Казкі і прыгоды
Сяргей Давідовіч
Выдавец: Звязда
Памер: 200с.
Мінск 2020
— Помню, — апусціў галаву хлопчык.
— Дык вось, даражэнькі, свайму другому «я» нельга патрафляць і дазваляць выходзіць
36
зпад кантролю. Тым больш нельга даваць яму волю! He ты першы, Янка, выпусціў свайго двайніка ў самастойнае існаванне. Шмат іх, двайнікоў, гуляе па свеце, ганьбячы сваіх сапраўдных і годных гаспадароў.
— Што ж цяпер рабіць? Як мне жыць далей? — прашаптаў хлопчык.
— Змагацца з ім трэба і перамагчы сваё другое свавольнае «я», — рашуча параіў дзед.
— Аякжа мнез ім змагацца, калі яно мяне пазбягае?
— Дык вось, саколік, цяпер, пасля нашай гутаркі, я адкрыю табе сакрэт: ты да мяне ўжо прыходзіў учора.
— Я ў вас не быў! — падскочыў Янка.
— Паспрабуй вас распазнаць, хто з вас быў, хто не быў, калі вы як дзве кроплі вады, — усміхнуўся дзед. — А вось, выслухаўшы вас абодвух, я зразумеў, што сапраўдны Янка ўсё ж ты. Той, які быў учора, прасіў дапамагчы знішчыць цябе ўвогуле, каб без перашкод існаваць аднаму. Ён так і сказаў — «існаваць». Сапраўдны жывы чалавек прагне жыць, а не існаваць. Я паабяцаў яму дапамагчы, таму заўтра ён зноў будзе тут.
— А як жа яго злавіць, дзядуля? Ён жа імгненна знікае, растае ў паветры.
Дзед супакоіў:
37
— Ты — яго паветра. Ты — адзінае «я», і сваё, і яго. Ён, твой двайнік, не разумее, што існаваць без сапраўднага Янкі не здольны, што ў яго адна дарога — туды, адкуль з’явіўся.
— А як жа яго злавіць? — паўтарыў сваё пытанне Янка.
— Дык вось, — працягваў дзед, — прыйдзі заўтра да мяне раней і схавайся вуньтуды, за печ. Як толькі сярод маёй з ім размовы пачуеш пытанне: «Запытаць чарга мая. Ты чыё другое “я”»? — хуценька стань перад сваім двайніком. Ён мімаволі павінен паказаць на цябе і адказаць: «Яго!» Ты зноў жа хуценька загадай: «Марш на месца!» — астатняе ўбачыш сам.
Назаўтра сапраўдны Янка як мыш затаіўся за дзедавай печчу і напружана чакаў сустрэчы са сваім другім «я».
I вось адчыніліся дзверы, і ў хату ўвайшоў хлопчык, якога нельга было адрозніць ад таго, хто сядзеў за печчу.
— Здарова, дзед! — прывітаўся ён. — Я зноў прыйшоў да цябе за дапамогай.
— I што ж ты хочаш? — спытаўся стары.
— Я ж табе ўжо мінулым разам казаў, — выказаў сваё нецярпенне гэты хлопчык.
— А я стары, я забыўся. Паўтары! Язык не адломіцца.
— Ну, старэча, ты мяне нервуеш! Я ў цябе пытаўся тады і зноў пытаюся. Як знішчыць таго, другога, Янку? Як?
38
Дзед узвысіў голас, каб Янка за печчу зразумеў, што надышоў яго час, і зычна прамовіў:
— Запытаць чарга мая. Ты чыё другое «я»?
Сапраўдны Янка спрытна выскачыў зза печы і стаў перад сваім двайніком. Той не паспеў і вокам міргнуць, як з яго вуснаў сарвалася: «Яго!»
— Марш на месца! — крыкнуў Янка свайму другому «я», і абрыс хлопчыкадвайніка загойдаўся ў паветры, наблізіўся да Янкі і растаў у ім.
Сапраўдны... не, цяпер ужо адзіны, Янка ад здзіўлення не мог варухнуцца.
— Ну вось, — пачуўся голас дзеда, — справа зроблена... Зроблена ды не завершана. А завяршаць яе будзеш ужо толькі ты, Яначка. На працягу ўсяго свайго жыцця. Галоўнае — заўсёды памятай, што другое «я» — на тое яно і другое, каб са сваімі спакусамі і непрыстойнымі памкненнямі падпарадкоўвацца табе, адзінаму гаспадару свайго жыцця. Забудзешся на гэта, дасі паслабленне свайму другому «я», якое ніколі не спіць, і зноў нажывеш непрыемнасці.
Янка страпянуўся:
— Вой, дзядуля, дзякуй вам! Цяпер я ведаю, як мне жыць далей!
39
ХТО САМЫ ПРЫГОЖЫ?
Сабраліся неяк аднойчы кветкі і загаманілі, і горача заспрачаліся. Кожная вытыркалася наперад, кожная ўхваляла сваю прыгажосць і свае якасці.
Ружа называла сябе царыцай над усімі кветкамі і патрабавала, каб і астатнія сяброўкі называлі яе гэтаксама. Яна грацыёзна распраўляла свае пялёсткі і нахвальвала сябе:
— Яшчэ ў старажытнасці я была радасцю Афрадыты. У тыя ж старажытныя часы ў Індыі той, хто прыносіў ружу цару, мог прасіць за гэта самы дарагі падарунак. Паэты ўсіх часоў і народаў складалі пра мяне ўзнёслыя оды. Вось такая я!
— Ты прыгожая, — пагаджаліся сяброўкі, — але ж салавей, прыціскаючы ноччу цябе да
40
сваіх грудзей, не заўважыў тваіх шыпоў і параніў сабе сэрца.
Наперад ганарліва падаўся нарцыс:
— Ха! Падумаеш, ружа ды ўсе вы тут астатнія! Я самы грацыёзны і непаўторны! Сам Магамед сказаў пра мяне: «У каго ёсць два хлябы, хай той прадасць адзін і купіць нарцыс як ежу для душы». А персідскі цар Кір называў мяне бессмяротнаю асалодай. Ад мяне нельга адарваць вачэй!
Астатнія кветкі запярэчылі:
— Ды ты толькі сам без памяці ўлюблёны ў сябе, ад люстэрка не адыходзіш. Фі!
Раптам пачуўся мілагучны перазвон званочкаў, і прыемны водар напоўніў сабой паветра. Гэта лясны ландыш звярнуў на сябе ўвагу:
— Я, магчыма, і не самы кідкі сваёй прыгажосцю сярод вас, але мая сціпласць мае сваю непаўторную прыгажосць. А мой пах зачароўвае людзей, натхняе паэтаў і мастакоў, вяртае ўсіх нас да майскай пяшчоты.
— Калі ўжо ты нагадаў мастакоў, нізкаросцік, — зірнуў зверху на ландыш бэз, — дык і мяне не абыходзіць сваёй увагай ніводзін мастак. Нават славуты Паленаў напісаў карціну «Бабулін сад», дзе ад мяне нельга адарваць вачэй. А што тычыцца паху, дык
41
я дыхаю водарам больш вытанчаным, чым ты, і ад майго паху ні ў каго не баліць галава.
Кветкі зашапталіся:
— Прыпёрся сюды з Персіі, а ўсім ротзатыкае.
Бэз гэта пачуў і пакрыўдзіўся:
— Ну і што з таго, што мая радзіма Персія? Я ўжо сотні гадоў жыву тут, упрыгожваю гэту зямлю і даўно заслужыў права на беларускае грамадзянства. Ды і амаль усе вы родам з розных канцоў зямлі, і вас прытуліла Беларусь пад сваім небам, — і бэз яшчэ раз падкрэслена ганарліва зірнуўзверхуўніз на сваіх апанентаў.
Штосьці важнае хацела сказаць півоня, захваляваліся фіялкі і незабудкі, не кажучы пра цюльпан і лілею, але ўсе раптам убачылі хлопца і дзяўчыну, якія ішлі ў бок кветак. Кветкі адразу пазналі, што ідуць закаханыя, бо каму, як не кветкам, яшчэ здаля адчуваць каханне?
— Вось зараз і пабачым, — самаўпэўнена зашаптала ружа, — каго з нас падорыць хлопецсваёй каханай!
I яна непрыкметна для астатніх, падалася наперад, каб першай звярнуць на сябе ўвагу. Нарцыс гэта заўважыў і хацеў тузануць ружу на сваё месца, але напароўся на шып і паспеўтолькі войкнуць, бо маладыяўжо наблізіліся да кветак.
42
— Глянь, якая прыгажосць! — усклікнула дзяўчына. — Колькі цудоўных кветак у адным месцы, быццам у іх тут кірмаш ці нейкая нарада. Вочы разбягаюцца! Цуд ды і толькі!
Маладыя спыніліся, і дзяўчына неяк загадкава зірнула на свайго абранага. Хлопец перахапіў гэты погляд і здагадаўся, што каханая чакае ад яго цудоўнага падарунка.
Зразумелі гэта і кветкі, напружыліся і ледзь прыкметна заківалі галоўкамі.
Хлопец не вагаючыся падышоў да валошкі, асцярожна ўзяў ягоў руку і працягнуў сваёй спадарожніцы.
— Вось, мая самая любімая кветачка — валошка, альбо васілёк!
Астатнія кветкі разгубіліся, затым абурыліся:
— Выбраў не нас, а нейкае пустазелле, якое блытаецца ў жыце. Якая безгустоўнасць!
Але хлопец не пакрыўдзіўся, бо не разумеў мовы кветак, і, перадаючы валошку дзяўчыне, працягваў:
— Дзіўная кветачка! Расце толькі побач з жытам ці ў жыце, таму яе многія памылкова лічаць пустазеллем. Расказваюць, быццам неба калісьці абурылася на жыта: усе ўслаўляюць мяне, усе цягнуцца да мяне, вачэй з мяне не зводзяць, адно толькі ты сваімі каласамі адварочваешся ад мяне, гнешся да
43
зямлі. Жыта апраўдвалася: «Не крыўдуй, сіняе неба! Mae каласы набіраюць сокі зямлі, ацяжарваюцца і гнуцца да зямлі. Яны павінны карміць людзей. Без хлеба не будзе жыцця на зямлі...» Злітавалася неба і кінула частку сябе сінімі кроплямі на жытнёвае поле. I прараслі тыя кроплі сінімі валошкамі. «Вось цяпер, — сказала неба жыту, — твае каласы, нахіляючыся да зямлі, будуць заўсёды бачыць мяне».
— Якая дзіўная гісторыя! — усклікнула дзяўчына, з любоўю зірнуўшы на валошку.
44
— Сапраўды дзіўная! — загаманілі кветкі, а мы думалі...
Хлопец працягваў:
— А між тым васілёк — адна з самых любімых кветачак славутага Максіма Багдановіча. Нездарма сваю кніжку паэзіі ён назваў «Вянок». Папраўдзе кажучы, я люблю і астатнія кветкі, яны — непаўторны цуд! I ружацарыца, і нарцыспрыгажун, і лясны духмяны ландыш — і ўсеўсеўсе! Але я з маленства рос побач з валошкамі, а яны — побач са мной. У іх сапраўды жыве часцінка нашага беларускага неба. Да таго ж колерам яны, як твае, Васілінка, вочы. Якое дзівоснае спалучэнне: васілёкдля Васілінкі!
I маладыя, абняўшыся, пайшлі далей, беражліва трымаючы валошку.
— Я ж казала, што я царыца! — страпянулася ружа. — Чулі, што сказаў хлопец?
— А я — прыгажун з прыгажуноў! — заганарыўся нарцыс, зірнуўшы ў кішэннае люстэрка.
— А я!
— А я!..
Доўга яшчэ чулася ў чароўнай квецені зямлі «а я!». Кожная кветачка мела права называцца самай прыгожай, бо непрыгожых кветак не бывае.
45
MAPA
Стасік, як і ўсе дзеці яго ўзросту, любіў маляваць. Сядзіць над лістом паперы, нізка нахіліўшы галаву, і незразумела, алоўкам ён выводзіць на паперы ці носам.
Калі нехта з бацькоў, ідучы ў краму, пытаўся ў яго: «Ну, які ласунак табе прынесці?» — ён коратка адказваў: «Алоўкі!» I бацькі разам з ласункам прыносілі яму і каляровыя алоўкі, і альбом для малявання.
Стасік маляваў зайцоў, кветкі, птушак ды матылькоў. Ішлі гады, ён намаляваў дзяўчынку. Ды такую прыгожую, што не мог адарваць вачэй ад свайго тварэння.
На малюнкубыла толькі галавадзяўчынкі — яе выразныя, амаль жывыя вочы, яе з лёгкай усмешкай вусны і валасы, што сцякалі лёгкімі хвалямі на два бакі. Стасік адклаў у бок парт
46
рэт і хацеў намаляваць яшчэ штонебудзь, але твар дзяўчынкі непакоіў і прыцягваў да сябе.
Ішлі дні. Цяпер, прыбегшы са школы, Стасік, найперш чым есці ці садзіцца за дамашняе заданне, даставаў партрэт і падоўгу глядзеў яму ў вочы. Непрыкметна для сябе хлопчык падзіцячаму закахаўся ў намаляваную ім жа дзяўчынку. Ён нават павесіў партрэт над сваім ложкам, каб заўсёды бачыць яго.
Маці аднойчы спыталася:
— Хто гэта, Стасік? Каго ты намаляваў? Як яе імя?
— He ведаю, — сумна адказаў ён. — А імя я даў ёй Мара.
— Мара? — здзівілася маці. — Такіх жаночых імёнаў няма, сынок.
— А ў яе будзе! — цяпер ужо рашуча заявіў хлопчык. — Ёсць жа такія імёны, як Надзея ці Вера... Чым горшае імя Мара?