Казкі
Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
— Мамачка, што з табой? Ты злуешся на мяне?
Жанчына павярнулася да яго, але з крыкам адхіснулася, жахнуўшыся:
— Што табе трэба ад мяне, агідны карлік? — закрычала яна. — Прэч, прэч! Я не трываю такіх жартаў!
— Што ты, мама, што з табой? — пытаўся спалоханы Якаб. — Табе, відаць, нездаровіцца, чаму ты адганяеш ад сябе свайго сына?
— Я ўжо табе сказала, ідзі куды ішоў! — злосна адказала фраў Ханна. — У мяне ты нічога гіе заробіш сваім фіглярствам, агідны вырадак.
«Дапраўды, Бог замуціў ёй розум! — заклапочана падумаў малы. — Што ж мне цяпер рабіць, як не завесці яе дадому?»
— Любая мамачка, апамятайся, — сказаў ён. — Паглядзі на мяне як след: я ж твой сын, твой Якаб.
— He, гэта ўжо занадта бессаромны жарт! — крыкнула Ханна сваёй суседцы. — Толькі гляньце на гэтага агіднага карліка: вось ён стаіць тут, разганяе ўсіх пакупнікоў ды яшчэ адважваецца смяяцца з майго няшчасця. Кажа мне: я ж твой сын, твой Якаб. Нягоднік!
Суседкі паўставалі са сваіх месцаў і пачалі сварыцца, злосна, як толькі маглі — а рыначныя гандляркі гэта добра ўмеюць. Яны лаялі яго, што ён насміхаецца з няшчасця беднай Ханны, у якой сем гадоў таму скралі прыгожага, як карцінка, хлопчыка. Жанчыны прыгразілі разам накінуцца і падрапаць яго, калі ён зараз жа не пойдзе адсюль.
Бедны Якаб не ведаў, што яму думаць. Ён жа, як яму ўяўлялася, сёння раніцай, як звычайна, пайшоў з маці на рынак, дапамог ёй раскласці тавар, пасля гэтага прыйшоў са старой кабетай у яе дом, з’еў смачны супчык, крышку паспаў, а цяпер зноў вярнуўся. А маці і суседкі чамусьці кажуць пра сем гадоў! I называюць яго агідным карлікам! Дык што ж з ім адбылося?
Калі ён убачыў, што маці нічога не хоча слухаць, у яго на вачах выступілі слёзы, і ён у смутку гіайпюў уніз па вуліцы да будкі, дзе яго бацька шыў боты. «Цікава, — думаў ён — бацька таксама не захоча прызнаць мяне? Я стану пад дзвярыма і паразмаўляю з ім».
Падышоўшы да будкі шаўца, ёп стаў каля дзвярэй і зазірнуў усярэдзіну. Майстра так быў заняты сваёй працай, што не ўбачыў яго. Калі ж ён выпадкова кінуў позірк на дзверы, туфлі, драт-
ва i шыла вываліся ў яго з рук на зямлю, і ён крыкнуў у адчаі:
— Божа мой, што гэта, што гэта?!
— Добры вечар, майстра, — загаварыў малы, зайшоўшы нарэшце ў будку, — як вашыя справы?
— Дрэнна, дрэнна, малады пане! — адказаў бацька на вялікае здзіўленне Якаба, бо, здавалася, таксама яго не пазнаў. — Мая справа зусім не ідзе на лад. Цяпер я адзін і ўжо старэю, а трымаць падручнага мне не па кішэні.
— А ці няма ў вас сынка, які мог бы дапамагаць вам у працы? — працягваў дапытвацца малы.
— Быў у мяне быў сынок, яго звалі Якаб, і цяпер ён быў бы стройным, спрытным дваццацігадовым хлапцом, які мог бы дапамагаць мне. Ха! Вось было б жыццё! Яшчэ калі яму было дванаццаць, ён быў кемлівым і спрытным і ўжо тое-сёе разумеў у рамястве, акрамя таго, быў сімпатычны і прыемны. Ён бы прывабліваў мне кліентаў, так што я неўзабаве больш не цыраваў бы, а шыў бы толькі новае! Але так ужо ўладкаваны свет...
— А дзе ж ваш сын? — спытаў дрыготкім голасам Якаб.
— Бог ведае, — адказаў бацька. — Сем гадоў таму, так, сем гадоў ужо, як яго скралі ў нас на рынку.
— Сем гадоў?! — з жахам усклікнуў Якаб.
— Так, панок, сем гадоў. Я памятаю яшчэ як сёння, як мая жонка прыйшла дадому з плачам і крыкам, што дзень прайшоў, а дзіця не вярнулася. Яна ўсюды распытвала і шукала і не знайшла яго. Я заўсёды думаў і казаў, што так атры-
маецца: Якаб быў прыгожы хлопчык, гэта трэба падкрэсліць, таму мая жонка заўсёды ганарылася ім, і ёй падабалася, калі людзі хвалілі яго, і пасылала яго часта з гароднінай ці чым яшчэ ў знатныя дамы. I гэта было правілыіа: яго заўсёды шчодра абдорвалі. Але я казаў: «Прыглядай за Якабам! Горад вялікі, у ім жыве шмат благіх людзей, прыглядай жа за Якабам!» Так і здарылася, як я казаў. Прыходзіць аднойчы на рынак старая агідная баба, таргуе садавіну і гародніну і нарэшце купляе столькі, колькі сама данесці не можа. Мая жонка, добрая душа, пасылае з ёй хлопчыка, і... з таго часу мы больш яго не бачылі.
— Вы кажаце, прайшло ўжо сем гадоў?
— Сем гадоў будзе вясной. Мы клікалі яго, мы хадзілі ад дома да дома і пыталіся. Некаторыя людзі ведалі і любілі Якаба і шукалі яго разам з намі, але дарэмна. Ніхто і не бачыў ніколі жанчыны, што купляла тады гародніну. Але адна старэнькая бабуля, якая пражыла ўжо дзевяноста гадоў, сказала, што гэта можа быць злая фея Кройтэрвайс, якая раз на пяцьдзясят гадоў выходзіць у горад, каб накупіць сабе ўсяго.
Так гаварыў бацька Якаба і пры гэтым біў па абутку малатком і дзвюма рукамі працягваў дратву. Малы ж паступова разумеў, што з ім здарылася: значыць, ён не трызніў, а сапраўды сем гадоў быў вавёркай-служкам у старой феі. Злосць і сум так напоўнілі яго сэрца, што яно ледзь не разарвалася. Старая скрала ў яго сем маладых гадоў, а што ён атрымаў наўзамен? Магчымасць націраць да бляску пантофлі з какосавых арэхаў, глядзець за тым, каб
пакой ca шкляной падлогай заўсёды быў чысты? Навучыўся ў марскіх свінак усім таямніцам кухні?
Нейкі час ён проста стаяў і раздумваў пра свой лёс. Нарэшце бацька спытаў:
— Магчыма, вам нешта падабаецца з маіх вырабаў, юны пан? Напрыклад, пара новых пантофляў ці, — дадаў ён усміхаючыся, — можа, футарал для вашага носа?
— Што вы прычапіліся да майго носа? — сказаў Якаб. — Навошта яму футарал?
— Ну, — адказаў шавец, — каму што падабаецца. Але вось што я мушу вам сказаць: калі б у Mane быў такі жудасны нос, я заказаў бы на яго футарал з ружовай лакіраванай скуры. Гляньце, у мяне пад рукой якраз цудоўная скура, праўда, для гэтага спатрэбіцца не менш за паўметра. Але як цудоўна вы былі б забяспечаны, панок. А то ж натыкаецеся на кожнае шуло, на кожную падводу, ад якой хочаце ўхіліцца.
Малы стаяў анямелы ад жаху. Ёп абмацаў свой нос, які быў тоўсты і даўжынёй ці не ў дзве далоні! Значыць, старая змяніла і яго выгляд! Вось чаму яго не пазнавала маці, вось чаму яго абзывалі агідным карлікам!
— Майстра, — звярнуўся ён ледзь не са слязьмі да шаўца, — ці няма ў вас пад рукой люстэрка, каб мне паглядзецца?
— Панок, — сур’ёзна адказаў бацька, — Бог вам не даў такога выгляду, якім можна было б фарсіць, і ў вас няма прычыны кожную гадзіну пазіраць у люстэрка. Кіньце гэтую звычку, для вас яна асабліва смешная.
— Ну дазвольце мне зірнуць на сябе! — усклікнуў малы. — Я ж не з форсу!
— Дайце спакою, у мяне свайго люстэрка няма. У жонкі ёсць маленькае, але я не ведаю, дзе яна яго хавае. Але калі вам так закарцела паглядзецца, дык праз вуліцу жыве Урбан, цырульнік, у яго ёсць люстэрка, у два разы болыпае за вашую галаву. Паглядзіцеся ў яго, а пакуль да пабачэння!
3 гэтымі словамі бацька мякка выштурхнуў Якаба з будкі, зачыніў за ім дзверы і зноў сеў за працу. А малы. вельмі засмучаны, пайшоў праз вуліцу да Урбана, цырульніка, якога ён добра ведаў яшчэ з былых часоў.
— Добрай раніцы, Урбан, — звярнуўся ён да таго, — будзьце ласкавы, дазвольце мне паглядзецца ў вашае люстэрка.
— Ды калі ласка, вунь яно стаіць, — са смехам усклікнуў цырульнік, а з ім гучна засмяяліся і яго кліенты, якім ён стрыг бароды.
— Вы сімпатычны хлапчук, стройны і вытанчаны, шыйка лебядзіная, ручкі каралевы і кірпаты носік, прыгажэйшага не знойдзеш. Таму і форс у вас ёсць, гэта праўда. Але глядзіцеся колькі вам захочацца, нельга, каб пра мяне сказалі, што я ад зайздрасці не даў вам паглядзецца ў маё люстэрка.
Так прамовіў цырульнік, і цырульня напоўнілася рогатам, падобным да іржання. А малы падышоў да люстэрка і паглядзеўся. Слёзы выступілі ў яго на вачах. «Ну пэўна ж, у такім выглядзе ты, любая мамачка, не магла пазнаць свайго Якаба, — сказаў ён сам сабе. — Ён не так выглядаў
у радасныя дні, калі ты ганарылася ім перад людзьмі!»
Яго вочы зрабіліся маленькімі, як у свінні, яго нос стаў жахлівы і навісаў над ротам і барадой, шыі, здавалася, зусім не было, бо галава тырчала, нібы ўрослая ў плечы, і ён толькі з найвялікшым болем мог паварочваць яе налева-направа. Ён быў таго ж росту, што і сем гадоў таму, калі яму было дванаццаць, але калі іншыя з дванаццаці да дваццаці растуць уверх, дык ён рос ушыркі — спіна і грудзі выпіралі і глядзеліся як маленькі, але поўны пад завязку мех. Гэтае тоўстае тулава трымалася на маленькіх слабых ножках, якія не адпавядалі гэтаму цяжару, затое рукі былі доўгія і звісалі ўздоўж цела. Іх даўжыня гірызначалася высокаму чалавеку, яго ж далоні былі грубыя і рудавата-жоўтыя, яго пальцы — доўгія і падобныя да навукоў, а калі ён іх добра выпростваў, то мог даставаць да зямлі не нахіляючыся. Так ён выглядаў, маларослы Якаб. Ён ператварыўся ў выродлівага карліка.
Цяпер ён прыпомніў тую раніцу, калі старая кабета падышла да кошыкаў яго маці. Усё, што ён тады ганьбіў у ёй — доўгі нос, агідныя пальцы, — усім яна ўзнагародзіла яго, і толькі доўгую дрыготкую шыю прыбрала зусім.
— Ну, ці нагледзеліся вы цяпер на сябе, мой прынц? — спытаў цырульнік, падышоўшы бліжэй і разглядаючы Якаба. — Сапраўды, такі смех і сасніць нават цяжка. Але я хачу зрабіць вам прапанову, малы. Хоць маёй цырулый і хапае наведнікаў, апошнім часам іх не заўсёды столькі,
колькі я хацеў бы. Рэч у тым, што мой сусед, цырульнік Шаўм, недзе здабыў сабе волата, які прываблівае кліентаў у яго дом. Ну, вырасці волатам — не фокус, але такі чалавечак, як вы, — гэта ўжо іншая справа. Паступайце да мяне на службу, маларослік, у вас будзе жытло, ежа, пітво, адзенне — усё ў вас будзе. А вы за гэта будзеце станавіцца кожную раніцу каля маіх дзвярэй і запрашаць людзей, узбіваць мылыіую пену, падаваць кліенту ручнік. I будзьце ўпэўнены: нам абодвум ад гэтага будзе карысць: да мяне пойдзе болып кліентаў, чым да таго з волатам, а вам кожны ахвотна падасць яшчэ і на кішэнныя выдаткі.
Малы ў душы быў абураны прапановай служыць прынадай для кліентаў цырульніка, але цярпліва стрываў гэтую ганьбу. Ён вельмі спакойна сказаў цырульніку, што ў яго на такую службу няма часу, і пайшоў.
Калі злосная старая сапсавала яго выгляд, то з яго розумам яна зрабіць нічога не змагла, гэта ён добра адчуваў, бо цяпер думаў ужо не так, як сем гадоў таму. За гэты час ён, здавалася, зрабіўся мудрэйшым і разумнейшым. Ён сумаваў не па сваёй страчанай прыгажосці, не праз гэты брыдкі выгляд, а толькі таму, што родны бацька праганяе яго, як сабаку, за дзверы. Вось чаму ён вырапіыў яшчэ раз паспрабаваць пагаварыць з маці.