Казкі
Вільгельм Гаўф
0+
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
Тады кароль запытаў падазраванага, ці праўду сказаў скарбнік і дзе Мук узяў золата, якое закопваў.
Маленькі Мук, упэўнены ў сваёй невінаватасці, засведчыў, што знайшоў гаршчок у садзе і хацеў не закапаць, а наадварот, адкапаць яго.
Але ўсе прысутныя гучна засмяяліся з гэтай спробы выбачыцца, а кароль, дарэшты раз’юшаны ўяўным нахабствам карантыша, усклікнуў:
— Што, няшчасны? Ты насмельваешся яшчэ й так па-дурному і ганебна хлусіць твайму каралю,
пасля таго як яго абакраў? Архаз! Патрабую сказаць, ці супадае кошт гэтага золата з сумай, якой бракуе ў маёй казне!
Скарбнік адказаў, што цалкам упэўнены ў гэтым, бо ў скарбніцы з некаторага часу не стае і названай сумы, дый яшчэ болыпай, і ён гатовы паклясціся, што бачыць менавіта скрадзеныя манеты.
Тады кароль загадаў закуць Маленькага Мука ў ланцугі і адвесці ў вежу. А золата перадаў скарбніку, каб той вярнуў яго ў казну. Задаволены шчаслівым развязаннем справы, скарбнік сышоў, каб палічыць дома бліскучыя залатыя круглячкі. Але гэты нягоднік нікому не сказаў, што на дне гаршчка знайшоў аркуш, дзе было напісана:
Вораг запаланіу маю краіну, таму я хаваю тут частку сваіх скарбаў. Хто б ні знайшоў іх, таго йапаткае каралеўскі праклён, калі ён неадкладна не аддасць знаходку майму сыну.
Кароль Садзі
У склепе Маленькі Мук занурыўся ў сумныя разважанні. Ён ведаў, што за крадзеж каралеўскай маёмасці яго чакае смяротнае пакаранне, і ўсё ж не хацеў раскрываць каралю таямніцу свайго кіёчка, бо небеспадстаўна баяўся, што пазбавіцца і яго, і пантофляў. На жаль, пантофлі цяпер таксама не маглі яму дапамагчы, бо ён быў прыкуты цеснымі ланцугамі да мура і не мог, як ні напружваўся, крутануцца на абцасе. Аднак калі назаўтра яму абвясцілі хуткую смерць, Мук разважыў, што
ўсё ж лепей жыць без чароўнага кійка, чым памерці з ім, перадаў каралю просьбу аб таемным допыце і раскрыў яму сваю таямніцу. Спярша кароль не даваў прызнанню аніякай веры, але Мук прапанаваў давесці сваю праўду ў абмен на абяцанне, што яго не заб’юць. На гэта кароль даў слова, даручыў нябачна для Мука закапаць трохі золата ў зямлю і загадаў яму пашукаць сваім кійком. Золата было знойдзенае за некалькі імгненняў, бо над ім кіёк выразна пастукаў у глебу тры разы. Тут кароль уцяміў, што скарбнік яго падмануў, і даслаў яму шаўковы шнурок, як прынята на Усходзе, каб той задушыўся сам.
Але Маленькаму Муку кароль сказаў так:
— Я паабяцаў табе жыццё, але падаецца, што ў цябе больш чым адна таямніца. Таму ты навечна застанешся ў вязніцы, калі не прызнаешся, што хаваецца за тваім скараходствам!
Маленькі Мук, якому адзіная ноч у вежы адбіла ўсю ахвоту да даўжэйшага зняволення, прызнаўся, што ўсё ягонае майстэрства ў пантофлях, але не патлумачыў сакрэт трохразовага кручэння на абцасе. Кароль сам заскочыў у пантофлі, каб выпрабаваць іх, і пачаў як шалёны насіцца па садзе. He раз хацеў ён спыніцца, але не ведаў, як гэта зрабіць, а Маленькі Мук, які не мог адмовіць сабе ў маленькай помсце, цярпліва чакаў, ажно пакуль кароль не паваліўся ў знямозе.
Ачомаўшыся, кароль страшэнна раззлаваўся на Маленькага Мука, які прымусіў яго так лётаць:
— Я табе слова, што падару табе волю і жыццё. Але ты мусіш цягам дванаццаці
гадзін пакінуць маю краіну, іначай апынешся на шыбеніцы!
I загадаў аднесці пантофлі і кіёк у скарбніцу.
Такі ж бедны, як калісьці, Маленькі Мук пабрыў прэч з краіны, праклінаючы сваю дурноту, якая навяла яго на думку, што ён мог бы адыгрываць значную ролю пры двары. На шчасце, краіна, з якой яго прагналі, была невялікая. Таму ўжо праз восем гадзін Мук дасягнуў мяжы, хоць хадзьба пехатой надта засмучала яго, звыклага да родных пантофляў.
Перайшоўшы мяжу, Мук пакінуў звычайную дарогу, каб зашыцца ў самы бязлюдны гушчар і жыць там дзеля самога сябе, бо знелюбіў усіх людзей. У лясной глушэчы ён натрапіў на закутак, які цалкам пасаваў да прынятага ім рашэння. Чысты ручай, аточаны вялікімі цяністымі смакоўніцамі, ды мяккі мурог прывабілі яго. Тут ён і расцягнуўся, цвёрда пастанавіўшы нічога болып не браць у рот, а толькі чакаць смерці. У такіх змрочных роздумах ён і заснуў. Аднак прачнуўшыся ад пакутлівага пачуцця голаду, Мук разважыў, што галодная смерць — усё ж даволі небяспечная штука, і агледзеўся навокал, ці не знайшлося б чаго пакласці на зуб.
Сакавітыя спелыя плады віселі на дрэве, пад якім яго змарыў сон. Маленькі Мук падняўся, сарваў некалькі фігаў, уволю паласаваўся імі і пайшоў да ручая, каб наталіць смагу. Але як жа ён жахнуўся, пабачыўшы ў люстэрку вады ўласную галаву, «упрыгожаную» двума вялізнымі вушамі і тоўстым доўгім носам! Мук ашаломлена памацаў вушы — яны мелі даўжыню з палову локця.
— Я заслужыў асліныя вушы, — закрычаў бядак, — бо, як асёл, сваімі нагамі растаптаў уласнае шчасце!
Ен доўга бадзяўся паміж дрэвамі, а калі ізноў прагаладаўся, мусіў вярнуцца да смакоўніц, бо не заўважыў на іншых дрэвах нічога спажыўнага. Пасля другой порцыі фігаў Муку прыйшло ў галаву, што варта паспрабаваць схаваць вушы пад вялікі турбан, каб не выглядаць зусім ужо смешна, і тут ён адчуў, што вушы зніклі. Мук пабег назад да ручая, каб пераканацца ў сваім адчуванні, і — о цуд, гэта напраўду было так! Вушы ягоныя набылі ранейшы выгляд, доўгага бясформеннага носа таксама болып не было, і тады ён уцяміў, як гэта адбылося. З’еўшы пладоў з першай смакоўніцы, ён атрымаў доўгія нос і вушы, а фігі з іншага дрэва ацалілі яго. Мук усцешыўся, бо спрыялыіы лёс ізноў даваў яму магчымасць стаць шчаслівым. Таму ён нарваў з кожнага дрэва колькі мог знесці і пайшоў назад у краіну, якую перад тым пакінуў. Да непазнавальнасці пераапрануўшыся ў першым жа мястэчку, ён пашыбаваў у горад, дзе месціўся палац караля, і неўзабаве дасягнуў мэты. Гэта была яшчэ тая пара году, калі спелая садавіна з’яўлялася нячаста. Таму Маленькі Мук сеў ля брамы палаца, бо добра ведаў, што на гэтым месцы кухмістр набывае асаблівыя ласункі для каралеўскага стала. Пасядзеўшы крыху, Мук сапраўды пабачыў кухмістра, які ішоў праз двор і разглядаў тавары прадаўцоў, што тут сабраліся. Нарэшце яго позірк спыніўся і на Мукавым кошыку.
— Ах, вось далікатэс, — сказаў ён, — які напэўна прыйдзецца даспадобы Яго вялікасці! Колькі ты хочаш за цэлы кош?
Маленькі Мук назваў умераную цану, і яны хутка паразумеліся. Кухмістр перадаў кошык рабу, які ішоў за ім, і рушыў далей. А Маленькі Мук тым часам даў драпака, бо баяўся, што, калі бяда абрынецца на галовы прыдворных, прадаўца ўмомант знойдуць і пакараюць.
Кароль за абедам быў у гуморы і раз-пораз казаў кампліменты кухмістру за яго добрую кухню і дбайнасць пры выбары самых рэдкіх прадуктаў. Але той, памятаючы пра ласунак, прыхаваны на дэсерт, прыязна ўсміхаўся і быў нешматслоўны, кажучы, прыкладам, «гэта яшчэ не вечар», альбо «ці тое яшчэ будзе», ажно прынцэсы зацікавіліся, што ж там такое ён мае падаць да стала. Калі ж кухмістр загадаў унесці ў залу пекныя, вабныя фігі, усе дружна вохнулі.
— Якія ж яны спелыя, якія апетытныя! — заенчыў кароль. — Кухмістр, ты проста малайчына і заслугоўваеш нашай асаблівай ласкі!
3 гэтымі словамі манарх, які надзвычай беражліва абыходзіўся з такімі прысмакамі, уласнаручна падзяліў плады паміж прысутнымі. Кожны прынц і кожная прынцэса атрымалі па дзве, прыдворныя дамы, візіры і агі — па адной фізе, рэшту ж ён паставіў перад сабою і пачаў глытаць іх з выразам вялікай асалоды.
— Божа літасцівы, неяк дзіўнавата ты выглядаеш, бацюхна! — раптам ускрыкнула прынцэса Амарза.
Усе здзіўлена паглядзелі на караля: жудасныя вушы звісалі па баках, даўжэзны нос звешваўся ніжэй за падбароддзе. Адно аднаго прыдворныя таксама разглядалі з подзівам і жахам: усе так ці іначай займелі на галовах дзіўныя ўпрыгажэнні.
Можна ўявіць сабе, якая жуда ахапіла каралеўскі двор! Зараз жа паслалі па ўсіх лекараў горада, тыя гірыбывалі тузінамі, прапісвалі пігулкі і мікстуры, але насы і вушы заставаліся нязменныя! Аднаму з прынцаў зрабілі аперацыю, але вушы выраслі зіюў.
Маленькі Мук пачуў усю гісторыю са сваёй схованкі і вырашыў, што прыйшоў час дзейнічаць. Яшчэ раней ён набыў за грошы, атрыманыя з продажу фігаў, гарнітур, які выдаваў яго за вучонага. Доўгая барада з казінай поўсці дапаўняла ўражанне. Мук прыбрыў да каралеўскага палаца з мяшэчкам фігаў у руках і прапанаваў сваю дапамогу ў якасці замежпага лекара. Спярша да яго паставіліся вельмі падазрона, але калі ён даў нейкаму прынцу з’есці фігу, пасля чаго нос і вушы гаротніка вярнуліся ў ранейшы стан, кожны захацеў атрымаць ацаленне з рук іншаземца. Аднак кароль моўчкі ўзяў яго за руку і павёў у свае пакоі. Там ёп адчыніў дзверы, што вялі ў скарбніцу, і даў Муку знак ісці следам.
— Тут сабраныя мае скарбы, — сказаў кароль. — Можаш выбраць што захочаш, усё будзе тваё, толькі пазбаў мяне ад гэтага сораму!
Гэтыя словы прагучалі для Мука чароўнай музыкай. Адразу пры ўваходзе ён прыкмеціў на падлозе свае пантофлі, поруч з якімі ляжаў і кіёк.
Мук прайшоўся па зале, нібыта захапляючыся каралеўскімі скарбамі. Але ледзь ён наблізіўся да пантофляў, як спрытна заскочыў у іх, схапіў кіёк, сарваў фалыпывую бараду і паказаў ачмурэламу каралю добра знаёмы яму твар выгнанца Мука.
— Вераломны кароль, — сказаў ёп, — ты заплаціў няўдзячнасцю за верную службу, прымі ж свой пачварны выгляд як заслужанае пакаранне! Вушы я пакідаю табе, хай яны штодня нагадваюць пра Маленькага Мука!
Прамовіўшы гэта, ён хутка крутануўся на абцасе, пажадаў апынуцца як мага далей і знік, перш чым кароль паспеў паклікаць на дапамогу. 3 таго часу карантыш жыве тут заможна, але самотна, бо пагарджае людзьмі. Праз уласны досвед ён стаў мудрым чалавекам, які — хоць і выглядае дзіўнавата — варты твайго захаплення больш, чым тваіх кпінаў.
— Так сказаў мне мой бацька. Я запэўніў яго, што шкадую пра свае грубыя паводзіпы ў дачыненні да добрага карантыша, і атрымаў другую палову прызначанага мне пакарання. Потым я пераказаў сваім таварышам дзівосную гісторыю маленькага чалавечка, і мы так палюбілі яго, што ніхто яму болын ніколі не сказаў благога слова. Наадварот, мы шапавалі яго да самай ягонай смерці і заўжды схіляліся перад ім гэтак жа, як перад муфціем і кадзі.
Падарожныя вырапіылі адпачыць адзін дзень у гэтым караван-сараі, каб падсілкавацца і накарміць жывёлу перад далейшай дарогай. Учорашняя