• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі і прыгоды  Сяргей Давідовіч

    Казкі і прыгоды

    Сяргей Давідовіч

    Выдавец: Звязда
    Памер: 200с.
    Мінск 2020
    62.09 МБ
    Хвядоскава пытанне вярнула бацьку да рэалій жыцця:
    — Дык дзе, тата, твае дзед і баба ці, як ты казаў, бацька і маці? Мяне, я ведаю, бусел прынёс некалі да цябе і мамы, а цябе бусел прынёс да каго?
    Бацька пачаў блытана тлумачыць:
    — Разумееш, сынок, ішлі мы аднойчы па дарозе, ды раптоўна наляцеў моцны вецер, зрабілася цёмна, як ноччу. Параскідала нас — я вось апынуўся тут, а куды дзеліся мае бацькі, невядома.
    192
    — А ці ж ты не шукаў іх? — страпянуўся хлопчык.
    — Шукаў... але, як кажуць, шукай ветру ў полі...
    — А яны мне хто былі б, каб знайшліся? — працягваў хвалявацца Хвядоска.
    — Вось табе яны і былі б дзедам і бабай.
    — Я іх знайду! — запаліўся хлопчык. — Як жа так — у казцы ёсць дзед і баба, а ў мяне няма!
    — He дуры, сынок! — заспакойваў бацька Хвядоску. — Дзе ты іх знойдзеш? Свет вялікі.
    — Я перашукаю ўвесь свет! Я табе абяцаю! — усклікнуў Хвядоска і, выціраючы ўзмакрэлыя вочы, выйшаў з хаты.
    Бацька ўзяў у рукі кніжку казак і незадаволена прамовіў:
    — Пішуць жа ўсякую лухту, толькі нервы дзецям псуюць... і іх бацькам...
    Хвядоска не жартаваў. Ён выйшаў з хаты і накіраваўся за вёску, на самы высокі пагорак, дзе звычайна сустракаўся самы моцны вецер.
    — Вецер! Вецер! — паклікаў ён. — Чуеш мяне, вецер? Ты ж тут, я цябе адчуваю! Адгукніся!
    У посвісце ветру Хвядоску падалося:
    193
    — I я цябе чую і адчуваю тваю заклапочанасць.
    — Скажы тады, калі ласка, вецер, куды ты занёс майго дзеда і бабу, бацькоў майго таты? Я іх шукаю! Тата сказаў, што ты іх разлучыў.
    Зноў Хвядоску падалося:
    — Я твайго бацьку добра ведаю. Ён носіцца па дарогах на сваім «Мерседэсе» хутчэй за мяне і псуе на хаду маю вопратку. Але гэта дробязь. He дробязь тое, што ён схлусіў — я не чапаў яго бацькоў. Твой тата зрабіўся сляпым.
    — He! — крыкнуў Хвядоска. — Гэта не пра майго тату! Мой бацька не сляпы, ён усё бачыць!
    — Ён толькі думае, што бачыць, — пасвістаў незадаволена вецер. — Насамрэч яго асляпіла нажыва, яе ён толькі і заўважае. А твае дзед і бабка, бацькі твайго таты, жывуць ажно за пяцьдзесят кіламетраў адсюль, у вёсцы Найда. Яны нават не ведаюць, што ў іх ёсць унук — ты, Хвядоска. Далёка гэта — не дойдзеш!
    — Дайду! — крыкнуў хлопчык. — Дзякуй табе, вецер! Ты сапраўдны мой сябар! — і Хвядоска пайшоў.
    Але пайшоў не ў далёкую вёску Найду, а дамоў, каб супакоіцца і асэнсаваць чутае.
    194
    Яму было балюча і крыўдна, што яго тата, якога ён любіў, схлусіў яму, а насамрэч адмовіўся ад сваіх бацькоў.
    «Хіба ж я магу адмовіцца ад сваёй мамы і свайго таты?» — з болем думаў хлопчык.
    «Не, — вырашыў ён, — я нават не падам выгляду, што раскрыў гэту непрыемную тайну. Я не хачу нават думаць, што мой тата благі, я павінен нейкім чынам яму дапамагчы. Але як?»
    I Хвядоска прыдумаў.
    Наступным днём хлопчык шумна ўскочыў у хату, кінуўся тату на шыю і шчасліва зашчабятаў:
    — Тата! Татачка родны! Я знайшоў тваіх маму і тату, маіх дзеда і бабу! Якое шчасце!
     Дзе?  разгубіўся бацька.  Як ты мог іх адшукаць? Жартуеш, сынок?
    — Заводзь машыну, татка! — ажно свяціўся хлопчык. — Вецер занёс іх ажно ў вёску Найду. Едзем, татка, я хачу абняць сваіх, а не казачных, дзеда і бабу! Праўда, гэта здорава, татка?
    Хвядосаву бацьку прыйшлося падыграць сыну:
    — Малайчынка, сынок! Едзем!
    Праз паўгадзіны шчаслівы Хвядоска і яго тата ехалі ў «Мерседэсе» ў напрамку
    196
    далёкай вёскі, дзе іх чакала... Так, шчаслівая сустрэча!
    На пагорку Хвядоска звярнуўся да свайго бацькі:
    — Крыху цішэй едзь, тата, бо ў ветру псуецца вопратка.
    Бацька прамармытаў сабе пад нос:
    — I хто іх прыдумвае, гэтыя казкі?
    ЗМЕСТ
    Лявон і мабільны тэлефон.............3
    Адважны баязлівец...................12
    Па па ра цькветка..................19
    Другое «я»..........................27
    Хто самы прыгожы?...................40
    Мара................................46
    Знічкіны ласкі......................54
    Пчолка Юля і труцень Кузя...........68
    Сямёра казлянят і Воўк..............78
    Волаты Белавежскай пушчы............88
    Пярсцёнак...........................95
    Кемлівы заяц.......................104
    Галоўнае багацце...................112
    198
    Заслужыў — атрымай!...............119
    Боль..............................127
    Чароўная кніжка...................133
    Прамая дарога.....................140
    Стасік і іншапланецяне............146
    Жывая душа........................178
    Неспадзяванка.....................185
    3 казкі ў казку...................190
    Літаратурнамастацкае выданне
    ДАВІДОВІЧ Сяргей Фёдаравіч
    КАЗКІ I ПРЫГОДЫ
    Рэдактары Н. Г. Шчарбакова, В. В. Крывадубская Дызайн вокладкі, мастацкі рэдактар A. М. Зяновіч
    Камп’ютарная вёрсткаД. С. Камейша Стыльрэдактары Н. Ф. Крыцкая, Н. Г. Шчарбакова
    Падпісана да друку 25.11.2020. Фармат 60 х 90716.
    Папера афсетная. Друк афсетны.
    Ум. друк. арк. 12,50. Ул.выд. арк. 7,16. Тыраж 700 экз. Заказ 1907.
    Рэдакцыйнавыдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/8 ад 02.08.2013.
    Вул. Б. Хмяльніцкага, Юа, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    Адкрытае акцыянернае таварыства «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 10.09.2018.
    Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    m