Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ
дапамогу да Прарока, мы ўрэшце наважыліся рушыць далей. На кожным кроку мы азіраліся, ці не пабачым чагосьці новага, яшчэ болып жахлівага, але ўсё заставалася як было, ніякіх прыкметаў жыцця, толькі мы і бясконцы марскі абшар. Мы нават гаварыць гучна не маглі, баючыся, што прыбіты да мачты капітан паверне да нас нерухомыя вочы або нехта з мерцвякоў павядзе ў наш бок галавой. Урэшце мы дайшлі да сходаў, што вялі ў сярэдзіну карабля. Нерашуча спыніўшыся там, мы паглядзелі адзін на аднаго, бо ніхто не мог вымавіць таго, што думае.
— О гаспадар! — сказаў мой верны слуга. — Тут адбылося нешта жудаснае. Аднак нават калі там, унізе, нас чакаюць забойцы, лепш аддацца іх літасці, чым далей бавіць час тут, у кампаніі мерцвякоў.
Я пагадзіўся з ім. Мы неяк сунялі дрыготку і асцярожна спусціліся, чакаючы найгоршага. Але і ўнізе панавала мёртвая цішыня, былі чутныя адно нашыя крокі. Мы сталі перад дзвярыма каюты. Я прыклаў вуха да дзвярэй і прыслухаўся — ні гуку. Я адчыніў дзверы. У пакоі панавала бязладдзе. Адзежа, зброя, іншыя рэчы ляжалі як папала. Поўны гармідар. Каманда — або прынамсі капітан — напярэдадні, відаць, добра пагулялі, бо ўсё было перакуленае дагары нагамі. Мы пераходзілі з каюты ў каюту, з памяшкання ў памяшканне і паўсюль бачылі багатыя запасы ядвабу, перлінаў, цукру і гэтак далей. Я дужа ўзрадаваўся, пабачыўшы такое, бо меркаваў, што калі ўжо на караблі няма нікога жывога, дык можна спакойна
прысабечыць гэтае майно, але Ібрагім звярнуў маю ўвагу на тое, што мы, відаць, яшчэ вельмі далёка ад сушы і ніколі не зможам трапіць туды самі, без чалавечае дапамогі.
Мы пацешылі сябе ежаю і напоямі, якіх тут было болып чым дастаткова, і зноў падняліся на палубу. Але там ад выгляду трупаў у нас па скуры зноў забегалі мурашкі. Мы вырашылі пазбавіцца ад мерцвякоў і выкінуць трупы за борт, аднак паколькі паменшаў наш імпэт, калі мы высветлілі, што ніводнага з іх немагчыма зварухнуць з месца. Як прыкаваныя, яны ляжалі на палубе, і трэба было выломліваць дошкі, каб іх прыбраць, а для гэтага нам спатрэбіўся б інструмент. Дый капітана немагчыма было аддзерці ад ягонай мачты, мы шмат разоў спрабавалі выкруціць шаблю са здранцвелай рукі. Дзень мы правялі ў бязрадасным сузіранні, а калі пачало цямнець, я дазволіў старому Ібрагіму легчы спаць, сам жа вырашыў не класціся і застацца на палубе, каб абдумаць спосабы магчымага выратавання. Аднак калі ўзышоў месяц і я вылічыў па зорках, што цяпер прыкладна адзінаццатая гадзіна, мяне апанаваў такі неадольны сон, што я міжволі зваліўся за бочку, якая стаяла на палубе. Праўда, гэта было хутчэй аглушэнне, чым сон, бо я выразна чуў, як мора б’ецца ў борт і як рыпяць і пасвістваюць ветразі. Раптам мне падалося, што я чую на палубе мужчынскія галасы і крокі. Я хацеў выпрастацца, каб зірнуць, што там адбываецца, але нябачная сіла скавала мае члены, і я быў не ў змозе расплюшчыць вочы. Галасы рабіліся ўсё выразнейшыя, здавалася, цэлая каманда весела высыпала на
палубу. Мне падалося, я чую гучны голас, які аддае каманды матросам, чую, як падымаюць ветразі і нацягваюць ліны. Але маё ўспрыманне ўсё болып слабела, я праваліўся ў глыбокі сон, у якім мне чуўся адно грукат зброі. Я прачнуўся толькі тады, калі сонца ўжо стаяла высока і апякала мне твар. Здзіўлены, я агледзеўся. Бура, карабель, мерцвякі і ўсё, што я чуў уначы, падалося мне сном, а калі я падняў вочы, усё было зусім як учора. Нерухома ляжалі мёртвыя, нерухомы быў капітан, прыбіты да мачты. Я пасмяяўся са свайго сну і падняўся, каб знайсці старога слугу.
Той сядзеў у каюце, моцна задумаўшыся.
— О гаспадар! — усклікнуў ён, калі я ўвайшоў. — Лепш мне ляжаць на дне мора, чым правесці яшчэ адну ноч на гэтым зачараваным караблі!
Я запытаўся пра прычыну ягонай трывогі, і ён адказаў:
— Паспаўшы некалькі гадзін, я прачнуўся і пачаў думаць, што гэта рухаецца туды-сюды над маёй галавой. Спачатку вырашыў, што гэта вы, але іх было прынамсі дваццаць — тых, хто бегаў па палубе, — гучалі крыкі і воклічы. Урэшце я пачуў, як нехта цяжка спускаецца па сходах. Тады я ўжо ведаў, што гэта не вы, і тут, апрытомнеўшы, пабачыў таго самага чалавека, які прыбіты цвіком да мачты там, наверсе, пабачыў, як ён сядзіць вунь за тым сталом, спявае і п’е, а той, у чырвоным, які валяўся паблізу, сядзеў побач і піў разам з ім.
Вось што расказаў мне мой стары слуга. Можаце паверыць, сябры мае: нядобра зрабілася ў мя-
не на душы, бо выходзіла, што гэта была не галюцынацыя: я ж таксама чуў тых мерцвякоў. Плыць у такой кампаніі было жудасна. А мой Ібрагім зноў глыбока занурыўся ў думкі.
— Вось што я мяркую! — усклікнуў ён нарэшце: яму прыгадалася замова, якую ён даведаўся ад свайго дзядулі, абазнанага чалавека, якому дзе толькі не даводзілася падарожнічаць. Замова дапамагала ад любых чараўніцтваў і зданяў. А яшчэ ён сказаў, што наступнай ноччу мы зможам перамагчы той ненатуральны сон, які нас адолеў, калі будзем чытаць з належнай стараннасцю суры з Карана. Прапанова старога прыйшлася мне даспадобы. У нецярплівым чаканні мы глядзелі, як апускаецца ноч. Побач з каютай была каморка, у якую мы вырашылі перабрацца. Мы прасвідравалі ў дзвярах шмат адтулін, досыць вялікіх, каб назіраць праз іх, што адбываецца ў каюце, потым замкнулі пакой знутры так добра, як толькі маглі, і Ібрагім напісаў імя Прарока ва ўсіх чатырох кутах. Так мы пачалі чакаць начных жахаў. Было зноў каля адзінаццаці, калі мяне неадолыіа пачало хіліць у сон. Мой спадарожнік параіў чытаць малітвы з Карана, і гэта дапамагло. Раптам наверсе пачалося нейкае ажыўленне, ліны зарыпелі, на палубе пачуліся крокі, і стала выразна чуваць, як гаворыць адразу некалькі галасоў. Пэўны час мы праседзелі ў такім напружаным чаканні, слухаючы, як нехта спускаецца па сходах. Калі стары пачуў гэта, ён прамовіў малітву супраць зданяў і чараўніцтва, якой навучыўся ад свайго дзеда:
3 паветра бераце вы сілы, Ці з мора чорнай глыбіні, Ці з нетраў цёмнае магілы, Ці нарадзіліся ў агні — Алах ёсць панам па-над вамі, Яму слухмяныя ўсе здані.
