• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі і прыгоды  Сяргей Давідовіч

    Казкі і прыгоды

    Сяргей Давідовіч

    Выдавец: Звязда
    Памер: 200с.
    Мінск 2020
    62.09 МБ
    Калі мы па трапе спусціліся на планету, першае, што мяне ўразіла, — гэта колькасць падобных талерак вакол. Яны стаялі ля кожнага дома, відаць, у кожнай сям’і была такая талерка, толькі меншых памераў. Пазней я даведаўся, што такія лятальныя апараты ў іх замест машын.
    I галоўнае, ад чаго нельга было адвесці вачэй, — гэта ўсё наваколле. Уявіце сабе: зямля зялёнага колеру, неба — лімоннага, дрэвы сінія, а жыхары — чырвоныя. Усё мела асобны колер — дамы, рэчкі, нават уласныя лятальныя апараты. Здавалася, што гэта не рэальная краіна, а памайстэрску размаляваны казачны мульцік. Вельмі прыгожа!
    156
    Уразіла і тое, што нас ніхто не сустракаў, акрамя двух, як я зразумеў, адказных службовых асоб. Пэўна, міжпланетныя палёты ў іх — звычайная справа. Убачыўшы мяне, службовыя асобы і касманаўты адышлі ўбок і пра нешта доўга размаўлялі. Я здагадаўся, што яны вырашаюць далейшы мой лёс. Я быў упэўнены, што мяне ізалююць, але адзін з чыноўнікаў падышоў да мяне і сказаў:
    — Будзеш жыць пакуль у маім доме, з маёй сям’ёй, а потым вырашым, што з табой рабіць.
    Ён быў упэўнены, што мне няма куды ўцякаць, ды і касманаўты, пэўна, далажылі яму, што я добраахвотнік.
    Так я апынуўся ў яго сям’і. Мне пашанцавала — у яго акрамя жонкі была і дачка, прыкладна майго ўзросту. Звалі яе Кісатс — дзіўнае імя. Але, калі я ўдумаўся ў яго сэнс, ажно ўзрушана закрычаў:
    — Кісатс, дык мы з табой цёзкі!
    Яна здзівілася яшчэ больш за мяне:
    — Якія ж мы цёзкі? Я — Кісатс, ты — Стасік.
    — А ты прачытай сваё імя наадварот! Альбо маё прачытай наадварот! Разумееш? Во здорава — жылі мы з табой за мільярды кіламетраў адно ад аднаго, а нашы бацькі далі нам адно імя!..
    157
    Так пачалося маё жыццё на той далёкай планеце. Я хачу паўтарыць, што мне вельмі пашанцавала з Кісатс. I не толькі таму, што яна была добразычлівая і разумная дзяўчынка, але і таму... Далей вы самі даведаецеся, чаму.
    Яна расказала мне, што яе бацька займае ў дзяржаве высокую пасаду, што такіх школ, як у нас, у іх няма. Яны, дзеці, аб’яднаны агульнай сістэмай адукацыі праз глабальную сетку відэаінфарматызацыі. Гэта штосьці падобнае да нашага інтэрнэту. У адведзены час дзеці праз хатнія індывідуальныя мінісістэмы падключаюцца да глабальнай відэасетцы, атрымліваюць заданні ад настаўнікаў, дыскутуюць між сабой і з тымі ж настаўнікамі, удзельнічаюць у навучальным працэсе да атрымання неабходнага ўзроўню адукацыі.
    Кіраванне дзяржавай і дзяржаўнымі ўстановамі ажыццяўляецца таксама праз глабальную сетку інфарматызацыі. У дзяржаве, а яна адна на ўсёй планеце, няма арміі, няма зброі — адпаведна, няма і войнаў, таму ўсе намаганні і сродкі накіроўваюцца на навуковасацыяльныя праграмы. За кошт гэтага жыхары той планеты дасягнулі небывалых навуковатэхнічных і сацыяльнаэканамічных вяршынь.
    158
    Стасік зрабіў невялікую паўзу і ўдакладніў:
    — Пра ўсё гэта і многае іншае я даведаўся ад дзяўчынкі ў першы дзень майго знаходжання ў гэтай сям’і. 3 яе слоў я і пераказваю вам усё гэта, ды і далей буду спасылацца на яе.
    Але мяне вельмі непакоіла тое, што я ў гэтым доме часова, што хутка магу апынуцца невядома дзе, адрэзаны інфармацыйна і фізічна ад усяго і ўсіх. I ўсё ж пасапраўднаму мяне палохала заява аднаго з іншапланецян падчас палёту, што з мяне на нейкім клетачным узроўні створаць нейкую істоту. Істоту створаць, а са мной што будзе? Ці буду я ўвогуле?
