Казкі
Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
— Але, — адказаў яго суразмоўца. — I што далей?
— Ты мог бы закінуць за мяне слоўца, Petit Caporal, каб яны папрасілі султана франкаў мяне вызваліць. Тады мне спатрэбіцца толькі трошкі грошай на падарожжа праз мора. Але ты мусіш мне паабяцаць не казаць нічога ні доктару, ні арабскаму прафесару.
— А што за арабскі прафесар? — спытаў той.
— Ах, гэта незвычайны чалавек, гіра яго я раскажу табе іпшым разам. Калі яны нешта пачуюць, я з Франкістана не з’еду. Дык ты згодны закінуць за мяне слоўца агу? Скажы шчыра!
— Хадзем са мной, — сказаў чалавек, — магчыма, я змагу табе дапамагчы ўжо цяпер.
— Цяпер? — выгукнуў у страху юнак. — Нізашто, інакш доктар мяне паб’е! Трэба спяшацца дадому.
— Што ў тваім кошыку? — спытаў военачальнік, затрымліваючы яго.
Альмансор пачырванеў і спачатку не хацеў паказваць, але ўрэшце сказаў:
— Бачыш, Petit Caporal, тут я павінны рабіць працу, якую робіць апошні раб майго бацькі. Доктар — скупы чалавек, кожны дзень ён пасылае мяне на рынак гіа агародніну і рыбу, і я мушу купляць гэта ў брудных рынкавых жанчын, бо там па пекалькі медзякоў танней, чым у нашай частцы горада. Зірні, я кожны дзень павінны ісці дзве гадзіны па гэты кепскі селядзец, па гэты пук салаты, па гэты кавалачак масла. Ах, ведаў бы пра гэта мой бацька!
Суразмоўцу бяда хлопчыка ўсхвалявала, і ён адказаў:
— Хадзем са мной — і суцешся! Доктар не зробіць табе шкоды, нават калі не пад’есць селядца ды салаты! Супакойся і пайшлі!
3 гэтымі словамі ён узяў Альмансора за руку і павёў за сабой. I столькі ў яго паводзінах было ўпэўненасці, што хлопец падпарадкаваўся, хаця
ад думкі пра доктара ў яго калацілася сэрца. Так ён і ішоў з салдатам шматлікімі вуліцамі, трымаючы ў руцэ кошык, і дзівіўся, што ўсе людзі здымалі перад імі капелюшы, спыняліся і глядзелі ім услед. Ен расказаў пра сваё здзіўленне спадарожніку, аднак той засмяяўся і нічога не патлумачыў.
Нарэшце яны дайшлі да шыкоўнага палаца, да якога і скіраваўся военачальнік.
— Ты жывеш тут, Petit Caporal? — спытаў Альмансор.
— Так, — адказаў той, — і я хачу правесці цябе да свае жонкі.
— Ах, ты хораша жывеш! — зазначыў Альмансор. — Напэўна, султан даў табе тут бясплатныя пакоі?
— Маеш рацыю, гэтае жытло ў мяне ад імператара, — адказаў спадарожнік і павёў яго ў палац.
Яны падняліся шырокай лесвіцай. У гожай зале военачалыйк загадаў Альмансору пакінуць кошык, і яны ўвайшлі ў шыкоўны пакой, дзе сядзела на канапе жанчына. Чалавек загаварыў з ёй на нейкай замежнай мове, пасля чаго яны разам доўга смяяліся, і жанчына задала Альмансору шмат пытанняў пра Егіпет па-франкску. Нарэшце Petit Caporal сказаў юнаку:
— Ведаеш, што мы зробім? Я хачу зараз жа адвесці цябе да імператара і пагаварыць з ім на твой конт.
Альмансор вельмі спалохаўся, але падумаў пра свой гаротны стан і нра сваю радзіму.
— Няшчасным, — сказаў ён, — Апах дае вялікую мужнасць у гадзіну бяды, і ён не пакіне мяне,
беднага хлопчыка. Так, я хачу пайсці да імператара. Але скажы, Caporal, ці мушу я ўпасці перад ім ніцма? Ці мушу крануцца ілбом зямлі? Што мне рабіць?
Абое ізноў засмяяліся і запэўнілі, што гэтага рабіць не трэба.
— Ён жахлівы і велічны? — пытаўся юнак далей. — У яго доўгая барада? Агністы позірк? Скажы, як ён выглядае.
