• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі і прыгоды  Сяргей Давідовіч

    Казкі і прыгоды

    Сяргей Давідовіч

    Выдавец: Звязда
    Памер: 200с.
    Мінск 2020
    62.09 МБ
    Іх лічаць польскімі пісьменнікамі, але яны беларускага паходжання. Той жа Міцкевіч нарадзіўся ў Навагрудку і ганарыўся заўсёды тым, што яго лірыка і эпас грунтуюцца на беларускасці, якую ён насіў у сваім сэрцы па жыцці. Сваё любімае возера Свіцязь ён рамантычна ўяўляў толькі з русалкамі на беразе.
    Сыракомля вельмі добра ведаў беларускі сялянскі побыт, быў адданы яму душой і ў сваіх творах з любоўю апяваў жыццё вяс
    131
    коўцаў. I ўвогуле, яго паэтычныя творы прасякнуты духам Беларусі.
    Янка як зачараваны слухаў расповед Болю, цяпер ужо — Болю сваёй душы. А той працягваў размову з юнаком:
    — Ты, Яначка, пачуеш яшчэ шматславутых імёнаўтвайго часу, якія загучаць на ніве адраджэння Беларусі, — і Максіма, і Якуба, і многіх іншых.
    — А як усё гэта адбываецца? — насцярожыўся Янка. — Ты наведваеш душы згаданых асоб, а затым пераходзіш у іншыя? Ты іх пакідаеш пры жыцці? Душа ж без цябе перастае балець. Так?
    — He, Яначка, не так! Мне дастаткова абудзіць душу чалавека, і яна застаецца жывой назаўсёды. Ты, аднойчы гукнуўшы мяне, не засмучайся, не пачуўшы майго адказу. Табе адгукнецца твая душа...
    I ўспрымаў з тае пары Янка жыццё сваім чулым сэрцам, і прапускаў праз сваю абуджаную душу падзеі свайго часу і лёсы сучаснікаў. I нараджаліся зпад яго пяра творы, поўныя душэўнага Болю і непахіснай Веры ў светлую будучыню.
    ш®ш ш#ш#ш
    
    ЧАРОЎНАЯ КНІЖКА
    Сцёпка сядзеў на лаўцы ў гарадскім парку і чакаў сяброў, каб вырашыць з імі, як больш цікава бавіць вольны час. Былі летнія канікулы, і гэтага часу, здавалася, хоць адбаўляй. Але так толькі здавалася. Час — хуткаплынны, і лета ў яго патоку — як кропелька ў акіяне. Тым больш што Сцёпка меў запазычанасць перад школай — не знайшоў узаемапаразумення з гісторыяй. Вось восенню вымушаны будзе пераздаваць яе. «Але ж гэта ажно восенню, — цешыў сябе думкай хлопчык. — Калі яна яшчэ будзе!»
    Раптам побач са Сцёпкам села старэнькая бабуля і пільна паглядзела на свайго суседа па лаўцы. Ён, як мага непрыкметней, асцярожна адсунуўся далей ад гэтай старой.
    — Адпачываеш? — спыталася яна.
    133
    Сцёпку падалося, што ён у кабінеце ўрача перад рэнтгенапаратам.
    — Ага... — няўпэўнена адказаў хлопец.
    — Канікулы? — зноў коратка спыталася бабуля.
    — Ага... — гэтак жа коратка адказаў ён.
    — А поспехі якія ў вучобе? Пэўна, выдатнік? — працягваў дапытвацца «рэнтгенапарат».
    Сцёпка замест адказу хацеў устаць і пайсці прэч, але не мог крануцца — штосьці ўтрымлівала яго, быццам ён быў шрубком, а лаўка — магнітам.
    — Дык выдатнік ці не? — перапыталася старая.
    — Выдатнік, — схлусіў Сцёпка.
    — Альбо серадняк? — дапытвалася яна.
    — Серадняк... — адказаў Сцёпкаў язык без дазволу гаспадара.
    — Ці ўсё ж ты з тых, хто адстае? — з усмешкай удакладніла ўедлівая старая.
    Гэта ўсмешка раззлавала хлопчыка:
    — Ну, з тых! Я, калі хочаце, у хвасце! А вам што?.. Вы хто — настаўніца на пенсіі ці былы міліцыянер?
    — Я — добрая фея!
    — Ха! Яшчэ што скажаце! — цяпер ужо ўсміхнуўся Сцёпка. — Ці ж такія феі бываюць? Вы ж зусім старэнькая!
    134
    — А я — састарэлая фея, — удакладніла бабуля. — Усё і ўсе ў гэтым свеце старэюць. I ты, галубок, састарэеш.
    — А як вы дакажаце, што вы сапраўдная фея? — недаверліва спытаўся Сцёпка.
    — А вельмі проста! Ты дрэнна ведаеш гісторыю, цябе чакае восенню пераэкзаменоўка... I цябе завуць Сцёпка. Так?
    — Гэта яшчэ не доказы! — рашуча не паверыў хлопчык.  Я адразу здагадаўся: вы настаўніца на пенсіі і бываеце ў нашай школе, вось і ведаеце пра мяне штосьці...
    Старая моўчкі загадкава ўсміхнулася.
    Раптам Сцёпка падсунуўся бліжэй да сваёй, як ён лічыў, даставалы:
    — А калі вы сапраўдная фея, зрабіце так, каб я быў самы разумны ў класе! Што, слабо?!
    — Зраблю! — упэўнена адказала старая. — Дапамагу табе, але і ты дапамагай мне ў гэтым чараўніцтве.
    — Як? Я на ўсё згодны! — ускочыў з месца хлопчык.
    Старая падумала і таямніча абвясціла:
    — Ёсць чароўная кніжка... Праўда, адшукаць яе будзе цяжка, але пры настойлівасці ты знойдзеш...
     Дзе яе шукаць? Дзе?  запаліўся Сцёпка. — Я гатовы ісці хоць за край свету!
    135
    — Навошта так далёка? Я гэту кніжку бачыла на мінулым тыдні ў гарадской бібліятэцы... Нават гартала яестаронкі, а вось на якую паліцу і ў якой зале паклала — не памятаю.
    — А што, і феі ходзяць у бібліятэку? Навошта? — здзівіўся хлопчык.
    — Ходзяць! Яшчэ як ходзяць! Чараўніцтва — гэта таксама навука, а навуковыя веды патрабуюць пастаяннага падмацоўвання.
    — Я тую кніжку знайду! — запэўніў бабулю Сцёпка. — Скажыце толькі, як яна называецца.
    — А вось назвы яе я і не ведаю, — развяла рукамі старая. — Я на вокладку не звяртаю ўвагі, а наталяю душу зместам. Ты, Сцёпачка, таксама не звяртай увагі на кніжныя вокладкі, а разгортвай кніжку і чытай.
    — А як я даведаюся, што напаткаў менавіта чароўную кніжку?
    — Табе падчас твайго чытання падкажа сэрца, — патлумачыла старая. — Бяры з паліцы па парадку кніжкі, разгортвай іх і чытай старонкудзве. Маўчыць сэрца — бяры новую кніжку і чытай. Зноў маўчыць — тады чытай чарговую кніжку. Лета наперадзе, часу шмат — да восені абавязкова трапіш на чароўную кніжку і станеш самым разумным вучнем у сваім класе, а магчыма, і ва ўсёй
    136
    школе. А цяпер — бывай, саколік! — і старая паціху паклыпала па паркавай дарожцы.
    Сцёпка сядзеў разгублены і засяроджаны адначасова... Верыць ці не чутаму? Няўжо корпацца ўсё лета ў бібліятэцы? Там жа тысячы кніг! Не!.. Але ж вельмі хочацца здзівіць усіх сваімі ведамі і розумам.
    Сцёпкавы развагі прыпынілі яго сябрыаднакласнікі:
    — Ты ўжо тут! Гайда на карусель! А потым у футбол паганяем!
    Сцёпка нечакана для сябе адмовіўся:
    — He, пацаны, гуляйце без мяне... Мне трэба ў бібліятэку...
    — Ты што, з мазгамі не ў ладах? — здзівіліся сябры. — Пачакае твая гісторыя да восені. Гайда, Сцяпан!
    — He! — рашуча ўстаў Сцяпан і гэтак жа рашуча падаўся ў бібліятэку.
    Ён нават заплюшчваў вочы, калі браў з паліцы кніжку, каб не бачыць яе назву, разгортваў старонкі і пачынаў чытаць. Траплялася рознае — і цікавае, і не зусім, і пазнавальнае, і прыгодніцкае, але кожнае пасвойму карыснае. Толькі вось сэрца пакуль нічога не падказвала.
    Ён кожны дзень наведваў бібліятэку і ўжо пачаў прыходзіць сюды не па ўласным прымусе, а з цікавасцю. Перад ім адкрываўся свет
    138
    ведаў і спасціжэння чагосьці новага. Хлопчык часам забываўся на тое, што шукае нейкую асобую кніжку — усе яны былі яго сябрамі, яго суразмоўцамі.
    Але аднойчы, разгарнуўшы чарговую кніжку, Сцёпка не мог адарвацца ад напісанага і, што галоўнае, адчуў светлае хваляванне сэрца.
    — Гэта яна! Яна — чароўная кніжка! — усклікнуў ён, звяртаючы на сябе ўвагу ўсіх, хто быў у бібліятэцы. — Сэрца мне падказала!
    Упершыню за апошні час Сцёпка зірнуў на вокладку і прачытаў назву кніжкі: «Гісторыя роднага краю».
    Восенню пры пераэкзаменоўцы Сцёпка атрымаў адзнаку «выдатна», а пасля пачатку новага навучальнага года класны кіраўнік у прысутнасці ўсіх вучняў класа з павагай адзначыў:
    — Адчуваецца, Сцяпан, што летам ты шмат папрацаваў над сабой. Сваімі ведамі і светапоглядам ты вылучаешся з усіх сваіх аднакласнікаў. Малайчына!..
    Але Сцёпку ўвесь час непакоіць думка: «Хто ж яна, тая таямнічая суразмоўніца ў парку? Фея ці вельмі разумная бабуля?»
    ПРАМАЯ ДАРОГА
    Ішлі аднойчы са школы дзесяцігадовыя сябры Вова, Мікола і Алесь. Быў цудоўны восеньскі дзень, калі дрэвы яшчэ не скінулі сваёй шыкоўнай залачонай вопраткі. Дарога ад вёскі да вёскі была добра знаёмая, не адзін раз ходжаная.
    Раптам сябры спыніліся і здзіўлена пераглянуліся. Месца, дзе яны апынуліся, было незнаёмым. Дарога, па якой можна былоз завязанымі вачамі крочыць ад дому да школы і назад, раптам зрабілася непазнавальнай і разбягалася ў трох напрамках. На раскрыжаванні ляжаў вялізны камень, на якім было штосьці напісана. Сябры наблізіліся да яго і прачыталі: «Направа паблудзіш — вучыцца не будзеш, налева падасіся — смакаты
    140
    і ласункаў наясіся, а прама пойдзеш — знойдзеш...»
    Але далей, пасля шматкроп’я, не было ні слова. Узрушыліся хлопчыкі, захваляваліся.
    — Цур, я направа пайду! — усклікнуў Вова. — Я больш за ўсё на свеце не люблю вучыць урокі. I хто іх толькі прыдумаў?
    — Прабачце мяне, сябры, але нікому не саступлю дарогу, якая вядзе налева! — рашуча заявіў Мікола і праглынуў слінкі. — Я вельмі люблю смакату і ласункі! Мне нават у сне есці хочацца.
    — А што ж там, у тым «прама»? — пасля невялікай паўзы завагаўся Вова. — Цікава! Магчыма, там штосьці неверагоднае ды нябачанае намі?..
    — А калі там Змей Гарыныч ці Кашчэй Бессмяротны затаіўся? — запярэчыў Мікола.— Толькі туды нос ткнеш, а яны тваю галаву — хрум! — і забудзься, як цябе звалі. He! Мяне не спакусяць ніякія там прыгоды — я выбраў смакату. Пакуль, пацаны, я пайшоў! — і Мікола рашуча падаўся налева.
    — Ты прабач, Алесь, але і я пакідаю цябе, — павінаваціўся Вова і са злосцю зашпурнуў партфель з падручнікамі ў кусты. — Болей вы мне не спатрэбіцеся!
    I Алесь застаўся адзін.
    141
    — Прама дык прама! — падбадзёрыў ён сябе і борзда пайшоў па прамой дарозе.
    Ці доўга ішоў, ці не, а дарога яго прывяла... Алесь вачам сваім не верыў — ён без прыгод і дзівосаў, якія спадзяваўся ўбачыць на таямнічай прамой дарозе, прыйшоў дамоў, дзе яго, як заўжды, сустрэла маці. Алесь кінуў партфель з падручнікамі на лаву, супакоіў маці: «Мамачка, я потым паем!» — а сам пабег да сваіх сяброў Вовы і Міколы. Дзе яны? Што з імі? Але сябры былі ўжо таксама дома і беглі да Алеся даведацца, дзе ён і што з ім.
    Сябры сустрэліся на вуліцы, быццам і не расставаліся. Пачулася расчараванае:
    — Вось табе «пойдзеш направа, пойдзеш налева...»! Камень — нейкі манюка!
    Больш за ўсіх абураўся Мікола:
    — Дзе тыя ласункі? Дзе тая смаката? Я ўсю дарогу слінкі глытаў, усе вочы праглядзеў — нідзе ні цукерачкі, ні табе снікерса!
    Тут Міколу гукнула маці:
    — Сынок, Міколка! Ідзі хутчэй дамоў, я табе пірожных і цукераку краме накупіла! Хутчэй!
    — Ура! — закрычаў Мікола, і яго нібы садзьмула ветрам.
    Вова і Алесь здзіўлена пераглянуліся.
    — Вось табе і каменьманюка, — выдыхнуў Вова. — Шанцуе гэтаму абжору. А мне дык
    143
    прыйдзецца вяртацца ды шукаць партфель з падручнікамі. Відаць, ад урокаў мне не адкруціцца...
    Нечакана пачуўся голас Вовінай маці: