Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ

Вільгельм Гаўф
КАЗКІ

УДК 821.112.2-93
ББК 84(4Гсм)-44
Г24
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»
Пераклад з нямецкай мовы
Альгерда Бахарэвіча, Наталлі Давыдоўскай, Аляксея Жбанава, Ігара Крэбса, Уладзіміра Папковіча
Укладальнік Ганна Янкута Мастак Кацярына Дубовік
Гаўф, В
Г24 Казкі / Вільгсльм Гаўф ; уклад. Ганна Янкута ; пср. з ням. А. Бахарэвіча, Н. Давыдоўскай, А. Жбанава, I. Крэбса, У. Паііковіча. Мінск : Кнігазбор, 2015. — 336 с. (Бібліятэка Саюза бсларускіх пісьмсннікаў «Кнігарня пісьмснніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвст» «PostScriptum»).
ISBN 978-985-7119-62-2.
Свет казак Вільгельма Гаўфа змрочны і таямпічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца пямецкаму рамаптыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краіпаў Усходу, якіх ніколі пе іспавала, разбойпікі і каравапы, што рухаюцца праз пустэлыпо, — і гэтыя вечпыя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакалешіяў чытачоў. Кпіга ўключае казкі Вільгельма Гаўфа, якія выйшлі ў трох альмапахах — за 1826, 1827 і 1828 гады, прычым першы з альманахаў быў перакладзены для гэтага зборпіка цалкам. Большасць змешчаных у кпізе перакладаў друкуецца
ўпершыпю.
УДК 821.112.2-93
ББК 84(4Гем)-44
ISBN 978-985-7119-62-2
© Бахарэвіч А., Давыдоўская Н., Жбанаў А„ Крэбс I., Папковіч У, пераклад, 2015
© Япкута Г., уклад., 2015
© Дубовік К., ілюстрацыі, 2015
© Афармленпе. ПУП «Кнігазбор», 2015
ААЬМАНАХ КАЗАК НА 1826 ГОД ДЛЯ СЫНОЎ I ЛАЧОК ЗНАТНЫХ САСАОЎЯЎ
КАРАВАН
Аднойчы вялікі караван ішоў праз пустэльню. На велізарнай раўніне, дзе не было відаць нічога, апроч пяску і неба, здалёк чуліся званочкі вярблюдаў і срэбныя бразготкі коней. Шчыльнае воблака пылу ляцела перад ім і папярэджвала пра ягоную блізкасць, а калі парыў ветру развейваў пыл, бліскучая зброя і яркае ўбранне сляпілі вочы. Такім убачыў караван вандроўнік, набліжаючыся да яго збоку. Ён скакаў на прыгожым арабскім кані, накрытым тыгравай шкурай, на пунсовай збруі віселі срэбныя званочкі, а на конскай галаве развяваўся прыгожы султан. Вершнік выглядаў унушальна, і ягоная вопратка адпавядала хараству скакуна. Белы турбан, багата вышыты золатам, пакрываў галаву, шаравары былі яркага чырвонага колеру, на баку вісела крывая шабля з багатым дзяржальнам. Нізка насунуты на твар турбан, а таксама чорныя вочы, што блішчэлі з-пад кусцістых броваў, доўгая барада пад гарбатым носам надавалі вершніку дзікі, мужны выгляд.
Калі вершнік наблізіўся да галавы каравана прыкладна на пяцьдзясят крокаў, ён прышпорыў каня і праз некалькі імгненняў быў ужо побач. Пабачыць у пустэльні самотнага вершніка было так нязвыкла, што варта, баючыся нападу, выставіла насустрач яму дзіды.
— Чаго вы турбуецеся, — закрычаў вершнік, пабачыўшы ваяўнічы прыём, — няўжо вы думае-
це, што адзін чалавек можа напасці па ваш караван?
Засаромленая варта падняла дзіды, а яе ачольца пад’ехаў да чужака і спытаў, чаго той хоча.
— Хто гаспадар каравана? — пацікавіўся вершнік.
— Караван не належыць аднаму гаспадару, — адказаў ачольца варты, — тут некалькі купцоў, якія вяртаюцца на радзіму з Меккі, а мы суправаджаем іх праз пустэльню, таму што ўсялякі зброд часта непакоіць падарожнікаў.
— Тады адвядзіце мяне да купцоў, — пажадаў чужак.
— Цяпер гэта немагчыма, — адказаў ачольца варты, — таму што мы павінныя ісці не спыпяючыся, а купцы не менш як за чвэрць гадзіны ад нас. Але вы можаце ехаць са мной, пакуль мы не станем лагерам для абедзеннага адпачынку, тады я змагу выканаць вашае пажаданне.
Чужак нічога не адказаў, а выцягнуў доўгую люльку, прытарочаную да сядла, і пачаў курыць яе доўгімі зацяжкамі, едучы побач з ачольцам варты. Той не ведаў, што рабіць з чужаком, не наважваўся спы гаць ягонае імя і няўклюдна спрабаваў завязаць размову. На ягонае «вы курыце добры тытунь» ці «ў вашага варанога слаўная хада» чужак увесь час адказваў толькі кароткім «так, так».
Нарэшце яны дайшлі да месца, дзе збіраліся зладзіць абедзепны адпачынак. Ачольца паставіў сваіх людзей ыа варту, а сам трымаўся побач з чужаком, чакаючы падыходу каравана. Каля іх прайшлі трыццаць цяжка нагружаных вярблюдаў,
кіраваных узброенымі павадырамі. За імі на прыгожых конях з’явіліся пяць купцоў, якім належаў караван. Амаль усе яны былі пажылыя і выглядалі сур’ёзнымі і паважнымі, толькі адзін здаваўся значна маладзейшым за астатніх і больш жыццярадасным і вясёлым. Мноства вярблюдаў і ўючных коней замыкала караван.
Разбілі шатры, а вярблюдаў і коней паставілі вакол. У сярэдзіне змясцілі вялікі шацёр з блакітнага шоўку. Туды ачольца варты прывёў чужака. Калі яны зайшлі за полаг шатра, то ўбачылі пяцярых купцоў, якія сядзелі на расшытых золатам падушках. Чорныя рабы падавалі ім стравы і напоі.
— Каго гэта вы да нас прывялі? — звярнуўся малады купец да ачольцы варты.
He паспеў той адказаць, як чужак прамовіў:
— Мяне клічуць Селім Барух, я з Багдада. Па дарозе ў Мекку мяне ўзяла ў палон банда рабаўнікоў, і я таемна вызваліўся тры дні таму. Вялікі Прарок дазволіў мне здалёк пачуць званочкі вашага каравана, так я знайшоў вас. Дазвольце мне падарожнічаць у вашым таварыстве! Вы не возьмеце пад сваю ахову нявартага, і калі прыйдзеце ў Багдад, я шчодра ўзнагароджу вашую дабрыню, бо я пляменнік вялікага візіра.
Найстарэйшы з купцоў узяў слова:
— Селім Барух, — сказаў ён, — вітаем цябе ў нашым шатры. Мы радыя табе дапамагчы, але перадусім сядай, еш і пі разам з намі.
Селім Барух сеў да купцоў, еў і піў з імі. Пасля абеду рабы прыбралі посуд і прынеслі доўгія люлькі і турэцкі шарбет. Купцы нейкі час сядзелі
моўчкі, пускаючы блакітнаватыя аблокі дыму, і назіралі, як яны віюцца і рассейваюцца, а потым канчаткова знікаюць у паветры. Нарэшце малады купец перарваў маўчанне:
— Так мы сядзім ужо тры дні, — вымавіў ён, — на кані і за сталом, нічым не забаўляючыся. Я моцна знудзіўся, бо пасля ежы звычайна гляджу танцы ці слухаю музыку і спевы. Няўжо вы, мае сябры, зусім не ведаеце спосабу прабавіць час?
Чатыры старэйшыя купцы працягвалі курыць і, здавалася, пра нешта разважалі, чужак жа вымавіў:
— Калі мне будзе дазволена, я хачу нешта вам прапанаваць. Я мяркую, на кожным прыпынку адзін з нас мог бы што-небудзь расказваць астатпім. Гэта дакладна дапамагло б нам забавіцца.
— Селім Барух, ты маеш рацыю, — прамовіў Ахмет, найстарэйшы купец, — мы прымаем тваю прапанову.
— Мяне радуе, што яна вам даспадобы, — сказаў Селім, — а каб вы ўпэўніліся, што я не маю на ўвазе нічога кепскага, я сам хачу пачаць.
Пяцёра купцоў з задавальненнем ссунуліся бліжэй, а чужака пасадзілі ўсярэдзіне. Рабы зноў напоўнілі чашы, набілі люлькі свежым тытунём і прынеслі распаленыя вуглі для прыкурвання. Селім асвяжыў голас добрым глытком шарбету, разгладзіў бараду і сказаў:
— Дык слухайце ж гісторыю пра каліфа-бусла.
Пераклаў Ігар Крэбс
КАЛІФ-БУСЕЛ
Аднойчы ў цудоўны паабедзены час багдадскі каліф Хасід утульна сядзеў на сваёй канапе. Ён крыху паспаў, бо дзень быў спякотны, і выглядаў пасля кароткага сну вельмі задаволеным. Ен курыў доўгую люльку з ружовага дрэва, патроху папіваў каву, якую падліваў яму раб, і пасля кожнага глытка з асалодай пагладжваў бараду. Адным словам, было бачна, што каліф пачуваецца сапраўды хораша. У гэтую гадзіну з ім заўсёды было добра размаўляць, таму што ён быў лагодны і добразычлівы, і вялікі візір Мансор ва ўсе дні наведваў яго менавіта тады. Гэтым разам ён таксама прыйшоў пасля абеду, але выглядаў вельмі задуменным, не такім, як звычайна. Каліф выцягнуў люльку з рота і спытаў:
— Чаму ў цябе такі задуменны твар, вялікі візір?
Вялікі візір скрыжаваў рукі на грудзях, схіліўся перад гаспадаром і адказаў:
— Уладару, я не ведаю, ці задуменны ў мяне твар, але ўнізе, каля палаца, стаіць гандляр... у яго такія прыгожыя рэчы, і мне прыкра, што я не маю на іх лішніх грошай.
Каліф ужо даўно жадаў нечым парадаваць вялікага візіра, таму адправіў свайго чорнага раба ўніз, каб той прывёў гандляра. Гэта быў маленькі тоўсты чалавек са смуглявым тварам, апрануты ў лахманы. У яго была сжрынка з разнастайнымі
таварамі: жэмчугам, пярсцёнкамі, багата аздобленымі пісталетамі, кубкамі і грабянямі. Каліф разам з візірам перагледзеў усё і ўрэшце набыў сабе і Мансору пісталеты, а жонцы візіра — грэбень. Калі гандляр хацеў закрыць скрынку, каліф заўважыў невялікую шуфлядку і спытаў, ці ёсць там яшчэ тавары. Гандляр выцягнуў шуфлядку і паказаў каробачку з чарнаватым парашком і паперай з дзіўным надпісам, які ні каліф, ні Мансор не маглі прачытаць.
— Я атрымаў гэта ад аднаго купца, які знайшоў яе ў Мецы на вуліцы, — сказаў гандляр, — і не ведаю, што там. Я вазьму няшмат, бо не ўяўляю, што з ёй рабіць.
Каліф, якому падабалася трымаць у бібліятэцы старыя манускрыпты, нават калі ён не мог іх прачытаць, набыў паперу і каробачку і адаслаў гандляра. Але, захацеўшы даведацца, што напісана ў паперы, каліф спытаў візіра, хто змог бы разабраць надпіс.
— Міласцівы ўладару і гаспадару, — адказаў той, — каля вялікай мячэці жыве чалавек, якога клічуць Селім-вучоны і які ведае ўсе мовы. Загадай яму прыйсці, магчыма, ён зразумее гэтыя таямнічыя знакі.
Вучонага Селіма хутка прывялі.
— Селім, — сказаў яму каліф, — кажуць, ты вельмі разумны. Паглядзі на гэты надпіс. Ці зможаш ты яго прачытаць? Калі так, атрымаеш ад мяне новую святочную вопратку, калі не — дванаццаць удараў па шчоках і дваццаць пяць па ступнях, таму што тады цябе дарэмна называюць Селімамвучоным.
Селім пакланіўся і адказаў:
— Няхай здзейсніцца твая воля!
Ён доўга разглядаў надпіс і раптам усклікнуў:
— Гэта лаціна, о ўладару, ці загадай мяне павесіць!
— Скажы, што там напісана, — наказаў каліф, — калі гэта лаціна.
Селім пачаў перакладаць: «Чалавек, які гэта знойдзе, няхай узнясе хвалу Алаху за ягоную міласць. Хто ўдыхне парашку з гэтай каробачкі і скажа ііры гэтым «мутабар», зможа ператварыцца ва ўсякага звера і будзе разумець мову жывёлаў.
Калі ён захоча ізноў вярнуцца да чалавечага выгляду, то павінны будзе тры разы пакланіцца на ўсход і прамовіць тое самае слова. Але сцеражыся засмяяцца, калі будзеш ператвораны ў жывёлу. Чароўнае слова знікне з тваёй памяці, і ты жывёлай і застанешся».