Казкі і прыгоды
Сяргей Давідовіч
Выдавец: Звязда
Памер: 200с.
Мінск 2020
— Што вам тут трэба?
Кісатс ласкава патлумачыла:
— Дазвольце мне з маім сябрам зайсці на хвілінку ў карабель. Толькі на хвіліначку! Так хочацца дыхнуць паветрам, якое прыляцела да нас з далёкай Зямлі!
Пазнаўшы дачку высокага начальніка, навуковец памякчэў:
— У карабель можна пускаць толькі супрацоўнікаў, але для цябе, Кісатс, я зраблю выключэнне. Толькі нічога там рукамі не чапаць, — і дазволіў нам зайсці ўнутр карабля.
Усе пульты і экраны былі выключаны, але дзяўчынка памайстэрску штосьці націснула, нешта пакруціла, і ўсё ажыло, засвяцілася і заміргала.
Кісатс ліхаманкава пачала інструктаж:
— Вось аўтаматычны рэжым работы. Бачыш? Гэта — сістэмы навігацыі. Задаём сістэме загад: «Адваротны курс!» Гэта значыць — маршрут да Зямлі. Гэта кнопка — узлёт, гэта — хуткасць. Гэта — кіслародазабеспячэнне. Гэты экран высвеціць за сотні кіламетраў ад цябе небяспечны астэроід ці іншы міжпланетны карабель. Вось гэта — управа, улева — манеўр. Гэтыя шафы — халадзільнікі з запасамі ежы ў гранулах і вады
168
ў спецыяльных крышталях. Як толькі я зачыню за сабой ўваходны люк— цісні на кнопку «ўзлёт», праз хвіліну ўключай сістэму навігацыі і хуткасць.
— А як жа ты, Кісатс? Што будзе з табой?
— Я пасля твайго ўзлёту закрычу, што ты выпхнуў мяне з карабля і ўкраў яго. He хвалюйся!
— Дзякуй табе, дарагая Кісатс! Я цябе ніколі не забуду! — ледзь не заплакаў я.
Яна дрыготкім голасам адказала:
— Шкада расставацца, але бывай, цёзка! Шчасліва даляцець!
Праз хвіліну я быў у паветры, яшчэ праз хвіліну ўжо імчаў у напрамку Зямлі.
— Ура! Я хутка буду дома! — радасна закрычаў я і заспяваў усё, што прыходзіла ў галаву.
Праз нейкі час пачало цямнець, і я зразумеў, што карабель пакідае жоўтую Сонечную сістэму. Хутка, як і першы раз, зрабілася зусім цёмна. і толькі пульт і экраны вакол не давалі страху авалодаць мной. А страшна было не слаба. Уявіце — я адзін у глыбінях космасу імчу насустрач невядомасці.
Раптам мне зрабілася пасапраўднаму страшна: пулы кіравання пачаў паступова патухаць, і на экране высветлілася засцярога:
169
«Пульт адключаецца, акумулятары разрадзіліся — пераход на ручное кіраванне».
У мяне валасы заварушыліся на галаве. Якое ручное кіраванне?! Дзе яно?! Кісатс пра яго нічога не казала! I як ім карыстацца?
Сорамна сказаць, але я ад жаху закрычаў: «Маама!» Усе прыборы патухлі, цемра вакол такая, быццам я не ў касмічным караблі, а ў бляшанцы, поўнай ваксы. Я мацаў рукамі па панэлі кіравання, хапаўся за нейкія рычажкі і тумблеры, але нічога не пераключаў і не націскаў, баяўся нашкодзіць.
Тут, на вялікую маю радасць, пачало паціху віднець — значыць, набліжаецца іншая, наша Сонечная сістэма. Калі ж зусім пасвятлела і паявілася наша Сонейка, я пачаў разглядаць пульт кіравання. Знайшоўшы надпіс «Ручное кіраванне», я нерашуча ціскануў на кнопачку, і адразу з панэлі высунулася штосьці падобнае да штурвала. Я ўхапіўся за яго рукамі і паспрабаваў ціхенька павярнуць управа, улева. Карабель паслухмяна хіснуўся ў абодва бакі.
— Я кірую касмічным караблём! — з гонарам закрычаў я і зноў заспяваў, але адразу прыкусіў язык: — Што я раблю? Навошта кратаю штурвал? Я ж магу адхіліцца ад курсу і праляцець міма Зямлі.
170
Я да болю ў пальцах сціснуў штурвал, не дазваляючы яму павярнуцца ні на міліметр.
— Толькі прама! Толькі ў тым кірунку, які загадала сістэма навігацыі! — шаптаў я. — А вунь і Месяц! Усё правільна!
Калі ляцелі адЗямлі, ён быў справа, цяпер, наадварот, — злева. Я зноў пачаў спяваць, не выпускаючы з рук штурвал, бо ведаў, што ад Месяца да Зямлі — рукой падаць.
I сапраўды, праз хуткі час паказаўся шарык — наш родны зямны шарык, які ўсё рос і рос у памерах. Я ліхаманкава знайшоў пулы з надпісам «Хуткасць», павярнуў рычажок у бок яе памяншэння, і Зямля пачала набліжацца значна павольней.
— Ага! Вунь кантыненты і акіяны! Вунь Амерыка... He, яна мне і задарма не трэба. А дзе ж Беларусь? Эх, шкада, пакуль не бачу! А вунь Расія! Ура! Бяру курс на Расію, бо ведаю, што недзе побач мой дом, наша сінявокая зямля. Цяпер я сваю Радзіму адшукаю хутка!
Бяру рэзка ўправа і пікірую ўніз. Хуткасць выбраў самую малую, каб не праскочыць міма мэты. Вось ужо відаць лясы, нейкія населеныя пункты, рэчкі — і зноў лясы.
Раптам у мяне над галавой зараўла сірэна, і на аварыйным блоку стаў міргаць
171
надпіс: «Аварыйная пасадка! Аварыйная пасадка. Энергазабеспячэнне заканчваецца!»
Я адчуў, як карабель, а з ім і я даволі рэзка апускаемся ўніз. Я паспеў прышпіліцца да крэсла, і ў наступны момант карабель жорстка шмякнуўся аб зямлю. Дзверы аўтаматычна адчыніліся, і ў сярэдзіну талеркі шуганула свежае паветра. Я адшпіліў рамяні і куляй выскачыў з талеркі.
— Зямля! Трава! Дрэвы! Ураа! — крычаў я як звар’яцелы.
Потым азірнуўся. Талерка прызямлілася на лясную паляну і ляжала на баку. Дзе я, што рабіць і куды ісці — не ведаў.
Ды некуды выйду! — падбадзёрыў я сябе і пашыбаваў, як мне здавалася, прама.
Прыкладна праз гадзіну я апамятаўся — я ж, дурань, не прыхапіў у кішэні з халадзільніка ежы і вады, а раптам буду доўга блукаць... Кінуўся назад, управа, улева — пятляў, пятляў, а сваю талерку так і не знайшоў. Толькі сілы патраціў і час змарнаваў. Цяпер ужо я так заблукаў у лесе, што не меў паняцця, куды накіроўвацца і як ратавацца.
Карацей, пятляў я па лесе тры дні і тры ночы. Уратоўвалі мяне ад голаду лясныя ягады, якіх было даволі многа. На чацвёрты дзень я заўважыў, што мясцовасць паступова
172
становіцца гарыстай. Ісці стала цяжэй, ягады трапляліся ўсё радзей. Сілы пакідалі мяне.
— Няўжо я, прайшоўшы празтакія міжпланетныя выпрабаванні, загіну на сваёй роднай планеце Зямля? — прастагнаў я.
I раптоўна адчуў пах дыму, быццам недзе палілі касцёр.
— Эгегеей! Людзі! Ратуйце! — залямантаваў я. — Памажыце! Я тууут!
Прыслухаўся — ціха. Я зноў закрычаў што ёсць сілы, і на гэты раз падалося, быццам хтосьці адгукнуўся. Я з усіх ног як шалёны кінуўся ў той бок і праз некалькі хвілін заўважыў касцёр і нейкіх барадатых людзей ля яго.
— Дзядзечкі, родныя! — кінуўся я да іх, абліваючыся слязьмі. — Дзядзечкі, я васзнайшоў!
— Адкульты тутузяўся, Рабінзон? — здзівіліся яны, смеючыся.
Але, убачыўшы мае слёзы, схуднелы і змардаваны выгляд, абхінулі мяне нейкай тканінай, накармілі і напаілі гарачым чаем.
Я сёрбаў чай, апякаючы вусны і абліваючы калені і толькі ўсхліпваў: «Дзядзечкі... дзядзечкі...»
Калі я прыйшоў у сябе і супакоіўся, яны спыталіся:
— Дык адкуль ты ўзяўся тут і што з табой здарылася? I чаму ты такі чырвоны — дзе ты ў фарбу ўлез?
173
Замест адказу я спытаў:
— А далёка адсюль Беларусь?
Незнаёмцы, цяпер ужо ад душы, зарагаталі:
— Хлопча! Тут вакол нас на дзясяткі, а ў некаторыя бакі і на сотні кіламетраў тайга. А да тваёй Беларусі — некалькі тысяч кіламетраў. Ты што, пешшу збіраўся ісці да Беларусі?
— А вы хто? — спытаўся я.
— Мы — геолагі, а вось ты так і не адказаў, адкуль ты ўзяўся. Ты што — з неба зваліўся?
He мог жа я ім сказаць, што я сапраўды з неба зваліўся — не павераць! Таму я пачаў хітраваць, выкручвацца:
— Я адстаў ад бацькоў... Мы падарожнічалі... Мясціны незнаёмыя... Вось... А чырвоны я таму, што мы з бацькам гулялі ў індзейцаў.
— Вось што, хлопчык, пакінь ты пры сабе сваю ману. Праз тыдзень за намі прыляціць верталёт, давязём цябеда нашага стацыянарнага лагера. Адтуль на спадарожнай машыне адправім цябе да чыгункі — і каці сабе з Далёкага Усходу ў сваю Беларусь. Праўда, перад тым як адправіць цябе ў такое доўгае падарожжа праз усю Расію, мы патэлефануем тваім бацькам, каб пераканацца, што ты сапраўды з Беларусі і цябе там чакаюць. Тэлефон у тваіх бацькоў ёсць?
175
— А як жа! — запэўніў я. — I хатні, і мабільны...
— Вось тут, Аліна Паўлаўна, можна паставіць кропку ў маіх прыгодах, — заключыў Стасік. — Дадам толькі, што злётаў я ў другую Сонечную сістэму і вярнуўся на Зямлю менш чым за двое сутак, а вяртаўся з той тайгі дадому два тыдні...
Аліна Паўлаўна звярнулася да дзяцей:
— Ну што, паверым Стасіку?
— Паверым! Паверым! — у адзін голас закрычалі вучні.
— А дзе той касмічны карабель? — спыталася настаўніца. — Хтонебудзь шукае яго? Ці ты не паведамляў пра яго афіцыйным органам?
— Пакуль не... — ціха адказаў Стасік. — Тата параіў мне маўчаць, каб не палічылі манюкам ці зусім...
— Усё ты расказаў складналадна, — разважала настаўніца, — а вось доказаў ніякіх мы не атрымалі. Няўжо нічога ты адтуль не прывёз такога... не нашага?
— Доказы ёсць! — спахапіўся Стасік. — Там, у касмічным караблі, застаўся сувенір ад Кісатс — мініяцюрныя герб і сцяг — сімвалы той каляровай дзяржавы. Я, пасля таго як карабель ударыўся аб зямлю, у гарачцы
176
выскачыў з яго і потым забыўся пра той падарунак...
Пачуўся званок на чарговы перапынак, і настаўніца выйшла з класа, а аднакласнікі Стасіка шчыльна абступілі яго і засыпалі пытаннямі...
Будзем спадзявацца, што з часам тую касмічную талерку ўсё ж знойдуць, і тады ніхто нават і падумаць не асмеліцца, што Стасік маніў.
ЖЫВАЯ ДУША
Каштану, як ён лічыў, пашанцавала ў жыцці. Яго гаспадар, Савось, меўхарактар памяркоўны, незласлівы. Пугай амаль не карыстаўся, хаця, ходзячы за плугам альбо седзячы на колах, трымаў яе ў руцэ. Каштану дастаткова было гаспадарскага «нооо» ды лёгкага патузвання лейцамі. Увогуле, у дадзеным выпадку паміж чалавекам і канём даўно ўсталявалася поўнае паразуменне, нават сяброўства.
Бывала, прыйдзе Савось запрагаць Каштана і, перад тым як накінуць на галаву каню аброць, паднясе на далоні да конскай пысы кавалачак хлеба ці цукру, зазірне ў яго вочы і з цеплынёй скажа:
— Прабач, дружа, але пасля ласунку я мушу тыцкаць табе ў зубы жалеза... Ды ты ж сам ведаеш, што незацугляны конь як вятрак без
178
ветру, — і накідваў на галаву каню аброць, устаўляючы між зубоў цуглі.
Савось кожны раз, запрагаючы каня, прыкладна гэтак вінаваціўся перад ім, і Каштану гэта вельмі падабалася.
Бывала, Савось крыху мяняў гаворку, тады Каштан чуў:
Шкада, дружа, што ты не ўмееш размаўляць. Вочы ў цябе разумныя, выразныя, а вось язык твой — ні бэ ні мэ.
Каштану крыўдна было гэта чуць, бо гаспадара ён разумеў і заўсёды адказваў яму — «падтрымліваў гаворку», але Савось і падумаць не мог, што, калі конь «стрыжэ вушамі», пафырквае на розны манер ды ціхенька іржэ, ён гэткім чынам размаўляе. Трэба толькі прыслухацца, прыгледзецца ды прызвычаіцца да конскага «лексікону».