Казкі і прыгоды
Сяргей Давідовіч
Выдавец: Звязда
Памер: 200с.
Мінск 2020
— Няхай будзе Мара, — згадзілася маці. — I сапраўды, гэта прыгожае слова.
Аднойчы, вярнуўшыся дамоў са школы, Стасік з жахам заўважыў, што над яго ложкам вісіць чысты ліст паперы — выява дзяўчынкі знікла.
Ледзь стрымліваючы слёзы, ён кінуўся да маці:
— Мама, гэта ты зняла партрэт дзяўчыны знад ложка? Навошта?
47
Маці ўвайшла ў дзіцячы пакой і здзівілася не менш за сына:
— Стасік, я не чапала партрэт! Ён мне і самой падабаўся... Дзіва! Пайду, спытаюся ў бацькі, але...
— He! Навошта мне яго здымаць? — запратэставаў бацька. — Ён што, піць ці есці ў мяне прасіў?
Стасік больш уважліва разгледзеў ліст паперы і ў самым куту знізу заўважыў свой ледзь бачны надпіс: «Мара».
Так, гэта быў менавіта той самы ліст паперы, на якім ён намаляваў дзяўчынку. Але куды дзеўся сам малюнак?
Стасік вельмі засмуткаваў, бо ведаў, што паўтарыць партрэт не зможа.
Наступным днём хлопч ы к на ват не пайшоў у школу — ён нікога не хацеў бачыць і чуць. Здавалася, што жыццё стала нецікавым і бясколерным. Але яно працягвалася, і ў школу ўсё ж ісці прыйшлося.
Першае, што пачуў Стасік, адчыніўшы дзверы ў клас, было захапленне яго сяброў, якія шумна аб’яўлялі сябру навіну:
— У нас новенькая! У нас новенькая!..
Усе вучні добра ведаюць, якую вострую зацікаўленасць ува ўсіх дзяцей выклікае новенькі вучань у класе, быццам гэта не такі ж,
48
як і яны, хлопчык ці дзяўчынка, а нейкі марсіянін.
Стасік пасля страты партрэта Мары даволі абыякава адрэагаваў:
— Ну і што?.. Падумаеш...
Але тут у клас увайшла «новенькая». Стасік ажно ўголас войкнуў, затым кінуўся да дзяўчынкі і, гледзячы на яе шырока расплюшчанымі вачамі, выдыхнуў:
— Ты Мара?!
Усе, хто быў у класе, неяк разгублена канстатавалі:
— Аа... Дык вы, аказваецца, знаёмыя...
На Стасіка глядзеў намаляваны ім колісь партрэт — тыя ж вочы, тыя ж вусны, тыя ж ручайкі локанаў. Партрэт, які таямнічым чынам знік з ліста паперы, нечакана з’явіўся ў жыцці.
Новенькая, якую Стасік назваў Марай, здзівілася:
— Табе сказалі маё імя?
— He, — ціха прамовіў хлопчык. — Яго прыдумаўя сам... Прыдумаў даўно... I цябе ведаю даўно. I не толькі ведаю...
— Дзіўны нейкі! — крутнулася дзяўчынка і пайшла на сваё месца.
ПасляўрокаўСтасікнаблізіўсяда дзяўчынкі і дрыготкім голасам папрасіў:
— Мара, дазволь я правяду цябе дамоў. Мне вельмі трэба з табой пагаварыць.
49
— Калі ласка! — весела адказала яна. — Я ў вашым класе новенькая і ў горадзе вашым таксама ніколі раней не была. Я так мала ведаю пра ваш горад і пра школу, таму мне цікава будзе цябе паслухаць.
Але Стасік пачаў гаворку не пра горад і нават не пра клас:
— Скажы, Мара, адкуль ты ўзялася?
— I сапраўды ты дзіўны! Як адкуль? Прыехала з бацькамі з другога горада ў ваш. Тата ў мяне вайсковец, і яго часць, як ён кажа, перакідваюць з аднаго месца на другое. Мы з мамай да гэтага ўжо прывыклі.
— А я думаў... — расчаравана ўздыхнуў Стасік.
— Што думаў? — спыталася яна.
— Ды так... Нічога...
Дзяўчынка засмяялася і працягвала:
— Калі ты спытаўся, адкуль я ўзялася, мне прыпомніўся мой сон, быццам мяне насамрэч намаляваў нейкі хлопчык і...
— I што?..
— I ўсё! — зноў засмяялася яна. — Я нават маме пра гэты сон не расказвала, а табе чамусьці распавяла.
— Гэта быў не сон! — усклікнуў Стасік. — He сон!
