Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ
ў ім, і ён вырашыў усё адно адстойваць свае самаводьпа прысвоеныя правы.
Ужо здалёк было бачна, што вершнік падае нейкія знакі. Цяпер, нягледзячы на кепскую рысь Мурвы, ён дасягнуў падножжа ўзгорка, саскочыў з каня і кінуўся ўгору.
— Спыніцеся! — крычаў ён. — Хто б вы ні былі, спыніцеся і не дайце гнюснаму ашуканцу сябе падмануць! Мяне завуць Амар, і крый Божа якога смяротнага скарыстацца маім імем!
Такі паварот глыбока здзівіў прысутных. Асабліва збянтэжана выглядаў стары, які запытальна пазіраў то на аднаго, то на другога. Лабакан з цяжкасцю авалодаў сабой і спакойна прамовіў:
— Міласцівы гаспадар і бацька, не дайце сябе збіць з панталыку гэтаму чалавеку! Ён, наколькі я ведаю, звар’яцелы краўчык з Александрыі па імені Лабакан, які больш заслугоўвае нашага спачування, чым гневу.
Гэтыя словы раз’юшылі прынца: у шаленстве ён паспрабаваў дабрацца да Лабакана, але прысутныя сталі паміж імі і схапілі яго, а ўладар сказаў:
— Сапраўды, мой любы сыне, бедны чалавек ашалеў. Яго звяжуць і пасадзяць на аднаго з нашых драмадэраў1, магчыма, мы зможам дапамагчы няшчаснаму.
Раз’юшанасць гірынца ўлеглася, і ён з плачам звярнуўся да ўладара:
— Маё сэрца кажа мне, што вы мой бацька. Дзеля маёй маці заклінаю вас, выслухайце мяне!
1 Драмадэр — аднагорбы вярблюд.
— He, Божа барані нас! — адказаў той. — Ен ізноў пачынае несці бязглуздзіцу! I як толькі чалавеку могуць прыйсці ў галаву такія вар’яцкія думкі?
3 гэтымі словамі ёп абапёрся на руку Лабакана і спусціўся з пагорка. Абодва селі па прыгожых, пакрытых шыкоўнымі гунькамі коней і паехалі ў галаве працэсіі па даліне. Няшчаснаму ж прынцу скавалі рукі і прывязалі да спіны драмадэра, а побач увесь час ехалі коннікі, якія пільна сачылі за кожным ягоным рухам.
Высакародны стары быў Сауд, султан вахабітаў. У яго доўга не было дзяцей, і ўрэшце нарадзіўся сын, якога ён так даўно жадаў. Але звездары, у якіх ён спытаў пра знакі для хлопчыка, прадказалі, што «яму да дваццаць другога года будзе пагражаць небяспека: яго можа падмяніць вораг». А таму, каб гэтага не адбылося, султан аддаў прынца даўняму выпрабаванаму сябру Эльфі-бэю на выхаванне і дваццаць два балючыя гады пакутаваў у разлуцы з сынам.
Усё гэта султан апавёў свайму песапраўдпаму сыну, ухваліўшы потым ягоны выгляд і годныя паводзіны.
Калі яны прыбылі ў краіну султана, жыхары сустрэлі іх воклічамі радасці, бо чуткі пра прыезд прынца разнесліся па гарадах і вёсках нібы пажар. На вуліцах, якімі яны праязджалі, былі ўзведзеныя аркі з кветак і галінак, бліскучыя дываны ўсіх колераў упрыгожвалі дамы, а народ славіў Бога і ягонага Прарока, які паслаў ім такога цудоўнага прынца. Усё гэта напаўняла ганарлівае
сэрца краўца асалодай, і тым болей няшчасным пачуваўся сапраўдны Амар, які, усё яшчэ звязаны, у ціхім адчаі ехаў у канцы працэсіі. Ніхто не цікавіўся ім падчас агульнага лікавання, якое мусіла прызначацца яму. Тысячы і тысячы галасоў зпоў і зноў выгуквалі імя Амара, але таго, каму япо сапраўды належала, не заўважаў міхто. Часам толькі нехта пытаўся, каго гэта вязуць так моцна звязаным, і гучаў невыносны для вуха прынца адказ вартавога, што гэта звар’яцелы кравец.
Нарэшце працэсія прыбыла ў сталіцу султана, дзе быў падрыхтаваны яшчэ больпі бліскучы нрыём, чым у іншых гарадах. Жонка султана, пажылая паважная жанчына, чакала яго разам з усім дваром у самай раскошнай зале замка, дзе на падлозе ляжаў велізарны дыван, а на сценах на срэбпых круках вісела блакітная тканіна з залатымі кутасамі і аборкамі.
Калі прыбыла працэсія, ужо сцямнела, таму ў зале запалілі шматлікія круглыя каляровыя лямпы, якія ператварылі ноч у дзепь. Найбольш ярка і страката яны свяцілі ў глыбіні залы, дзе на троне сядзела жонка султана. Трон высіўся на чатырох прыступках і быў выкладзены чыстым золатам і вялікімі аметыстамі. Чатыры знатныя эміры трымалі над яе галавой балдахін з чырвонага шоўку, а шэйх Медыны абвейваў яе махалам з паўлінавага пер’я.
Так жонка султана чакала мужа і сына, якога яна таксама не бачыла ад самага нараджэння. Горача жаданы сып з’яўляўся ёй у прарочых снах, і яна пазнала б яго сярод тысяч. Пачуўся шум
блізкай працэсіі, гукі труб і барабанаў змяшаліся з вітальнымі воклічамі натоўпу, цокат конскіх капытоў данёсся з двара палаца, усё бліжэй і бліжэй былі чуваць крокі тых, хто ўваходзіў, вось дзверы залы расчыніліся, і праз шэрагі служак, што гіадалі ніцма, да трона маці імкліва прайшоў султан, трымаючы за руку сына.
— Вось, — сказаў ён, — я прывёў табе таго, па кім ты так доўга сумавала!
Аднак жонка перапыніла яго:
— Гэта не мой сын! Гэта не тыя рысы, якія мпе паказваў Прарок у cue!
Султан хацеў папракнуць яе за такія забабоны, але ў гэты момант дзверы ў залу расчыніліся. У сярэдзіпу ўварваўся прынц Амар, пераследаваны сваімі вартаўнікамі, ад якіх ён велізарнымі намаганнямі вызваліўся, і, ледзь жывы, паваліўся перад тронам:
— Тут я хачу памерці, загадай забіць мяне, бязлітасны бацька, бо такога сораму я болып не вытрымаю!
Усе былі агаломшаныя такімі словамі і стоўпіліся вакол няшчаснага. Прыбегла варта, паспрабавала яго схапіць і звязаць, але жонка султана, якая са знямелым здзіўленнем пазірала за ўсім гэтым, ускочыла з трона.
— Спыніцеся! — усклікнула яна. — Ён і ніхто іншы — сапраўдны прынц, ён той, каго мае вочы ніколі не бачылі, але каго маё сэрца заўсёды ведала!
Вартавыя міжволі адпусцілі Амара, але султан у шалёным гневе загадаў ім звязаць вар’ята.
— Тут вырашаю я, — уладна вымавіў ён, — і тут не падпарадкоўваюцца жаночым снам, а кіруюцца беспамылковымі знакамі. Вось гэты (ён паказаў на Лабакана) — мой сын, бо з ім была адзнака майго сябра Эльфі, кінжал.
— Ён яго скраў! — закрычаў Амар. — Ен выкарыстаў мой прастадушны давер дзеля здрады!
Але султан не чуў голасу сына, бо прызвычаіўся ва ўсіх справах кіравацца толькі сваім меркаваннем, і таму загадаў гвалтам вывесці няшчаснага Амара з залы. Сам жа ён разам з Лабаканам рушыў у свае пакоі, раззлаваны на жонку, з якой ён дваццаць пяць гадоў пражыў у міры і спакоі.
Але тая вельмі засмуцілася. Яна была перакананая, што сэрцам султана завалодаў ашуканец, бо ў прарочых снах яна столькі разоў бачыла таго няшчаснага сваім сынам.
Як толькі боль трошкі суцішыўся, яна задумалася, як можна пераканаць сужэнца ў тым, што ён памыляецца. У любым выпадку гэта было цяжка, бо той, хто выдаваў сябе за яе сына, прынёс распазнавальны знак, кінжал, і, як яна даведалася, Амар так шмат расказаў ашуканцу пра сваё ранейшае жыццё, што той граў ролю, не выдаючы сябе.
Яназапрасіладасябелюдзей,якіясуправаджалі султана да слупа Эль-Зэруя, каб яны ёй дакладна ўсё расказалі, а затым параілася са сваімі самымі даверанымі рабынямі. Яны прапаноўвалі і адкідалі розныя сродкі, але парэшце загаварыла Мелехсала, старая разумная чаркешанка:
— Калі я правілыіа пачула, шаноўная ўладарыня, той, хто перадаў кінжал, назваў таго,
каго вы лічыце сваім сынам, звар’яцелым краўцом Лабаканам?
— Гэта так, — адказала жонка султана, — але што з таго?
— А ці не думаеце вы, — працягнула рабыня, — што ашуканец назваў вашага сына сваім імем? Калі гэта так, ёсць цудоўная магчымасць злавіць падманшчыка, але пра яе я магу расказаць вам толькі таемна.
Гаспадыня падставіла рабыні вуха, і тая ціха прашаптала сваю параду, якая так прыйшлася даспадобы жонцы султана, што яна неадкладпа сабралася ісці да мужа.
Жонка султана была разумная жанчына, якая добра ведала слабыя бакі свайго сужэнца і ўмела імі карыстацца. Таму яна зрабіла выгляд, што пайшла на саступкі і хоча прызнаць сына, але перад тым папрасіла выканаць усяго адну ўмову. Султан, які шкадаваў гіра сварку з жонкай, пагадзіўся, і яна сказала:
— Я жадаю выпрабаваць іх майстэрства. Hex­Ta, магчыма, загадаў бы ім скакаць на кані, фехтаваць ці кідаць коп’і, але такія рэчы можа рабіць кожны. He, я хачу, каб яны зрабілі тое, для чаго патрэбная кемлівасць! Хай кожны з іх вырабіць каптан і шаравары, і тады мы ўбачым, у каго яны атрымаюцца лепшыя!
Султан засмяяўся і адказаў:
— Вось ужо прыдумала дык прыдумала! Мой сын мусіць спаборнічаць з тваім шалёным краўцом? He, гэта лухта.
Але жонка султана нагадала яму, што ён наперад пагадзіўся з умовай, і султан, які быў чалавекам слова, парэшце паддаўся, але пры гэ-
тым пакляўся, што нават калі звар’яцелы кравец вырабіць такі ж прыгожы каптан, ён не прызнае яго за сына.
Султан сам пайшоў да сына і папрасіў яго саступіць дзівацтву маці, якой раптам захацелася пабачыць каптан, абавязкова пашыты ягонай рукой. Добры Лабакан вельмі ўзрадаваўся. «Калі справа толькі ў гэтым, — падумаў ён, — хутка я змагу парадаваць уладарыню».
Падрыхтавалі два пакоі — адзін для прынца, другі для краўца, — дзе яны павінныя былі выпрабаваць сваё майстэрства. Супернікам не выдалі нічога, апроч нажніцаў, іголкі, нітак і дастатковай колькасці шаўковай тканіны,.
Султану было вельмі цікава, які ж каптан пашые ягоны сын, а ў ягонай жонкі неспакойна білася сэрца: удасца хітрасць або не? Абодвум далі на ўсю справу два дні. На трэці дзень султан загадаў паклікаць жонку і, калі яна з’явілася, паслаў па каптаны і майстроў. Лабакан трыюмфальна ўвайшоў у залу і пад здзіўленым позіркам султана разаслаў свой каптан.
— Паглядзі, бацька, — сказаў ён, — паглядзі на яго, шаноўная маці — ці ж мой каптан не твор сапраўднага ўмельца? Mary пайсці ў заклад з самым спрытным прыдворным краўцом, што ў яго такога не атрымаецца.
Жонка султана ўсміхнулася і звярнулася да Амара:
— А што выйшла ў цябе, сын мой?
Той незадаволена кінуў на падлогу шаўковую тканіну і нажніцы:
— Мяне вучылі ўтаймоўваць скакуна і трымаць у руцэ шаблю, маё кап’ё трапляе ў цэль з шасцідзесяці крокаў, але мастацтва іголкі мне незнаёмае, яно не вартае выхаванца Эльфі-бэя, уладара Каіра.
— О, ты сапраўдны сын майго гаспадара! — усклікнула жонка султана. — Як мне хочацца абняць цябе, пазваць цябе сынам! Прабачце мне, мой муж і ўладар, — працягнула яна, звярнуўшыся да султана, — што я вьгкарыстала гэтую хітрасць. Ці ж вы пе бачыце, хто з іх прынц, а хто кравец? Сапраўды, каптан, які вырабіў ваш сын, выдатпы, і мне хацелася б спытаць, у якога майстра ён вучыўся.
Султан сядзеў у глыбокай задумлівасці, недаверліва пазіраючы то на сваю жонку, то на Лабакана, які дарэмна спрабаваў схаваць пачырванелы твар і сваю збянтэжанасць тым, што ён так падурному сябе выдаў.