Трэба прызнаць, я не вельмі верыў у гэты заклён, і валасы падняліся на маёй галаве, калі дзверы адчыніліся. У пакой увайшоў той мажны, ладнай паставы чалавек, якога я бачыў прыбітым цвіком да мачты. Цвік і цяпер праходзіў акурат пасярэдзіне ягонага ілба, але меч ён схаваў у похвы. За ім увайшоў яшчэ адзін, апрануты амаль з гэткай самай раскошай, яго я таксама пазнаў — ён валяўся там, наверсе. Капітан — а гэта быў, без сумневу, ён — меў бледны твар і вялікую чорную бараду і дзіка круціў вачыма, аглядаючыся вакол. Мне было вельмі добра відаць, як ён набліжаецца да нашых дзвярэй, але, здаецца, дзверы, за якімі мы стаіліся, яго не надта цікавілі. Абодва ўселіся за стол, што стаяў пасярэдзіне пакоя, і завялі між сабою гучную, амаль да крыку, размову на незпаёмай мове. Размова рабілася ўсё гучнейшая і палчэйшая, пакуль урэшце капітан не грукнуў па стале так, што пакой ажно скалануўся. Другі чалавек з дзікім рогатам ускочыў і махнуў капітану рукою, запрашаючы ісці за сабой. Той падняўся, выцягнуў шаблю з похваў, і абодва пакінулі пакой. Мы пачалі дыхаць вальней, калі яны выйшлі, але страх наш трываў яшчэ доўга. На палубе рабілася ўсё больш і больш шумна. Было чутно, як там бе-
гаюць і крычаць, смяюцца і скавычуць. Урэшце пачаўся сапраўды пякельны вэрхал, мы падумалі, што палуба зараз абрынецца проста на нас разам з усімі ветразямі, мы чулі звон зброі і лямант — і раптам павісла ціша. Калі праз некалькі гадзін мы нарэшце наважыліся выйсці, усё выглядала як раней: целы ляжалі ў тых самых позах. Усе зноў здранцвелі.
Так мы прабавілі на караблі шмат дзён. Ен увесь час плыў на ўсход, дзе, паводле маіх разлікаў, мусіла быць зямля. Аднак калі ўдзень мы пакідалі за спінай мілю за міляй, то ўначы, як мне здавалася, карабель вяртаўся туды, дзе й быў, бо калі ўзыходзіла сонца, мы ўсё яшчэ знаходзіліся ў тым самым кутку акіяна. Кожную ноч мерцвякі на ўсіх вятрах кіруюць карабель назад — іншага тлумачэння ў нас не было. Каб запабегчы гэтага, з надыходам цемры мы нацягнулі ветразі, скарыстаўшыся тым самым сродкам, што і ў каюце: напісалі на пергаментах імя Прарока, а таксама дзядулеў заклён, і абвязалі іх вакол нацягнутых ветразяў. Седзячы ў сваёй каморцы, мы са страхам чакалі, ці прынясе гэта поспех. Падавалася, што прывіды разышліся гэтым разам яшчэ мацней, але глядзі ж ты: наступнай раніцай ветразі засталіся нацягнутыя так, як мы іх пакінулі. Мы нацягнулі столькі ветразяў, колькі было неабходна, каб карабель імчаў наперад, і так адолелі за пяць дзён неблагую адлегласць.
Урэшце раніцай шостага дня мы заўважылі зусім блізка сушу і ўзнеслі хвалу Алаху і ягонаму Прароку за нашае цудоўнае выратаванне. Дзень
і ноч мы плылі да сушы і на сёмую раніцу пабачылі нейкі горад. 3 цяжкасцю апусцілі ў мора якар, і як толькі ён крануўся дна, спусцілі на ваду шлюпку, што стаяла на палубе, і з усяе моцы павеславалі да горада. Праз паўгадзіны мы апынуліся ў вусці ракі, што ўпадала ў мора, і нарэшце выйшлі на бераг. Ля гарадской брамы мы даведаліся, як называецца места: высветлілася, што гэта індыйскі горад, які ляжыць недалёка адтуль, куды я думаў выправіцца. Мы пасяліліся ў караван-сараі і адпачылі ад нашага поўнага прыгодаў падарожжа. Я распытаў у мудрага і прыстойнага чалавека, у якім адразу гіазнаў гаспадара, дзе тут можна знайсці каго-небудзь абазнанага ў чараўніцтве. Ён завёў мяне на адну з аддаленых вуліц да нічым не прыкметнага дома, пагрукаў і развітаўся, сказаўшы, што я мушу спытаць Мулея.
У доме мяне сустрэў стары чалавечак з сівой барадой і доўгім носам і запытаўся, што мяне прывяло. Я сказаў яму, што шукаю мудраца Мулея, і той адказаў, што гэта ён і ёсць. Я папрасіў у яго толькі адной парады: што мне рабіць з мерцвякамі і як зрабіць так, каб прыбраць іх з карабля. Ён адказаў, што каманда карабля была хутчэй за ўсё зачараваная за нейкі бунт у моры, і ён мяркуе, што з чараўніцтвам можна было б зладзіць, калі перанесці іх на сушу, але гэта можна зрабіць, толькі аддзёршы іх разам з дошкамі, на якіх яны ляжаць. Карабель і ўся маёмасць, што на ім, згодна з зямным і боскім законам належаць мне, таму што гэта я знайшоў і тое, і другое. Але калі я захаваю ўсё ў таямніцы і зраблю яму маленькі па-