Казкі
Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
— He балбачыце абы-што малому, — нарэшце сказала шаўчыха, пезадаволеная працяглымі мацаннем, аглядам і абнюхваннем. — Калі вы штосьці хочаце купіць, то рабіце гэта хутчэй, вы ж распужаеце мне ўсіх пакупнікоў.
— Добра, няхай будзе як ты кажаш! — усклікнула старая, злосна зірнуўшы. — Я куплю ў цябе гэтыя шэсць качаноў. Але ў мяне кій, я не магу нічога песці. Дазволь свайму сынку данесці мае тавары дадому, я аддзячу.
Хлопчык не хацеў ісці з ёй і плакаў, бо агідная жанчына выклікала ў яго жах, але маці строга загадала яму, бо лічыла за грэх узваліць на слабую жанчыну ўвесь гэты цяжар. У слязах ён выканаў што было загадана, сабраў качаны і пайшоў за старой жанчынай праз рынак.
Яна рухалася няхутка — амаль тры чвэрці гадзіны прайшло, пакуль яна дайшла да аддаленай часткі горада і нарэшце спынілася перад маленькай разваленай хацінкай. Старая выцягнула з кішэні заіржавелы кручок, спрытна ўставіла яго ў маленькую адтулінку ў дзвярах, і раптам тыя з шумам адчыніліся. Як жа здзівіўся малы Якаб, калі ўвайшоў! Усярэдзіне хата была шыкоўна абстаўленая. Столь і сцены былі мармуровыя,
мэбля — з найцудоўнейшага эбенавага дрэва, інкруставанага золатам і адшліфаванымі камянямі, а падлога была са шкла і такая гладкая, што хлопчык некалькі разоў паслізнуўся і ўпаў. А старая дастала з кішэні срэбную дудачку і засвістала на ёй мелодыю, якая разнеслася па ўсім доме. Тады па лесвіцы спусцілася некалькі марскіх свінак. Якабу здалося вельмі дзіўным, што яны ішлі на задніх ножках, на якіх замест абутку былі арэхавыя шкарлупіны. Самі ж яны былі апранутыя ў чалавечую вопратку, нават у капелюшах самай повай моды.
— Куды вы падзелі мае пантофлі, паганы зброд? — закрычала старая і пачала біць іх палкай, так што яны з віскатам падскоквалі. — Колькі мне яшчэ стаяць так?
Яны хутка з падскокам пабеглі ўверх па лесвіцы і вярнуліся з парай шкарлупін какосавага арэха, падбітых скурай, якія спрытна насунулі ёй на ногі.
Цяпер старая не кульгала і не спатыкалася. Яна адкінула кульбу і з вялікай хуткасцю каўзанулася па шкляной падлозе, пацягнуўшы за руку малога Якаба. Нарэшце яна спынілася ў пакоі, які, упрыгожаны ўсялякімі аздобамі, быў вельмі падобны да кухні, хаця сталы з чырвонага дрэва і канапы, абвешаныя багатымі дыванамі, болып пасавалі да шыкоўнай гасцёўні.
— Сядай, сынок, — сказала старая даволі прыязна, усаджваючы яго ў кут канапы і паставіўшы перад ім стол так, каб ён не мог выкараскацца. — Сядай, цяжка табе было, чалавечыя галовы не такія лёгкія, не такія лёгкія.
— Спадарыня, што за дзівосы вы кажаце?! — усклікнуў хлапчук. — Я і праўда замарыўся, але ж я нёс качаны. Вы купілі іх у маёй маці.
— Памыляешся, — засмяялася жанчына, падняла века кошыка і выцягнула чалавечую галаву, ухапіўшы яе за чупрыну. Малы ад страху ледзь не страціў прытомнасць. Ён не мог зразумець, як гэта здарылася, і ўвесь час думаў пра сваю маці: калі хто-небудзь даведаецца пра гэтыя чалавечыя галовы, думаў ён, то напэўна абвіпавацяць маці.
— Трэба ж табе аддзячыць як-небудзь за тое, што ты такі паслухмяны, — прабурчала старая. — Пачакай хвілінку, я прыгатую табе супчык, які ты запомніш на ўсё жыццё.
Пасля гэтых словаў яна зноў свіснула. Спачатку з’явілася шмат марскіх свінак у чалавечым адзенні. На іх былі кухарскія фартухі, за паясамі апалонікі і вялікія кухопныя нажы. Потым прыскакала мноства вавёрак. Яны былі апранутыя ў шырокія турэцкія шаравары, ішлі на задніх ножках, а на галовах мелі зялёныя шапачкі з аксаміту. Гэта, відаць, былі кухцікі, таму што яны з вялікай хуткасцю лазілі ўверх і ўніз па сценах, прыносілі зверху патэльні і міскі, яйкі і масла, прыправы і муку і падавалі гэта ўсё да пліты, за якой старая ў сваім абутку ўвесь час каталася туды-сюды, і хлопчык зразумеў, што ёй вельмі хочацца прыгатаваць яму штосьці смачнае. Цяпер агонь, патрэскваючы, шугануў вышэй, на патэльні закурылася і закіпела, па пакоі паплыў прыемны пах, старая ж бегала туды-сюды, а вавёрачкі і марскія свінкі — за ёй. I калі яна прабягала міма
пліты, to, даўганосая, зазірала ў гаршчок. Нарэшце ўсё забулькатала і зашыпела, з гаршчка ўзнялася пара, пена выбегла на агонь. Тады старая зняла гаршчок, наліла адтуль у срэбны спод і паставіла перад Якабам.
— Вось, сынок, вось, — гаварыла яна, — толькі з’еш гэты супчык, тады ў цябе будзе ўсё, што табе спадабалася ўва мне. Табе варта яшчэ стаць добрым кухарам, каб ты штосьці значыў, але траўка... не, траўкі табе ніколі не знайсці. Чаму ў тваёй маці ў кошыку яе не было?
Хлопчык не зусім разумеў, што япа кажа, і тым болыпую ўвагу надаваў супу, які яму вельмі падабаўся. Яго маці гатавала часам даволі смачныя стравы, але такой смакаты ён яшчэ не спрабаваў. Водар пахучых траваў і вострых прыправаў падымаўся з супу, які быў адначасова салодкі і кіславаты і вельмі моцны. Калі ён дапіваў апошнія кроплі непараўнальна смачнага супу, марскія свінкі запалілі арабскі фіміям, дым якога расплыўся па пакоях, клубы рабіліся ўсё гусцейшымі і гусцейшымі і асядалі ўніз, пах фіміяму дзейнічаў на малога, дурманячы яму розум, ён крычаў і крычаў, што мусіць вярнуцца да маці, а калі знемагаўся, то зноў упадаў у дрымоту, пакуль нарэшце не заснуў на канапе старой жанчыны.
Ён убачыў дзіўныя сны. Яму саснілася, быццам старая сцягвае з яго старое адзенне і ўхутвае ў скурку вавёркі. Цяпер ён мог скакаць і лазіць як вавёрка: ён бавіў час з астатнімі вавёркамі і марскімі свінкамі — вельмі прыстойным, вы-
хаваным народам, ён разам з імі служыў старой даме. Спачатку яму давяралі толькі чысціць абутак — ён павінны быў націраць алеем і шараваць да бляску какосавыя шкарлупіны, якія жанчына насіла замест пантофляў. Гэта давалася яму лёгка, бо і ў бацькоўскім доме ён часта такое рабіў. Яму снілася, што прыкладна праз год яму даручылі больш тонкі занятак: ён разам з яшчэ некалькімі вавёркамі мусіў лавіць пылінкі з сонечных промняў, і калі іх набіралася дастаткова, прасяваць праз вельмі густое валасяное сіта. Старая лічыла сопечпыя пылінкі самай вытанчанай ежай, і ад Taro, што не мела ўжо ніводнага зуба, ёй пяклі з іх хлеб. А яшчэ праз год ён быў пераведзены да слуг, якія збіралі пітную ваду для старой. Для гэтага не трэба было ўкопваць цыстэрну ці ставіць у двары бочку, каб збіраць туды дажджавую ваду, — усё рабілася нашмат танчэй: вавёркі, а з імі і Якаб, мусілі шкарлупінамі лясных арэхаў чэрпаць расу з ружаў, і гэтую ваду старая піла. Піла яна шмат, і праца ваданосаў была вельмі цяжкою.
Праз год яго прызначылі на службу ў самім доме. Яго абавязкам было трымаць у чысціпі падлогу. Але ад таго, што яна была са шкла, на якім заўважаўся нават след ад дыхання, гэта была нялёгкая праца. Служкі мусілі падмятаць шчоткай, прымацоўваць да падэшваў старыя анучкі і на іх рухацца па пакоі.
На чацверты год ён нарэшце быў пераведзены ў кухшо. Гэта была ганаровая пасада, на якую можна было трапіць толькі пасля працяглых выпрабаванняў. Якаб там узняўся па служ-
бовай лесвіцы ад кухціка да майстра па паштэтах і дасягнуў такога ўмельства і досведу ў справе гатавання, што сам дзівіўся. Самыя складаныя стравы, паштэты з двухсот розных складнікаў, супы з зеляніны, прыгатаваныя з усімі траўкамі зямлі, — ён усяму навучыўся, усё ўмеў рабіць хутка і ўпэўнена.
