• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі і прыгоды  Сяргей Давідовіч

    Казкі і прыгоды

    Сяргей Давідовіч

    Выдавец: Звязда
    Памер: 200с.
    Мінск 2020
    62.09 МБ
    — Гэта ж, сынок, звычайная... справа — ноччу кветка цвіце, а раніцай ад яе застаецца толькі сцяблінка. Віншую, сынок, ты першы, хто адшукаў папарацькветку!
    Назаўтра вёска толькі і гаманіла пра тое, як дзевяцігадовы Сцяпанка мужна пайшоў адзін ноччу ў лес шукаць загадкавую кветку.
    Сцяпанка адчуваў сябе героем, але спазнаў сапраўднае шчасце пасля таго, як Алёнка, сустрэўшы яго, з цеплынёй сказала:
    — Я ганаруся табой, Сцяпанчык! Ты такі мужны!
    25
    — А Вадзім?..— спытаўся хлопчык.
    Дзяўчынка весела засмяялася:
    — Ды ён, баязлівец, і днём у лес не пойдзе! — затым зірнула ў вочы Сцяпанку і спыталася: — Хочаш, будзем сябраваць?!
    Сцяпанка толькі цяпер успомніў, што той ноччу, ад хвалявання і захаплення, забыўся загадаць кветцы сваё запаветнае жаданне пра сяброўства з Алёнкай. I вось жаданне спаўняецца — значыцца, папарацькветка сапраўды чароўная і ўсё пра ўсіх ведае.
    Алёнка здзівілася такой доўгай паўзе з боку Сцяпанкі і перапытала:
    — Дыкхочаш, будзем сябрамі?!
    — Хачу! Хачу! — засвяціўся шчасцем Сцяпанка.
    ДРУГОЕ ««Я»
    Янка ў сваім класе быў для ўсіх прыкладам. I вучыўся на «выдатна», і ў самадзейнасці ўдзельнічаў, і грамадскае жыццё класа і школы цікавіла яго. Вырашаючы спрэчныя пытанні, заўсёды праяўляў прынцыповасць і мог сказаць нават самую горкую праўду ў вочы лепшаму сябру.
    Але ў пятым класе ён пачаў заўважаць у сваіх паводзінах, у сваіх учынках непрыемныя перамены. Быццам у ім пасяліўся другі чалавек — другі Янка. I самай вялікай непрыемнасцю было тое, што ранейшы станоўчы, прынцыповы Янка пачаў падпарадкоўвацца свайму нябачнаму двайніку.
    Цяпер першы Янка на класным сходзе толькі разяўляў рот, каб пакрытыкаваць прагульшчыкаў ды двоечнікаў, як другі ўнутраны
    27
    голас нашэптваў яму сваё. I тады прынцыповы Янка, на здзіўленне ўсім, казаў:
    — Ну прагулялі яны... Ну адзнакі ў іх благія... Што гэта, канец свету? Даруем ім.
    Ці не таму ён так «прынцыпова» заступаўся за гультаёў і парушальнікаў школьных парадкаў, што сам пачаў паціху ўхіляцца ад вучобы? Магчыма, і захвалілі яго, чым кінулі ў душу семя зазнайства.
    Ды душа душой, а розумам Янка заўважаў, што з ім адбываецца штосьці недарэчнае, бо і аднакласнікі, і вяскоўцы пачалі адварочвацца ад яго. Ён прыкладаў усе намаганні, каб адолець сваё другое «я», але яно ўпарцілася і прымушала хлопчыка маніць, хітрыць і лындзіць.
    Каб пазбавіць сябе ад гэтай жмуднай унутранай барацьбы з самім сабой, Янка адным вечарам потайкам падаўся да хаты, якая прытаілася на ўскраі вёскі і ў якой жыў адзінокі стары дзед. Хтосьці называў яго чарадзеем, нехта шэптам казаў, што ён вядзьмак, — і хату таго дзеда стараліся абыходзіць усе.
    Боязна было Янку, але ён перасіліў свой страх і адчыніў дзверы да таямнічага старога. У хаце панаваў прыцемак, але гаспадар быў у белай вопратцы, меў доўгую сівую бараду, таму хлопчык убачыў яго на лаве ля акна.
    28
    Янка хацеў прывітацца, але ад напругі і хвалявання язык не паслухаўся яго, і хлопчык моўчкі працягваў пераступаць з нагі на нагу.
    — Заходзь, саколік, — пачуў Янка ціхі і мяккі голас старога.
    Янка няўпэўнена зрабіў некалькі крокаў і зноў стаў.
    — Я да вас, дзядуля, — дрыготкім голасам абвясціў хлопчык.
    — Вось таму і праходзь! — паўтарыў запрашэнне дзед. — Праходзь і сядай, — і паказаў на табурэтку насупраць сябе.
    Янка баязліва сеў на табурэтку і сціснуўся ў камячок.
    — Якія ж справы цябе прывялі да мяне, саколік? —ласкава спытаўся стары, і Янка адчуў, як страх яго кудысьці знік. Ды і дзед падаўся яму ветлівым і спагадлівым.
    Янка падрабязна расказаў пра свае нягоды апошняга часу, прызнаўся ў сваёй слабасці і няўпэўненасці, а ў канцы скрозь слёзы папрасіў:
    — Дапамажыце, дзядуля!
    Дзед доўга маўчаў, відаць, асэнсоўваючы пачутае, затым сказаў:
    — Тое, што ты прызнаўся ў сваёй слабасці, — ужо не слабасць, а твая мужнасць... Але што б ты хацеў, якое ратаванне?
    29
    — Я хачу пазбавіцца ад таго другога сябе, які псуе мне жыццё.
    — Пазбавіцца? — перапытаў дзед. — Пазбавіцца ты можаш двума шляхамі: перамагчы яго... сябе ў сабе ці...
    I дзед змоўк.
    — Ці што? — напружана спытаў Янка.
    — Ведаеш, саколік, мне не хочацца называць другі варыянт, бо першы, на мой розум, больш слушны. Але, калі ты настойваеш, я магу прапанаваць увогуле адрынуць тваё другое «я» ад цябе. Ты будзеш жыць сам па сабе, а той, другі ты, — будзе існаваць самастойна, незалежна ад цябе. Ну, штоты выбіраеш?
    Янка, не вагаючыся, ускочыў з табурэткі:
    — Другі! Другі варыянт!
    — Няхай так і будзе, саколік, — і дзед устаў з лавы, даючы зразумець хлопчыку, што размова закончана.
    Янка падзякаваў, развітаўся з дзедам, які зусім не быў падобны да ведзьмака і з палёгкай пакрочыў дамоў. Але палёгка хутка мінула, бо хлопчык не разумеў, а што ж далей. Дзед нагаварыць нагаварыў усякага ўсяго, але ж нічога не зрабіў, нават ніякіх лекаў не прапісаў.
    Назаўтра Янка, як заўсёды, раніцай бадзёра пабегу школу. Настрой — выдатны, уро
    30
    кі былі вывучаны «на зубок», яго, як і раней, цікавіла жыццё класа і ўвогуле жыццё.
    I настаўнікі, і вучні заўважылі станоўчыя перамены ў колішнім выдатніку — і верылася, што ўсё будзе паранейшаму, самым лепшым чынам. Ды і сам Янка адчуў, што той непрыемны ўнутраны голас сціх, што ў душы светла, на сэрцы лёгка.
    Але, вяртаючыся са школы дамоў у гэты ж дзень, Янка пачуў, як хтосьці яго гукнуў. Хлопчык азірнуўся і ледзь не самлеў — за ім стаяў ён сам, Янка.
    Сапраўдны Янка ліхаманкава выкрыкнуў:
    — Ты хто?!
    — Я? Хахаха! — зарагатаў нечакана двайнік. — Я — ты! Я той, каго ты выгнаў з сябе! Ды ты мне цяпер зусім не трэба! Я — самастойны, што хачу, тое і раблю.
    — I ты мне не трэба! — злосна адгукнуўся Янка. — Прэч адсюль! Прэч назаўсёды!
    — He хвалюйся! — зноў зарагатала другое Янкава «я». — Больш ты мяне не ўбачыш, хаця чуць пра мяне табе давядзецца часцяком.
    I Янкаў двайнік растаў у паветры, быццам яго і не было тут.
    Настрой у хлопчыка быў сапсаваны, бо ён нават падумаць не мог, што такое магчыма, што ён, Янка, раздвоіцца восьтак відавочна.
    31
    I ♦;
    Гэта яму не падабалася, але надзея, што двайнік больш не сустрэнецца, узняла настрой.
    Прайшло некалькі дзён, поўных цікавага для Янкі школьнага і пазашкольнага жыцця. У школе ладзілася вечарына пад агульнай тэмай «Мая Радзіма — Беларусь». Ад кожнага класа, пачынаючы з першага і заканчваючы адзінаццатым, рыхтаваўся выступіць толькі адзін вучань, і па выніках выступленняў пераможцаў чакалі тры першыя месцы. Тэма была цікавая і давала магчымасць кожнаму выступоўцу праявіць сваю любоў да Радзімы і веданне гісторыі роднага краю.
    Ад пятага класа рыхтаваўся выступіць Янка, якому прадказвалі першае месца. Але ў дзень правядзення вечарыны хлопчык нечакана захварэў, пра што паведаміў па тэлефоне ў школу. Пачалі тэрмінова шукаць новага выступоўцупяцікласніца. Зрабіць гэта было нескладана, бо кожны, хто нарадзіўся і жыве ў Беларусі, шмат цікавага можа распавесці і пра сваю Радзіму.
    I вось перад самым пачаткам урачыстасці ў школе з’явіўся Янка. Усе, хто ведаў пра яго захворванне, кінуліся да яго:
    — Як ты пачуваешся? Навошта ж ты рызыкуеш сваім здароўем? Ты — сапраўдны патрыёт! — а потым пацікавіліся: — Будзеш выступаць ці не?
    33
    — Дзеля гэтага я тут! — нядбайна адказаў Янка. — Вы тут усе ў параўнанні са мной слабакі.
    Настаўнікі і вучні разгублена пераглянуліся, але рабіць вынікі з пачутага не было калі, бо аб’явілі першага выступоўцу, як і належыць, ад першага класа.
    Янка выступаў пятым. Расхрыстаўшы пінжак, раскудлаціўшы валасы і запхнуўшы рукі ў кішэні штаноў, ён, здавалася, выплёўваў словы праз губу:
    — Гісторыя Беларусі, ды будзе вам вядома, гэта — гісторыя, а не геаграфія, тым больш не фізкулыура. Мая Радзіма — Беларусьтаму мая, што я ў ёй жыву і лічуся лепшым вучнем пятага класа...
    Ён, магчыма, і далей плёў бы языком усялякую лухту, але на сцэну выбегла збянтэжаная настаўніца і звярнулася да прысутных:
    — Прабачце, шаноўныя! Янка ўстаў з пасцелі хворы, у яго гарачка, тэмпература. Ён не разумее, што гаворыць.
    — Я больш за цябе разумею! — перайшоў на «ты» Янка, дакладней, не сапраўдны Янка, а яго другое, самастойнае «я».
    Давялося сілком сцягнуць са сцэны «лепшага вучня» пятага класа. Вечарына працягвалася, але настрой ва ўсіх быў сапсаваны,
    34
    не кажучы пра тое, што пяты клас заняў апошняе месца.
    Калі сапраўдны Янка праз два дні з’явіўся ў школе, яго абступілі аднакласнікі і даволі холадна сталі папракаць:
    — Лепш бы ты не ўставаў з пасцелі і не выступаў на вечарыне ад імя нашага класа. Ты такое гарадзіў са сцэны, што ў нас вушы гарэлі ад сораму.
    — Ды вы што? — пратэставаў Янка. — Я не быў у школе і не выступаў!
    — Манюка! —зашыкалі на яго вучні. — Ды ты яшчэ ў дадатак да ўсяго і манюка. Хоць бы пачырванеў!
    Толькі цяпер Янка здагадаўся і пахаладзеў: выступаў у школе яго двайнік. Вось чаму ён тады са здзекам сказаў: «Чуць пра мяне давядзецца часцяком!..» «Дык я не пазбавіўся ад яго! — жахнуўся хлопчык. — Я, наадварот, нажыў сабе такога каварнага і непрадказальнага ворага!»
    Дома Янку чакала новая непрыемнасць.
    — А, вярнуўся! Тваё шчасце, што бацькі не было дома, ён табе ўсыпаў бы на арэхі!  загаласіла маці. — I адкуль у цябе такая дзёрзкасць, Янка?
    Хлопчык лыпаў поўнымі слёз вачыма. Ён зразумеў, што яго двайнік і дома штосьці натварыў.
    35
    — Што, мама? Што адбылося?
    — Ты яшчэ пытаешся, што адбылося! Ты ж некалькі хвілін таму, як бура, уляцеў у хату, я спыталася: «Што здарылася? Што, у школе непрыемнасці?» А ты што мне адказаў? Ты закрычаў: «Дык чхаў я на вашу школу і на вас усіх! Надакучылі вы мне да чорцікаў, абыдуся і без вас!» — пасля чаго выбег з хаты! Вось ты праз некалькі хвілін вяртаешся і робіш выгляд, што нічога не здарылася.
    — Мама! Мамачка! — узмаліўся Янка. — Гэта быў не я!
    Маці спалохана глянула на сына:
    — Яначка, ты здаровы?.. Як жа «быў не я?» Ці ж я ўжо свайго сына пазнаваць перастала?
    Янка зноў кінуўся ў дзверы і, не хаваючыся ад чужых вачэй, з усяе моцы пабег да сівога дзеда.
    — Дзядуля, дарагі, родны, што мне рабіць? Маё другое «я» гнюсіць, паскуднічае ад майго імя. Яно хутка перапсуе ўсё маё жыццё. Нават мама...
    — Хопіць! — перапыніў дзед Янку. — Памятаеш, я прапаноўваў табе два варыянты вырашэння тваёй праблемы? Я засяроджваў тваю ўвагу на першым...