— Ты мяне палохаеш! — спынілася дзяўчынка. — Ты хочаш сказаць, што ў мяне 50
няма бацькоў? Што я — партрэт неадушаўлёны? Так?
— А імя Мара табе хто даў? — гарачыўся Стасік. — Можа, скажаш, бацькі?
— Ты — дзівак і фантазёр, — суха сказала Mapa. — I хопіць пра мяне! Раскажы лепей пра горад і пра сябе.
Але Стасік адчуў у душы нейкую мешаніну. Ён не разумеў, што адбываецца: дзе рэаліі жыцця, а дзе фантазія. Усё пераблыталася.
— Прабач, Мара, мне трэба дамоў, — і ён пайшоў сваёй дарогай.
Ішоў час. Стасік і Мара пасябравалі, і ніхто ўжо не здзіўляўся, калі бачыў іх разам. А поруч яны былі штодня.
У сёмым класе, падчас зімовых канікул, Стасік на катку перагрэўся, прастудзіўся і моцна захварэў. Яму было сорамна перад аднакласнікамі і асабліва перад Марай за сваю кволасць, таму ўсім, хто тэлефанаваў ці стукаўся ў дзверы, маці Стасіка, па яго просьбе, адказвала: «Ён паехаў да сваякоў у другі горад і будзе няхутка».
I гэта была яго памылка, бо пасля канікулаў, прыйшоўшы ў клас, ён пачуў:
— Мары болей у нашым класе няма. Яе бацьку зноў тэрмінова перавялі ў новы гарнізон, і за ім паехала ўся сям’я. А куды — невядома.
52
Стасік выбег са школы неапрануты, у адным касцюме і кінуўся... Куды бегчы? Да каго? Дзе шукаць Мару?
Ён нёсся па горадзе, хапаючы разяўленым ротам марознае паветра, не заўважаючы людзей і машын. Хлопчыка раптам перахапілі. Спынілі і пасадзілі ў міліцэйскую машыну, каб не даць замерзнуць і высветліць, што адбываецца з падлеткам, які ў мароз распрануўся і... альбо ад некага ўцякае, альбо кагосьці даганяе.
У аддзеле міліцыі яго напаілі гарачым чаем і спыталіся:
— Што здарылася, малады чалавек?
— Я шукаю Мару! Падкажыце, дзе знайсці мне Мару! — як заклінанне паўтараў Стасік.
Яму спагадліва адказалі:
— Кожны чалавек мае мару, ды, на жаль, не кожны яе шукае. Мяркуючы па тым, якты бег, сваю мару знойдзеш. He хвалюйся! А пакуль мы адвязём цябе дамоў.
Абяссілены хлопец паслухмяна сеў ў машыну.
Дома маці працягнула сыну канверт:
— Стасік, табе пісьмо!
Ён схапіў канверт, ліхаманкава разадраў яго і прыціснуў ліст да грудзей.
Мара знайшла яго!
ЗНІЧКІНЫ ЛАСКІ
Вясковыя мальцы любілі вечарам напрыцемку збірацца на ўскраі вёскі, раскладваць вогнішча і, калі нагараў жар, пячы ў ім бульбу. Пры гэтым яны наперабой, наперакрык, наперарогат расказвалі даўно і не раз расказанае і чутае. Але гэта не замінала ім безупынку гаманіць, жартаваць і аддавацца ў палон весялосці, якая бывае толькі ў іхнім узросце.
Калі, па іх разуменні, бульба спякалася, а вопыт у гэтым яны мелі не малы, ля вогнішча рабілася значна цішэй. Кожны нейкім ражончыкам завіхаўся і выкочваў з попелу і жару да сваіх ног спечаную бульбу. Тут варон не страляй: колькі падкаціў бульбін — усе твае.
Гоман і рогатсціхаў і таму, што кожнаму хацелася як мага хутчэй глытаць замест слінак
54
спечаную смакату. Кожны хапаў па бульбінцы ў рукі і пачынаў, як той жанглёр у цырку, перакідваць яе з адной рукі ў другую, бо бульбіна толькі што з жару, і сама як жар. Пры гэтым хлопчык увесь час фукаў і дзьмуў то на далоні па чарзе, то на бульбінку.
0, што гэта за цуд, печаная бульба! Ды яшчэ ля вогнішча, ды яшчэ сярод сябрукоў, гэткіх жа «жанглёраў», як і сам!
Спачатку бульбіна чорная, непрывабная воку, затое, пасля таго як яе паскрабеш ножычкам ці звычайнай трэсачкай, робіцца жоўценькай і сама просіцца ў рот. Але не так і проста да яе падступіцца. У руках яе ўжо можна трымаць. Яна не дужа пячэ, але пад апетытнай жоўценькай скарыначкай утойваецца такі ўнутраны жар, што мальцы, трымаючы ў роце адкусаны кавалачак , і хукаюць, і фукаюць, і шумна ўдыхаюць і выдыхаюць паветра, выпускаючы з рота такія клубы пары, што ім пазайздросціў бы паравоз.
Калі ж перапэцканыя вуголлем і падпаленай бульбай мальцы добра падсілкаваліся, адзін з іх, Паўлюк, з асалодай лёг на спіну, заклаў пад галаву рукі і пачаў углядацца ў зорнае неба.
— А давайце, хлопцы, — прапанаваў Паўлюк, — выглядваць знічкі і загадваць жа
55
данні. Кажуць, калі паспееш што загадаць, тое абавязкова спраўдзіцца.
Усім прапанова спадабалася, і вось ужо пяць пар вачэй утаропіліся ў неба. Быў жнівень, і метэоры нярэдка ўспыхвалі ў небе, згараючы ў атмасферы. Таму час ад часу пяць хлопцаў адначасова ўскрыквалі:
— Вунь! I вунь!.. Эх, не паспеў нічога загадаць!.. Вух, шкада...
— Ды дзе ты паспееш! Марная справа!
— А я паспеў! — усклікнуў Паўлюк. — Я паспеў! Восьтак!
— Маніш! — не паверылі сябры. — I што ты пажадаў?
Паўлюк падняўся, абтрос штаны і з гонарам абвясціў:
— Я пажадаў, каб мае ўсе сны спраўджваліся. Я столькі сню цікавага і смачнага, а прачнуся — і ўсё знікае, як гэтыя знічкі.
— А калі ты сасніш, што цябе праглынуў кракадзіл? Што тады? — пажартаваў хтосьці з сяброў.
Другі хлопчык уставіў сваё:
— А раптам у сне ты ператворышся ў футбольны мячык і па табе будуць з усяе сілы лупіць нагамі?
— Во здорава! — зарагатаў трэці. — Наш Паўлюкляціць у вароты і бабабаху штан
56
гу! Ото ж будзе балець Паўлюкумячыку! Хахаха!
— Ну хопіць вам выскаляцца! — абарваў сяброўскія фантазіі Паўлюк.
А сам употай ад усіх падумаў: «А што, калі і напраўду знічка выконвае любое жаданне?.. А раптам мне прысніцца абышто...»
Уголас Паўлюк дадаў:
— Увогуле, усё гэта мана! Як гэта можа нейкая там зорачка выконваць жаданні? Тым больш спраўджваць сны?
Ён гэта сказаў падкрэслена весела, каб у першую чаргу падбадзёрыць сябе. Усе сябрукі ўзрушана і весела накіраваліся па сваіх хатах.
Ноччу Паўлюку прыснілася, быццам яму падаравалі вялізны прыгожа аздоблены торт, на якім зверху было напісана: «Еш на здароўе, Паўлюк!»
Звычайна хлопчыклюбіў раніцай паваляцца ў пасцелі. Канікулы ж — куды спяшацца! А сёння ён ускочыў... але адразу зразумеў, што сон працягваецца, што з пасцелі ён яшчэ не ўставаў, а гэты вялізны торт на стале — усяго толькі працяг прыемнага сну.
Ён азірнуўся вакол, баючыся падыходзіць да стала, і асцярожна выйшаў у першую палову хаты, дзе маці штосьці гатавала ў печы і прыбіралася ля стала.
57
— Аа, ты прачнуўся, сынок! — ласкава сказала яна. — Апранайся, будзеш снедаць.
Паўлюк няўпэўнена пераступіў з нагі на нагу і спытаўся:
— Мама, я яшчэ сплю?..
— Што з табой, сынок? — здзівілася маці. — Ты ж прачнуўся і размаўляеш са мной.
—Дыкты мненеснішся? —ажноўскрыкнуў хлопчык. — Дык гэта праўда?
— Што праўда? — хацела высветліць маці, але Паўлюк кінуўся назад у той пакой, дзе спаў, і — да стала.
Вялізны прыгожы торт стаяў на стале, зверху на ім было напісана: «Еш на здароўе, Паўлюк!»
— Мама! — закрычаў ён. — Мамачка!
Спалоханая маці забегла на крык:
— Што здарылася, Паўлючок?
— Мама! Ты пякла гэты торт? Адкуль ён?
Здзіўленая жанчына схапілася за галаву:
— Што гэта? Адкуль ён? — як рэха, паўтарыла яна пытанне сына.
— Я ведаю, адкуль ён! — усклікнуў Паўлюк і кінуўся ў дзверы. Ён паімчаўся да свайго лепшага сябра Міхася, з якім учора вечарам пяклі бульбу.