    Пра свае перажыванні я расказаў Кісатс.
    Яна спахмурнела:
    — He хачу цябе, Стасік, палохаць, бо дакладна сама ўсяго не ведаю, але, думаю, што з клетак твайго арганізма, а іх у кожнага вельмі шмат, будуць рабіць спробу стварыць кагосьці... Для чаго — не ведаю. Я нешта чула ад свайго таты: прывозілі аднекуль некага, але той эксперымент прайшоў няўдала... Я сама баюся за цябе, Стасік.
    Я пахаладзеў:
    — А што ж рабіць, Кісатс?
    — He ведаю... Лепшае, што можна было б зрабіць, — гэта ўцячы. I не адкладваючы,
    159
    пакуль тваю часовую свабоду не абмежавалі нейкай закрытай тэрыторыяй ці памяшканнем.
     Як уцячы? Куды?  не зразумеў я.
    — Туды, адкуль прыляцеў, — адказала дзяўчынка. — Гэта твой адзіны шанц, і няма гарантыі, што яго ўдасца выкарыстаць.
    — Што ты маеш на ўвазе? — зноў не зразумеў я. — Які шанц? Дзе ён?
    — Карабель, на якім ты прыляцеў, — вось твой шанц.
    Я разгубіўся:
    — А як я на яго патраплю? Ён жа ахоўваецца. I хто ім будзе кіраваць? А потым... я вельмі хацеў пабачыць ваш горад, адчуць ваша жыццё. Я ж, акрамя яго агульнага выгляду з ілюмінатара, нічога не бачыў.
    Дзяўчынка пачала нервавацца:
    — Табе экскурсія па горадзе даражэй за жыццё! Так? Я згодна рызыкаваць, правесці цябе на карабель, а ты...
    — Прабач, Кісатс!.. А хто будзе кіраваць караблём?
    — Ты! — рашуча адказала яна. — У нас кожнае дзіця ведае, як кіраваць такой тэхнікай. Я табе асноўнае пакажу. Наперадзе ноч, а раніцай пачнём дзейнічаць.
    Стасік перавёў дыханне і звярнуўся да настаўніцы:
    161
    — Я, Аліна Паўлаўна, буду прапускаць дэталі нашай падрыхтоўкі плану ўцёкаў, скажу толькі, што раніца аказалася не мудрэйшай за вечар, а страшнейшай за яго.
    Самыя горшыя прагнозы Кісатс пацвердзіліся. Я яшчэ спаў, калі ў мой пакой увайшлі нейкія людзі і загадалі мне збірацца.
    — Куды? — спытаўся я, хоць разумеў, што мне ўсё адно не адкажуць.
    Я спецыяльна марудзіў час, апранаючыся, і з надзеяй пазіраў на дзверы — а раптам у пакой увойдзе Кісатс. Але мае надзеі згасалі з кожнай хвілінай.
    — Хутчэй! — падганялі мяне незнаёмцы. — У нас мала часу.
    Мяне вывелі, пасадзілі ў талерку без ілюмінатараў і кудысьці павезлі. Двор, на якім мы селі, быў абнесены высокай сцяной. Пасярэдзіне яго знаходзіўся толькі адзін трохпавярховы будынак.
    Я ў гэтай казачнакаляровай краіне ўпершыню ўбачыў чорны колер — будынак чорны, як сажа, наганяў у сэрца жах. Пакой, у які мяне пасялілі, быў таксама чорнага колеру, нават ложак і ўся мэбля — чорныя.
    Убачыўшы гэта, я ледзь не згубіў прытомнасць, але незнаёмец, які прывёў мяне сюды, ласкава сказаў:
    162
    — He здзіўляйся такому інтэр’еру. Чарната — гэта вынік, гэта самы даўгавечны, самы пастаянны колер для кожнага з нас. Яна псіхалагічна настройвае пацыента на вечнае заспакаенне. Гэта ў нас замест анестэзіі. Праз нейкі час тут ты забудзешся пра ўсё на свеце, пра ўсе колеры. Затое пасля аперацыі ты паіншаму будзеш успрымаць сапраўдную шматколернасць. А пакуль — адпачывай.
    Пасля такой анестэзіі ў мяне сапраўды не было ні сіл, ні волі працівіцца чамунебудзь...
    Тым часам Кісатс заўважыла маю адсутнасць і кінулася да бацькі:
    — Татачка, а дзе Стасік? Што з ім?
    — Забудзься на яго, дачушка, — як мага мякчэй адказаў ён. — Ён хутка пяройдзе ў іншае малекулярнае вымярэнне.
    — He! — кінулася на шыю бацькі Кісатс. — Я хачу апошні раз пабачыць яго!
    — Навошта, дачушка? Эксперыменту дадзены ход.
