Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ
ках стралой зрываўся з месца і пачынаў вырабляць з кеглямі чорт ведае што, альбо, калі выбіваў вянок ці караля, раптам станавіўся на прыгожа прычасаную і дагледжаную галаву дагары нагамі. Калі ж міма праязджала карэта, ён аказваўся ў адно імгненне на яе даху і адтуль курчыў грымасы. Так ён праязджаў нейкую адлегласць, а потым саскокваў і зноў прыбягаў да кампаніі.
Стары пан пасля такіх сцэн звычайна прасіў прабачэння ў бургамістра і іншых паноў за нявыхаванасць свайго пляменніка, але яны смяяліся, прыпісвалі ўсё яго маладосці, сцвярджалі, што ў такім узросце яны і самі былі безразважнымі, і вельмі любілі маладога ветрагона, як яны яго называлі.
Але здараліся і часы, калі яны злаваліся даволі моцна, але не адважваліся нічога сказаць, таму што малады англічанін лічыўся ўзорам адукаванасці і розуму. А яшчэ стары пан меў звычку хадзіць вечарам з пляменнікам у гарадскую карчму «Залаты алень». Хаця пляменнік быў яшчэ зусім юны, ён паводзіўся як стары — садзіўся з чаркай, надзяваў жахлівыя акуляры, даставаў вялізную люльку, прыпальваў яе і дыміў болып за ўсіх. Калі ж пачыпалася размова пра газеты, пра вайну і мір, калі доктар выказваў адно меркаванне, бургамістр — іншае, а астатнія ўдзельнікі вельмі здзіўляліся з іх глыбокіх ведаў, пляменніку раптам прыходзіла ў галаву выказаць зусім іншае меркаванне. Тады ён стукаў кулаком па стале, зняўшы пальчаткі, даваў бургамістру і доктару выразна зразумець, што яны пра ўсё гэта нават прыблізнага ўяўлення
не маюць, што ён пра гэтыя з’явы чуў зусім іншае і мае больш глыбокае разуменне. Потым ён на ламанай нямецкай мове выказваў сваё меркаванне, якое ўсе, акрамя бургамістра, лічылі вельмі трапным — ён жа англічанін, пэўна ж, ведае лепш.
Калі ж бургамістр і доктар, раззлаваўшыся, садзіліся згуляць партыю ў шахматы, пляменнік аказваўся тут як тут, пазіраў у свае вялікія акуляры праз плячо бургамістра і ганьбаваў той ці іншы ход, падказваў доктару, што трэба хадзіць так і так, у выніку чаго абодва гульцы ў душы вельмі злаваліся. Калі ж незадаволены бургамістр прапаноўваў яму партыю, каб упэўнена паставіць мат, бо лічыў сябе другім Філідорам1, стары пан мацней зацягваў хустку на шыі пляменніка, пасля чаго той рабіўся паслухмяным і прыстойным і ставіў бургамістру мат.
Да таго часу ў Грунвізэлі амаль кожны вечар гулялі ў карты, дзе стаўка складала палову кройцара. Для пляменніка гэта выглядала нікчэмна, ён ставіў каралеўскія талеры і дукаты, сцвярджаючы, што ніхто ў свеце не гуляе так, як ён, і звычайна ўлагоджваў пакрыўджаных паноў тым, што прайграваў ім велізарныя сумы. Яны не адчувалі згрызотаў сумлення, забіраючы ў яго даволі шмат грошай. «Ён жа англічанін і ад нараджэння багаты», — гаварылі яны і хавалі дукаты ў кішэні.
Так пляменнік прыезджага пана за кароткі час заваяваў неймаверную павагу ў горадзе і на-
1 Фрапсуа-Апдрэ Філідор — кампазітар і зпакаміты шахматыст (1726-1795).
ваколлі. Людзі не маглі прыпомніць на сваім веку ў Грунвізэлі такога маладога чалавека. Гэта была самая незвычайная з’ява ў жыцці горада. Нельга было сказаць, што пляменнік акрамя танцаў нечаму вучыўся. Лаціна і грэцкая мова былі для яго, як кажуць, цёмны лес. У час адной гульні ў доме бургамістра яму давялося штосьці пісаць, і выявілася, што ён не ўмее напісаць нават свайго імені. У геаграфіі ён рабіў найневерагоднейшыя ляпсусы — з неймавернай лёгкасцю пераносіў нямецкі горад у Францыю ці дацкі — у Полыпчу. Ен нічога не чытаў, нічога глыбока не вывучаў, і пастар часта задумліва хітаў галавой, разумеючы цёмнае невуцтва маладога чалавека. Тым не менш, што б ён ні рабіў, што б ні гаварыў — усё лічылася трапным. Ен жа быў такі бессаромны, што заўсёды настойваў на слушнасці сваіх словаў і кожны раз у канцы казаў: «Я гэта разумею лепш!»
Вось так прыйшла зіма, і цяпер пляменнік праяўляў сябе яшчэ больш бліскуча. Кожная кампанія, у якой яго не было, здавалася сумнай. Калі разумны чалавек пачынаў гаворку, пазяхалі. Калі ж пляменнік на благой нямецкай мове прамаўляў свае дурноты, усе натапырвалі вушы. Цяпер выявілася, што гэты выдатны малады чалавек — яшчэ і паэт: вечар быў не вечар, калі ён не выцягваў з кішэні паперку і не чытаў перад кампаніяй некалькі санетаў. Праўда, сустракаліся людзі, якія сцвярджалі, што некаторыя вершы дрэнныя і не маюць ніякага сэнсу, іншыя ж настойвалі, што ўжо недзе чыталі іх. Але пляменнік не даваў збіць сябе з панталыку — ён чытаў і чытаў, потым
звяртаў увагу на прыгажосць сваіх вершаў, і кожны раз гучалі апладысменты.
Ягоным трыюмфам сталі грунвізэльскія балі. Ніхто не мог танчыць нястрымней і хутчэй за яго, ніхто не рабіў такіх смелых і незвычайна прыгожых падскокаў, як ён. Дзядзька апранаў яго найшыкоўнейшым чынам па самай новай модзе, і хаця вопратка не хацела як след сядзець на гэтым тулаве, усё роўна лічылася, што ўсё пасуе яму як найлепш. Мужчыны адчувалі сябе крыху пакрыўджанымі яго новымі паводзінамі ў час такіх танцаў. Раней бургамістр сам адкрываў баль, а самыя знатныя людзі мелі права танчыць па заведзеным парадку, але з часу, як тут з’явіўся малады пан, усё змянілася. Без лішніх пытанняў ён браў першую-лепшуіо даму за руку, станавіўся з ёй наперадзе, вытвараў усё, што яму хацелася, і рабіўся гаспадаром, майстрам і каралём балю. А раз дамы лічылі гэтыя манеры выдатнымі і прыемнымі, мужчыны не маглі пярэчыць, і пляменнік так і заставаўся самавыбранай ганаровай асобай.
Здавалася, што найбольшую асалоду такі баль прыносіць старому пану: ён вачэй не спускаў з пляменніка, сам сабе пасміхаўся, і калі ўся свецкая публіка цягнулася да яго, каб выказаць пахвалу за прыстойнага, выхаванага юнака, ён не мог стрымаць радасці, пачынаў весела рагатаць і паводзіў сябе дзівакавата. Грунвізэльцы прыпісвалі гэтыя выбухі радасці яго вялікай любові да пляменніка і лічылі нармальнымі. Але час ад часу яму даводзілася гіраяўляць у дачыненні да пляменніка свой бацькоўскі аўтарытэт, бо пасярод самых пры-
гожых танцаў таму магло прыйсці ў галаву нахабна ўскочыць на памост, дзе сядзелі гарадскія музыкі, вырваць з рук аднаго з іх кантрабас і дзіка запілікаць на ім. Ці раптам мяняў позу і пачынаў танчыць на руках, дагары нагамі. Тады дзядзька звычайна адводзіў яго ўбок, сур’ёзна ўшчуваў, падцягваў мацней хустку на шыі, і пляменнік зпоў паводзіў сябе прыстойна.
Вось так было на людзях і балях. Але так заўсёды бывае з норавамі — дрэнныя пашыраюцца лягчэй, чым добрыя. Новая чужая мода, нават калі яна надзвычай недарэчная, заражае маладых людзей, якія яшчэ ніколі не задумваліся пра саміх сябе ў свеце. Так здарылася і ў Грунвізэлі з пляменнікам і яго незвычайнымі звычкамі. Як толькі маладое пакаленне ўбачыла, што яго неабчасанасць, недарэчны смех і балбатню, грубыя адказы старэйшыя не ганьбяць, а нават падтрымліваюць, што ўсё гэта лічыцца нават вельмі дасціпным, то шмат хто падумаў сабе: «I я ж магу лёгка стаць такім дасціпным жартаўніком». Увогуле, раней гэта былі старанныя, умелыя маладыя людзі. Цяпер яны думалі: «ЕІавошта тая адукаванасць, калі невукі лягчэй прабіваюцца ў жыцці?» Яны закінулі кніжкі і толькі гойсалі па вуліцах і плошчах. Раней яны былі паслухмяныя і ветлівыя з кожным, мелі звычку пачакаць, пакуль іх спытаюць, а адказвалі прыстойна і сціпла; цяпер яны далучаліся да мужчын, устаўлялі свае тры грошы, выказвалі свае меркаванні і нават смяяліся ў вочы бургамістру, калі ён нешта казаў, сцвярджаючы, што ведаюць усё нашмат лепш.
Раней грунвізэльцы з агідай ставіліся да нахабнай неабчасанасці, цяпер жа спявалі ўсялякія непрыстойныя песні, палілі табаку ў неймаверных люльках і бавіліся ў шынках самага нізкага кшталту. Яны, і так прыгожыя, куплялі сабе вялікія акуляры, насаджвалі іх на нос і думалі, што робяць уражанне, бо выглядаюць як славуты пляменнік. Дома альбо ў гасцях яны ўкладваліся ў ботах і шпорах на канапу, гайдаліся на крэсле ў прыстойным таварыстве і падпіралі шчокі кулакамі, паставіўшы локці на стол, на што глядзець без раздражнення было нельга.
Дарэмна гаварылі ім маці і сябры, як гэта ўсё неразумна, як непрыстойна. Яны ж спасылаліся на бліскучы прыклад пляменніка. Дарэмна іх пераконвалі, што пляменніку як маладому англічаніну даруецца нацыянальная рыса — неабчасанасць. Маладыя грунвізэльцы сцвярджалі, што маюць такое ж права, як і любы англічанін, дасціпна паказваць сваю нявыхаванасць. Карацей, была проста бяда, як з адмоўнага прыкладу пляменніка ў Грунвізэлі цалкам гінулі добрыя норавы і звычкі.
Але радасць маладых людзей ад грубага неўтаймоўнага жыцця цягнулася нядоўга. Адзін выпадак раптам змяніў сітуацыю.
На завяршэнне зімніх забаваў рыхтаваўся канцэрт, удзелыіікамі якога былі не толькі прафесійныя гарадскія музыкі, але і найлепшыя грунвізэльскія аматары. Бургамістр граў на віяланчэлі, доктар цудоўна валодаў фаготам, аптэкар, хоць і не меў добрых здольнасцяў, дзьмуў у флейту, некалькі грунвізэльскіх паненак развучвалі арыі з операў.
Усё было падрыхтавана як мае быць. Тут стары прыезджы выказаў думку, што канцэрт будзе выдатным, але ў ім не хапае дуэту, а без дуэтаў прыстойных канцэртаў увогуле не бывае. Гэтае меркаванне выклікала лёгкую разгубленасць: хоць дачка бургамістра і спявала як салавей, але дзе ўзяць вартага такой дамы спевака? Ужо хацелі спыніцца на арганісце, які калісьці цудоўна спяваў басам, але прыезджы сцвярджаў, што гэта лішняе, бо яго пляменнік спявае непараўнальна.
Паведамленне пра выдатную здолыіасць маладога прыезджага выклікала немалое здзіўленне. Яго запрасілі на рэпетыцыю, і, нягледзячы на незвычайныя манеры, тыповыя для англічаніна, ён праспяваў як анёл. Хуценька пачалі рыхтаваць дуэт, і нарэшце надышоў вечар, калі вушы грунвізэльцаў мусілі спазнаць сапраўдную асалоду.
Стары прыезджы, нажаль, не мог прысутнічаць на трыюмфе свайго пляменніка, таму што захварэў. Але ён даў бургамістру, які наведаў яго, такія-сякія парады наконт пляменніка.
— Мой пляменнік — добрая душа, — сказаў ён, — але час ад часу яго апаноўваюць дзіўныя ідэі, і ён пачынае выдурняцца. Мне вельмі шкада, што я сам не магу прысутнічаць на канцэрце, бо пры мне ён стрымліваецца як толькі можа, добра ведаючы, што будзе! Між іншым, у абарону ягонага гонару магу сказаць, што гэта ўсё не душэўны парыў, а больш ідзе ад фізічных уласцівасцяў, гэта ўсё закладзена ў яго прыродзе. Ці не зробіце вы, пам бургамістр, ласку, калі яму раптам прыйдзе ў галаву ўскочыць на пюпітр, паграць на кантрабасе ці яшчэ