• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі і прыгоды  Сяргей Давідовіч

    Казкі і прыгоды

    Сяргей Давідовіч

    Выдавец: Звязда
    Памер: 200с.
    Мінск 2020
    62.09 МБ
    — Валодзечка, сыночак! Ідзі паеш ды адпачні ад вучобы. Дарэмна толькі мазгі сушыш! Мы з тваім бацькам малапісьменныя, а ў нас і свінні водзяцца, і гаспадарка не горшая за іншых, і капейчына ёсць. Былі б рукі ды ногі, а вучыцца паспееш.
    Вова пераможна бліснуў вачыма, засвяціўся ўвесь як медны гузік:
    — Заўтра па мяне не заходзь, я ў школу не пайду! — і ён уперавалку падаўся ў сваю хату.
    Алесь зноў застаўся адзін.
    «Дзіўныя справы адбываюцца», — падумаў ён і таксама пайшоў дамоў, каб крыху падсілкавацца і сесці за ўрокі.
    Ішоў час. Вова кінуў школу, пагульваў ды біў лынды. Мікола працягваў вучыцца разам з Алесем, але зрабіўся круглы, як гарбуз.
    — Мне мая мамачка кожны дзень купляе ці торт, ці пірожныя, ці цукеркі, асабліва за добрыя адзнакі ў дзённіку, — пахваліўся ён, дастаючы з партфеля чарговую смакату.
    Яго нават ад уроку фізкультуры вызвалілі, бо ён не мог выканаць самае простае фізічнае практыкаванне. I што самае сумнае — ён працягваў таўсцець і круглець.
    144
    Алесь, як і ўсе дзеці яго ўзросту, любіў і ў футбол паганяць, і спякотай даць нырца ў рэчку, і ў лес у грыбы збегаць, і бацькам дапамагчы, але на першым месцы ў яго жыцці была прага да ведаў. Нездарма ў пятым класе на абласной алімпіядзе па матэматыцы ён заняў першае месца.
    Са сваімі даўнімі прыяцелямі Вовам і Міколам ён працягваў сябраваць. Вову пачалі зваць невукам, і гэта моцна яго крыўдзіла, бо нагадвала, што партфель з падручнікамі чакае ў кустах. Да Міколы прырасла мянушка «Мікола — пузатае кола», што таксама яму вельмі не падабалася.
    — Алесь, — звярнуліся яны да сябра, — што зрабіць, каб пазбавіцца кпінаў?
    Алесь не вагаючыся адказаў:
    — Ідзіце па жыцці прамой дарогай!
    СТАСІК
    ІІНШАПЛАНЕЦЯНЕ
    Першы дзень пасля летніх канікулаў настаўніца вырашыла прысвяціць своеасаблівай справаздачы вучняў на тэму «Як я правёў летнія канікулы». Кожны па жаданні мог падзяліцца ўражаннямі, назапашанымі за лета. Ахвотнымі былі ўсе вучні, бо ва ўзросце 910 гадоў нават дробныя падзеі ўспрымаюцца як штосьці вельмі незвычайнае, што магло адбыцца толькі з табой.
    Дзяцей асабліва радавала, што такая справаздача будзе вусная. Можна будзе задаваць пытанні, устаўляць у расповед жарты і, што самае галоўнае, у адрозненне ад пісьмовай работы, не трэба думаць пра правапіс і абрыдлыя памылкі.
    146
    I вось першы ўрок пачаўся. Настаўніца раскрыла класны журнал і стала па чарзе называць прозвішчы вучняў. Кожны расказваў штосыді сваё, але гэтыя аповеды часта паўтараліся, бо многія вучні ездзілі са сваімі бацькамі адпачываць да мора, хто — у летнія лагеры, было нямала такіх, якія адпачывалі ў вёсцы ў сваіх бабуль.
    Вядома ж, цяжка знайсці ля мора ці ў вёсцы нешта сваё, асаблівае. У асноўным: купаўся, загараў, хадзіў на экскурсію. А ў тых, хто адпачываў у вёсцы: хадзіў на рыбалку, у лес у ягады, ездзіў на кані і абавязкова піў сырадой.
    Калі ж пасля чарговага перапынку настаўніца назвала прозвішча Стасіка, ён устаў, падаросламу адкашляўся і пачаў:
    — Клыра выт азлот перлістра дуу, ялтон экліб маліжна...
    Усе дзеці разявілі раты ад пачутага, а настаўніца ўсклікнула:
    — Стасік, пачакай! Спыніся! Што гэта за мова такая?
    Стасік вінавата пляснуў далонню сабе па лбе:
    — Прабачце, Аліна Паўлаўна! Я ж забыўся вас папярэдзіць, што мяне напачатку лета ўкралі іншапланецяне.
    147
    — Штооо? — выцягнула шыю настаўніца. — Якія іншапланецяне? Ты што, жартуеш?
    — Мне не да жартаў, Аліна Паўлаўна. Я столькі перажыў! — уздыхнуў Стасік.
    — Ну і як гэта адбылося? — недаверліва спыталася настаўніца. — Можа, ты лепш пісьмова выкладзі свае прыгоды ці свае... фантазіі на імя дырэктара школы?
    — He! He! Няхай раскажа! Мы хочам паслухаць, — загаманілі вучні. — Дазвольце, Аліна Паўлаўна!
    — Што ж, расказвай, — без асаблівай ахвоты дала згоду настаўніца. А потым спыталася: — Дык гэта ты на іх мове пачаў з намі гаворку?
    — Так, на іхняй мове.
    — Слухаем, працягвай, Стасік, толькі цяпер на нашай, беларускай мове, — удакладніла настаўніца.
    Стасік працягваў:
    — Па сутнасці, я сам паспрыяў таму, каб трапіць да іх у палон. Пабег я аднойчы ў лес у суніцы. Збіраю ягадку за ягадкай, пераходжу ад адной чырвонай лапіны ягад да другой — няма калі галаву падняць, агледзецца. Калі ж дазбіраў поўны гляк суніц, з асалодай выпрастаў спіну і заўважыў на ўскрайку лесу штосьці дзіўнае. Спачатку падумаў, што гэта аўтобус стаіць, які прывёз турыстаў адпачы
    148
    ваць. Як прыгледзеўся — ледзь глячык з суніцамі не выпусціў з рук. Гэта была талерка... He тая, з якой мы ядзім суп, а сапраўдная іншапланетная талерка, срэбнага колеру, з невялічкімі акенцаміілюмінатарамі.
    У мяне ажно дыханне захапіла ад такога відовішча. Страху не было, з’явілася толькі адно жаданне — падысці бліжэй і дэталёва разгледзець гэты карабель, каб потым мелася што расказвацьусім знаёмым. Цікаўнасць, як магніт, цягнула мяне да невядомага дзіва, і ногі, здавалася, самі вялі мяне ўсё бліжэй і бліжэй да іншапланетнай таямніцы.
    Раптоўна думка разанула па маіх напружаных нервах як нажом: «А дзе ж яны, гаспадары талеркі? Якія яны? Варожыя ці дружалюбныя?» Вось тут страх спыніў маё набліжэнне да застылай невядомасці.
    Я доўга стаяў і вагаўся: набліжацца ці не. Нідзе не чулася ні шоргату, ні гуку — нават птушкі перасталі спяваць. Тут я заўважыў, што дзверылюк у пасудзіну адчынены, і магніт цікаўнасці зноў пацягнуў мяне ўперад. I не проста ўперад, а ў сярэдзіну талеркі. На дыбачках, ледзь дыхаючы, я пракраўся ў гэты міжпланетны апарат, а там — нікога.
    Агледзеўся... На нейкіх панэлях міргалі рознакаляровыя лямпачкі, свяціліся ўсялякія
    149
    экраны, штосьці высвечвалася і тухла. Уся талерка ўсярэдзіне падзелена на мноства асобных кабін з крэсламі і ляжанкамі. На шматлікіх паліцах — мудрагелістая апаратура. Я забыўся нават, дзе я і што са мной.
    Пакуль я, разявіўшы рот, разглядаў усю гэту таямнічасць, у дзвярах з’явіліся яны... Я абмёр ад жаху. Думкамаланка загадала: «Уцякай!» — але ногі і рукі не слухаліся. Ды і куды было бегчы, калі ў дзвярах шчыльна стаялі чатыры чалаве... прабачце, не чалавекі, а іншапланецяне.
    Убачыўшы, што я не кратаюся і не раблю спробы ўцячы, яны, відаць, падумалі, што я сам, добраахвотна прыйшоў да іх і вырашыў з імі застацца. Таму яны ветліва штосьці незразумелае залапаталі.
    Я, нягледзячы на смяротны жах, адзначыў, што яны не зялёныя, як пра іх пішуць, а, наадварот, чырвоныя, як спелыя памідоры. Росту яны былі значна меншага, чым нашы дарослыя людзі, таму, калі я нарэшце ўстаў, каб павітацца, мы былі роўныя — плячо ў плячо...
    Настаўніца раптоўна папрасіла:
    — Можа б ты больш коратка расказаў, Стасік. Пасля заканчэння твайго расповеду ў нас, пры неабходнасці, будзе магчымасць задаць табе пытанні, штосьці ўдакладніць. Згодны?
    151
    — Згодны, — адказаў хлопчык і працягваў: — Карацей, дзверы зачыніліся, адзін з іх сеў за пульт кіравання, і мы паляцелі.
    Пра тое, што талерка ляціць, і вельмі хутка, я здагадаўся, зірнуўшы ў ілюмінатар. Хоць былоўражанне, што мы стаім на месцы, Зямля аддалялася імкліва і праз нейкую хвіліну ператварылася ў кропку і ўвогуле знікла. Трое іншапланецян, не занятых кіраваннем талеркай, штосьці мне тлумачылі, балбаталі пасвойму. Але, убачыўшы, што я нічога не разумею, надзелі мне навушнікі, і — дзіва! — я пачаў разумець іх мову, быццам усё жыццё толькі на ёй і размаўляў.
    Адзін з іх дружалюбна мне сказаў:
    — Аты малайчына, што вырашыў далучыцца да нас, — паслужыш міжпланетнай навуцы.
    Я здзівіўся: які я навуковец?! Але той працягваў тлумачыць:
    — Мы з цябе на клетачным узроўні выведзем новы від міжпланетнай істоты. Ганарыся гэтым!
    — Штооо? — ускочыў я.— Як? Навошта? He хачу! — пратэставалі ўсе мае клеткі. Я ў раннім маленствехварэў на жаўтуху. Ваша істота будзе хваравітай!
    — He будзе, мы ўсё прадугледзім, — супакойваў мяне «чырвоны памідор».
    152
    Тады я пачаў маніць і хітраваць:
    — Ваша істота будзе някемлівай...
    Настаўніца ўсміхнулася:
    — He надта ты ўжо і маніў...
    Стасік працягваў:
    — Тым часам пачало цямнець, і хутка чарната акружыла нас з усіх бакоў.
    — Гэта што, так хутка надышла ноч? — здзівіўся я.
    — He, гэта мы вылятаем з вашай Сонечнай сістэмы. Промні вашага Сонца не далятаюць сюды, таму, пераадолеўшы міжсістэмную пустэчу, мы хутка дасягнём нашай Сонечнай сістэмы. У нас сваё Сонца і свая галактыка, пра якую жыхары вашай планеты нават не падазраюць.
    Я пацікавіўся:
    — А чаго вы прыляталі на Зямлю?
    — Гэта — тайна, — коратка адказаў адзін з іх.
    — А як завецца ваша планета? — зноў пацікавіўся я.
    — Хоць ты ўжо не вернешся на сваю Зямлю, — адказаў той жа іншапланецянін, — наўсякі выпадакдай слова, што ніколі нікому не агучыш назву нашай планеты і галактыкі.
    — Даю піянерскае слова, — урачыста запэўніў я.
    153
    I яны назвалі сваю планету і сваю галактыку.
    — I як яна называецца, гэта планета? — спыталася Аліна Паўлаўна.
    — Прабачце, Аліна Паўлаўна, але на мне ляжыць міжпланетная адказнасць за маё піянерскае слова.
    Настаўніца супакоіла Стасіка:
    — Разумею, разумею...
    А Стасік працягваў:
    — Раптам пачалося штосьці падобнае да раніцы. Рабілася відней і відней.
    — Вось пачынаецца наша Сонечная сістэма! — абвясціў адзін з касманаўтаў. — Хутка будзем дома!
    Прайшло па маіх падліках некалькі гадзін, як я трапіў у гэтую іншапланетную пастку, а мы ўжо ў іншай Сонечнай сістэме. Здорава! У той жа час я сумна адзначыў, што гэта «здорава» занесла мяне ад дому ў TaKyra неверагодную далеч і, хутчэй за ўсё, назаўсёды. Я ніколі не ўбачу ні бацькоў, ні сяброў, ні нашай утульнай Зямлі... Слёзы мімаволі пацяклі з маіх вачэй, і гаспадары талеркі расцанілі іх як слёзы радасці ад слоў «мы хутка будзем дома».
    Нарэшце зусім развіднела, і ўверсе паказалася іхняе Сонца. Яно было жоўтае, як
    154
    »і
    яечны жаўток, а неба было светлалімоннага колеру.
    — Вунь! Вунь наша планета! — паўскоквалі «чырвоныя памідоры», паказваючы на кропку, якая імкліва набліжалася да нас, хаця гэта мы імчалі да яе.
    Усе, і я ў тым ліку, прыліплі да ілюмінатараў. Хуткасць касмічнага карабля пачала сцішацца, затым ён завіс над гэтай планетай і павольна спусціўся на яе. Іншапланецяне пачалі абдымацца, віншаваць адзін аднаго з заканчэннем пералёту. Страсянулі за плечы і мяне, выказваючы гэтым, што я для іх свой.