Ягоны праваднік зноўку засмяяўся і адказаў:
— Лепш я ўвогуле не буду яго апісваць, Альмансор, каб ты сам яго пазнаў. Падкажу табе толькі адну прыкмету: калі ён з’явіцца ў імператарскай зале, усе паважліва здымуць капелюшы. Той, хто ў капелюшы застанецца, і ёсць імператар.
3 гэтымі словамі ён узяў хлопчыка за руку і рушыў з ім да імператарскай залы. Чым далей Альмансор ішоў, тым гучней калацілася ягонае сэрца, а калі яны наблізіліся да дзвярэй, у хлопца задрыжалі калені. Слуга адчыніў дзверы, за якімі стаяла паўколам каля трыццаці мужчынаў, усе багата апранутыя, з золатам і зоркамі — так у краіне франкаў звычайна апраналіся самыя знатныя агі і пашы пры каралях, і Альмансор падумаў, што яго несамавіта апрапуты праваднік — мабыць, самы нязначны сярод іх. Усе агалілі галовы, і Альмансор пачаў шукаць таго, хто не зняў капелюша. Але дарэмна. Усе трымалі капелюшы ў руках, значыць, імператара сярод іх не было. Тады позірк юнака выпадкова ўпаў на правадніка — у таго капялюш быў на галаве!
Юнак быў вельмі ўражаны і збянтэжаны. Ён доўга ўглядаўся ў свайго суразмоўцу і, здымаючы капялюш, сказаў:
— Салам алейкум, Petit Caporal! Наколькі я ведаю, я не султан франкаў, а значыць, мне мець на галаве капялюш не належыць. Але ў капелюшы застаўся толькі ты, Petit Caporal. Дык няўжо ты імператар?
— Ты адгадаў, — прамовіў той, — і акрамя Taro я твой сябар. Сваё няшчасце прыпісвай не мне, а няўдаламу збегу абставінаў, і будзь упэўнены, што з першым жа караблём ты паплывеш на радзіму. Зараз жа вяртайся да маёй жонкі, раскажы ёй пра арабскага прафесара і пра ўсё, што ты ведаеш. Селядцы і салату я адпраўлю доктару, а ты да ад’езду застанешся у маім палацы.
Так сказаў чалавек, які быў імператарам. Альмансор упаў перад ім ніцма, пацалаваў ягоную руку і папрасіў прабачэння, што не пазнаў яго, бо той імператарам дакладна не выглядаў.
— Маеш рацыю, — адказаў той з усмешкай і даў знак ісці, — калі ты ўсяго некалькі дзён імператар, на ілбе гэта не напісана.
3 таго дня Альмансор жыў радасна і шчасліва.
Ён яшчэ некалькі разоў наведаў арабскага прафесара, пра якога расказваў імператару, але доктара ўжо больш не бачыў. Праз некалькі тыдняў імператар паклікаў хлопца да сябе і паведаміў, што карабель, на якім ён хоча адправіць яго ў Егіпет, гатовы зняцца з якара. Альмансор не памятаў сябе ад радасці. Яму хапіла некалькі дзён, каб падрыхтавацца да падарожжа, і з сэрцам, поўным удзячнасці, багата нагружаны скарбамі і падарункамі, юнак выправіўся да мора і сеў на карабель.
Аднак Алах пажадаў працягнуць выпрабаванне, загартаваўшы ягоную мужнасць няшчасцем, і не дазволіў хлопцу ўбачыць родны бераг. Іншы франкскі народ — ангельцы — вёў у той час вайну на моры супраць імператара. Яны захоплівалі ўсе караблі, якія маглі перамагчы, і здарылася так, што на шосты дзень плавання карабель, на якім знаходзіўся Альмансор, быў акружаны і абстраляны ангельскімі суднамі. Давялося здацца, і каманду перасадзілі на маленькі карабель, што паплыў разам з іншымі далей. Але на моры гэтак жа неспакойна, як у пустэльні, дзе разбойнікі нападаюць на караваны, рабуюць і забіваюць. Туніскі капер напаў на маленькае судна, калі падчас шторму тое адстала ад вялікіх караблёў, захапіў яго і адправіў усю каманду на рынак рабоў у Алжыры.