    Кісатс зразумела, што патрэбны нейкі пераканаўчы аргумент. Яна плаксівым тонам сказала:
    — Татачка, мы ўчора вечарам пачалі развучваць песню, якую Стасік прывёз з Зямлі. Я яшчэ не зусім валодаю мелодыяй і не ўсе словы ведаю. У іх свае песні, не падобныя да нашых. Ён мне некалькі разоў яе праспявае,
    163
    я запішу яе на дыск, а потым — працягвайце эксперымент... Ты ж толькі ўслухайся, татачка: «Касіў Ясь канюшыну...» Далей я не памятаю. У нас жа не расце канюшына і няма такіх дзівосных імён, як Стасік і Ясь. Дазволь, татачка!
    Бацька падумаў і завагаўся:
    — Што ж, у выпадку няўдачы эксперыменту няхай пасля яго застанецца хоць канюшына. Добра! Пропуск у цэнтр эксперыментальнай медыцыны я табе выпішу, але толькі на адну гадзіну.
    — Дзякуй, родны татачка! Але я б хацела паехацьтуды з сябрам Клырстам — ты яго ведаеш. Я адна крыху баюся.
    — Можна і з Клырстам, — згадзіўся бацька, — хлопец ён надзейны...
    Стасік абвёў поглядам клас. Усе вучні былі засяроджаныя і напружаныя. Нават Аліна Паўлаўна скінула з вуснаў недаверлівую ўсмешку.
    А Стасік працягваў:
    — Я ляжаў нібы ў нейкай чорнай бязмежнасці, хоць пакой быў невялікі. Я не проста ляжаў, а пакорліва чакаў свайго канца.
    Раптам адчыніліся дзверы, і ў пакой увайшоў той жа незнаёмец і ўрачыста сказаў:
    — Прымай гасцей!
    164
    Убачыўшы Кісатс, я, як сталёвая спружына, падскочыў ледзь не да столі.
    — Кісатс, мілая, родная! — не мог стрымаць я слёз радасці і сваіх эмоцый. — Ты тут! Дзякуй!
    Незнаёмец, пэўна, доктар, сказаў:
    — He буду вам перашкаджаць, — і выйшаў.
    Толькі цяпер я заўважыў, што Кісатс не адна, і хацеў спытацца, хто гэта, але Кісатс тузанула мяне за грудзі:
    — Хутчэй распранайся! Хутчэй!
    — Навошта?
    — I ты хутчэй распранайся! — паўшэптам зашыкала яна на сябра. — Мяняйцеся адзеннем,пераапранайцеся.
    Пакуль я корпаўся з адзеннем, Кісатс дастала з сумачкі нейкую бляшанку, адкрыла яе і пачала націраць мне твар і рукі яркачырвонай фарбай.
    — Клырст, хутчэй бяры вунь тую шкляначку і фарбуй сябе сам. Маж толькі часткі цела, якія выглядаюць зпад адзення!
    Праз некалькі хвілін я зрабіўся як спелы памідор, а той Клырст набыў колер маёй скуры.
    — Ну, Кісатс! Ну, малыйчына!
    — Цішэй ты!—зноў за ш ы кала яна. — Маўчы і выконвай усё, што я загадаю. А ты, — звярнулася яна да Клырста, — кладзіся на ложак
    166
    і адвярніся да сцяны, а як зойдзе доктар, рабі выгляд, што плачаш — уздрыгвай усім целам.
    — А што будзе з ім? — занепакоіўся я. — Яму ж пападзе!
    — He хвалюйся, яго выпусцяць пасля таго, як усё высветліцца... Вось мне перад татам будзе сорамна, але — перажыву.
    Клырст бухнуўся на ложак і адвярнуўся да сцяны, а Кісатс адчыніла дзверы і зычна сказала:
    — Бывай, Стасік! He хвалюйся, усё будзе добра!
    Зайшоў доктар, а мы з Кісатс знешне спакойна выйшлі ў калідор. Я, праўда, адварочваў твар, баяўся, што мяне пазнаюць і схопяць.
    Кісатс ветліва развіталася з доктарам, і мы не марудзячы падаліся да выхаду. За спінай чуўся голас доктара:
    — Паплач, паплач, табе зробіцца лягчэй...
    Трэба дадаць, што Кісатс прыляцела на сямейнай лятальнай талерцы, у якую мы хуценька селі.
    — Цяпер перад намі апошняя складанасць — карабель, на якім ты прыляцеў, — усхвалявана выдыхнула дзяўчына. — Галоўнае — трапіць у яго. Уперад!
    Праз некалькі хвілін мы прызямліліся. Карабель стаяў ля нейкай дзяржаўнай установы і быў зачынены.
    167
    Убачыўшы нас, з будынка выйшаў, відаць, навуковец і строга спытаўся: