Казкі і прыгоды
Сяргей Давідовіч
Выдавец: Звязда
Памер: 200с.
Мінск 2020
— Я табе не цётачка, а ўладарка вулля. Я сачу за парадкам тут, каб кожны старанна выконваў свае абавязкі і не лындзіў. Дык хто ты: вартаўніца, прыёмшчыца мёду, рабочая пчала ці пакаёўка?
— А пакаёўка — гэта хто? — пацікавілася Юля.
— Пакаёўка прыбірае ў пакоях нашай царыцы — Маткі. Гэта вельмі пачэсна.
Юля ўспомніла, што маці нярэдка даручала ёй прыбірацьухаце, што работа гэта пыльная і не зусім прыемная, таму сказала:
— He, прыбіральшчыцай я не хачу быць!
— Тады вось табе вядзерца — і марш на працу! Збірай з кветак нектар і прынось яго ў вулей. Тут прыёмшчыцы будуць прымаць твае здабыткі і адзначаць у ведамасці. Твая
70
дзённая норма — дзесяць вядзерцаў. Ляток — вунь, і не марнуй часу — за працу!
Юля ўзрадавалася, што такое маленькае вядзерца, і памкнулася да лятка, каб хутчэй у лугах і палях збіраць нектар. Кузя зноў хіхікнуў:
— Ляці, ляці! У мяне ўжо пуза трашчыць ад мёду, а ты нават не пакаштавала яго! Хіхі!
Тут самы час патлумачыць, чаму Юля і Кузя раптоўна змянілі свае абліччы і свой чалавечы лад жыцця. Справа ў тым, што даўнымдаўно жыў на гэтай зямлі адзін не вельмі ветлівы хлопец, у якога быў даволі благі характар. Ён у размове з чалавекам любога ўзросту, нават нашмат сталейшым за сябе, мог кінуць на вочы такую абразу:
— Ну і дуб ты цвердалобы!
Знаёмыя пачалі абыходзіць яго бокам, а незнаёмцы атрымлівалі нязменнае: «Ну ты і дуб!» — мелася на ўвазе някемлівасць ці ўвогуле адсутнасць розуму.
Але аднойчы ён сустрэў старэнькага дзядка, які падчас размовы з няветлівым хлопцам усё пытаўся і пытаўся ў абразніка пра самае рознае. Нарэшце хлапцу надакучыла адказваць, і ён выдаў дзеду сваё заключэнне:
Ну ты, дзед, і дуб тугадумны!
Стары аказаўся чараўніком і вырашыў пакараць маладога нахабніка:
71
— Быць табе, хлопча, дубам! I будзеш ты ім столькі, пакуль хтосьці шчыра не выкажа табе сваю падзяку. А каб весялей табе было чакаць свайго ратавальніка, я надзялю цябе магчымасцю выконваць любое жаданне таго, хто прыхінецца да твайго ствала і штосьці загадае.
— Ды ты што, дзед! — напалохаўся хлапец. — Каму ж прыйдзе ў галаву прасіць штосьці ў дуба?
Але дзед растаў у паветры, быццам яго і не было, а на месцы іх размовы вырас дубок. Відаць, шмат прайшло з тае пары часу, бо дубок паспеў пераўтварыцца ў магутнае дрэва.
Вось Юля і Кузя, нічога не падазраючы, сядзелі, прыхінуўшыся да кары дуба і падзіцячы марылі, а мары неўзабаве сталі рэальнасцю.
Таму цяпер Юля з маленькім вядзерцам старанна пералятала з краскі на краску, збіраючы нектар. Пчолка Юля засмучана адзначыла, што вядзерца не такое ўжо і маленькае і нектарам напаўнялася марудна.
Пасля кожнага прынесенага ў вулей вядзерца, уладарка прыдзірліва выгаворвала:
— He мухлюй! Вядзерца не да краёў поўнае! Хутчэй збірай, бо да вечара не паспееш
72
выканаць норму, тады заўтра прыйдзецца дазбіраць недавыкананае сёння.
Юля норму першага працоўнага дня выканала. Але абяссілела так, што не магла з’есці і лыжачкі мёду. Затое ў Кузі не закрываўся рот.
Так прайшло некалькі дзён. Аднойчы пчолка, Юліна сяброўка, з сумам адкрыла прыяцельцы галоўны пчаліны сакрэт:
— Ты стамляешся і я стамляюся ад штодзённай перанапругі. Таму мы, рабочыя пчолы, жывём усяго два тыдні, а нас заменяць маладыя пчолы, якіх чакае наш лёс...
Юля прыкінула ў галаве, колькі ж яна тут працуе, і жахнулася — прайшоў цэлы тыдзень. Гэта значыць, што палову пчалінага жыцця яна ўжо пражыла. Які жах! Няўжо ў дзевяць чалавечых гадоў яна памрэ? He, трэба тэрмінова нешта рабіць! А што?
Тут яшчэ, як на тую бяду, пчолы пачалі выганяць з вулля ўсіх дармаедаўтрутняў. Надавалі ў каршэль і Кузю, які пазбавіўся і дому, і ежы.
Цяпер пчолцы Юлі даводзілася працаваць з яшчэ большай напругай, бо акрамя штодзённай нормы трэба былоўпотай падкормліваць свайго брата, які раз’еўся на дармавым мёдзе і цяпер мог з’есці за раз цэлае вядзерца нектару.
74
Кузя схуднеў, выглядаў жаласліва. Юля паведаміла яму, што праз некалькі дзён яна будзе вымушана памерці, тады памрэ з голаду і ён, бо трутні працаваць не любяць нават дзеля ўратавання свайго жыцця.
— Што ж рабіць? ускрыкнуў Кузя. Як нам зноў пераўтварыцца ў дзяцей? He хачу я больш мёду, мяне ад яго ванітуе!
— А дзе мы з табой пачалі пераўтварацца ў пчол? — спыталася Юля.
— Я — у трутня, — удакладніў Кузя. — А пераўтварацца мы пачалі пад дубам.
— Ляцім да дуба! — цяпер ужо закрычала Юля. — Хутчэй да дуба!
Пчолка і труцень прыляцелі да дуба і апусціліся пад ім на кветачку.
— Што далей? — спытаўся Кузя.
— He ведаю, — адказала Юля. — Давай уголас пажадаем пераўтварыцца ў людзей.
— Давай! — адказаў Кузя і загаласіў: — Хачу быць чалавекам! Хачу зрабіцца хлопчыкам! Хачу! Хачу!
Прыкладна гэта ж прасіла ўголас і Юля, але нічога не адбывалася.
— Вось і ўсё... — сумна зазначыла пчолка Юля. — Застанёмся мы такімі, як ёсць... Давай, Кузечка, злётаем да роднай хаты і развітаемся з ёй назаўсёды...
75
Але труцень Кузя даказаў, што нямарна еў дармавы мёд, і прапанаваў:
— Давай пераляцім з краскі на дуб, на яго кару! Мы тады сядзелі як? Прыхінуўшыся да кары, да яго ствала. А што калі наша пераўтварэнне звязана нейкім чынам з дубам?
— Давай... — без асобай ахвоты згадзілася Юля. — Што мы страчваем?
I пчолка з трутнем узмахнула крылцамі і пераляцелі на кару дуба. Тут яны ўголас паўтарылі свае пажаданні і раптоўна ў выглядзе дзяўчынкі і хлопчыка балюча шмякнуліся на зямлю, бо сядзелі высакавата. Але ім было не да болю — вялікая радасць перапоўніла дзіцячыя сэрцы.
Шчаслівая Юля з удзячнасцю кінулася да дуба, наколькі хапала рук, абхапіла яго ствол, прыціснулася шчакой да кары і ўсклікнула:
— Калі гэта ты нас уратаваў ад цяжкай пчалінай долі, дык дзякуй табе, дарагі дуб, ад усяго сэрца!
I раптам Юля адчула і ўбачыла, што абдымае не дрэва, а незнаёмага хлопца. Яна здзіўлена адскочыла і спыталася:
— Хто вы?.. I куды дзеўся дуб?
I тут хлопец упершыню не абазваў нікога дубам, а шчыра і з радасцю адказаў:
Я дуб!
76
Пасля гэтага ён расказаў здзіўленым дзецям гісторыю свайго лёсу, а затым заклапочана спытаў:
— Куды мне цяпер падацца? На ўсёй зямлі, акрамя вас, у мяне няма ніводнага знаёмага чалавека.
Дзеці ў адзін голас радасна ўсклікнулі:
— Да нас! Хадзем да нас! Месца ўсім хопіць!
Вось і ўся гісторыя пчолкі Юлі і трутня Кузі. Але...
Кузя... не, Кузьма назаўсёды ўсвядоміў, што на дармавым хлебе і гультайстве доўга не працягнеш, а Юля ўсё жыццё з вялікай павагай ставіцца да любой працы.
СЯМЁРЛ КАЗЛЯНЯТ
I ВОЎК
Мама Каза, сыходзячы з дому, папярэдзіла сваіх дзетакказляняткаў:
— Сядзіце ціха. На стук у дзверы не адгукайцеся. Паляўнічы сезон пакуль не адкрыты, таму воўку лесе настолькі разбасячыўся, што баішся свайго ценю. За дзверы — ні кроку! Зразумелі?
— Зразумелі! Зразумелі! — закрычалі ў адзін голас сем казлянят.
Ледзьтолькі зачыніліся за маці дзверы, як самы дасціпны з сямёркі абвясціў:
— Ха! Будзем мы чакаць Ваўка! Калі ён прыйдзе? Мы самі пойдзем да яго!
Самы маленькі і самы баязлівы забляяў:
— Ты штооо?! Я баюся! Я жыць хачу!
78
— Ну і сядзі, Баязлівец, дома! Восьтак і ўсё жыццё пражывеш тут трасучыся — не будзе чаго ўспомніць.
Астатнія казляняткі не хацелі паказацца баязліўцамі, але і трапляць у зубы Ваўку таксама не мелі ахвоты.
— А можа, лепш тут яго пачакаем? — прапанаваў нерашуча першы з тых, хто вагаўся.
Другі няўпэўнены дадаў:
— Дома і сцены дапамагаюць...
Трэці пацікавіўся:
— А чаго мы пойдзем да Ваўка?
— А таго! — рашуча адказаў Дасціпнік.
Адказ быў кароткі і незразумелы, але той, хто задаваў пытанне, зрабіў выгляд, што яму ўсё зразумела:
— Ну, калі «таго», дык я згодны ісці.
Чацвёрты ўвогуле прамаўчаў, бо ведаў, што маўчанне — золата. Але пяты з тых, хто вагаўся, відаць, самы разважлівы, прапанаваў:
— Патрэбны план!
— А план ёсць! бадзёра даклаў Дасціпнік. — Без плана я б і рот не разяваў... — падумаў і патлумачыў: — У нас у школе працуе гурток юных айбалітаўцаў. Я ў гэтым кружку ўдзельнічаю, таму маю белы халат і белы каптурок з чырвоным крыжыкам, як у сапраўд
79
ных дактароў. Вось я і назавуся доктарам, а вы чакайце за дзвярыма маёй каманды. Яктолькі я крыкну: «Сюды!» — вы заскоквайце з вяроўкай і вяжыце шэрага...
У гэты самы час у логаве Ваўка знаходзілася Ліса, якая прыйшла праведаць свайго кума.
— Дык вось, — працягвала яна гаворку, — ты пакуль, куманёк, з логава не надта вытыркайся. Хоць паляўнічы сезон і закрыты, але бракан’еры па лесе шастаюць. Я ледзь да цябе праскочыла.
— Дзякуй, кума, за параду! — адгукнуўся Воўк. — Правіянт пакуль ёсць — поўны халадзільнік. Ды ты ж ведаеш, што я ў асноўным на грыбкі ды ягады перайшоў — не той ужо ўзрост косці грызці. А падругое, люблю я бавіць час ля тэлевізара! Праўда, там — цьфу! — адны занудлівыя серыялы ідуць, каб не перадача «У свеце жывёл», дык хоць прападзі... Вось толькі шкада, не маю газеты з праграмай тэлеперадач на наступны тыдзень...
— Ну дык бывай, кум! — і Ліса падалася дамоў.
Праз нейкі часхтосьці пастукаўся да Ваўка ў дзверы:
— Хто там? — насцярожана спытаўся ён.
— Доктар! — пачулася зза дзвярэй.
80
— Доктар? — здзівіўся Воўк. — Я ўрача не выклікаў. Я здаровы.
— У лесе эпідэмія! — зноў пачулася зза дзвярэй.
Слова «эпідэмія» напалохала Ваўка. Ён адчыніў дзверы і ўбачыў перад сабой «доктара» ва ўсім белым, які спытаўся:
— А вы хіба не чулі, што ў лесе лютуе скразнячная ліхаманка? Адна яе бацыла забівае сто ваўкоў!
— He... He чуў... — разгубіўся Воўк. — I тэлевізар пра гэта маўчыць. Праўда, я гляджутолькі перадачу «У свеце жывёл»...
— А трэба глядзець перадачу «Здароўе»! — рашуча параіў «доктар». — Мы трацім дарэмна час, я зараз зраблю вам ратавальную прывіўку.
— Рабіце... Ці ж я вораг свайму здароўю?.. — пакорліва падставіў спіну Воўк для ўколу. А скажыце, доктар, адкуль яна ўзялася, гэта скразняковая ліхаманка?
Дасціпнік, а гэта быў ён, дзелавіта адказаў:
— Скразнякі прынеслі яе, таму яна скразнячнай і завецца.
Затым дастаў з торбы, дарэчы, таксама з чырвоным крыжыкам, шпрыц з санлівай ін’екцыяй, адцягнуў скуру на спіне Ваўка і зрабіў укол.
81
— Вой! — вохнуў Воўк.
«Доктар» супакоіў яго:
—Сядайце і не кратайцеся. Яктолькі адчуеце санлівасць, скажыце мне, і я буду ведаць, што вакцына дзейнічае як мае быць.