Падумаеш! Сцяпанка з сябрамі рас
19
пальваў кастры не адзін раз за лета. I што? Гэта — свята?
Альбо плялі дзяўчаты вянкі і кідалі іх у рэчку, кожная пры гэтым прышэптваючы штосьці... А вось кветка, якая ніколі не цвіце, гэта — цуд! Знайсці б яе! А яшчэ кажуць, што гэта кветка выканае любое загаданае жаданне. «Эх, мне б маё жаданне шаптануць той кветачцы!» — уздыхнуў Сцяпанка.
А жаданне ў хлопчыка вельмі важнае. У другім класе, дзе вучыўся Сцяпанка, вучылася і Алёнка, кірпатая задавака, якая вельмі Сцяпанку падабалася. Але гэтая ганарліўка яго нават не заўважала, а ўсё заглядалася на Вадзіма, нахабнага і дзёрзкага «татава сыночка». Вадзіма Алёнчына ўвага забаўляла, тым больш што ён бачыў зацікаўленасць другога хлопчыка да дзяўчынкі.
Вось Сцяпан і вырашыў гэтай купальскай ноччу, употай ад бацькоў, паспытаць шчасця. «Ды не можа быць, — думаў ён, — каб гэта кветка не існавала! Вунь колькі ў лесе папаратнікаў — хоць адзін жа павінен зацвісці!»
I Сцяпанка, дачакаўшыся, пакуль заснуць бацькі, ціхенька праслізнуў праз дзверы і падаўся ў лес. Вой жа ж і страшна было ў начным лесе, асабліва тады, калі хмаркі напаўзалі на месяц.
20
Хлопчык чапляўся нагамі за нейкае карэнне, натыкаўся лбом на калючы яловы лапнік, разпораз падаў і зноў паднімаўся. Ён прысядаў ад жаху, калі чуў то справа, то злева «фуфуфуу» альбо «гугууу». «Гэта не вядзьмак, гэта — совы...» — супакойваў Сцяпанка сябе і працягваў пятляць па чарнаце начнога лесу.
Ён яшчэ не ведаў, што даўно ўжо заблукаў, але прага знайсці кветку, якую яшчэ ніхто не знаходзіў, штурхала хлопчыка глыбей і глыбей у лес, далей і далей ад дому. Нарэшце ён стаміўся і прысеў на нейкую карчажыну.
— He, відаць, не знайсці і мне таямнічую кветку... — з горыччу прашаптаў Сцяпанка. — Трэба вяртацца...
Раптам ён жахнуўся:
— Лёгка сказаць, вяртацца! А ў які бок ісці? Дзе вёска, дзе мой дом? Вакол — страх і ноч...
Хлопчык кінуўся ў адзін, другі бок, натыкаючыся на голле, і зразумеў — ён заблудзіўся. У адчаі Сцяпанка крыкнуў, але рэха жудасна замітусілася па цемры лесу, быццам нехта таямнічы і незнаёмы шматгалоса перадражніў яго. Ад гэтага зрабілася яшчэ больш страшна і адзінока.
Далей хлопчык ціхенька прадзіраўся праз нябачны гушчар. Раптам ён убачыў воддаль, між дрэвамі, агеньчык, які, здавалася, гойдаўся і вабіў да сябе.
21
— Ура! Касцёр! Людзі! — усклікнуў пасмялелы начны вандроўнік. — Я тут! Эгэгээй! — закрычаў Сцяпанка і, чапляючыся адзеннем за голле, кінуўся да агню. Але, падбегшы бліжэй, ён сцішыў свой бег і нават зусім спыніўся. Гэта быў не касцёр, а... штосьці зіхцела і кідала водсвет на бліжэйшыя дрэвы дзівосным святлом.
Сцяпанка ажно затросся ад хвалявання і захаплення — гэта была яна, папарацькветка! Яна! Таямнічая, такая жаданая папарацькветка!
Хлопчык ціхенька, амаль не дыхаючы, быццам мог спалохаць гэты цуд, наблізіўся да кветкі і не мог надзівіцца, намілавацца на казачную прыгажосць адвечнай мары тых, хто працягваў верыць у існаванне «ўяўнай» папарацькветкі. Яна пагойдвалася на высокай сцяблінцы між папаратніку і выпраменьвала шматкаляровую вясёлкавую прыгажосць. Здавалася, штоўсе колеры, якія ёсць на гэтым свеце, увабрала ў сябе папарацькветка і зараз шчодра дорыць іх начному лесу і, цяпер ужо, Сцяпанку — першаадкрывальніку самай вялікай казачнай тайны.
Хлопчык з пашанай схіліўся над кветкай і з душэўнай цеплынёй прашаптаў:
— Прабач, кветачка! Я вымушаны цябе сарваць, інакш мне ніхто не паверыць, што
23
ты паказалася менавіта мне... Даруй, родненькая! — і Сцяпанка асцярожна ўзяўся за сцябло ля самай зямлі і далікатна сарваў папарацькветку.
Шматкаляровасць, якую выпраменьвалі яе пялёсткі, адразу згасла, як бывае з лямпачкай пасля адключэння электрасвятла. Цемра яшчэ больш пачарнела, але душу хлопчыка працягвала асвятляць дзіўная прыгажосць дзівоснай кветкі, і ён бадзёра і смела пакрочыў, як яму здавалася, у бок сваёй вёскі.
Пачало днець. Першыя палоскі ранішняй зары прагналі цемру з лесу, і Сцяпанка зноў адзначыў, што не ведае, у які бок ісці. Але гэта было не галоўнае расчараванне. Зірнуўшы на папарацькветку, хлопчык ледзь не заплакаў: у руцэ было толькі сцябло нейкай расліны, а цудоўная кветка знікла. Відаць, яна жыве толькі адну ноч на Купалле, а з надыходам раніцы пераходзіць зноў у прастору легендаў і мар, каб праз год чарговы раз зацвісці ў патаемным кутку начнога лесу.
Такая думка крыху супакоіла Сцяпанку, і ён падаўся насустрач ружовасці раніцы, упэўнены ў тым, што яна, раніца, прывядзе яго дадому.
Але прывялі дахаты Сцяпанку не раніца, а яго бацькі, якія спахапіліся ноччу, што сына
24
няма дома і паднялі вяскоўцаў на дапамогу, бо ведалі пра мару Сцяпанкі аб таямнічай папарацькветцы. Яны прачэсвалі лес, шукалі і гукалі — гукалі і шукалі, пакуль не сустрэлі яго, знямоглага і абадранага, але самага шчаслівага на свеце.
— Мама! Тата! — усклікнуў ён, калі ўбачыў бацькоў і аднавяскоўцаў. — Я знайшоў таямнічую папарацькветку! Вось толькі сцяблінка ад яе засталася!
Сцяпанкаў бацька ўсміхнуўся:
— Гэта ж, сынок, звычайная...
Але маці ціхенька штурханула бацьку пад бок:
— Навошта ты пазбаўляеш яго мары?..
Бацька спахапіўся і ўжо радасна працягваў: