Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ
за сабой. Ён і так, і гэтак паспрабаваў спыніцца, але нічога не атрымалася. Тады ён у поўным адчаі крыкнуў сам сабе, як загадваюць коням: «А-ёй, тпру, а-ёй!» Пантофлі тут жа спыніліся, і Мук у знямозе паваліўся на зямлю.
Гэтыя пантофлі надзвычай усцешылі Маленькага Мука. Усё ж ён зарабіў сабе службай нешта такое, што здолее дапамагчы яму здабыць шчасце. Нягледзячы на ўсю радасць, Мук хутка заснуў ад стомы, бо яго маленькае цела, што мусіла трымаць такую цяжкую галаву, не вытрывала. Яму прымроіўся сабачка, які надоечы паспрыяў знайсці пантофлі ў доме спадарыні Ахаўджы. Ён сказаў так: «Дарагі Мук, ты пакуль не напоўніцу ўсведамляеш, як карыстацца пантофлямі. Ведай, што калі ты тройчы крутанешся на абцасе, то зможаш паляцець куды толькі захочаш. А кіёк дапаможа табе знайсці скарбы, бо над закапаным золатам ён стукнецца ў зямлю тры разы, над срэбрам жа — толькі двойчы».
Вось што сасніў Маленькі Мук. Прачнуўшыся, ён трохі паразважаў над дзівосным сном і вырашыў тут жа выпрабаваць свае падарункі. Ён нацягнуў пантофлі, прыўзняў адну нагу і пачаў круціцца на абцасе. Але той, хто калі-небудзь спрабаваў выканаць гэткі куншцюк тры разы запар у даўжэзнай пантофлі, безумоўна, не здзівіцца, што ў Маленькага Мука атрымалася не адразу, тым больш калі ўлічыць, што яго цяжкая галава пераважвала то ў адзін, то ў другі бок.
Бедны карантыш пару-тройку разоў добраткі выцяўся носам, але не адмовіўся ад сваёй мэ-
ты, і ўрэшце яму пашчасціла. Колам крутануўся ён на абцасе, пажадаў трапіць у найбліжэйшы буйны горад — і пантофлі скіраваліся ў паветра, з хуткасцю віхуры пранеслі яго праз аблокі, і перш чым Маленькі Мук паспеў уцяміць, што з ім адбываецца, ён ужо стаяў на вялікім рынкавым пляцы сярод мноства гандлёвых шатроў і незлічоных людзей, што дзелавіта шныпарылі туды-сюды. Ён крыху пабадзяўся сярод люду, але неўзабаве палічыў за лепшае збочыць у болып зацішную вулку, бо на рынку то нехта наступаў яму на пантофлі, так што ён ледзь не падаў, то ён сам чапляў мінакоў сваім адтапыраным кінжалам і толькі цудам пазбягаў кухталёў.
Цяпер Маленькі Мук не на жарт задумаўся, што б такое ўчыніць, каб зарабіць жменю грошай. У яго, праўда, быў кіёк, які мог паказаць схаваныя скарбы, але як хутка натрапіць на месца, дзе закапанае золата ці срэбра? Дзеля грошай ён мог бы выставіць сябе на ўсеагульны агляд, але для такой справы Мук быў занадта гапарлівы. Нарэшце ён ізноў згадаў пра спрыт сваіх ног і падумаў, што мо хіба пантофлі дазволяць неяк пракарміцца. I ён пастанавіў сабе наняцца ганцом. Ён спадзяваўся, што за такія паслугі ў гэтым горадзе найбольш плаціць кароль, таму вырашыў звярнуцца са сваім пытаннем проста ў каралеўскі палац. Ля палацавай брамы стаяў вартаўнік, які запытаўся ў Мука, чаго яму тут трэба. Атрымаўшы адказ, ён скіраваў малога да наглядчыка рабоў. Выклаўшы таму сутнасць запыту, Маленькі Мук папрасіў прыняць яго на службу
каралеўскага ганца. Наглядчык абмераў просьбіта позіркам і сказаў:
— I як жа гэта ты хочаш з ножкамі, не даўжэйшымі за пядзю, стаць пасыльным караля? Валі адсюль! Я тут не для таго, каб з кожным дурнем бібікі біць!
Але Маленькі Мук запэўніў яго, што мае цалкам сур’ёзныя намеры і гатовы пабіцца аб заклад, што перагоніць найспрытнейшага скарахода. Наглядчыку ўся гэтая гісторыя зусім не падалася вартай смеху. Ен загадаў Муку да вечара падрыхтавацца да спаборніцтва, адвёў яго на кухню і паклапаціўся пра тое, каб той меў уволю ежы і пітва. Сам жа рушыў да караля і расказаў яму пра Маленькага Мука і яго прапанову. Кароль меў вясёлы нораў, таму ўпадабаў ідэю наглядчыка пацешыцца з маленькага чалавека. Ен загадаў падрыхтаваць на вялікім лузе за палацам усё, каб цэлы каралеўскі двор мог зручна назіраць за паядынкам, і яшчэ раз параіў як найлепш клапаціцца пра карузліка. Усім сваім прынцам і прынцэсам кароль расказаў пра відовішча, што чакала іх увечары. Тыя пераказалі пачутае лёкаям, таму на схіле дня паўсюль панавала напятае чаканне, і ўсё, што мела ногі, імкнулася на луг, дзе ўжо былі збудаваныя памосты, каб лепей пабачыць бег кнышавыхвалякі.
Калі кароль, яго сыны і дочкі занялі свае месцы на памосце, Маленькі Мук выйшаў на луг і вельмі выкшталцона пакланіўся шаноўнаму панству. Як толькі ўсе агледзелі малога, публіка радасна загула. Ніхто ў жыцці не бачыў такой постаці!
Тулаўца з вялізнай галавой на ім, каптанок і прасторныя шаравары, доўгі кінжал за шырокім пасам, маленькія ножкі ў непамерных пантофлях — о не! Гэта было так пацешна, што проста немагчыма было стрымацца ад гучнага рогату! Але смех зусім не збянтэжыў Маленькага Мука. Ён горда стаяў, абапіраючыся на свой кіёк, і чакаў суперніка. Наглядчык рабоў падабраў, як і прасіў яго Мук, найлепшага бегуна. I вось той з’явіўся, стаў поруч з малым, і абодва наструніліся перад сігналам. Тут, як і было дамоўлена, прынцэса Амарза махнула чадрой, і бегуны, як дзве стралы, выпушчаныя ў адну цэль, паімчалі праз луг.
Спачатку супернік Мука меў значную перавагу. Але той хутка зменшыў адрыў на сваім пантофлевым рухавіку, дагнаў, перагнаў і даўію ўжо стаяў на фінішы, пакуль супернік падбягаў, хапаючы ротам паветра. Гледачы на некалькі імгненпяў акамянелі ад здзіўлення і ашаломленасці. Калі ж кароль першы запляскаў у далоні, цэлы натоўп радасна загалёкаў: «Няхай жыве Маленькі Мук — пераможца спаборніцтва!»
Маленькага Мука падвялі да караля. Ён паваліўся да ног манарха і прамовіў:
— Вашая наймагутнейшая вялікасць, я прадэманстраваў малую частку свайго майстэрства! Загадай толькі, каб мне далі пасаду аднаго з тваіх ганцоў!
Але кароль адказаў:
— He! Ты мусіш быць маім асабістым пасыльным і заўжды суправаджаць мяне, дарагі Мук, будзеш атрымліваць сто залатых на год і харчавацца пры стале майго першага лёкая.
Так Маленькі Мук паверыў, што нарэшце пасля доўгіх пошукаў знайшоў сваё шчасце, і сэрца яго ўсцешылася. Кароль адорваў яго асаблівай прыхільнасцю, бо часта карыстаўся з ягоных паслуг дзеля перадачы найболып тэрміновых і сакрэтпых дэпеш, якія Мук дастаўляў з найвялікшай дакладнасцю і неймавернай хуткасцю.
Аднак астатнія слугі караля зусім не так прыязна ставіліся да кныша, які, падавалася, не ўмеючы нічога, апроч як спрытна бегаць, адсунуў іх ад дабротаў каралеўскай ласкі. Таму яны ладзілі супраць Мука змовы, каб скінуць яго з пасады, але не мелі плёну, бо кароль вельмі давяраў свайму Галоўнаму асабістаму ганцу (менавіта такі тытул быў яму нададзены ў хуткім часе).
Мук, якога не абышлі гэтыя інтрыгі, нават не думаў пра помсту — надта ўжо добрае сэрца ў яго было. Наадварот, ён прыдумляў розныя сродкі, каб стаць у вачах сваіх ворагаў незаменным і вартым павагі. I тут ён згадаў пра кіёк, на які ўжо забыўся ў сваім шчасці. «Калі б я знайшоў скарбы, — думаў Маленькі Мук — паночкі напэўна б памякчэлі да мяне». Яму часта даводзілася чуць, што яшчэ бацька цяперашняга караля закапаў шмат сваіх набыткаў, калі ворагі напалі на краіну. Казалі таксама, што неўзабаве пасля таго ён памёр, не паспеўшы перадаць таямніцу сыну.
Ад гэтага моманту Маленькі Мук заўсёды браў з сабою кіёк у надзеі як-небудзь прайсці паблізу месца, дзе схаванае золата караля. I вось аднаго вечару выпадак прывёў яго ў аддалены куток палацавага сада, дзе ён рэдка бываў раней, і раптам
Мук адчуў, як кіёк затрымцеў у яго руцэ і тройчы стукнуўся вобзем. Цяпер ён ведаў, што гэта значыць, таму выцягнуў кінжал, зрабіў пазнакі на навакольных дрэвах і неўпрыкмет вярнуўся ў палац. Там ён здабыў рыдлёўку і пачаў чакаць ночы для ажыццяўлення сваёй задумы.
Але само адкопванне скарбу каштавала Маленькаму Муку больш высілкаў, чым ён спярша разлічваў.
Яго рукі былі слабыя, а рыдлёўка вялікая і цяжкая, і яму давялося напружвацца, мусіць, гадзіны дзве, каб паглыбіцца на якіх пару футаў. Нарэшце ён натрапіў на нешта цвёрдае, па гуку падобнае да металу. Цяпер ён капаў старанней, і неўзабаве яго вачам адкрылася вялікае жалезнае века. Ён сам спусціўся ў яму, каб высветліць, што ж гэтае века магло накрываць, і знайшоў напраўду вялізны гаршчок, поўны залатых манет. Але ягоных кволых сіл было замала, каб выцягнуць яго на паверхню. Таму ён набіў манетамі кішэні і каптанок, запхаў іх у пас, а рэшту ў гаршчку зноў рупліва накрыў і ўзваліў паклажу на спіну. Літасцівы Божа! Калі б не пантофлі, ён бы і з месца не скрануўся — так ціснуў цяжар золата. Яму пашчасціла незаўважна вярнуцца ў свой пакой ды схаваць манеты ў абіўцы канапы.
Стаўшы ўладальнікам такой колькасці золата, Маленькі Мук падумаў, што ўжо цяпер лісток перавернецца, і ён зможа прыдбаць шмат прыхільнікаў і заступнікаў сярод сваіх ворагаў пры двары. Але нават з гэтых развагаў бачна, што Мук, добрая душа, не атрымаў якаснага выхаван-
ня, іначай бы яму не прыйшло ў галаву, што можна прыдбаць сапраўдных сяброў з дапамогай золата. Ах, лепей бы ён у той момант нашмараваў свае пантофлі ды даў лататы з каптанком, поўным залатых манет!
Золата, якое Маленькі Мук цяпер раздаваў поўнымі прыгаршчамі, выклікала лютую зайздрасць іншых прыдворных. Кухмістр Агулі сказаў: «Ды ён жа фальшываманетчык». Наглядчык рабоў Ахмет выказаў здагадку, што Мук выцыганіў гэтыя грошы ў караля. Аднак скарбнік Архаз, яго найбольшы вораг, які сам час ад часу дазваляў ca­de зачарпнуць з дзяржаўнай казны, катэгарычна заявіў: «Грошы ён скраў». Каб упэўніцца ў сваёй рацыі, каралеўскія служкі змовіліся і паслалі да караля галоўнага віначэрпа Кархуза, які паўстаў перад Яго вялікасцю прыгнечаны й поўны смутку. Ён дэманстраваў сваю роспач настолькі выразна, што кароль спытаўся, чаго яму не стае.
— Ах, — адказаў той, — я тужу, бо страціў ласку свайго гаспадара.
— Што ты вярзеш, сябра Кархуз? — здзівіўся кароль. — Калі ж гэта я забараніў сонцу маёй ласкі свяціць над табой?
Віначэрп адказаў, што, асыпаючы Галоўнага асабістага ганца золатам, кароль між тым нічога не дае сваім бедным верным слугам.
Кароль страшэнна ўразіўся такой навіне, загадаў расказаць пра грашовыя падарункі Маленькага Мука і лёгка дазволіў змоўшчыкам распаліць у сабе падазрэнгіе, што Мук неяк скраў грошы са скарбніцы. Такі паварот падзей быў вельмі да-
рэчы скарбніку, які і дагэтуль не надта ахвотна складаў справаздачы. Кароль даў загад патаемна сачыць за ўсімі крокамі Маленькага Мука, каб па магчымасці заспець яго на месцы злачынства. I вось калі ўночы пасля гэтага нешчаслівага дня Маленькі Мук вырашыў папоўніць запасы, што прыкметна скараціліся праз яго шчодрасць, узяў рыдлёўку і пракраўся ў палацавы сад, каб захапіць яшчэ грошай са свайго тайніка, за ім рушылі віжы на чале з кухмістрам Агулі і скарбнікам Архазам. I калі ён хацеў быў перакласці золата з гаршчка ў свой каптанок, на яго накінуліся, звязалі і адразу ж павялі да караля. Той, і так не ў гуморы ад перабітага сну, прыняў бедака — свайго Галоўнага асабістага ганца — надзвычай непрыязна і адразу даручыў яго дапытаць. Гаршчок цалкам выкапалі і прынеслі да пог караля разам з каптанком, поўным золата, і рыдлёўкай. Скарбнік паведаміў, што разам са стражнікамі заспеў Мука якраз тады, калі ён хаваў гэты гаршчок з золатам у зямлю.