Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ
Узрушана дзякаваў я майму сябру за выратаванае жыццё. А ён сказаў мне, што губернатар быў няўмольны адносна перагляду справы, аднак урэшце, каб не выглядаць несправядлівым, пастанавіў, што калі знойдзецца ў гісторыі Фларэнцыі падобны выпадак, то маё пакаранне будзе такім самым, якое выканалі мінулым разам. Дзень і ноч Валеці і ягоны бацька чыталі старыя кнігі і нарэшце знайшлі апісанне такога самага здарэння. Пакаранне было наступным: адсячы забойцу левую руку, маёмасць адабраць, а самога яго асудзіць на вечнае выгнанне. Я не хачу апісваць вам той страшны час, калі
стаяў я на рынкавым пляцы і бачыў на калодзе сваю руку, а потым мая ўласная кроў хлынула мне на ногі!
Валеці ўзяў мяне ў свой дом, і я жыў там, пакуль канчаткова не ачуняў. Пасля ён даў мне даволі значную суму грошай на падарожжа, бо ўсё, што зарабіў я цяжкой гірацай, стала здабычай суда. 3 Фларэнцыі я накіраваўся ў Сіцылію, а адтуль на першым жа караблі — у Канстанцінопаль. Я спадзяваўся на грошы, што пакінуў сябру, а таксама папрасіўся пажыць у яго некаторы час. Аднак якім было маё здзіўленне, калі ён спытаўся, чаму я не хачу пасяліцца ў сваім уласным доме! Аказваецца, нейкі іншаземец набыў на маё імя дом у грэцкім квартале і сказаў суседзям, што і сам я прыеду неўзабаве. He марудзячы я пайшоў туды разам з сябрам і быў радасна сустрэты ўсімі маімі знаёмымі. Адзін стары купец перадаў мне ліст, які пакінуў тут той, хто купіў для мяне дом.
Я прачытаў: «Цалёйкас! Дзве рукі будуць нястомна клапаціцца, каб ты не заўважаў страты адной. Дом, у якім ты знаходзішся, а таксама ўсё, што ёсць у доме, належыць табе. Акрамя таго, штогод ты будзеш атрымліваць суму, дастатковую, каб належаць да самых багатых людзей твайго народа. Павер, я больш няшчасны, чым ты».
Я мог здагадацца, хто напісаў гэты ліст, ды і стары купец на маё пытанне адказаў: «Гэта быў мужчына, здаецца, франк, ён насіў чырвоны плашч».
Усё сведчыла пра тое, што незнаёмец не зусім быў пазбаўлены высакароднага ладу думак. У маім новым доме ўсё было ўладкаванае найлепшым чы-
нам, а тавары ў лаўцы былі нават лепшымі за страчаныя.
3 таго часу мінула ўжо дзесяць гадоў. Больш па старой звычцы, чым з неабходнасці, выпраўляюся я ў гандлёвыя падарожжы, аднак ніколі больш не наведваў краіну, дзе стаў такім няшчасным. Штогод я атрымліваю тысячу залатых, і хоць гэта, прызнаюся, цешыць мяне, няшчасны незнаёмец павінны ведаць, што ягоныя грошы не могуць выкупіць смутак маёй душы, бо назаўжды будзе жыць у ёй жудасны вобраз забітай Б’янкі.
Цалёйкас, грэцкі купец, скончыў сваё апавяданне. Усе слухалі яго з вялікім спачуваннем, асабліва ўзрушаным выглядаў чужак, і Мулею нават здалося, што ён выцірае слёзы. Доўга разважалі яны пра гэтую гісторыю.
— Вы, напэўна, ненавідзіце гэтага незнаёмца, праз якога страцілі найвысакароднейшую частку цела ды яшчэ ледзь не развіталіся з жыццём? — спытаўся іншаземец.
— Раней і праўда былі часы, калі маё сэрца вінаваціла яго перад Госпадам за тое, што ён распаліў ува мне гэты смутак і атруціў усё маё жыццё, але я знайшоў суцяшэнне ў веры маіх дзядоў, а яна вучыць нас любіць ворагаў нашых. Да таго ж гэты чалавек сапраўды больш няшчасны, чым я.
— Вы шляхетны чалавек! — ускрыкнуў іншаземец і ўзрушана паціснуў Цалёйкасу руку.
Аднак ачольца варты перапыніў іхную размову. 3 заклапочаным выглядам ён увайшоў у шацёр і сказаў, што зараз трэба быць пільнымі, бо ў гэтым
месцы звычайна нападаюць на караваны, а ягоныя людзі, здаецца, заўважылі ўдалечыні вялікі атрад коннікаў.
Купцы моцна ўстрывожыліся ад гэтага паведамлення, але Селім, іншаземец, здзівіўся іхнай трывозе, бо лічыў, што ахова ў іх дастаткова магутная, каб яны маглі не баяцца купкі арабскіх разбойнікаў.
—	Так, пане, — адказаў яму ачольца варты. — Калі б гэта быў звычайны зброд, можна было б спаць спакойна і не пераймацца, але не так даўно тут зноў з’явіўся жахлівы Арбазан, а гэта значыць, што трэба быць пілыіымі.
Іншаземец спытаўся, хто такі Арбазан, і Ахмет, стары купец, адказаў:
—	У народзе шмат чаго расказваюць пра гэтага незвычайнага чалавека. Адны лічаць яго звышчалавечай істотай, бо ён часта перамагае ў бойцы пяцярых або шасцярых чалавек адначасова, іншыя прымаюць яго за мужнага франка, якога занесла ў гэтыя мясціны няшчасце, аднак, ва ўсякім выпадку, дакладна можна меркаваць, што ён — агідны Богу забойца і рабаўнік.
—	Усё ж вы не можаце гэтага сцвярджаць, — запярэчыў яму Леза, адзін з купцоў. — Хоць ён і рабаўнік, аднак чалавек высакародны: мой брат сам пераканаўся ў гэтым, і я магу вам гэта давесці, расказаўшы ягоную гісторыю. Арбазан падпарадкаваў сабе ўвесь свой род, і пакуль ён ходзіць па пустыні, ніякія іншыя плямёны не наважваюцца сюды сунуцца. I ён не рабуе, як іншыя, а проста бярэ даніну з караванаў, і той, хто згаджа-
ецца яму плаціць, можа ісці далей. Бо Арбазан — валадар пустыні.
Так падарожнікі размаўлялі ў шатры паміж сабою, а ў гэты час варта, выстаўленая вакол стану, пачала непакоіцца: даволі шматлікі атрад узброеных вершнікаў паказаўся на адлегласці паўгадзіны язды; відавочна, яны скіроўваліся да стану. Адзін з вартаўнікоў зайшоў у шацёр, каб папярэдзіць пра магчымае нападзенне. Купцы пачалі раіцца, што рабіць: выступіць наперад або чакаць тут. Ахмет і два старэйшыя купцы хацелі застацца на месцы, а гарачыя Мулей і Цалёйкас настойвалі на першым і прасілі іншаземца падтрымаць іх. Той жа спакойна дастаў з-за пояса маленькую блакітную хустку з чырвонымі зоркамі, прывязаў яе да дзіды і даў аднаму з рабоў, каб той пачапіў яе на шацёр. Ён прысягаў сваім жыццём, што калі вершнікі ўбачаць гэты знак, то спакойна абмінуць іх. Хоць Мулей і не верыў, што гэта дапаможа, раб усё ж прымацаваў дзіду на верх шатра. Між тым купцы пабралі зброю і з напружаным чаканнем глядзелі на вершнікаў. Але разбойнікі, пабачыўшы вывешаны знак, раптоўна змянілі кірунак і вялікай дугой абмінулі іх.
Здзіўленыя вандроўнікі пэўны час пазіралі то на вершнікаў, то на іншаземца. Той жа стаяў зусім спакойны, нібыта нічога такога не адбылося, перад шатром і глядзеў на раўніну. Нарэшце Мулей перарваў маўчанне:
— Хто ж ты такі, магутны іншаземец, — ускрыкнуў ён, — калі твайму знаку падпарадкоўваюцца дзікія плямёны пустыні?
— Mae магчымасці не такія вялікія, як вам падалося, — адказаў Селім Барух. — Я ўзяў з сабою гэты знак, калі ўцякаў з палону. He ведаю, што ён азначае, аднак дакладна магу сказаць, што ён служыць магутнай абаронай вандроўнікам.
Купцы дзякавалі іншаземцу і называлі яго сваім збаўцам. Колькасць вершнікаў сапраўды была такой вялікай, што караван наўрад ці змог бы ім супрацьстаяць.
3 палёгкаю ў сэрцах усе пайшлі адпачываць, а калі сонца пачало апускацца і над пустыннай роўняддзю падзьмуў вечаровы вецер, яны рушылі далей.
На наступны дзень караван спыніўся на адлегласці ўсяго аднаго дня падарожжа да канца пустыні. Калі ўсе вандроўнікі зноў сабраліся ў вялікім шатры, слова ўзяў купец Леза:
— Учора я казаў, што жахлівы Арбазан — высакародны чалавек. Дазвольце мне сёння даказаць гэта вам аповедам ігра лёс майго брата. Бацька мой быў кадзі ў Акары. У яго было трое дзяцей. Я — старэйшы, а сястра і брат нашмат маладзейшыя за мяне. Калі мне было дваццаць, мяне паклікаў да сябе брат майго бацькі. Ён прызначыў мяне спадкаемцам усяго ягонага дабра, аднак з тою умовай, што я застануся з ім да самай ягонай смерці. Ён пражыў доўгае жыццё, таму я толькі два гады таму змог вярнуцца на радзіму і нічога не ведаў пра жахлівы лёс, які напаткаў мой дом, і пра тое, як Алах добра ўсё вырашыў.
Пераклала Натамя Давыдоўская
В Ы РАТАВАН Н Е
ФАЦІМЫ
Мой брат Мустафа і сястра Фаціма амаль аднаго ўзросту, ён толькі па два гады старэйшы за яе. Яны шчыра любілі адно аднаго і разам рабілі ўсё, каб аблегчыць нашаму хваравітаму бацьку цяжар ягонага ўзросту. У шаснаццаты дзень народзінаў Фацімы брат зладзіў свята. Ён сабраў усіх яе сябровак, падаў на стол у бацькоўскім садзе вытанчаныя стравы, а калі наступіў вечар, запрасіў іх на арандаваную ўпрыгожаную барку, каб трошкі пакатацца па моры. Фаціма і яе сяброўкі з радасцю пагадзіліся, бо вечар быў цудоўны, і з мора на горад мусіў адкрыцца прыгожы від. Дзяўчатам так на барцы спадабалася, што яны ўгаворвалі майго брата плыць усё далей у мора. Мустафа пагаджаўся неахвотна, бо некалькі дзён таму нобач бачылі пірацкі карабель. Непадалёк ад горада ў мора ўдаваўся мыс. Дзяўчаты хацелі яшчэ і туды, каб убачыць, як сонца апускаецца ў ваду. Калі яны абышлі мыс, то заўважылі зусім гюбач барку з узброенымі людзьмі. Прадчуваючы бяду, брат загадаў веслярам развярнуць судна, каб ісці да берага. Выглядала на тое, што яго страх недарэмны, бо тая барка хутка пайшла следам, перагнала іх, таму што мела болып весляроў, і перарэзала дарогу да берага. Дзяўчаты ж, усвядоміўшы, у якую небяспеку яны трапілі, ускочылі з месцаў, началі крычаць і наракаць. Дарма Мустафа снрабаваў іх супакоіць, дарма ўгаворваў сядзець
ціха, бо сваёй беганінай яны маглі перакуліць барку. Нічога не дапамагала, і калі другая лодка ўрэшце наблізілася, усе кінуліся на карму баркі, якая перавярнулася. Тады ж на беразе заўважылі чужую лодку, а паколькі з нядаўняга часу людзі асцерагаліся карсараў, яна падалася падазронай. Некалькі барак адплыло ад берага, каб дапамагчы нашай. Але яны ледзь паспелі ўратаваць тых, хто тануў. У мітусні варожая лодка знікла, а на абедзвюх барках не ведалі, ці ўсе выратаваліся. Баркі сышліся, і, на жаль, выявілася, што маёй сястры і адной яе сяброўкі няма. Адначасова знайшлі чужака, якога ніхто не ведаў. Пад пагрозамі Мустафы той прызнаўся, што ён з непрыяцельскага карабля, які стаў на якар за дзве мілі на ўсход, і што яго пакінулі падчас паспешлівых уцёкаў, калі ён дапамагаў вылоўліваць дзяўчат. Акрамя таго, ён нібыта бачыў, як дзвюх дзяўчат зацягвалі на карабель.
Боль майго старога бацькі быў бязмежны. Мустафа таксама быў смяротна засмучаны не толькі таму, што згубілася любімая сястра (а ў яе няшчасці ён вінаваціў сябе), але і таму, што сяброўка Фацімы, якая раздзяліла яе бяду, была абяцаная бацькамі дзяўчыны яму ў жонкі. Ён пакуль яшчэ не наважыўся прызнацца ў гэтым нашаму бацьку, бо яе сям’я была бедная і нізкага паходжання. Мой бацька быў чалавек суровы. Як толькі ягоны боль крыху супакоіўся, ён паклікаў да сябе Мустафу і сказаў: