Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ
— Як я магу аддзячыць табе, добры чалавек, — усклікнула яна, — за тое, што ты вызваліў мяне з жахлівага палону?
Мустафа перапыніў яе падзякі пытаннем, як жа здарылася так, што ён выратаваў не сваю сястру Фаціму. Дзяўчына здзіўлена паглядзела на яго.
— Цяпер мне зразумела, як я выратавалася, хоць раней не магла сабе гэтага патлумачыць, — адказала яна. — Ведай жа, у палацы мяне называлі Фацімай, і ты даў цыдулку і ратавальны напой мне.
Мой брат запатрабаваў, каб вызваленая расказала пра ягоную сястру і Зараіду, і даведаўся, што абедзве знаходзяцца ў палацы, але Ціўлі па сваёй звычцы даў ім іншыя імёны. Цяпер іх клікалі Мірза і Нурмагаль.
Убачыўшы, што мой брат вельмі прыгнечаны, Фаціма, выратаваная рабыня, суцешыла яго і паабяцала падказаць сродак, з дапамогай якога абедзвюх дзяўчат усё ж можна вызваліць. Узбадзёраны падзеяй, Мустафа акрыяў духам і папрасіў яе назваць гэты сродак. Яна адказала:
— Хаця я была няволыііцай Ціўлі толькі пяць месяцаў, я ад самага пачатку марыла пра ратунак. Але мне адной было цяжка гэтага дабіцца. Ва ўнутраным двары палаца ты мусіў заўважыць фантан, дзе вада б’е з дзесяці труб. Гэты фантан забраў маю ўвагу. Я ўспомніла, што ў доме майго бацькі быў такі самы. Вада ў яго трапляла праз прасторны водаправод. Каб даведацца, ці пабудаваны гэты фантан гэтак жа, я аднойчы пахваліла Ціўлі яго хараство і спытала пра дойліда. «Я сам яго пабудаваў, — адказаў ён, — і тое, што ты тут бачыш, — толькі маленькая яго частка. Вада праходзіць сюды не менш за тысячу крокаў ад крыніцы і ідзе праз скляпеністы водаправод вышынёй з чалавечы рост. I гэта ўсё я вынайшаў сам». Пачуўшы гэта, я часта марыла ўсяго на адно імгненне займець мужчынскую моц, каб ссунуць камень збоку фантана. Тады я б магла ўцячы куды пажадаю. Я пакажу табе водаправод, гіраз які ты зможаш уначы прабрацца ў палац і вызваліць дзяўчат. Але з табой павінныя быць не менш за
два чалавекі, каб адолець двух рабоў, якія сцерагуць сераль.
Так сказала яна. Мой жа брат Мустафа, нягледзячы на тое, што надзея ўжо двойчы яго падманула, зноў ажыў душой і паспадзяваўся, што Алах дапаможа яму выканаць план нявольніцы. Ен паабяцаў паклапаціцца пра яе вяртанне на радзіму, калі яна дапаможа яму трапіць у палац. Аднак адна думка не давала яму спакою: дзе знайсці двух ці трох памочнікаў? Тут ён успомніў пра кінжал Арбазана і ягонае абяцанне прыйсці на дапамогу, калі яна спатрэбіцца. Таму ён і Фаціма выйшлі са склепа, каб знайсці разбойнікаў.
У тым самым горадзе, дзе ператварыўся ў лекара, ён на апошнія грошы набыў скакуна і ўладкаваў Фаціму ў адной беднай жанчыны ў прадмесці, а сам пасняшаўся ў горы, дзе ўпершыню сустрэў Арбазана, і дасягнуў іх праз тры дні. Ен хутка знайшоў тыя самыя шатры і неспадзявана з’явіўся перад Арбазанам, які яго прыязна павітаў. Мустафа расказаў яму пра свае няўдалыя спробы, і суровы Арбазан не мог час ад часу ўтрымацца ад смеху, асабліва калі ўяўляў сабе лекара Хакаманкабудзібабу. Але яго раз’юшыла здрада недаросліка, і ён пакляўся павесіць яго ўласнай рукой, як толькі зпойдзе. Майму брату ён адразу паабяцаў дапамагчы, калі той адпачне з дарогі. Так Мустафа зноў правёў ноч у шатры Арбазана. Арбазан узяў з сабой трох самых смелых людзей з коньмі і зброяй, і з першымі промнямі сонца яны пусціліся ў дарогу. Ехалі яны хутка і праз два дні прыбылі ў гарадок, дзе Мустафа пакінуў
вызваленую Фаціму. Разам з ёй яны скіраваліся ў маленькі лес, адкуль быў бачны палац Ціўлі, і там спыніліся, каб дачакацца ночы.
Як толькі сцямнела, яны пракраліся да крыніцы, дзе пачынаўся водаправод, і хутка яго знайшлі. Там яны пакінулі Фаціму і слугу з коньмі і спусціліся ўніз, але перад тым Фаціма яшчэ раз усё дакладна паўтарыла: праз фантан яны трапяць ва ўнутраны двор палаца, там па кутах злева і справа дзве вежы, за шостымі дзвярыма, лічачы ад правай вежы, знаходзяцца Фаціма і Зараіда пад аховай двух чорных рабоў. Са зброяй і ламамі Мустафа, Арбазан і два іншыя разбойнікі спусціліся ў водаправод. Яны адразу па пояс пагрузіліся ў ваду, але бадзёра рушылі наперад. Праз паўгадзіны яны дайшлі да фантана і ўзяліся за ламы. Мур быў тоўсты і трывалы, але ён не мог супрацьстаяць агулыіым намаганням чатырох мужчын. Хутка яны прадзяўблі дастаткова вялікую адтуліну, праз якую можна было праціснуцца. Арбазан пралез першы і дапамог астатнім. Калі яны ўсе апынуліся ў двары, то агледзелі той бок палаца, які быў перад імі, але не змаглі вырашыць, якія з дзвярэй ім патрэбныя, бо калі лічылі злева направа, то заўважылі замураваныя дзверы і цяпер не ведалі, ці палічыла іх Фаціма. Аднак Арбазан не збіраўся доўга разважаць.
—	Мой добры меч адчыніць любыя дзверы, — усклікнуў ён і падышоў да шостых дзвярэй, а астатнія пайшлі за ім.
Яны адчынілі дзверы і знайшлі за імі шэсць чорных рабоў. Яны ўжо збіраліся ціха выйсці, калі
нехта ў куце падняўся і добра знаёмым голасам паклікаў на дапамогу. Гэта быў недарослік з лагера Арбазана. Але яшчэ да таго як чорныя нявольнікі зразумелі, што адбываецца, Арбазан накінуўся на недаросліка, разарваў напалам свой пояс, заткнуў яму рот і звязаў рукі за спінай. Потым ён заняўся рабамі — некаторых з іх ужо звязалі Мустафа і два разбойнікі — і дапамог канчаткова іх адолець. Аднаму з рабоў прыставілі да грудзей кінжал і спыталі, дзе Нурмагаль і Мірза, і тыя пацвердзілі, што дзяўчаты ў суседнім пакоі. Мустафа ўварваўся ў гэты пакой і знайшоў Фаціму і Зараіду, якіх пабудзіў шум. Яны хутка сабралі ўпрыгожанні ды сукенкі і пайшлі за Мустафой. Абодва разбойнікі прапанавалі нарабаваць што знойдуць, але важак забараніў гэта, сказаўшы:
—	Ніхто не павінны казаць пра Арбазана, што ён прабіраецца ў дамы, каб красці золата!
Мустафа і вызваленыя дзяўчаты паспешна праслізнулі ў водаправод, Арбазан паабяцаў неадкладна пайсці за імі. Калі яны сышлі ўніз, Арбазан і адзін з разбойнікаў узялі недаросліка і вывелі яго на двор. Там яны завязалі вакол ягонай шыі прынесены дзеля гэтага шаўковы шнурок і павесілі на самым версе фантана. Пакараўшы такім чынам няшчаснага за здраду, яны спусціліся ў водаправод і пайшлі за Мустафой. Са слязьмі на вачах абедзве дзяўчыны пачалі дзякаваць высакароднаму збаўцу Арбазану, але той падганяў іх, бо Ціўлі-Кос мог адправіць пагоню ва ўсе бакі. На паступны дзень у вялікім хваляванні Мустафа і выратаваныя дзяўчаты развіталіся з Арбазанам,
паабяцаўшы ніколі пра яго не забываць. Фаціма ж, вызваленая рабыня, пераапранулася, каб яе не пазналі, і накіравалася ў Бальсору, адкуль караблём адплыла на радзіму.
Пасля кароткага і прыемнага падарожжа мае сваякі вярнуліся дадому. Радасць сустрэчы ледзь не забіла майго старога бацьку. На наступны дзень пасля іх прыезду ён зладзіў вялікае свята, у якім паўдзельнічаў увесь горад. Мой брат быў вымушаны расказаць сваю гісторыю перад вялікім сходам сваякоў і сяброў, і ўсе аднагалосна ўсхвалілі яго і высакароднага разбойніка.
Калі мой брат скончыў сваё апавяданне, бацька ўстаў і падвёў да яго Зараіду.
— Такім чынам, — пачаў ён урачыстым голасам, — я здымаю праклён з тваёй галавы. Бяры яе ў якасці ўзнагароды, якую ты здабыў дзякуючы нястомнай упартасці. Прымі маё бацькоўскае блаславенне, і няхай нашаму гораду ніколі не бракуе людзей, роўных табе ў братэрскай любові, розуме і настойлівасці!
Караван дасягнуў краю пустэльні, і падарожнікі радасна прывіталі зялёныя пашы і парослыя лістотай дрэвы: гэтага мілага відовішча яны былі пазбаўленыя шмат дзён. У прыгожай даліне стаяў караван-сарай, які яны абралі дзеля начлегу. I хаця ён прапаноўваў няшмат утульнасці і прахалоды, уся грамада зрабілася бо.лып бесклапотнай і даверлівай, чым раней. Думка пра тое, што небяспекі і цяжкасці падарожжа праз пустэльню скончыліся, адкрыла ўсе сэрцы і душы ды настроіла
на жарты і ўцехі. Мулей, малады вясёлы купец, станчыў камічны танец і да таго ж праспяваў песні, якія выклікалі ўсмешку нават у сур’ёзнага грэка Цалёйкаса. Павесяліўшы сваіх спадарожнікаў танцам і відовішчам, ён забавіў іх яшчэ і абяцаным апавяданнем. Адпачыўшы ад скокаў, ён пачаў расказваць гісторыю пра Маленькага Мука.
Пераклаў Ішр Крэбс
члм'Д»

МАЛЕНЬКІ
мук
У Нікеі, улюбёным маім родным горадзе, жыў колісь чалавек, якога клікалі Маленькім Мукам. Я магу яшчэ — хоць і быў тады зусім малы — вельмі добра ўявіць сабе ягоную постаць, тым болып што менавіта праз яго мой бацька збіў мяне аднойчы на горкі яблык. У час, калі я ведаў Маленькага Мука, той быў ужо стары, але расточку хіба тры ці чатыры футы ад зямлі. Прытым ён меў надта дзіўны выгляд, бо цела ягонае, хоць малое і кволае, мусіла несці галаву значна буйнейшую, чым у іншых людзей. Жыў ён сам-адзін у вялікім доме і нават сам гатаваў сабе ежу. Месцічы, мабыць, і зусім не ведалі б, жывы ён ці ўжо памёр — бо стары выходзіў вонкі адно раз на чатыры тыдні, — калі б апоўдні з дома не ўздымаўся магутны слуп пары. Зрэшты, почасту бачылі й вечарамі, як ён крочыў туды-сюды па сваім даху, прычым з вуліцы падавалася, што шпацыруе толькі ягоная галава. Я і мае прыяцелі былі сапраўдныя падшыванцы і любілі пацвяліць ды высмеяць каго заўгодна. Таму кожны выхад Маленькага Мука на вуліцу быў для нас найлепшым святам. У пэўныя дні мы збіраліся каля ягонага дома і чакалі, пакуль ён з’явіцца. Калі ж урэшце адчыняліся дзверы і спярша вызірала вялікая галава з яшчэ большым турбанам на ёй, следам цягнулася тулаўца ў паношаным каптанку і прасторных шараварах, падперазанае шырокім пасам, на якім вісеў такі даўжэзны кінжал, што
невядома было, гэта ён тырчаў на Муку ці Мук на ім, — вось жа, калі ён так выходзіў з дому, паветра ажно здрыгалася ад нашага радаснага ляманту. Мы падкідвалі ўгору шапкі і як шалёныя скакалі вакол яго.
Але Маленькі Мук вітаў нас сур’ёзным кіўком галавы і павольна ішоў вуліцай. Пры гэтым ён заграбаў нагамі, бо меў на іх доўгія, вялікія пантофлі, якія мне ніколі не даводзілася бачыць раней. Мы, хлапчукі, беглі за ім і заўжды крычалі: «Маленькі Мук, Маленькі Мук!»
У нас быў нават вясёлы вершык, які мы разпораз напявалі ў яго гонар:
Маленькі Мук, Маленькі Мук, Дом вялікі маеш ты,
Выходзіш стуль гады ў рады.
Куцаваты, слаўны кныш, Галава — як добры глыж. Азірніся ж ты на гук I схапі нас, спрытны Мук!