Альмансор трапіў не ў такое жорсткае рабства, як хрысціяне, бо быў прававерным мусульманінам, але любая надзея пабачыць радзіму і бацьку цяпер знікла. Пяць гадоў ён пражыў у нейкага багацея, вымушаны паліваць кветкі і даглядаць сад. Калі той памёр, не пакінуўшы спадчыннікаў, ягоную маёмасць расцягнулі, слугаў падзялілі, і Альмансор трапіў у рукі гандляра рабамі. Гандляр акурат тады рыхтаваў карабель, каб у іншым месцы прадаць тавар даражэй. Лёс пажадаў, каб я сам быў рабом гэтага гандляра і трапіў на той жа карабель, што і Альмансор. Там мы пазнаёміліся, і ён расказаў мне сваю дзівосную гісторыю. Аднак калі мы прычалілі, я стаўся сведкам выканання волі Алаха: мы высадзіліся на беразе ягонай айчыны, і рынак, дзе нас публічна выставілі на продаж, быў
рынкам у яго родным горадзе! О, гаспадару, скажу пра гэта каротка — яго набыў ягоны дарагі бацька!
Шэйх Алі Бану задумаўся над гісторыяй, якая яго мімаволі захапіла: ягоныя грудзі ўздымаліся, вочы палалі. Часам ён ледзь не перапыняў юнага нявольніка, але канец аповеду яго, падалося, не задаволіў.
— Цяпер яму, кажаш, быў бы дваццаць адзіп год? — пачаў ён распытваць апавядальніка.
— Ён майго ўзросту, гаспадару, дваццаць адзін ці дваццаць два.
— I які горад ён назваў месцам свайго нараджэння? Ты пра гэта нічога не казаў.
— Калі я не памыляюся, — быў адказ, — гэта Александрыя.
— Александрыя! — усклікнуў шэйх. — Гэта мой сын! Дзе ён?! Ты хіба не казаў, што яго клічуць Кайрам? У яго карыя вочы і цёмныя валасы?
— Так і ёсць! У моманты шчырасці ён называў сябе не Альмансорам, а Кайрамам!
— Але скажы мне нарэшце дзеля Алаха... ягоны бацька купіў яго на тваіх вачах, так, як ты расказаў? Ён назваў пакупніка бацькам? Значыць, гэта ўсё ж не мой сын!
— Ён сказаў мне: «Няхай будзе блаславёны Алах пасля такіх доўгіх няшчасцяў — гэта рынкавая плошча майго роднага горада». Праз пэўны час з-за рогу з’явіўся знатны чалавек, і тады Альмансор усклікнуў: «О, які каштоўны падарунак нябёсаў — вочы! Я яшчэ раз убачыў майго шаноўнага бацьку!» Чалавек той падышоў да нас, агледзеў усіх і ўрэшце купіў героя маёй гісторыі. Тады той
звярнуўся да Алаха з малітвай падзякі і прашаптаў мне: «Зараз я вяртаюся ў палаты шчасця, бо мяне купіў мой уласны бацька».
— Значыць, гэта не мой сын, не мой Кайрам! — з болем прамовіў шэйх.
Тут юнак не вытрымаў — з ягоных вачэй паліліся слёзы радасці, ён упаў ніцма перад шэйхам і ўсклікнуў:
— I ўсё ж гэта ваш сын, Кайрам, Альмансор, бо яго купілі менавіта вы!
— Алах, Алах! Цуд, які вялікі цуд! — усклікнулі прысутныя і праціснуліся бліжэй.
Шэйх жа знямела глядзеў на юнака, які падняў да яго прыгожы твар.
— Мой сябар Мустафа! — звярнуўся шэйх да старога дэрвіша. — Mae вочы заслалі слёзы, і я не бачу, ці захаваліся на гэтым твары рысы маці, да якой падобны мой Кайрам. Падыдзі бліжэй і паглядзі на яго!
Стары падышоў, доўга глядзеў на юнака, потым паклаў руку яму на лоб і сказаў:
— Кайрам! Як гучала выслоўе, якое ты атрымаў ад мяне і забраў з сабой у лагер франкаў у той нешчаслівы дзень?
— Мой дарагі настаўнік! — адказаў юнак, кранаючыся вуснамі рукі старога. — Яно гучала так: «Хто любіць Алаха і мае чыстае сумленне, той і ў пустэлыіі няшчасця не самотны, бо мае двух спадарожнікаў, якія яго суцешаць і падтрымаюць».
Стары ўдзячна падняў вочы да неба, прыціснуў юнака да грудзей, перадаў яго шэйху і сказаў:
— Вазьмі яго! Як дакладна вядома, што ты дзесяць гадоў па ім смуткаваў, так дакладна і тое, што гэта твой сын Кайрам.
Ад радасці і шчасця шэйх не помніў сябе. Ён бесперапынна ўглядаўся ў рысы юнака, у якіх, без сумневаў, пазнаваў вобраз страчанага сына. Усе прысутныя раздзялілі ягоную радасць, бо любілі шэйха, і кожны пачуваўся так, нібыта сёння яму самому быў падораны сын.