Казкі і прыгоды
Сяргей Давідовіч
Выдавец: Звязда
Памер: 200с.
Мінск 2020
Праўда, гэтыя такія розныя дзяўчынкі мелі і падабенства — іх сукенкі былі аднаго колеру— ружовыя. Мусіць, калісьці дзяўчынкі купілі тканіну ў адной краме, але гэта дробязь. Усё пра дзяўчат мы ведаем, таму можна і кропку ставіць у нашай казцы, але... Пачакайце, вунь ідзе насустрач старэнькая бабуля з кійком у руцэ. Цікава, што ж будзе далей?
Я ў адрозненне ад дзяўчат ведаю, што гэта ідзе не звычайная старая, а добрая чараўніца, якая спецыяльна ходзіць па дарогах нашых лёсаў, каб узнагароджваць дабро і выводзіць на чыстую ваду зло. Упэўнены,
95
што, як і ва ўсіх казках, чараўніца ўзнагародзіць добрую дзяўчынку за яе чулае сэрца...
Наблізілася бабуля да дзяўчат і ласкава прывіталася:
— Добры дзень, шчабятуніпрыгажуні! Куды, красачкі, ідзяце?
— Дзень добры, бабулечка! — адказала добрая дзяўчына. — Ідзём мы шукаць дзявочае шчасце. Усякай удачы і вам у дарозе!
Злосная дзяўчына гыркнула:
— Куды ідзём, туды і ідзём! А табе якая справа? Кульгай сабе па халадку.
Старая пакорпалася ў фальбонах спадніцы і штосьці адтуль дастала.
— Табе, унучачка, за тваё добрае сэрца я дам вось гэта, — і працягнула дзяўчыне пярсцёнак. — Надзень яго на свой пальчык, і ён будзе выконваць усе твае пажаданні.
(Я ж казаў, што так і будзе, і не памыліўся.)
Бабуля, хоць і была чараўніцай, але ад старасці яе зрок паслабеў. Праз гэту акалічнасць яна тыцнула пярсцёнаку рукі злоснай дзяўчbine. Да таго ж сукенкі аднаго колеру паспрыялі такой нечаканай несправядлівасці. Але што адбылося, тое адбылося... I старая паціху паклыпала далей.
— Ну што, з’ела?! — ажно пырснула слінкай злосная дзяўчына. — Ты перад ёй тут ды
96
ваном слалася, а яна мяне вышэй ацаніла. Хахаха!
— Я не магу асуджаць старога чалавека, — ціха адказала добрая дзяўчына. — Відаць, ты ёй больш спадабалася...
Злыднюга пацяшалася:
— 3 такім пярсцёначкам нам з табой не па дарозе. Бывай, лагодніца!
I яна крутнулася ўбок ад добрай дзяўчыны і весела пашыбавала прэч...
Воой, я ж забыўся распавесці вам, як завуць гэтых дзяўчат! Казка, як і благая дзяўчына, крутнулася не ў той бок, я і даў маху. Дык вось, добрую дзяўчыну завуць Святлянкай, бо валасы ў яе светлыя, пшанічнага колеру, а імя злоснай дзяўчыны — Чарнушка, бо валасы ў яе чорныя. Яны аднагодкі, з маленства раслі побач і наватсябравалі. 3 узростам сяброўства крыху астудзілася, у асноўным праз характар Чарнушкі, але добрая Святлянка рабіла ўсё, каб быць побач з прыяцелькай і па магчымасці ратаваць яе ад чэрствасці.
Застаўшыся адна, Чарнушка накіравалася ў горад, які быў побач, а там — наўпрасткі ў гарадскі парк, куды вабіла гучная музыка. Вакол было шмат моладзі, чуліся песні, смех, было сонечна ў прыродзе і на тварах людзей.
97
— Зараз вы ў мяне насвяткуецеся! — самазадаволена прашаптала Чарнушка. — Што б мне вам такога натварыць?
У вачах дзяўчынкі засвяціўся нейкі дзікі азарт, як у коткі, якая збіраецца скокнуць на мыш. Дзіўна, але сярод гэтых весялосці і росквіту ўсмешак у Чарнушкі не ўзнікла ніводнай светлай думкі.
— Ага! Вось што вы зараз атрымаеце ад мяне! — пераможна ўсклікнула злыднюга. Яна паднесла да самага рота пярсцёнак і загадала: — Хачу, каб грымнуў гром з маланкамі і з неба палілося на галовы людзей як з вядра!
Дзяўчына напружана паглядзела на неба, але працягвала свяціць сонца, гучала музыка і чуўся смех. Вакол віравалі весялосць і добразычлівасць.
— Ты што, аглух? — цяпер ужо крыкнула дзяўчына на пярсцёнак.
Але, колькі яна ні крычала, колькі ні круціла яго на пальцы, нічога не мянялася. Чарнушка злосна бліснула вачамі і падалася прэч з парку.
— Старая манюка! — ажно кіпела яна. — Звычайная кульга, а не чараўніца!
Раптам да Чарнушкі падышоў сімпатычны хлопец і шчыра ўсміхнуўся:
— Вы самі з сабой размаўляеце! Як дзіўна! Можа б, вы лепш са мной пагутарылі?
98
Дзяўчына адзначыла, што хлопец даволі прываблівы, але злосць ад нявыкананых яе намераў у парку перапаўняла яе, таму юнак пачуў:
— Каціся ты адсюль па халадку, казёл!
Потым спахапілася і паднесла да вуснаў палецз пярсцёнкам:
— Хачу, каб гэты прыставала зрабіўся казлом! Казлоом! Чуеш?
Хлопец расчаравана паціснуў плячыма і выдыхнуў:
— 3 выгляду такая прыгажуня, а ў роце — бруд.
Ён крутнуўся, але, адышоўшы, крыкнуў:
— А я цябе ўсё адно знайду! Чакай!
Дзяўчына адчула на сэрцы горыч. Злосць, цяпер ужо на сябе, павялічвалася.
— А пярсцёнак —звычайнае абышто і збоку банцік. Выкінуць яго ці што? Оо, мне б сустрэць тую старую, я б ёй сказала пару ласкавых слоў.
Чарнушка па той самай дарозе накіравалася дамоў, спадзяваючыся сустрэць бабуманюку. I сустрэла. Але сустрэла сваю сяброўку Святлянку, якая вельмі ўзрадавалася Чарнушцы.
— А я так хвалявалася за цябе! Ты амаль цэлы дзень адсутнічала, а мне ў галаву лезлі розныя думкі.
100
Чарнушка хмыкнула:
— А ў тваю галаву не завіталі думкі, што гэты пярсцёнак — пшык, а тая старая абдурыла нас? Мяне ў першую чаргу.
— Што ты такое гаворыш? — абурылася сяброўка.
— А тое, што ніводнага жадання і нават майго загаду пярсцёнак не выканаў.
— I што ты яму загадвала, цікава? — не вытрывала Святлянка.
— Мая справа! — гыркнула Чарнушка. — На, можаш забраць яго сабе!
Святлянка рашуча адмовілася:
— Чужыя дарункі мне не патрэбны! Жыццё доўгае, магчыма, сустрэнеш тую...
Раптоўна, нібы міраж у пустыні, на дарозе паказалася тая самая бабуля з кійком у руцэ, якая нетаропка ішла насустрач.
— Воо! На лаўца і звер бяжыць! — ажно затрэслася Чарнушка. — Ну, трымайся, кульга!
Старая засвяцілася радасцю, убачыўшы сваіх знаёмых:
— Аа, мае дзетачкікветачкі! Знайшлі дзявочае шчасце, лялечкі?
— Кульгай па халадку на трох нагах! — зноў пырснула слінкай Чарнушка. — Але спачатку забяры свой бракаваны пярсцёнак! Манюка!
Старая ўважліва агледзела сябровак, прыняла ад Чарнушкі свой падарунак і здзівілася:
101
— Няўжо ён не спрацаваў ні разу?
— He, не і не! — ажно крыкнула злосная дзяўчына. — Ты памылілася і тыцнула пярсцёнак мне, а гэта не я, а яна рассыпалася перадтабой драбней за мак. Хахаха!
Старая перадала падарунак Святлянцы і сумна ўдакладніла:
— He, я не памылілася, унучачка. Пярсцёнак я спецыяльна дала табе, каб ён уратаваў цябе ад чорнай злосці. Варта было загадаць штосьці добрае, карыснае табе ці людзям — усё б споўнілася, а ты б прасвятлела душой. Гэта было выпрабаванне, якое ты не вытрымала. Бывайце, красунькіпрыгажунькі!
I старая зноў, як і першы раз, паволі паклыпала далей і знікла за паваротам дарогі.
Дзяўчаты ад пачутага доўга не маглі варухнуцца.
Першай нібы прачнулася Святлянка:
— Што ж ты нарабіла, Чарнушачка! Ты ж магла сябе ўратаваць ад злосці, зайздрасці, чэрствасці...
Раптам яна страпянулася:
— Але ж пярсцёнак у мяне!
Яна хуценька надзела яго на палец і ціхенька папрасіла:
— Зрабі, пярсцёначак, маю сяброўку Чарнушку добразычлівай, з чулым сэрцам і светлай душой!
102
Некалькі хвілін сяброўкі стаялі моўчкі, як пад гіпнозам. Раптам з вачэй Чарнушкі пакаціліся ачышчальныя слёзы. Яна кінулася на шыю сяброўкі і працягвала плакаць, уздрыгваючы ўсім целам.
Прабач, Святляначка! Даруй мне ўсё! Я столькі перажыла. Я рабіла нетое, гаварыла не тое, я не любіла ўсіх і сябе... Як я памылялася! Дзякуй табе, Святляначка, дзякуй той бабулі! Вы ўратавалі мяне ад самой сябе, той, злоснай і змрочнай.
Чарнушка выцерла вочы і сонечна ўсміхнулася.
— Вітаю цябе, жыццё! — шчасліва ўсклікнула яна. Потым звярнулася да сяброўкі: — Святляначка! А сабе? Сабе штонебудзь загадай! Загадай усягоўсяго шмат! Загадай шчасце!
Святлянка задумліва паківала галавой:
Сабе?.. He... Сапраўднае шчасце не пярсцёнак стварае. Шчасце атрымлівае той, хто яго заслугоўвае сваім стаўленнем да жыцця... А вось адно жаданне я абавязкова загадаю... Зрабі, пярсцёначак, так, каб бабуля, якую мы сустракалі, набыла сілы, адкінула кіёк і яшчэ доўга насіла па дарогах жыцця дабрыню і любоў да ўсяго жывога на зямлі... А яшчэ, пярсцёначак, вяртайся да сваёй гаспадыні. Яна лепш ведае, як табой распарадзіцца... Бывай!
КЕМЛІВЫ ЗАЯЦ
Ішоў па лесе галодны воўк — як ён лічыў, самы галодны воўк ва ўсім свеце. Ужо некалькі дзён у яго пашчу нетрапляла ні крошачкі, ні кропелькі. Шукаў ён, чым бы пажывіцца, як бы ад голаду адкупіцца. Але лес вялікі, і ў лесе, як вядома, жыве не адзін воўк. Таму па гэтыхжа гушчарынахтуляўся другі галодны воўк. I ён лічыў сябе самым галодным ваўком ва ўсім свеце, бо і ў яго пашчу не трапляла некалькі дзён ніякая пажыва.
У гэтым жа лесе акрамя іншай жыўнасці жыў і Кемлівы заяц. Ён сядзеў на пяньку і, хоць быў кемлівым, ніяк не мог вырашыць, куды яму спярша бегчы: на грады, дзе расце морква, ці на гарод, дзе расце капуста. I хоць гэту смакату садзіў не ён, а людзі ў вёсцы, ды чужое ён лічыў смачнейшым за сваё.
104
Ka б не вагацца, Заяцсарваў рамонак і пачаў варажыць, адрываючы па чарзе пялёсткі: «Морква — капуста, морква — капуста, морква — капуста...»
He паспеў ён закончыць варажбу, як над самым сваім вухам пачуў:
— Вось каго я зараз з’ем!
Заяц ад нечаканасці выпусціў з лап рамоначак і з жахам заўважыў ля свайго левага вуха раскрытую пашчу ваўка.
Але ў гэты момант ля другога свайго, правага, вуха, пачуў, як рэха, другі рык:
— Вось каго я зараз з’ем!
Паколькі ў зайца касыя вочы, ён, не паварочваючы галавы, заўважыў адначасова з двух бакоў двух ваўкоў з разяўленымі пашчамі.
— Стоп, стоп, стоп! — закрычаў Заяц. — Што значыць адразу «з’ем»? Туттрэба паварушыць мазгамі! Я — маленькі заяц, а вы — вунь якія вялізныя ваўчыны. Што для вас двух такая малеча, як я? Вось аднаму з вас мяне хопіць у самы раз.
Заяц скасавурыў вочы на першага ваўка і тыцнуў лапай у яго бок:
— Ты! Менавіта ты павінен мяне з’есці! Толькі ты адзін!
— Чаму ён, а не я? — ажно пырснуў слінай другі воўк. — Я — самы галодны!
105
— He ты, a я — самы галодны! — зароў першы воўк. — Да таго ж сам заяц паказаў на мяне.
— Стоп, стоп, стоп!—зноўусклікнуў Кемлівы заяц. — Тут трэба паварушыць мазгамі!
Ён цяпер ужо скасавурыўся на другога ваўка і паказаў лапай на яго:
— Я не ведаў, што гэты воўк — самы галодны. Таму толькі ён можа смела мяне з’есці. Толькі ён!
— He дам! — ашчэрыўся першы воўк на другога. — Я — самы галодны!
— He! Я — самы галодны!