Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ
— Калі захочаш застацца ў мяне, — сказаў ён, — я дам табе пяцьдзясят дукатаў у год, святочнае адзенне і да таго ж дзве пары штаноў. Але за гэта ты павінны кожны дзень сам гатаваць мне сняданак, даваць указанні, як варыць абед, і ўвогуле прыняць маю кухню. У маім палацы кожпы атрымлівае сваё імя ад мяпе. Дык ты будзеш звацца Носам і мець званне малодшага кухара.
Карлік Hoc упаў на зямлю перад магутным герцагам, цалаваў яму ногі і паабяцаў верна служыць яму.
Вось так малы на першы час быў забяспечаны, і ён не зганьбіў сваёй пасады. Бо варта сказаць, што як толькі карлік Hoc пасяліўся ў доме герцага, той зрабіўся зусім іншым чалавекам. Раней ён меў звычку кідаць талеркі ці падносы, якія ставілі на стол, кухарам у галаву. Так-так, нават самому старшаму кухару ён шпурнуў у злосці запечаную цялячую галёнку, якая аказалася недастаткова мяккай, у лоб, ды так моцна, што той упаў і тры дні мусіў праляжаць у ложку. Праўда, герцаг выпраўляў зробленае ў злосці некалькімі жменямі дукатаў, але ніводзіп кухар без дрыжыкаў і страху не заходзіў да яго са стравамі. Калі ў доме з’явіўся карлік, усё, здавалася, чароўна перамянілася. Уладар цяпер еў не тры разы ў дзень, а пяць, каб атрымаць сапраўдную асалоду ад умельства свайго са-
мага маленькага служкі, і ні разу не пакрывіўся ад незадавальнення. He, ён лічыў усё новым, трапным, быў ветлівы і прыемны і дзень пры дні тлусцеў.
Часта, сілкуючыся, ён клікаў майстра-кухара і карліка Носа, усаджваў аднаго справа, другога злева ад сябе і пальцамі запіхваў ім найсмачнейшыя кавалкі ў рот — прыхільнасць, якую яны абодва ўмелі высока цаніць.
Карлік быў цудам горада. Людзі напрамілы бог выпрошвалі ў галоўнага кухара дазволу паназіраць, як гатуе карлік, і той-сёй з самых знатных нават дамогся ў герцага таго, каб іх слугі атрымалі ў карліка кулінарныя ўрокі, што каштавала немалых грошай: кожны плаціў за дзень палову дуката. I каб не сапсаваць настрой іншых кухараў і не выклікаць зайздрасці да сябе, Hoc аддаваў ім грошы, заплачаныя панамі за навучанне іх кухараў.
I жыў-пажываў Hoc амаль два гады, заможны і ў пашане, але думка пра бацькоў засмучала яго. I тут здарыўся наступны выпадак.
Карлік Hoc у пакупках быў спрытны і ўдачлівы. Таму ён сам хадзіў, наколькі яму дазваляў час, на рынак, каб купіць птушку і садавіну. Аднойчы раніцай ён пайшоў на гусіны рынак і пачаў выбіраць цяжкіх тлустых гусак, якіх любіў уладар. Ен ужо некалькі разоў прайшоў туды-сюды, прыглядаючыся. Яго выгляд больш не выклікаў смеху і кпінаў, а ўнушаў пачцівасць. Бо яго пазнавалі як славутага герцагскага прыдворнага кухара, і любая гандлярка гусямі адчувала сябе шчаслівай, калі ён паварочваў да яе свой нос.
I тут ён заўважыў, што ў канцы гандлёвага раду ў кутку сядзіць жанчына, якая таксама прапануе гусак, але не хваліць, як інпіыя, свой тавар і не зазывае пакупнікоў. Ён падышоў да яе, памераў вокам і ўзважыў яе гусак. Гэта было тое, што трэба, і ён купіў тры гусі разам з клеткан, падняў яе на свае шырокія плечы і скіраваўся назад у палац. Тут яму здалося дзіўным, што толькі дзве з трох гагаталі і крычалі, як гэта робяць усе гусі, а трэцяя паводзіла сябе зусім ціха і, занураная ў сябе, уздыхала і стагнала, як чалавек.
— Яна хворая, — сказаў ён сам сабе, — трэба паспяшацца, каб паспець яе засекчы і прыгатаваць.
Але гусь адказала выразна і гучна:
He сячы мяне, прашу, Бо смяротна я ўкушу. Шыю не звярні, не рэж, Бо тады і сам памрэш.
Вельмі напужаўшыся, карлік Hoc паставіў клетку па зямлю, а гуска паглядзела на яго прыгожымі разумпымі вачыма і ўздыхнула.
— Вось табе й маеш! — усклікнуў Hoc. — Вы ўмееце размаўляць, паненка гуска? Пра гэта я і падумаць не мог. Ну, не бойцеся. Навучаны жыццём не будзе шкодзіць такой рэдкай птушцы. Але іду ў заклад, што вы не ад нараджэння адзетыя ў пер’е. Я і сам калісьці быў затурканай вавёркай.
— Твая праўда, — адказала гуска, — я не нарадзілася ў гэтай вартай жалю абалонцы. Ах, ля маёй
калыскі мне не спявалі, што Мімі, дачка вялікага Ветэрбока, будзе забітая на кухні герцага.
— Супакойцеся ж, любая паненка Мімі, — суцяшаў яе карлік. — Пакуль я сумленны хлопец і малодшы кухар яго светласці, ніхто не дакранецца да вашай шыі. Я адвяду вам у сваім пакоі закутак, вы будзеце мець дастаткова корму, у свой вольны час я буду забаўляць вас, а астатнім кухонным работнікам скажу, што адкормліваю гуску ўсялякімі асаблівымі травамі для герцага, і як толькі выпадзе магчымасць, я выпушчу вас на волю.
Гуска падзякавала яму са слязьмі на вачах, а карлік зрабіў усё як абяцаў: засек дзвюх гусак, а для Мімі пабудаваў закутак, сказаўшы, што хоча выкарміць яе для герцага. Ён карміў яе не звычайным гусіным кормам, а забяспечваў печывам і салодкімі стравамі. Як толькі ў яго быў вольны час, ён ішоў паразмаўляць з ёй і суцешыць. Яны расказалі адно аднаму пра свае прыгоды, і Hoc даведаўся, што гуска была дачкой чараўніка Ветэрбока, які жыве на востраве Готланд. Калісьці ён пасварыўся з адной старой феяй, якая ўзяла верх над ім дзякуючы інтрыгам і хітрасці, а з помсты ператварыла дачку ў гуску і пераправіла яе далёкадалёка, аж сюды. Калі карлік Hoc таксама апавёў сваю гісторыю, яна сказала:
— Я крыху знаюся ў такіх справах. Мой бацька расказваў мне пра гэта, наколькі ён мог дзяліцца ведамі. Гісторыя са сваркай каля каша з гароднінай, тваё раптоўнае пераўвасабленне, калі ты пашохаў траўку, а таксама сякія-такія словы старой, якія ты мне пераказаў, — доказ таго, што
ты зачараваны з дапамогай травы, і калі знойдзеш патрэбную траву, ты зможаш вызваліцца.
Гэта было для малога невялікім суцяшэннем, бо дзе знайсці тую траву? Аднак ён падзякаваў гусцы, і ў яго з’явілася кропля надзеі.
У гэты час да герцага заявіўся ў госці суседкпязь, яго сябра. Герцаг паклікаў карліка Носа і звярнуўся да яго:
— Цяпер надышоў час паказаць, ці верна ты служыш мне і ці майстра ты сваёй справы. Гэты князь, які гасцюе ў мяне, харчуецца, як вядома, лепш за ўсіх, за выключэннем мяне. Ён вялікі знаўца вытанчанай кухні, а ў дадатак мудры чалавек. Паклапаціся ж пра тое, каб мой стол кожны дзень быў сервіраваны так, каб князь не пераставаў здзіўляцца. Пры гэтым, каб не трапіць да мяне ў няміласць, ты не павінны, пакуль ён тут, гатаваць адну і тую ж страву двойчы. Для гэтага можаш атрымаць усё неабходнае ў майго скарбніка. I нават калі табе давядзецца запякаць грошы і дыяменты ў сале, запякай. Бо я лепш збяднею, чым буду чырванець перад ім.
Так сказаў герцаг. А карлік прамовіў, пакорна пакланіўшыся:
— Няхай будзе як вы кажаце, васпане! Калі гэтага хоча Бог, я зраблю ўсё, каб ласунак спадабаўся князю.
Малы кухар паклікаў на дапамогу ўсё сваё майстэрства. Ён не шкадаваў прыпасаў гаспадара і яшчэ менш — самога сябе. Яго бачылі ўсяго ў воблаках дыму і агню, яго голас гучаў увесь час пад скляпеннямі кухні — ён распараджаўся кухцікамі і падкухарамі.
Прыезджы князь ужо чатырнаццаць дзён бавіўся ў герцага і жыў цудоўна і радасна. Яны сілкаваліся не менш за пяць разоў на дзень, і герцаг быў задаволены майстэрствам карліка, бо бачыў задаволенасць і на твары свайго госця. На пятнаццаты дзень герцаг паклікаў карліка да стала, прадставіў князю і спытаў, ці задаволены ён карлікам.
— О, ты цудоўны кухар, — адказаў прыезджы князь, — і ведаеш, што значыць прыстойна пад’есці. За ўвесь час, пакуль я тут быў, ты не паўтарыў ніводнай стравы і гатаваў усё выдатна. Але ўсё ж скажы мне, чаму ты так доўга не падносіш караля ўсіх страваў — паштэт «Сюзерэн»?
Кухар вельмі спужаўся, бо ніколі не чуў пра гэтага караля паштэтаў, але ўзяў сябе ў рукі і адказаў:
— О пане! Яшчэ доўга, думалася мне, вашая прысутнасць будзе радаваць гэты двор, таму я не спяшаўся. Бо чым можа парадаваць цябе кухар у дзень развітання, як не каралём паштэтаў!
— Вось як! — сказаў герцаг са смехам. — А як жа я? Ты, мусіць, хацеў дачакацца маёй смерці, каб потым парадаваць мяне? Бо і мне ты ніколі не падаваў гэтага паштэту. Але падумай пра іншае развітанне, бо заўтра ты мусіш паставіць паштэт на стол.
— Няхай будзе як ты кажаш, пане! — адказаў карлік і пайшоў. Але пайшоў без радасці. Таму што настаў дзень яго ганьбы і яго няшчасця. Ён не ведаў, як робіцца той паштэт. Забіўшыся ў каморку, ён заплакаў над сваім лёсам. Тут прыйш-
ла да яго гусь Мімі, якой было дазволена хадзіць у яго пакоі, і спытала, чаму ён так горка плача.
— Вытры слёзы, — адказала яна, пачуўшы пра паштэт, — гэтая страва часта з’яўлялася на стале майго бацькі, і я прыблізна ведаю, што патрэбна для яе прыгатавання. Ты возьмеш тое і сёе, столькі і столькі, і калі там нечага не будзе ставаць, то ў паноў, напэўна, не такі тонкі смак, каб заўважыць.
Так сказала Мімі. А карлік падскочыў ад радасці, блаславіў дзень, у які ён купіў гуску, і ўзяўся гатаваць караля паштэтаў. Спачатку ён зрабіў маленькі на спробу, і, на дзіва, смак быў выдатны, а галоўны кухар, якому ёп таксама даў пакаштаваць, зноў пахваліў яго высокае майстэрства.
На наступны дзень ён прыгатаваў паштэт большага памеру і адправіў яго, цёплы, толькі што з печы, упрыгожаны вяночкамі кветак, на стол. А сам апрануў сваё найлепшае святочнае адзенне і пайшоў у сталовую залу. Калі ён увайшоў, старшы прыслужнік ля стала якраз разразаў паштэт і на срэбным шуфліку падаваў герцагу і яго rocmo. Герцаг адкусіў добры кус, узняў вочы ў неба і сказаў, праглынуўшы:
— Ах, ах, ах! Нездарма яго называюць каралём паштэтаў. Але ж і мой кухар — таксама кароль усіх кухараў, ці не так, любы сябра?
Госць адкусіў некалькі маленькіх кавалачкаў, пакаштаваў, крыху патрымаў у роце, а потым засмяяўся здзекліва і таямніча.
— Штуковіна зробленая даволі ўмела, — заўважыў ён, адсоўваючы ад сябе талерку, — і ўсётакі гэта не сапраўдны «Сюзерэн». Я так і думаў.
Герцаг незадаволена зморшчыў лоб і зачырванеўся ад сораму.
— Сабака, а не карлік! — закрычаў ён. — Як ты адважыўся рабіць такое свайму гаспадару? Ці не загадаць адсекчы табе галаву ў кару за дрэннае кухарства?
— Ах, васпане! Клянуся небам, я гатаваў па ўсіх правілах майстэрства, не можа быць, каб нечага не хапала, — прамовіў карлік дрыжучы.
— Гэта хлусня, хлопча! — запярэчыў герцаг і нагой адпіхнуў яго ад сябе. — Мой госць не будзе ні з таго ні з сяго казаць, што нечага не хапае. Я цябе самога пасяку і загадаю засмажыць у паштэце!