Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ
вам, маладыя спадары, і ў будучыні думайце лепш нра добрага шэйха!
Маладыя людзі падзякавалі старому за тлумачэнні, яшчэ раз паглядзелі на сумнага бацьку і пайшлі ўніз па вуліцы, кажучы адзін аднаму: «Усё ж я не хацеў бы быць шэйхам Алі Бану».
Неўзабаве пасля той размовы здарылася так, што маладыя людзі ізноў ішлі той жа вуліцай пасля ранішняй малітвы. Яны прыпомнілі старога чалавека і ягоны аповед, разам пашкадавалі шэйха і зірнулі на ягоны дом. I як жа япы ўразіліся, калі ўбачылі, як раскошна там усё ўпрыгожана! На даху, дзе гулялі разадзетыя нявольніцы, рэялі флажкі і сцягі, зала была засланая дарагімі дыванамі, побач з якімі на шырокіх прыступках ляжала шаўковая тканіна, і нават на вуліцы расклалі прыўкраснае тонкае сукно, якое хтосьці іншы мог бы пажадаць сабе на святочную вопратку ці пакрывала для ног.
— Як змяніўся шэйх за некалькі дзён! — сказаў малады пісар. — Ён хоча зладзіць свята? Ён хоча замарыць спевакоў і танцоўшчыкаў? Паглядзіце на гэтыя дываны! Ці знойдзеце вы такія ж прыгожыя ва ўсёй Александрыі? А гэтае сукно, што ляжыць проста на зямлі, — яго папраўдзе шкада!
— Ведаеце, што я думаю? — сказаў іншы. — Няйнакш ён сустракае высокага госця, бо так рыхтуюцца, калі дом бласлаўляе сваім візітам уладар вялікай краіны ці эфендзі султана. Хто ж сёння збіраецца тут з’явіцца?
— Паглядзіце туды: ці не наш нядаўні стары там ідзе? О, ён жа ўсё ведае і ўсё зможа патлумачыць. Гэй, шаноўны спадар, ці не падыдзеце вы да нас?
Так яны пракрычалі, стары заўважыў іхныя знакі і падышоў да іх, бо пазнаў маладых людзей, з якімі размаўляў некалькі дзён таму. Яны звярнулі ягоную ўвагу на прыгатаванні ў доме шэйха і запыталіся, ці не ведае ён, якога высокага госця тут чакаюць.
— Вы, мусіць, думаеце, — адказаў ён, — што Алі Бану сёння ладзіць вялікае радаснае свята ці ягоны дом ганаруе візітам пачэсны госць? Гэта не так, але сёння, як вы ведаеце, дванаццаты дзень Рамадана, а ў гэты дзень ягонага. сына павялі ў лагер.
— Клянуся барадой Прарока! — усклікнуў адзін з маладых людзей. — Выглядае як вяселле ці нейкая ўрачыстасць, а ўсе ж ведаюць, што гэта жалобны дзень. Як вы гэта патлумачыце? Згадзіцеся, шэйх усё-такі трошкі звар’яцеў.
— Вы ўсё яшчэ робіце паспешлівыя высновы, мой юны сябар? — з усмешкай спытаў стары. — I гэтым разам вашая страла канечне была вострай і пякучай, цеціва вашага лука — напятаю, і тым не менш вы патрапілі далёка ад цэлі. Ведайце ж: сёння шэйх чакае свайго сына.
— Дык ён знайшоўся? — радасна ўсклікнулі маладзёны.
— He, і ён пэўна доўга не знойдзецца, аднак ведайце: восем ці дзесяць гадоў таму, калі шэйх адзначаў гэты дзень смуткам і нараканнямі і таксама вызваляў рабоў, карміў і паіў бедных, здарылася так, што ёгі загадаў паднесці ежы і пітва аднаму дэрвішу, які, стомлены і аслабелы, ляжаў ў цені дома. А дэрвіш быў святым чалавекам, дасведчаным
у тлумачэнні зор і прадказаннях. Падмацаваўшыся з ласкі шэйха, ён падышоў да яго і прамовіў: «Я ведаю прычыну твайго смутку, сёння ж дванаццаты дзень Рамадана, і ты ў гэты дзень страціў свайго сына. Але суцешся: дзень смутку ператворыцца ў святочны, бо аднойчы ў гэты дзень твой сын вернецца!» Так сказаў дэрвіш. Для кожнага мусульманіна было б грахом сумнявацца ў словах такога чалавека. Гора Алі не сунялося, але ў гэты дзень ён заўсёды з нецярплівасцю чакае вяртання сына і ўпрыгожвае дом, і залу, і лесвіцы, быццам той можа з’явіцца ў любы момант.
— Цудоўна! — адказаў пісар. — Але мне хацелася б паглядзець, як хораша тут усё падрыхтавана, як ён смуткуе пасярод гэтай прыгажосці, а галоўнае — я б хацеў паслухаць, агюведы рабоў.
— Няма нічога лягчэйшага! — адказаў стары. — Наглядчык рабоў у гэтым доме — мой даўні сябар, і ў такі дзень ён заўсёды знаходзіць для мяне месцейка ў зале, дзе ў натоўпе слуг і сяброў шэйха ніхто не заўважыць лішняга чалавека. Я пагавару з ім, каб ён вас пусціў, мусіць атрымацца — вас жа ўсяго чацвёра. Прыходзьце а дзявятай гадзіне сюды, на плошчу, і я дам вам адказ.
Так сказаў стары. Маладыя людзі падзякавалі і пайшлі, прагнучы ўбачыць, як усё адбываецца.
У прызначаны час яны прыйшлі на плошчу перад домам шэйха і сустрэліся са старым, які сказаў, што наглядчык дазволіў іх прывесці. Ен пайшоў наперадзе, але не багата ўбранымі
лесвіцамі і не праз браму, а праз бакавыя веснічкі, якія старанна за імі замкнуў. Потым правёў іх праз некалькі калідораў, пакуль яны не ўвайшлі у прасторную залу. Там панаваў вялікі тлум, стаялі багата апранутыя людзі, паважаныя гаспадары горада і сябры шэйха, якія прыйшлі, каб суцішыць ягоны боль. Там былі самыя розныя нявольнікі многіх нацыянальнасцяў. Але ўсе яны выглядалі засмучанымі, таму што любілі свайго гаспадара і гаравалі разам з ім. У канцы залы па шыкоўнай сафе сядзелі самыя знатныя сябры Алі, якіх абслугоўвалі рабы. На падлозе побач сядзеў шэйх, таму што ягоны смутак па сыне не дазваляў яму сядзець на кіліме радасці. Ен падпёр галаву рукой і, здавалася, амаль не чуў суцяшэнняў, якія шапталі яму сябры. Насупраць сядзелі старыя і маладыя мужчыны Ў нявольніцкай вопратцы. Стары растлумачыў, што гэта рабы, якіх Алі Бану будзе сёння вызваляць. Сярод іх было некалькі франкаў, і стары звярнуў на аднаго з іх асаблівую ўвагу: ён быў дасканала прыгожы і зусім яшчэ юны, Шэйх набыў яго за вялікія грошы ўсяго некалькі дзён таму ў гандляра рабамі з Туніса і тым не менш ужо вызваляў, таму што верыў, што чым болып франкаў ён верне на радзіму, тым хутчэй Прарок вызваліць яго сына.
Пасля таго як усім падалі халодныя напоі, шэйх зрабіў наглядчыку рабоў знак. Той устаў, і ў зале ўсталявалася цішыня. Ён наблізіўся да няволыйкаў, якіх сёння збіраліся вызваліць, і выразна прамовіў:
— Вы, тыя, хто сёння атрымае волю з ласкі майго гаспадара Алі Бану, шэйха Александрыі, пачынайце расказваць згодна з традыцыяй яго дому!
Нявольнікі пашапталіся паміж сабой. Пасля гэтага слова ўзяў стары раб і пачаў расказваць.
Пераклаў Imp Крэбс
KAPA1K HOC
У адным даволі буйным горадзе Германіі шмат гадоў таму сціпла і мірна жыў-пажываў шавец са сваёй жонкай. Днём ён сядзеў на рагу вуліцы і латаў туфлі ды чаравікі, а, даводзілася, шыў і новыя, калі хтосьці давяраў яму такую справу, але тады яму трэба было спачатку купляць скуру, таму што ён быў бедны і ніякіх запасаў не меў. Яго жонка прадавала гародніну і садавіну з маленькага гародчыка перад варотамі, і людзі ахвотна куплялі ў яе, таму што яна была чыста і акуратна апранутая, да таго ж умела прыгожа раскласці і прапанаваць свой тавар.
У гэтых людцаў рос прыгожы хлопчык, нрыемны з твару, зграбны і ўжо ладны ростам для сваіх дванаццаці гадоў. Ён звычайна сядзеў каля маці на гароднінным рынку, часам дапамагаў служанкам ці кухарам, якія купілі штось у шаўчыхі, данесці частку купленага дадому, і рэдка вяртаўся з такога паходу без прыгожай кветкі, нейкай дробязі альбо пірага: гаспадарам кухараў падабалася, калі тыя прыводзілі дадому гэтага прыгожага хлопчыка, і яны заўсёды шчодра абдорвалі яго.
Аднойчы шаўчыха, як звычайна, сядзела на рынку. Перад ёй стаяла некалькі кашоў з капустай і іншай гароднінай, усялякімі травамі і насеннем, а ў маленькім кошыку месціліся раннія грушы, яблыкі і абрыкосы. Малы Якаб (так звалі хлопчыка) сядзеў каля яе і звонкім голасам хваліў тавары:
— Сюды, панове, паглядзіце, якая цудоўная капуста, які прыемны водар у гэтых траваў! Раннія грушы, ранпія яблыкі і абрыкосы, купляйце, жанчынкі! Мая маці аддасць нядорага!
Так выкрыкваў хлопчык.
У гэты час праз рынак ішла старая кабета, што мела выгляд недагледжанай абадранкі. У яе быў малепькі, востранькі, па-старэчы зморшчаны тварык, чырвоныя вочы, востры кручкаваты нос, які амаль даходзіў да падбароддзя. Яна абапіралася на доўгую кульбу, і ўсё ж нельга было сказаць, што яна ідзе, бо яна кульгала, і спатыкалася, і хісталася. Здавалася, яе ногі на шарнірах і яна ў любы момант можа перакуліцца і бразнуцца вострым носам аб брук.
Шаўчыха ўважліва прыгледзелася да жанчыны. Ужо добрых шаснаццаць гадоў яна штодня сядзела на рынку і ніколі раней не бачыла гэтай дзіўнай асобы. Яна міжволі спужалася, калі старая закульгала да яе і спынілася каля яе кашоў.
— Вы гандлярка гароднінай Ханна? — спытала старая непрыемным голасам, падобпым да каркання, бесперапынна матляючы галавой тудысюды.
— Так, гэта я, — адказала шаўчыха. — Жадаеце нешта?
— Паглядзім-паглядзім! На травы зірнем, на травы зірнем, ці ёсць у цябе тое, што мне трэба, — адказала старая, нахілілася і запусціла агідныя рудыя рукі ў кошык з травамі, схапіла некалькі травак, якія так прыгожа і фацэтна былі ўкладзеныя, сваімі павучынымі пальцамі, потым адну за адной гіачала
падносіць ix да доўгага носа і абнюхваць з усіх бакоў. У шаўчыхі ледзь не зайшлося сэрца, калі яна ўбачыла, як абыходзіцца старая з яе рэдкімі травамі, але яна не адважвалася сказаць штонебудзь, бо пакупнік меў права праверыць тавар, а акрамя таго, яна адчула незвычайны жах перад жанчыпай. Тая ж, абследаваўшы ўвесь кошык, прабурчала:
— Дрэнь, дрэнная трава, нічога з таго, што я хачу, пяцьдзясят гадоў таму было нашмат лепш. Дрэнь, дрэнь!
Такія словы раззлавалі малога Якаба.
— Слухай, ты, старая бессаромніца! — крыкнуў ён незадаволена. — Спачатку ты запускаеш свае паскудныя рудыя пальцы ў цудоўныя травы, камечыш іх, потым падносіш да свайго доўгага носа. Іх жа ніхто, хто гэта бачыў, не захоча купляць, а цяпер ты яшчэ называеш наш тавар дрэнню, а ў нас жа ўсё купляе нават кухар герцага!
Старая скоса зірнула на мужнага хлогічыка, агідна засмяялася і хрыпатым голасам сказала:
— Сынок, сынок! Табе не падабаецца мой нос, мой цудоўны доўгі нос? Будзе і ў цябе такі, пасярэдзіне твару будзе звісаць аж да падбароддзя.
I яна падкацілася да другога кошыка, у якім была ўкладзеная капуста. Яна брала ў рукі найпрыгажэйшыя белыя качаны, сціскала іх так, што яны аж рыпелі, шпурляла іх нядбайна ў кошык, а потым прамовіла:
— Дрэнны тавар, дрэнная капуста!
— He матляй так агідна туды-сюды галавой! — са страхам закрычаў малы. — Твая шыя тонкая,
як капусная храпка, якая лёгка ломіцца, так і твая галава можа лёгка ўпасці ў кош — хто тады захоча тут купляць?
— Табе не падабаюцца тонкія шыі? — прамармытала старая ўсміхаючыся. — Няхай жа ў цябе ніякай не будзе, няхай галава расце з плячэй, каб не ўпасці з маленькага тулава!