Так прайшло сем гадоў на службе ў старой жанчыны, і аднойчы яна, зняўшы з ног арэхавыя шкарлупіны і ўзяўшы ў рукі кошык і кульбу, каб кудысьці пайсці, загадала яму абскубці кураня, нафаршыраваць яго травамі і, пакуль яна вернецца, прыгожа яго засмажыць, да рудавата-жоўтага колеру. __
Ён выканаў усё па правілах кухарскага мастацтва: скруціў кураняці шыю, акуратненька абскуб з яго пер’е, абварыў, вышараваў скуру, каб яна зрабілася гладкай і прыгожай, і выпатрашыў. Пасля гэтага ён пачаў збіраць травы, каб фаршыраваць кураня. У кладоўцы для траваў ён заўважыў насценную шафку, якой дагэтуль ніколі не бачыў. Дзверкі яе былі прачыненыя. Ён з цікаўнасцю гіадышоў бліжэй, каб паглядзець, што там, і — о дзіва! — там стаяла шмат кошычкаў, ад якіх плыў моцны прыемны пах. Ён адкрыў адзін з гэтых кошычкаў і знайшоў там траўкі асаблівай формы і колеру. Сцяблінкі і лісточкі былі светла-зялёныя, а наверсе сядзела маленькая кветачка, апушаная зіхоткай залацістай чырванню. У задуменні ён пачаў разглядаць яе, панюхаў, і ад яе пайшоў такі ж моцны пах, як калісьці ад супу, які яму прыгатавала старая. Але пах быў такі моцны, што
ён пачаў чхаць, чхаў усё мацней, мацней і... нарэшце прачнуўся.
Ен ляжаў на канапе старой жанчыны і здзіўлена азіраўся. «Як можна бачыць такія жывыя сны? — гаварыў ён сам сабе. — Я магу паклясціся, што насамрэч стаў вартай жалю вавёркай, таварышам марскіх свінак і іншай драбязы, а яшчэ і вялікім кухарам. Як будзе смяяцца маці, калі я ўсё гэта ёй раскажу! Але ж яна можа насварыцца, што я заснуў у чужым доме, замест таго каб дапамагаць ёй на рынку!»
3 гэтымі думкамі ён падхапіўся, каб пайсці адсюль. Усё яго цела знямела ад сну, асабліва патыліца, і ён не мог як след паварочваць галаву туды-сюды. Ен нават заўсміхаўся з самога сябе, што ён такі заспаны, бо ўвесь час, не паспяваючы і азірнуцца, стукаўся носам аб шафу, сцяну ці шкло.
Вавёркі і марскія свінкі з віскатам бегалі вакол яго, быццам хацелі праводзіць. Ёп запрасіў іх, ужо ступіўшы на парог, пайсці разам, бо гэта былі сімпатычныя звяркі, але яны каўзануліся па сваіх арэхавых шкарлупінах назад у дом, і ён толькі здалёк чуў, як яны скавычуць.
Гэта была даволі аддаленая частка горада, і ён з цяжкасцю выблытваўся з вузкіх завулкаў і іх штурханіны. Там, як яму здалося, паблізу з’явіўся нейкі карлік, бо паўсюль можна было пачуць воклічы: «Гэй, зірніце на агіднага карліка! Адкуль тут з’явіўся карлік? Ай, які ў яго доўгі нос і як нрырасла яго галава да плячэй, а рудыя агідныя рукі!» Іншым часам ён таксама, магчыма,
пабег бы за карлікам, бо болып за ўсё ў жыцці любіў глядзець на волатаў, карлікаў ці на дзіўнае незнаёмае адзенне, але трэба было спяшацца да маці.
Калі ён прыйшоў на рынак, яго апанаваў вялікі страх. Маці сядзела на сваім месцы, і ў яе кошыках было яшчэ даволі шмат гародніны (ён, відаць, спаў нядоўга), але ўжо здалёк яму здалося, што яна вельмі сумная, бо не заклікала пакушйкоў, а сядзела, абапёршыся галавой на рукі, а калі ён падышоў бліжэй, яму здалося, што яна цяпер бляднейшая, чым звычайна. Ён памарудзіў, не ведаючы, што рабіць. Нарэшце набраўся мужнасці, ціха падышоў да яе ззаду, пяшчотна паклаў далонь на яе руку і прамовіў: